25-09-2016, 19:58
Янка Купала
Іван Дамінікавіч Луцэвіч (а такое сапраўднае імя было ў Янкі Купалы) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. у самым цэнтры Беларусі — у фальварку Вязынка Мінскага павета — ў сям'і арандатара. На Міншчыне нарадзіліся і бацькі паэта: Дамінік Ануфрыевіч і Бянігна Іванаўна. Абодва паходзілі з дробнай шляхты. Пабраліся супраць волі бацькоў, Бянігна Іванаўна — парваўшы з сям'ёй.
Дзяцінства і юнацтва Янкі Купалы прайшло ў вандраваннях па Міншчыне: бацька шукаў больш выгадных умоў арэнды. Маёнтак Юзафова на Барысаўшчыне, Косіна на Лагойшчыне, Сенніца ў Мінскім павеце — такая геаграфія блукання Луцэвічаў у пошуках лепшай долі. А потым быў яшчэ Мінск, фальваркі Прудзішча і Селішча на Міншчыне і іншыя мясціны цэнтральнай Беларусі.
Янка Купала скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча, вучыўся ў Пецярбургу і ў Маскве. Працаваў хатнім настаўнікам, пісарам, прыказчыкам, на броварах у маёнтках. Супрацоўнічаў у віленскіх выданнях, быў рэдактарам газеты "Наша ніва". У 1916 годзе прызваны ў армію, служыў у Мінску, Полацку. Смаленску. 3 1919 года жыў у Мінску. Удзельнічаў у стварэнні БДУ, АН БССР, нацыянальнага тэатра, выдавецтваў; актыўны дзеяч літаратурна-грамадскага і культурна-мастацкага жыцця рэспублікі. У Айчынную вайну знаходзіўся ў Маскве, потым у пас. Пячышча каля Казані. Трагічна загінуў у Маскве. Урна з прахам Перавезена ў Мінск у 1962 годзе.
Пісаць Янка Купала пачаў на польскай мове. Першы яго вядомы беларускі верш "Мая доля" датуецца 1904 годам. Творы паэта вызначаюцца глыбіннай народнасцю, фальклорным каларытам. Янка Купала адкрыў вобраз беларускага мужыка, селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, яго духоўнай моцы. Ён стварыў і вобраз Маладой Беларусі, дзе знайшоў раскрыццё бязмежны патрыятызм паэта, яго неўміручая любоў да Бацькаўшчыны. Ён стаў адным з заснавальнікаў беларускай любоўнай і пейзажнай лірыкі. На працягу 1920-1930-х гг. Янка Купала стварае шэраг узораў савецкай паэзіі, якім характэрна пафаснае сцвярджэнне новай явы, абагульненыя малюнкі пераўтварэнняў у краіне. Моцна загучала тэма адказнасці чалавека перад гісторыяй, тэма падзеленай радзімы. У гэты ж час з'явіліся і яго святочна-каляндарныя вершы, у якіх жыццё паказвалася пераважна з параднага боку. Новым у лірыцы паэта была яго цікавасць да дзіцячых вершаў. Апошнія творы Янкі Купалы напісаны ў гады вайны.
У дарэвалюцыйных паэмах увасоблены рамантычна яркія героі і сюжэты. Паэма-трагедыя "Адвечная песня" — апафеоз сялянскай празе шчасця на зямлі. Класічнымі сталі фальклорна-рамантычныя "Курган", "Бандароўна", "Яна і я", драматычныя "Магіла льва", "Сон на кургане". Першая паэма савецкага часу "Безназоўнае" — услаўленне дзяржаўнасці Беларусі. У драматургіі Купала паспяхова працаваў над стварэннем нацыянальнай камедыі (народная, каларытная "Паўлінка", напісаная ў 1912 годзе) і драмы (псіхалагічна-філасофская "Раскіданае гняздо", 1913 год). Янку Купалу належаць пераклады на беларускую мову "Слова пра паход Ігаравы", твораў польскіх, рускіх, украінскіх паэтаў. Яго творы перакладзены на многія мовы народаў свету. Імем Янкі Купалы названы Інстытут літаратуры АП БССР, тэатр у Мінску, школы, калгасы, вуліцы, бібліятэкі. Пастаўлены помнікі ў Радашковічах, у Мінску (парк і Вайсковыя могілкі), у Вязынцы, Араўпарку ў Нью-Йорку. Працуюць музеі ў Мінску і Пячышчах, створаны мемарыяльныя запаведнікі "Вязынка" і "Ляўкі" (Аршанскі раён). З 1959 года прысуджаецца прэмія імя Янкі Купалы.
Выказванні пра паэта:
У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць постаці асабліва значныя і славутыя, якія найбольш поўна ўвабралі ў сябе вопыт перажытага, здабыткі папярэднікаў, сталі прызнанымі песнярамі свайго народа, яго гістарычнага лёсу... Сярод іх знаходзіцца і Янка Купала. Ён стварыў такія мастацка-філасофскія, ідэйныя каштоўнасці, якія не маюць аналагаў у іншых народаў. Праз яго творы беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё, звычаі, гісторыю, прыроднае ўлонне, раскрыў свой светапогляд і норавы, прад'явіў, інакш кажучы, неабвержнае мастацка-паэтычнае сведчанне аб сваім існаванні на зямлі.
У. Гніламёдаў
Яго светлая і чаруючая паэзія — гэта жывое дыханне народа, увасабленне яго мудрасці, яго любві да жыцця, да працы, яго спрадвечнага імкнення да свабоды і шчасця чалавека.
Міхась Лынькоў
Янка Купала на працягу трох з паловай дзесяцігоддзяў, самых, бадай, цяжкіх і адказных, абапіраючыся на зробленае папярэднікамі і на сваіх аднадумцаў-сучаснікаў, нястомна і настойліва "тварыў" нацыю, фармаваў яе самабытны духоўны воблік, пашыраў нацыянальную свядомасць, граніў беларускую літаратурную мову, ствараў беларусам мастацкія скарбы сусветнага ўзроўню, вызначаў іх духоўныя арыенціры.
В. Рагойша
Паэзія Купалы — гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі.
Якуб Колас
Купала — лірык па складу свайго цудоўнага таленту, пясняр Беларусі, які выявіў сэрца яе з незвычайнай сілай, ён усёй сваёй паэтычнай існасцю як бы сімвалізаваў творчую моц народа.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.