T1m Project
7-11-2016, 00:05

Зборнік. “Ніколі не забудзем”. Кароткі змест

Такую назву меў зборнік вершаў і празаічных твораў, аўтарамі якога сталі школьнікі Глыбоччыны. Творчы праект быў рэалізаваны пры дапамозе супрацоўнікаў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Цэнтра дзяцей і моладзі, і прысвечаўся 70-годдзю Вялікай Перамогі.

У аснову зборніка былі пакладзены лепшыя творчыя работы вучняў гарадскіх, сельскіх школ і раённай гімназіі, якія напярэдадні юбілейнай даты 9 мая прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе з аднайменнай назвай. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўзнаўлялі ў памяці далёкія падзеі ваеннага мінулага, прысвячалі салдатам-вызваліцелям вершы і піянерскія замалёўкі, у кароценькіх апавяданнях занатоўвалі ўспаміны ветэранаў, даставалі з архіваў пісьмы і фотаздымкі, адным словам, папаўнялі гераічны летапіс мінулага.
Свой дзіцячы погляд на вайну з дапамогай суровай праўды, пранізанага болем і прапушчанага праз сэрца слова і мастацкага вобраза выказалі Таццяна Шаўчонак, Ірына Марцінкевіч, Дзіма Гуйда, Аня Дубавец і Анастасія Коўзан з Падсвільскай СШ, Марыя Анкудовіч з Суклінскай СШ, Мікалай Шаўко з Празароцкай, Аня Дырко з Узрэцкай, Анастасія Максімовіч з Чарневіцкай, Ангеліна Рамашка з Ломашаўскай, Дар'я Храпавіцкая і Вікторыя Заблоцкая з Шунеўскай СШ, Арцём Бароўскі з Удзелаўскай, Дзмітрый Навіцкі з Дзеркаўшчынскай, Дзмітрый Канавалаў з Карабоўскай СШ, Ганна Бахір з СШ№1, Вікторыя Кухта з СШ №2, Юлія Баран і Кацярына Бруханава з раённай гімназіі і Аляксей Алексяёнак з Зябкаўскай базавай школы. Узрост аўтараў – дзевяць –шаснацаць гадоў.
Збірала і апрацоўвала матэрыялы метадыст Цэнтра дзяцей і моладзі Аксана Шпакава, літаратурным рэдактарам была намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аліна Будзько, камп'ютарны набор, вёрстку і дызайн рабіла інжынер-праграміст раённага цэнтра інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання Ніна Ляшонак.
Зборнікі былі ўручаны ветэранам пад час святочных урачыстых мерапрыемстваў, што прайшлі 9 мая ў Глыбокім.
Цяпер супрацоўнікі Цэнтра дзяцей і моладзі працуюць над чарговым выданнем, у якое ўвойдуць вучнёўскія тэматычна-даследчыя работы, падрыхтаваныя на піянерскую канферэнцыю "Ваш подзвіг будзе жыць у вяках".
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.