Bяcнa пpыйшлa cвeтлaя, coнeчнaя. Ha пaдвopкax кyпaюццa ў люcтэpкax-лyжынкax шycтpыя вepaбeйкi, кapoмыcлaм cцeлeццa з кoмiнaў дым – яўнaя пpыкмeтa ўcтoйлiвaгa цяплa. Haд пaлямi, лyгaмi i пepaлecкaмi iмжыць лёгкi, aмaль лeтнi дoжджык. У лaгчынax, як пyx, cцeлeццa pэдзeнькi бeлaвaты тyмaнoк. I цёплы дoжджык, i тyмaнoк (нe бядa, штo pэдзeнькi) yвaчaвiдкi pacпpaўляюццa з aпoшнiмi, cпpacaвaнымi зa зiмy ciнe-нaздpaвaтымi лaпiнaмi cнeгy. Бyлькoчyць, як тыя цeцepyкi, бягyць нaвыпepaдкi жвaвыя pyчaйкi.
Ты спевам разбудзіў народ свой напрадвесні,
Якому на алтар свой дыямент прынёс...
Яшчэ акорд не змоўк тваёй прыгожай песні,
Хоць струны абарваў жыцця паганы лёс.
М. Чарот. Імя Алеся Гаруна доўгі час замоўчвалася. Яго адносілі да ліку нацыянальна-дэмакратычных інтэлігентаў, якія пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. і ў час грамадзянскай вайны не здолелі зразумець сутнасці і характару класавай барацьбы, разабрацца ў нацыянальнай палітыцы бальшавікоў, дапамагалі легіёнам Ю. Пілсудскага. Сёння творчая спадчына паэта з'яўляецца аб'ектам пільнай увагі многіх чытачоў, літаратуразнаўцаў, а яго імя па праве займае пачэснае месца побач з заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратуры Янкам Купалам, Якубам Коласам і Максімам Багдановічам. Друкавацца А. Гарун пачаў у 1907 г. Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". Пры жыцці выйшлі зборнік паэзіі "Матчын дар" (1918) і кніга дзіцячых п'ес "Жывыя казкі" (1920). У зборнік "Матчын дар" увайшлі вершы, напісаныя А. Гаруном у 1907-1914 гг. Гэты зборнік, як і "Вянок" М. Багдановіча, з'яўляецца кнігай лёсу паэта. Складаецца ён з трох раздзелаў ("Роднаму краю", "На чужыне" і "Праявы роднага"): першы з другім утвараюць антанімічную (антытэзную) пару, а трэці, акумулюючы іх асноўны змест, аб'ядноўвае і як бы завяршае кампазіцыю кнігі. Пачынаецца "Матчын дар" своеасаблівым уступам - вершам "Людзям", у якім паэт акрэслівае сваю паэтычную праграму і тыя тэмы, што знойдуць далейшае ўвасабленне ў зборніку:

Драматычная балада ў дзвюх дзеях. Сучасную драматургію нельга ўявіць без творчасці Аляксея Дударава, аўтара вядомых п'ес "Выбар", "Вечар", "Парог", "Радавыя", "Адцуранне". Аляксей Дудараў пачынаў свой творчы шлях як празаік. У першай кнізе прозы "Святая птушка" аўтар уздымае маральна-этычныя і духоўныя праблемы жыцця свайго сучасніка. П'еса "Парог" лічыцца пачаткам драматургічнага жыцця Аляксея Дударава. У ёй драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Бусла праводзіць маральнае і сацыяльнае даследаванне алкагалізму, яго прычын і вынікаў. У п'есе "Вечар" адчуваецца боль і трывога за лёс неперспектыўных вёсак. Героі яе - Ганна, Масіль-Мульцік, Мікіта-Гастрыт - пражылі аднолькавыя па працягласці, але розныя па сэнсу жыцці. Добрая і спагадлівая Ганна не можа жыць без працы: корпаецца ў градах, ганяе на пашу казу. Дажывае яна свой век адна: не ўтрымаўся на бацькоўскай зямлі яе няўдзячны сын. Васіль-Мульцік - чалавек шчыры, даверлівы, улюблённы ў жыццё. Ён падаецца дзіваком, бо размаўляе з сонцам і тэлевізарам, хоча, каб старшыня калгаса выкарыстаў яго паслугі ў якасці жывога барометра. Дзівацтва яго абумоўлена адкрытасцю характару, імкненнем жыць у згодзе і зладжанасці з прыродай і навакольным светам. Зусім іншы вобраз Мікіты-Гастрыта. Гэта складаны і супярэчлівы чалавек, які жыве не па ўласным сумленні, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. У гады калектывізацыі ён "выкарчоўваў" кулакоў, змагаўся з аднаасобнікамі. Мікіта толькі выконваў загады, і тут няма яго вялікай віны. Але Мікіта напісаў данос на Васілёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай ініцыятыве. І не таму, што бачыў у ім ворага, а таму, што Андрэй збіраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкі. Пакаянне Мікіты запозненае, непаслядоўнае. Застарэлыя звычкі мацнейшыя за сумленне.

Для герояў п'есы "Вечар" надышоў вечар жыцця, калі можна раздумваць аб пражытым, аб сэнсу чалавечага жыцця ўвогуле. У гэтых роздумах і боль за скалечаны лёс, за стан сучаснай вёскі, і пакаянне. Пытанне ж пакарання за канкрэтную віну Мікіты здымаецца ў сувязі са смерцю персанажа. П'еса Аляксея Дударава "Радавыя" прысвечана паказу Вялікай Айчыннай вайны як сусветнай, агульналюдскай бяды. Аўтар паказвае не толькі гераізм людзей, нязломнасць іх волі, але і тое, якой цаной была заваёвана перамога. Героямі яе з'яўляюцца пяць радавых салдат (Дзерваед, Бушцец, Салянік, Дугін, Лёнька Адуванчык), якія на сваіх плячах вынеслі ўвесь цяжар вайны. У кожнага з іх свой лёс, свая трагедыя. На вачах у Дзерваеда фашысты спалілі жонку і маленькага сына. Але гора не зрабіла салдата жорсткім, бязлітасным, аб чым сведчыць выпадак з хворым нямецкім хлопчыкам, якому Дзерваед аддаў свой салдацкі паёк. Бушцец, які пайшоў на вайну з вясельнага стала, наадварот, зрабіўся злым, помслівым, здольным застрэліць кожнага немца. Складаны лёс у Саляніка, якому вера не дазваляе страляць у людзей, забіваць іх. Па-бацькоўску адносяцца салдаты да семнаццацігадовага Лёнькі Адуванчыка, на вачах у якога фашысты забілі маці і сястрычку. Дугін, за плячыма якога разжалаванне, раненне, штрафны батальён, становіцца Героем Савецкага Саюза. На шчасце, даўняя ўзнагарода знайшла Дугіна, але, нажаль, салдат гіне ў апошні дзень вайны. П'еса "Радавыя" гучыць як рэквіем па ўсіх, хто загінуў у гады ваеннага ліхалецця.

Маральна-этычныя праблемы сённяшняга дня асэнсовываюцца Аляксеем Дударавым у п'есах "Злом", "Выбар", "Адцуранне" (апошняя прысвечана чарнобыльскай трагедыі). Старонкі беларускай гісторыі XVІ стагоддзя ўзнаўляюцца ў п'есе "Купала". Дзеючымі асобамі ў ёй з'яўляюцца Вітаўт, Ягайла, каралева Ядвіга, Кейстут, многія міфалагічныя вобразы.

Сатырычная камедыя "Выбачайце, калі ласка!" была напісана аўтарам у 1953 годзе. Гэта быў вельмі складаны і цяжкі час для жыхароў вёскі. Многа вяскоўцаў загінула на вайне, а тым, што засталіся, неабходна было падымаць сельскую гаспадарку. Людзі працавалі з раніцы да вечара, а атрымлівалі за гэта часцей толькі працадні. Нягледзячы на гэта, былі ў той час, як, дарэчы, і сёння, такія людзі, што на цяжкасцях іншых рабілі сабе кар'еру, даслужваліся да высокіх чыноў. Праблемы калгаснікаў такіх кіраўнікоў мала хвалявалі, галоўным для іх была асабістая выгада. Андрэй Макаёнак быў знаёмы з некаторымі такімі кіраўнікамі. Іх праца і паводзіны выклікалі ў аўтара абурэнне. Такіх кіраўнікоў-кар'ерыстаў ён і выкрыў у сваёй камедыі "Выбачайце, калі ласка!"

Галоўны персанаж камедыі - Калібераў. Гэты чалавек узначальвае райвыканкам і валодае ўсёй паўнатой улады ў раёне. Ён любіць казыраць словамі: "У маім раёне я за ўсё адказваю". Метад яго працы - пагрозы і грубае запалохванне падначаленых. Калібераў раней працаваў у Мінску, займаў высокую пасаду, але правініўся, і не адзін раз. За гэта яго адправілі ў раён. І ў раёне Калібераву таксама паспелі зрабіць заўвагу за дрэнныя адносіны да працы. Таму яму спешна трэба было падняць сябе ў вачах начальства. Ён дабіваецца гэтага любой цаной: падманам, махлярствам, і пры гэтым выдае сябе за прынцыповага чалавека. Атрымліваецца гэта ў Каліберава так спрытна, што нават Ганна не можа адразу раскусіць яго.

Можа, Калібераў і не быў бы такім шкодным, каб побач з ім не працаваў Моцкін, хітрун і махінатар, які толькі тым і займаецца, што правакуе ўсіх на падман. Зразумела, не ўсякага чалавека можна справакаваць, аднак і сярод сумленных сустракаюцца слабыя па характары людзі, якім цяжка супрацьстаяць Моцкіну. Так трапіўся на вудачку Моцкіна старшыня калгаса Гарошка.

Шкада Гарошку: яму даводзіцца дагаджаць і Калібераву, і яго хітрай і пранырлівай жонцы, і іншым раённым начальнікам. Гарошка спачувае і калгаснікам, яму шкада і насеннага зерня, але супрацьстаяць пагрозам Каліберава ён не можа. Акрамя таго, лёгка трапляецца на вудачку да Моцкіна.

Станоўчым і вельмі прывабным персанажам у камедыі з'яўляецца Ганна Чыхнюк. Гэта радавая калгасніца, маці дваіх дзяцей, прычым гадуе іх адна. Ганна, як ніхто, клапоціцца пра калгас. За калгасныя справы перажывае, як за свае асабістыя. Бачачы несправядлівасць, Ганна не маўчыць, за збожжа, якое самаручна выгадавала, змагаецца да канца. У вобразе гэтай жанчыны А. Макаёнак паказаў сумленную, працавітую, праўдзівую беларускую жанчыну.

Махінацыя Каліберава і Моцкіна была выкрыта. Аднак колькі такіх махінацый заставалася і застаецца нявыяўленымі, колькі кар'ерыстаў спакойна сядзелі і сядзяць на высокіх пасадах, выкарыстоўваючы чужую працу?..

Камедыя "Выбачайце, калі ласка!" напісана ў пяцідзесятыя гады і адлюстроўвае тагачаснае калгаснае жыццё. Асноўная задача, якую ставіў перад сабой аўтар - выкрыць заганы калгаснага ладу. Што датычыцца калгасаў увогуле, то А. Макаёнак супраць іх нічога не меў, але прайсці міма адмоўных бакоў калгаснай сістэмы і некаторых кіраўнікоў, якіх гэтая сістэма параджала, не мог.

Мінуў той час, калі калгасам прызначалі канкрэтныя даты хлебаздач дзяржаве. Больш таго, славіўся той калгас, той раён, а значыць, і яго кіраўнікі, якія датэрмінова спраўляліся з выкананнем абавязковых паставак. Зразумела, што ледзь не ўсе кіраўнікі раёнаў падганялі з хлебапастаўкамі сваіх падначаленых - старшынь калгасаў. 3 гэтай жа прычыны і каб выхваліцца адзін перад адным, кіраўнікі калгасаў і райкамаў пускаліся ў махлярствы, абы толькі быць у перадавіках.

Менавіта такіх "перадавікоў" паказаў нам Андрэй Макаёнак у вобразе старшыні райвыканкама Сцяпала Васільевіча Каліберава. Старшыня райвыканкама - гэта не першая пасада Каліберава. Да гэтага ён працаваў у Мінску і займаў там высокае месца. Аднак пасля некалькіх парушэнняў быў паніжаны ў пасадзе і накіраваны ў раён.

Калібераў робіць выгляд, што ён чалавек высокіх маральных прынцыпаў, што ўсё робіць толькі згодна з законам. На самой справе гэта беспрынцыповы чалавек, прыстасаванец і балбатун. У Каліберава няма належнай адукацыі, ён не валодае ніякай спецыяльнасцю, аднак у ролі кіраўніка адчувае сябе вельмі ўтульна і спакойна. Склікаць нарады і бясконцыя паседжанні - вось галоўны метад яго кіравання, Сярод калгаснікаў Калібераў з'яўляецца вельмі рэдка і неахвотна.

Калібераў вельмі хітры чалавек. Ён адразу зразумеў, якую аферу прапануе яму прахіндзей Моцкін, аднак зрабіў выгляд, што не зразумеў, на той выпадак, калі раптам задума праваліцца. Калі так сапраўды сталася, Калібераў бессаромна звальвае ўсё на Моцкіна і на старшыню калгаса Гарошку. Каб ухіліцца ад адказнасці, жонка Каліберава прыдумала яму хваробу - камяні ў пячонцы. І гэты прайдзісвет час ад часу робіць выгляд, што ў яго прыступ хваробы. Аднак усе ўжо даўно раскусілі ягоную хваробу, і ў першую чаргу яго хаўруснік па махінацыі Моцкін. У час, калі "паплечнікаў" канчаткова выкрылі, Моцкін са здзекам звяртаецца да Каліберава, які гатоў быў скурожыцца ад болю: "У яго ж камень у пячонках! Булыжнік!.. Кіньце дурня строіць!"

Калібераў- прайдзісвет, прыстасаванец, кар'ерыст, чалавек без сумлення і прынцыпаў. Яму няма ніякай справы да людзей, якімі ён кіруе. Калібераў ва ўсім шукае асабістую выгаду. Як ні сумна, але мне здаецца, такія кіраўнікі запраўляюць многімі справамі і ў наш час.


Яркім сведчаннем творчага росту А. М. стала сатырычная камедыя "В. к. л. " (1953). Сюжэтны канфлікт камедыі будуецца на сутычцы прагрэсіўных адносін да працы са спажывецкімі і кар'ерысцкімі. Драматург выкрывае нядобрасумленных людзей, якія прыносяць у ахвяру дзяржаўныя інтарэсы. А. М. так пабудаваў камедыю, што Калібераў, з'яўляючыся галоўным сатырычным персанажам, у той жа час не ўдзельнічае ні ў адной махінацыі, нават адкрыта не падтрымлівае яе арганізатараў. Калібераў поўнасцю нідзе не выказвае свае думкі, але ўмее пыл у вочы пусціць, каб аказацца ў выгадным для сабе становішчы, нават у размове з жонкай, калі яны гавараць пра адны і тыя ж рэчы, нельга зразумець, разумее ён думкі жонкі ці не; то паводзіць ен сабе з упаўнаважаным, калі той прапануе разлічыцца з хлебапастаўкамі фальшывымі квітанцыямі са спіртзавода. Мэта Каліберава -- вярнуцца ў Мінск, але гэта можна зрабіць пры адной умове -- набыўшы славу. Для здзяйснення сваей задумы, ен ахвяруе інтарэсамі дзяржавы. Каб зрабіць выгляд заклапочанага кіраўніка, К. прыкідваецца хворым -- камяні ў печані, і, нібыта перамагаючы хваробу, кожны дзень ходзіць на працу. Печкуроў і Моцкін дапамагаюць К. пракласці "дарогу да славы". Моцкін ведае "сакрэты як выйсці ў перадавікі". І адзін з іх -- як гэта зрабіць пры дапамозе фальшывых квітанцій. Правядзен ню гэтага "сякрэта" у жыцці вымушаны дапамагаць старшыня калгаса Гарошка і дырэктар спіртзавода Печкуроў. У Моцкіна і Печкурова свае погляды на жыцце, яны хочуць жыць ціха, спакойна, у дастатку. Моцкіна не цікавяць дзяржаўныя інтарэсы і дабрабыт калгаснікаў, яму важна заняць пасаду дырэктара базы. Ен увесь да паслуг начальства і клянецца рабіць так, як скажа начальства. Але ен падхалімнічае да таго часу, пакуль яму выгадна, а калі адчувае небяспеку, то гатовы зваліць усю бяду са сваей галавы на чужую. Драматург паказвае, што дзейнасць К. была б немагчымай без падтрымкі М. і П., усей гэтай "кампаніі", дзе рука руку мые. Яны глядзяць на сваю службу як на сродак уласнага ўзбагачэння: кожны цягне ўсе, што можа: П. - спірт, М. - аферысцкія ідэі. І зусім было б добра, усе б жылі ў згодзе, каб не правалілася справа, пасля чаго яны пачынаюць ускладаць віну адзін на аднаго. Поўнае самавыкрыцце наступае ў фінале твора. Драматург выкрывае дэмагогію, бюракратычныя метады кіраўніцтва, якія ствараюць атмасферу баязлівасці і няўпэўненасці, параджаюць такіх кіраўнікоў як Г., баязліўца, які не можа даць адпор, і такога тыповага кіраўніка, як К., што прыкрываецца клопатамі аб дзяржаўных інтарэсах, а на практыцы кіруецца кар'ерысцкімі метадамі. Носьбітамі станоўчага выступаюць у камедыі брыгадзір Міхальчук, пракурор Курбатаў, настаўніца Наташа Гарошка.

Спектакль па п'есе "В. к. л. " паставілі 125 тэатраў былога Сав. Саюза, а таксама тэатры Польшчы і Балгарыі. Сільнікаў - у тэатры імя Я.Купалы.


Кандрат Крапiва – драматургiчна-iдэйны змест п'есы "Хто смяецца апошнiм". Жанр твора.

Талент К.К. асаблiва праявiуся у жанры драматургii. У яе ён прыйшоу у сярэдзiне 30-х гадоу. К гэтаму часу бел. драматургiя мела свае мастацкiя здабыткi. На сцэнах бел. тэатрау з поспехам ставiлiся п'есы Галубка, Чорнага, Гарбацэвiча. Па словах самаго аутара, рознiца памiж байкай i камедыяй хутчэй колькасная, чым якасная. Яны з'яуляюцца формамi адлюстравання галоуных з'яу жыцця. Яго п'есы вылучаюцца зместам, вастрыней канфлiкту, мастацкай дасканаласцю. Першая п'еса К.К. — псiхалагiчная драма "Канец дружбы” (надрукована i пастаулена у 1934). Гэты твор пра вернасць чалавека сваiм iдэалам. Другая — "Партызаны” (1937).

Сяргей Грахоўскі. "Люблю ўсе колеры жыцця" (творчасць Сяргея Грахоўскага).
С. Грахоўскі
Творчую біяграфію С. Грахоўскага можна назваць драматычнай. Першы яго верш быў надрукаваны ў часопісе "Беларускі піянер" (1926), калі аўтару споўнілася 13 год. Першы ж вершаваны зборнік "Дзень нараджэння" (1968) пабачыў свет толькі праз 32 гады. А паміж гэтымі датамі — страчаная маладосць, абарваныя юнацкія мары і надзеі, пакутніцкі шлях, раздзелены з мільёнамі нявольнікаў, "заплямленых страшэнным таўром 58-й пробы". І таму многія вершы першага зборніка пазначаны пякучым болем душы, нагадваюць пра жыццёвыя страты, з'яўляюцца ўспамінамі пра маладосць, маці, каханую ("Белыя ліпы", "Я цябе прыгадаў", "Ноч над Мінскам", "Мама", "Ты помніш чэрвеньскія ночы"). Сярод твораў С. Грахоўскага нямала пейзажных замалёвак, якія яскрава перадаюць шматгалосы птушыны звон, стракатыя адценні фарбаў восені, снежную белізну зімовых дзён, веснавое абуджэнне зямлі (вершы "Колеры", "Вясной", "Прадвесне", "Подых лета", "Асенні дзень", "Снежань", "Завіруха"). Паэт, захапляючыся навакольнай прыгажосцю, перадае бясконцы рух і зменлівасць у прыродзе, ад якіх самому хочацца шукаць, гарэць, тварыць:

"О Беларусь, мая шыпшына..." (Творчасць Уладзіміра Дубоўкі).

Жыццё закон нязломны мае:
ніколі праўда не ўмірае.
У. Дубоўка
Творчы лёс аднаго з арганізатараў "Маладняка", актыўнага ўдзельніка "Узвышша" Уладзіміра Дубоўкі трагічны: амаль 28 гадоў ён знаходзіўся ў высылцы на Далёкім Усходзе і ў Сібіры. Нягледзячы на гэта, творы паэта сагрэты цеплынёй і пяшчотай, захапленнем роднай старонкай, хараством яе прыроды. Пачаткам творчай дзейнасці "вялікага пакутніка" лічыцца 1921 год, калі быў надрукаваны яго верш "Сонца Беларусі". Затым выйшлі зборнікі "Строма" (1923), "Трысцё" (1925), "Credo" (1926), "Наля" (1927). Рамантычнаму пафасу, рэвалюцыйнай ідэйнасці, узнёсласці твораў, характэрных для маладнякоўскага перыяду, папярэднічалі матывы безнадзейнасці, трывожнага роздуму над сучаснасцю і будучыняй роднай зямлі. Падзеям пачатку 20-х гг., калі не зусім акрэсленым уяўлялася будучае жьіццё, прысвечаны верш "Імжа, і склізота, і прыкрая золь". У ім пераважаюць змрочныя, чорныя фарбы:
Імжа, і склізота, і прыкрая золь
за скрогатам ветру — навалай.
У чмарнасць убралася светава столь,
блакіт ад зямлі адарвала.

Першы народны артыст Беларусі (драматургічная спадчына Уладзіслава Галубка).

Тэматыка драматычных твораў У. Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сацыяльна-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Заходняй Беларусі ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў"). У сваёй творчасці аўтар аддаваў перавагу жанру меладрамы. Камедыйныя творы, пастаўленыя на сцэне з элементамі фарса, вадэвіля і батлейкі, прыемна ўражваюць і сённяшняга гледача. Праблеме сацыяльнай няроўнасці, класаваму антаганізму ў дакастрычніцкай вёсцы прысвечаны п'есы "Плытагоны", "Ганка". Меладрама "Ганка" з'яўляецца адной з лепшых п'ес драматурга. Яна вызначаецца напружанасцю дзеяння, жыццёвасцю канфлікту, псіхалагізмам у абмалёўцы дзеючых асоб, арганічнай спалучанасцю трагедыйных і камедыйных элементаў. Галоўныя дзеючыя асобы — Васіль, Ганка, памешчыца-палкоўніца. У свае 18 год прыгажуня Ганка закахалася ў Васіля, які таксама моцна пакахаў яе. Але жорсткая і сквапная памешчыца, у якой выхоўваўся Васіль (як прыёмны сын) пад прымусам жэніць яго з багатай Марысяй. Безабаронную Ганку і яе бацьку (панскага пастуха) яна выганяе з дому. Зняслаўленая, Ганка канчае жыццё самагубствам, а яе бацька становіцца жабраком. Жыццё Васіля з нялюбай не склалася. У далейшым ён звязваецца з Незнаёмым, удзельнічае ў распаўсюджанні рэвалюцыйнай літаратуры. Палкоўніца ж, гатовая дзеля нажывы на любое злачынства, даносіць на Васіля ў паліцыю, за што ён трапляе ў турму. Заканчваецца п'еса вяртаннем Васіля ў родныя мясціны, дзе ён сустракаецца са сляпым жабраком і дзяўчынкай-павадыром. Высвятляецца, што стары — бацька Ганкі, а дзяўчынка — Васілёва дачка. Малюючы дакастрычніцкую рэчаіснасць у такіх змрочных фарбах, аўтар выносіць жорсткі прысуд бесчалавечнасці, бяздушнасці, уздымае праблему сацыяльнай няроўнасці і несправядлівасці ў грамадстве, бяспраўнага становішча ў ім простага чалавека. П'еса "Пан Сурынта" прысвечана барацьбе беларускага народа з прыгнятальнікамі ў часы прыгоннага права. Сюжэт яе даволі складаны. Жорсткі і разбэшчаны Сурынта не лічыць прыгонных сялян за людзей, здзекуецца з іх чалавечай годнасці. Ён прымушае Касю стаць яго палюбоўніцай і тым самым разбівае шчасце закаханых Касі і Віцькі. Імкнучыся адпомсціць за здзекі і знявагі пана, Віцька становіцца кіраўніком паўстанцаў. Пазней высвятляецца, што Кася з'яўляецца роднай дачкой Сурынты, народжанай ад прыгоннай жанчыны. Пан перажывае душэўную драму, яго пачынаюць праследаваць цені закатаваных і абняслаўленых прыгонных. Не вытрымаўшы гэтага, пан Сурынта заканчвае жыццё самагубствам. П'еса, такім чынам, паказвае сацыяльна-класавы канфлікт паміж прыгоннікамі і прыгоннымі, асуджае панскую амаральнасць і разбэшчанасць. Творчасць У. Галубка, увасобіўшы пэўныя этапы развіцця беларускай літаратуры, дала магутны штуршок развіццю нацыянальнай драматургіі і тэатра. І невыпадкова гэты таленавіты майстар слова і сцэны стаў першым народным артыстам Беларусі.


Назад Вперед
Наверх