17-10-2020, 00:43

Аналіз творчасці Якуба Коласа 30-х гадоў

Аналіз аповесці "Голас зямлі" і вобраз Талаша?
Асноўныя тэмы творчасці Я. Коласа 30-х гг.— перабудова вёскі на новы лад, стваральная праца беларускага народа, барацьба яго супраць замежных інтэрвентаў. У аповесці «Адшчапенец» аўтар паказвае, як фарміруецца новы светапогляд сялянства. Аповесць «Дрыгва» ўзнаўляе перыяд грамадзянскай вайны. Героі яе — дзед Талаш, Мартын Рыль і іншыя палешукі — змагаюцца з акупантамі і іх прыслужнікамі за свабоду беларускага народа, за права «людзьмі звацца».

Аб чым санеты Якуба Коласа "Наперад"?
Санеты, аб’яднаныя назвай «Наперад» (1937), раскрываюць філасофскую мудрасць Я. Коласа. Змяняюцца малюнкі прыроды, на змену восені прыходзіць зіма. Вечны рух і абнаўленне ў прыродзе нагадваюць жыццё чалавека, якое таксама не стаіць на месцы. I трэба ісці наперад, да пазнання новага, раней нязведанага:

Вітай жа дарогі і новыя далі, I вечнага руху святыя скрыжалі, I юнасць людскую, і мудрае слова, I ясную радасць дабра, перамог, I гэты шырокі, чароўны разлог, Дзе заўжды прыгожа ўсё, молада, нова.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Имя:*
E-Mail:
Комментарий:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Вставка ссылкиВставка защищенной ссылки Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Введите код: *