T1m Project
17-10-2016, 14:54

"Свята" Алесь Гарун - Кароткі змест, галоўныя героі

Грыневіч, "пасяленец", ішоў ужо трэці дзень. Да бліжэйшай вёскі заставалася прайсці яшчэ дванаццаць вёрст. Заўтра павінен быць Вялікдзень, але ён у Сібіры Грыневічу не прыносіў той радасці, як калісьці дома.

Яму ўспомніўся астрог. "Грыневіч нібы нават пашкадаваў аб ім. Усё ж такі гэта былі лепшыя годы! Каб вярнуць іх назад, з іх ідэалізмам, з іх... верай у трыумф дабра". Там была магчымасць бачыць маці і сястру. Было каханне, якое "асталося, - але толькі як вялікі, ясны ўспамін".

Грыневіч прыйшоў у вёску, папрасіўся на начлег. Гаспадыня пасля некаторых роспытаў запрасіла ў хату, потым прапанавала памыцца ў лазні. Пасля вячэры гаспадыня нечакана папрасіла Грыневіча пабыць заўтра з хворай маці, пакуль яна з мужам будзе ў царкве.

У час размовы гаспадыні з маці перад адыходам у царкву Грыневіч са здзіўленнем пачуў, што старая гаварыла па-беларуску. Падаючы ёй вады, "у рысах ніколі не бачанага дагэтуль твару ён убачыў нешта знаёмае". Прыйшло на памяць "другое аблічча, падобнае да гэтага і ў такіх самых варунках".

Старая, называючы год нараджэння, успамінае паўстанне на Беларусі, але быццам нечага баючыся, не прызнаецца, што трапіла ў Сібір разам з бацькам, удзельнікам паўстання.

Б'юць царкоўныя званы, апавяшчаючы пра ўваскрашэнне Хрыстова. Грыневіч, стаўшы на кадені, цалуе сухую старэчую руку. У сібірскай самоце ён раптам адшукаў сястру яго роднай бабкі.

Жанчына супакойвае незнаёмага чалавека. Гора "пасяленца" было ёй блізкім і зразумелым.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.