T1m Project
17-10-2016, 14:54

"Родныя дзеці" Ніл Гілевіч - Кароткі змест, галоўныя героі

Белы май

У маладосці Альжбета Францаўна Кудзёлка "была дзяўчына, як вясёлка: уся свяцілася ажно". Сцяпан убачыў яе на вечары ў студэнцкім інтэрнаце, куды хлопцаў прывёў Юзік Бэнсь. Аля запрасіла Вячорку на белы танец. Толькі разгаварыцца з дзяўчынай хлопец тады не змог, быццам язык праглынуў. Ён пачаў кожны вечар хадзіць каля інтэрната педвучылішча, спадзеючыся на сустрэчу. Урэшце Сцяпану пашанцавала.

Сказаць пра свае пачуцці хлопец вырашыў вершам. Аднак на танцах замест запаветнага кавалачка паперы ён выцягнуў незнарок з кішэні "глянцавітую банкноту - ні больш ні менш - на сто рублёў". Зусім разгубленага, зніякавелага Сцяпана Аля спыніла ўжо ў завулку. Так пачынаўся іх "белы май".

На Алю "паклаў вока" і Юзік Бэнсь. Убачыўшы дзяўчыну з сябрам, ён пакляўся разлучыць закаханых.

Ганьба

Выпадак скампраментаваць Вячорку надарыўся досыць хутка. Студэнты паехалі з канцэртам да падшэфных у вёску. Сцяпана з Юзікам брыгадзір завёў начаваць да заможнага гаспадара Базыля Крата, які меў дачку, "даўно нявесту". Бэнсь шапнуў Гілене, што яна спадабалася яго сябру, толькі той надта нясмелы, каб сказаць пра гэта самому. Намякнуў таксама бацьку і маці на ўзаемную сімпатыю дачкі і госця. Гаспадары ўзрадаваліся з'яўленню "зяця", які мог бы прыкрыць "дзявочы грэх" Гілены. Вячорку напаілі і паклалі спаць у ложак да дачкі. Раніцай, ледзь толькі Сцяпан адкрыў вочы, спрабуючы зразумець, дзе ён і што з ім здарылася, Тэкля і Базыль прыбеглі віншаваць дзяцей "са шлюбам".

Вячорка кінуўся прэч з хаты. Бэнсь хацеў яго спыніць, палохаючы выключэннем з камсамола і адлічэннем з кансерваторыі. Але хлопца палохала іншае - Аля. Як ёй пра ўсё расказаць? Ці захоча яна зразумець, што ён не вінаваты?

Адступленне другое - іранічнае

Аўтар выказвае свае адносіны да формы твора. Ён не прыхільнік складаных метафар, незразумелай мовы, "ламанага" радка і іншых навацый, якія лічацца адзнакай сучаснасці, інтэлектуальнасці.

...Ну, што ж: вялікі свет парнаскі!
А мне й на гэты раз, браткі,
Слугуе ямб - тутэйшы, наскі,
Рухомы, гібкі, трапяткі...

Разлад

Альжбета заўважыла, што Сцяпан вярнуўся з вёскі "разгублены, пануры", хлопец нічога ёй не растлумачыў. Праз нейкі час Вячорка стаў супакойвацца - яго ніхто нікуды не выклікаў. Юзіка пасля таго вечара ён перастаў лічыць сябрам.

Надрукавалі напісаную Вячоркам песню і зайздрасць да поспеху таварыша штурхнула Бэнся да дзейнасці. Альжбета атрымала пісьмо; невядомы паведамляў, што ад яе "любімага Сцёпы" зацяжарыла дзяўчына. Называлася вёска, куды ездзіў з канцэртам Вячорка.

Дзяўчына не паверыла каханаму. Сцяпан, кінуўшы вучобу, праз месяц з'ехаў на цаліну. Да такога рашучага кроку прычыніліся дзве акалічнасці: ён убачыў у скверы Алю з нейкім курсантам і ў камітэт камсамола паступіла на яго ананімка.

На ўзвеях часу

Сцяпан удзень хадзіў цяслярыць -
Дамы цаліннікам стаўляць,
А вечарамі, каб памарыць,
Вымаў баян, садзіўся граць.

Хутка баяніста паставілі кіраваць маладым саўгасным хорам. Гэты хор выканаў яго "Цалінную песню", якая спадабалася слухачам, яе пачалі спяваць не толькі цаліннікі. Вячорка зразумеў, у чым яго прызванне, і праз нейкі час паехаў у Маскву давучвацца.

Праз шмат гадоў ён вярнуўся ў стольны Мінск жанатым чалавекам. Жонка, карэнная масквічка, не хацела ехаць "на перыферыю", не магла зразумець цягу мужа "да каранёў". Яна была вельмі далёкай ад таго, чым жыў Вячорка. "Сцяпан мірыўся, колькі мог, / Што аднадумца-друга ў жонцы / Яму не даў скупеча-бог". Цяжка было змірыцца з іншым - яго Феня не магла нарадзіць дзіця. Таму калі пасля смерці цесця жонка паставіла ўльтыматум: Масква ці развод, Вячорка без асаблівых згрызот выбраў апошняе.

Адступленне трэцяе - гістарычнае

Аўтар гаворыць пра слаўнае мінулае роднага краю, які меў
...На зайздрасць свету
I цесляроў, і маляроў,
І летапісцаў, і паэтаў,
I музыкантаў-дудароў!
Якой асветай і культурай
Твае здзіўлялі гарады -
Не толькі Полацак ці Тураў,
А й Друцак, зніклы назаўжды!
Пісьменнік спрабуе знайсці адказ, калі "пад цяжкім гнётам змусты" пачаўся заняпад роднай зямлі, поўніцца радасцю ад таго, што любы край змог "паўстаць амаль што з небыцця".

Бацькоўскі кут

Ля весніц Сцяпана сустрэла маці і Анця (братава жонка) з гуртам "белабрысых малых сваіх "тамашанят". Пакуль збіраюцца госці, Вячорка вырашыў схадзіць на могілкі.

Насустрач неслася пыльная бура - наступства бяздумна праведзенай меліярацыі.

Сцяпан глядзеў, працяты болем,
Глядзеў, бяссільны, хоць заплач,
Як грозны дух нясе над полем
Сарваны з долаў плодны пласт.

Зямля ляціць у небе пылам.

За сотні год на гэтым месцы
Не нарасце яна цяпер,
I ўжо ніхто тут не наесца -
Ні чалавек, ні птах, ні звер!
Азірнуўшыся, Вячорка ўбачыў, як змяніўся родны кут - "стаў роўны і гладкі - нібы стол". На месцы кустоўя, балотца цягнуліся рады бульбы, каласілася збажына. Аднак гэта не вельмі радуе Вячорку, бо ён думае пра будучыню, ці будзе гэта зямля радзіць праз дзесяцігоддзі.

На могілках ляжалі сястра і брат. Сцяпану прыгадаўся той першы пасляваенны галодны год, калі Крысця пайшла ў горад "на хлеб не ад зямлі", каб дома "гурт паменшаў хоць на адзін галодны рот", як плакала тады маці, праводзячы старэйшую дачку на край сяла.

Стаяў Вячорка пад сасною
I скрушна-горка шкадаваў,
Што рэдка бачыўся з сястрою,
Гадамі ў брата не бываў.

Вяртаючыся з могілак, Сцяпан спрабуе адказаць, чаму чалавек ходзіць сюды: "...Паплакаць горка?/ Паспавядацца? Клятву даць? / Ці, можа, з гэтакіх пагоркаў / Сваё жыццё нам лепш відаць?". Думкі незаўважна пераключаюцца на сэнс жыцця:

Рабі дабро! Хоць нават коштам
Апошніх сіл, апошніх мук.

I не пытай: каму? завошта?
Рабі - без просьбаў і прынук!

Сустрэча

Пакуль жанчыны накрывалі стол, мужчыны "пускалі дым у асалоду / Вялі гаворку між сабой". Сцяпан апынуўся ў цэнтры ўвагі. Ён не падтрымаў "высокі шціль" і тэму дырэктара школы Крутарога, загаварыў пра набалелае - пра незваротныя змены на роднай, найпрыгажэйшай зямлі, пра непавагу да яе. Думку брата падхапіў Тамаш, нагадаўшы Сцяпану, што іх віны, тых, хто жыве і працуе на зямлі, у гэтым не больш, чым яго, гарадскога.

Вячорка адразу пазнаў у жанчыне, якая ішла "дарожкай жоўтаю ад весніц", сваю былую абранніцу. Уразіў выгляд Альжбеты Францаўны:

Ёй сорак год, а паглядзеўшы -
Намнога болей можна даць.

Напэўна, лёс зусім не цешыў,
Жыццё не песціла, відаць".

Ён кідаў позірк на Альжбету -
І сэрца кроіў боль скразны:

Амаль нічога - ані следу
Ад той дзяўчынкі, з той вясны!
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.