17-01-2016, 18:20
Драма Васіля Дзятла (па "Палескай хроніцы" Iвана Мележа)

Васіль Дзяцел — цэнтральны герой "Палескай хронікі" I. Мележа. Знаёмства з ім адбываецца ўжо на першых старонках рамана "Людзі на балоце". Ён жыве ў беднай сям'і з маці, старым дзедам і малодшым братам Валодзькам (бацька загінуў на імперыялістычнай вайне). Таму на худыя плечы хлапчука (адзінага работніка ў сям'і) кладуцца клопаты па гаспадарцы. У партрэтнай замалёўцы Васіля падкрэсліваецца яго панурасць, засцярожанасць, супярэчлівасць характару. Нават вочы яго былі рознымі: адно, "як вада, светлае, а другое, як жалудок". З дзяцінства ў характары Васіля выспяваюць рысы сапраўднага гаспадара, які не толькі не баіцца цяжкай працы, але і знаходзіць у ёй сапраўднае задавальненне і асалоду. У працы, якая з'яўлялася маральна-філасофскай асновай вобраза Васіля, раскрываецца прыгажосць душы, характару героя.
Любоў да штодзённай працы перадалася Васілю ад бацькоў і дзядоў. Змалку загартоўваючыся ў працы, ён добра ведаў, што "жыццё —не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клопатны будзень". Герой твора не чакае ад жыцця ніякай палёгкі і працуе да горкага поту, да здранцвення рук, спадзеючыся, што ўдасца падрамантаваць хату, купіць лепшага каня, адборнага зерня. Толькі не пад сілу гэта Васілю, бо на пустой ніве нічога не родзіць, а ўраджаю нават не хапае для сябе. І таму зразумелай становіцца мара Васіля прыдбаць кавалак глушакоўскага поля каля цагельні, дзе з году ў год збіраўся добры ўраджай. Гэта жаданне настолькі моцнае, што, не зважаючы на пагрозы Карчоў і новай улады, ён уначы самавольна заворвае поле, а пасля ўступае ў бойку з Яўхімам. Гэты ўчынак Васіля, як і пазнейшая сутычка за зямлю з Міканорам, успрымаюцца драматычна, выклікаюць шчымлівы боль і спачуванне герою. Зямля для Васіля — ято жыццё, радасці і гора, светлыя мары і горкія пакуты. Зямля — ён сам. Ён ідзе да свайго поля, як "на сустрэчу з каханай". У адносінах да зямлі Васіль нагадвае Міхала з "Новай зямлі". "Усе сілы чалавека — у зямлі, — разважае Васіль. — І сіла ўся, і радасць. Няма зямлі— няма, лічы, чалавека". І з сённяшняга пункту гледжання мы разумеем, што на гэтым стаіць праўда жыцця, якую добра адчуў і паказаў у творы I. Мележ.
I. Мележ малюе свайго героя з любоўю, сімпатыяй і разам з тым не хавае адмоўных якасцей яго характару. Нагадаем той выпадак, калі Васіль без асаблівых хістанняў адмаўляецца даць Грыбку, у якога захварэла дзіця, лыжку мёду. Безумоўна, сквапнасць, эгаізм, а таксама недаверлівасць, нявер'е ў людзей, замкнутасць пэўным чынам вытлумачваюцца (уплывам асяроддзя, асаблівасцямі таго складанага часу, умовамі жыцця, выхаваннем, сацыяльнымі прычынамі), але не ўпрыгожваюць чалавека.
Прыгажосць і шчырасць душы Васіля асабліва раскрываюцца ў каханні да Ганны, Калі Ганна стала для яго дарагім чалавекам, то жыццё напоўнілася новым, радасным зместам, свет быццам перайначыўся, зазіхацеў рознымі фарбамі. З захапленнем і замілаваннем расказвае пісьменнік гісторыю кахання маладых і шчаслівых людзей, апісвае іх сустрэчы пад шапаткімі грушамі, раскрывае глыбіню пачуццяў, народжаных сярод цяжкай працы і вечных клопатаў пра кавалак хлеба. Здавалася, шчасце будзе бясконцым. Але ў жыцці ўсё склалася інакш. Першае каханне, трапяткое і нясмелае пачуццё, абразіў сам Васіль. Паверыўшы ў брыдкія плёткі, ён растаптаў усё тое прыгожае, што існавала паміж імі. І Ганна, абражаная і пакрыўджаная, насуперак свайму жаданню выходзіць замуж за Яўхіма, спадзеючыся на спрадвечнае "сцерпіцца — злюбіцца". Але не злюбілася і не сцярпелася... Васіль жа, згубіўшы сваю радасць, сваю прыгожую "рабіну", ажаніўся з багатай Маняй, якую ніколі не кахаў. Багаты пасаг нявесты ёй прамяняў на каханне Ганны. Жаданне стаць заможным гаспадаром, "набіць снапамі гумно", завесці "пяць кароў і стаенніка" перамагае. З-за зямлі і багацця Васіль з вялікім унутраным болем, але свядома і канчаткова адмаўляецца ад Ганны. Але яшчэ доўга ён будзе пакутаваць, і пякельны боль ад страты каханай увесь час будзе нагадваць аб сабе.
У планах будучых раздзелаў твора I. Мележ намерваўся правесці героя праз новыя выпрабаванні і драматычныя сітуацыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Васіль спачатку змагаецца на фронце (там яго параніла), пасля — у партызанскім атрадзе. Хроніка павінна была закончыцца прыездам Васіля ў Курані з думкай: "I ўсё-такі мы будзем жыць. Нас — не задушыць. Бо мы — народ!"

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.