4-11-2016, 00:11
Цішка Гартны - Больш за ўсіх
Герой апавядання «Больш за ўсіх» Платон Гічка вярнуўся да мірнай працы, але праблема грамадскага і асабістага паўстае ў яго жыцці па-ранейшаму востра. Вернасць рэвалюцыйным ідэалам існуе не толькі ў свядомасці Платона, але і ў кожным яго ўчынку. Пачуццё грамадскага бярэ верх над усімі іншымі пачуццямі героя. Усё, што не звязана з рэвалюцыяй, тое, безумоўна, ніжэй яе па значнасці, – лічыць Платон Гічка. Можна сказаць, што ён ахвяруе асабістымі інтарэсамі ў імя грамадскіх. Аб гэтым сведчаць факты яго біяграфіі. «Дзеля рэвалюцыі ён ахвяраваў пачуццём кахання, пакінуўшы без адказу просьбу каханай дзяўчыны не выязджаць на падпольную працу пры немцах. Дзеля ідэі рэвалюцыі ён забываў бацькоў, не ведаючы, як і што яны жывуць, як іх становішча пад палякамі».
Патрабавальны да людзей Платон Гічка бездакорна і аддана выконвае свае абавязкі, не робячы ніякай скідкі ні сабе, ні сваім родным. Ён адпраўляе ў абоз старога бацьку, пераканаўшы яго, што інакш нельга: «Вы не паедзеце, другія не паедуць, дык як жа тады быць? Пакінуць войска без абозу?.. Няможна. Гэта значыць праз тыдзень пачуць іх крык і тугу, праз тыдзень папасці пад іх прыгон. Трэба ехаць, тата! Едзьце – ні слова... Хай не паказваюць на нас пальцам».
Жыццёвая пазіцыя Платона выклікае незадаволенасць маці, якая ніяк не можа зразумець, чаму яе сыну «трэба больш, як усім», чаму сваю пасаду ён не можа выкарыстаць, каб мець нейкую палёгку для сябе і сваёй сям'і. Большасць аднавяскоўцаў здзіўляюцца паводзінамі Платона, ім цяжка зразумець яго самаахвярнасць і прынцыповасць, паверыць у шчырасць яго ўчынкаў.
Упэўненасць Платона ў тым, што рэвалюцыянер не павінен мець «жаднае спагады», упершыню пахіснулася тады, калі ён павінен быў пакінуць дома хворую маці і паехаць на працу ў павятовы горад. Пісьменнік прасочваае ўнутраную барацьбу, якая адбываецца ў свядомасці героя паміж асабістым і грамадскім. «Я і сам не ведаю, што рабіць... Не паехаць – здрадзіш рэвалюцыі, нарушыш дысцыпліну і... бачыш, як думаюць другія. А паехаць – можаш мацеру пахаваць». Платон просіць людзей прыгледзець за маці і едзе, але гэта каштуе яму вялікіх душэўных пакут. Заглушыўшы свой боль, ён даводзіць Тамашу: «Рэвалюцыя не павінна цярпець ад таго, што ў мяне баліць што або ў сям'і якое няшчасце; мы мусім аддавацца ёй да апошняй мажлівасці». Калі Платон вяртаецца дамоў, там яго чакае вестка пра смерць бацькі (ён памёр у дарозе ад тыфу) і горкі папрок маці: «Нашто табе больш за ўсіх». У фінале апавядання пісьменнік пакідае свайго героя ў поўнай разгубленасці. «Цяжкая жаласць раптам спаралізавала ўсе яго сілы». Пісьменнік сумняваецца ў правільнасці паводзін чалавека, які ахвяруе ў імя справы бацькам, ігнаруючы агульначалавечыя нормы маралі. Раскрываючы свет думак і пачуццяў героя ў складаны для яго момант, празаік дае магчымасць адчуць і зразумець, што за прынцыповасцю і бескампраміснасцю героя стаяць боль, пакуты, немагчымасць паступіцца абавязкам нават у адносінах да самых блізкіх людзей – бацькоў. А гэта даецца чалавеку нялёгка, каштуе вялікіх душэўных намаганняў. I не заўсёды бывае патрэбным, апраўданым.
Здавалася б, нішто не можа пахіснуць у свядомасці Платона Гічкі тое, што звязана ў яго з разуменнем рэвалюцыйнага абавязку. Пісьменнік паказвае, як нараджаецца ў душы героя сумненне пасля яго сутыкнення з прадстаўніком улады, што прыехаў з горада. Той, не пажадаўшы зразумець, чаму Платон адмаўляецца ехаць у другі горад, па сутнасці, паставіў пад сумненне яго сумленнасць, рэвалюцыйную адданасць справе. Платон упершыню задумваецца над тым, што патрабаванні, якія прад'яўляюцца чалавеку, павінны суадносіцца з яго магчымасцямі. Ці апраўдана зараз, – думае ён, – няхай і ў складаны, небяспечны, але ўсё ж мірны час жорсткасць у адносінах да людзей, і без таго самаахвярна адданых справе?
У цэнтры ўвагі пісьменніка – беражлівыя адносіны да чалавека. Платон Гічка патрабавальны перш за ўсё да сябе, але свой максімалізм ён не пераносіць слепа на іншых. Як прадстаўнік улады, ён, перш чым ускласці на кагосьці з аднавяскоўцаў пэўныя абавязкі, імкнецца зразумець іх патрэбы, клопаты, быць справядлівым у адносінах да іх. Платон адмаўляе метад прымусу, загаду. Яго зброя – перакананне, просьба, асабісты прыклад сумленных адносін да справы.
Такая лінія паводзін героя верагодная і псіхалагічна матываваная. Яна бярэ свой пачатак у рэвалюцыйным мінулым героя, з'яўляецца лагічным яго працягам. У той жа час вобраз Платона Гічкі нясе ў сабе пэўную супярэчнасць: адстойваючы гуманныя адносіны да людзей, герой, па сутнасці, бесчалавечна ставіцца да свайго бацькі. Маральная пазіцыя героя, яго розум, сумненні пацвярджаюць аўтарскую думку пра тое, што любы прадстаўнік улады павінен быць чалавекам маральным, гуманным. Інакш яго дзейнасць, скіраваная насуперак інтарэсам людзей, становіцца бессэнсоўнай і нават шкоднай.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.