9-04-2019, 23:18

Кірыла Тураўскі. Рэферат

«Аповесць мінулых гадоў» і «Тураўскае евангелле»даюць пэўныя звесткі пра Тураўскае княства, якое склалася ў канцы X ст. на тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. У ім былі развіты ювелірнае, касцярэзнае, дрэваапрацоўчае і ганчарнае рамёствы. Старажытны Тураў быў адным з цэнтраў старажытнабеларускай культуры. У ім жыў Кірыла Тураўскі — славуты пісьменнік, мастак, прапаведнік, царкоўны дзеяч.

Кірыла Тураўскі (каля 1130 — каля 1182)

Звестак пра жыццё Кірылы Тураўскага няшмат. Нарадзіўся і выхаваўся ў Тураве, быў сынам багатых бацькоў. Ён з'яўляецца адным з першых манахаў на Русі,які стаў стоўпнікам. Зачыніўшыся ў манастырскай вежы, К. Тураўскі маліўся, удасканальваў свой дух, займаўся літаратурнай дзейнасцю. Праведнае жыццё,адукаванасць, красамоўства зрабілі імя царкоўнага дзеяча вядомым яшчэ ў маладосці. 3 1169 г. К. Тураўскі выконваў абавязкі епіскапа. Перад смерцю прапаведнік вярнуўся ў Барысаглебскі манастыр, дзеі памёр. Царква шануе яго памяць 28 красавіка па старым стылі.

Кірыла Тураўскі быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу, Ён выдатна ведаў Святое Пісанне,класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, валодаў многімі мовамі. У творчай спадчыне асветніка — аповесці, малітвы, «словы», павучанні, пасланні, каноны, якія вызначаюцца ўзнёсласцю, лірызмам, эмацыянальна вытанчанай мовай. Да нашых дзён захавалася8 «слоў»-пропаведзей («Слова на свята Вялікдзень»,«Слова на Вербніцу», «Слова на Ушэсце» і інш.),некалькі аповесцей-прытчаў і казанняў («Прытча пра чалавечую душу і цела», «Аповесць пра беларызца і манаства», «Казанне пра чарнарызскі чын»), два казоны, каля трох дзесяткаў вершаў і малітваў. У творах К. Тураўскага адлюстроўваюцца багаслоўска-філасофскія і грамадска-этычныя погляды пісьменніка, тлумачыцца сімволіка многіх біблейскіх кніг, уздымаюцца праблемы духоўнай дасканаласці суайчыннікаў. Праз біблейскі змест прасочваюцца радкі аб радасцях чалавечага жыцця, харастве навакольнай прыроды, недасканаласцях дзяржаўнага ладу. Так, у «Прытчы пра чалавечую душу і цела» (ці «Слове пра сляпога і кульгавага») К. Тураўскі выкарыстоўвае ў якасці сюжэта евангельскае апавяданне пра руплівага гаспадара. Пасадзіўшы вінаград, ён паставіў ля варот двух старажоў: сляпога і кульгавага. «Калі хто з маіх ворагаў захоча абакрасці вінаграднік, то кульгавы ўбача, а сляпы пачуе. Калі ж хто-небудзь з іх захочаў вайсці ў вінаграднік, то кульгавы, не маючы ног, не зможа прайсці ў сярэдзіну; сляпы ж, калі і ўвойдзе, то, заблудзіўшыся, у прорве разаб'ецда», — так разважае гаспадар. На самай справе ўсё адбылося інакш. Сляпы і кульгавы, аб'яднаўшы свае сілы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы наказваў дарогу), самавольна прашлі ў сад і прысвоілі чужое дабро. К. Тураўскі ў вобразе слянога паказаў чалавечую Душу, у вобразе кульгавага — цела. Гаспадар — стваральнік свету, Бог — карае абодвух, выганяючы іх з саду. Гэтым самым аўтар сцвярджае думку аб адказнасці чалавека перад Богам і пакаранні за грахі.

Высокамастацкія аратарскія творы К. Тураўскага склалі залаты фонд старажытнай літаратуры. Яны на працягу многіх стагоддзяў карысталіся вялікай папулярнасцю, памнажаліся і разыходзіліся ў сотнях рукапісных спісаў. Менавіта па гэтаму нашы продкі называлі асветніка Златавустам.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.