31-01-2016, 13:20

Віктар Карамазаў - Бярозавыя венікі

Адной з надзённых тэм, якую распрацоўвае сучасная літаратура, з'яўляецца тэма горада і вёскі, бацькоў і дзяцей. Сярод твораў на гэту тэму вылучаецца аповесць Віктара Карамазава "Бярозавыя венікі". Сцяпан, адзін з герояў твора, які працуе і жыве ў Мінску, каб атрымаць трохпакаёвую кватэру, забірае да сябе бацькоў, прадаўшы хату, дзе яны жылі. Як гэта часта бывае, старым у горадзе вельмі цяжка, бацька вярнуўся дадому з вялікай крыўдай на сына, бо разумее, што не пра бацькоў клапаціўся Сцяпан, а пра свой дабрабыт: "Захацеў у рай заехаць на яго старым гарбу". Бацьку сорамна перад людзьмі за сваю беспрытульнасць, за такія адносіны сына да бацькоў. А жонка Сцяпана, забраўшы грошы за прададзеную хату, раіць мужу і старую маці адправіць дадому. У гэтым — асноўны канфлікт твора, які атрымае нечаканую развязку. Парачыся ў лазні, бацька рашае "павучыць" сына, як вучыў у дзяцінстве: папарыць бярозавым венічкам, пакуль "чалавекам не запахне". Бацька стаў зацята хвастаць сына венікам з голымі прутамі, пакуль сам не зваліўся на падлогу. "Можа... нават інфаркт", — скажа былы сябар Сцяпана доктар Арсен. Зразумела, што гэта — вынік таго болю, які перажыў бацька, "непатрэбны нікому". Сцяпан адчувае сваю віну, але загладзіць яе вельмі цяжка.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.