7-11-2016, 00:07
А. Савіцкі. “Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка”. Кароткі змест
Ласкавае і духмянае імя — Бублік — залацісты карасік атрымаў у дзень свайго нараджэння.
Сажалка, дзе ён упершыню ўбачыў свет, мела, на першы погляд, загадкавую назву — Руды блінец. Аднак, калі глядзець на яе з пагорка, які парос маладым сасняком, сажалка і сапраўды нагадвае аграмадны блінец з няроўнымі, нібы падпечанымі на агні,закрайкамі. Некаторыя завуць яе Рудой балацінай. Але назва гэта ўжываецца рэдка і сапраўднасці мала адпавядае: сажалка вялікая і месцамі дужа глыбокая, маецца ў ёй тры доўгія, не падобныя адна на адну, затокі.
3 усходу Руды блінец атуляе бярозавы гай, з-за якога ўранні выплывае сонца. Штораз, калі яно нібы гушкаецца на бярозавых шатах, вада каля берагоў робіцца рудаватая, потым жаўтлявым колерам бярэцца сярэдзіна. Мажліва, гэтая акалічнасць таксама мела дачыненне да назвы сажалкі. Але да сапраўдных вытокаў назвы пакуль што ніхто не дакапаўся, і не чуваць, каб хто-небудзь збіраўся тое зрабіць.
З таго боку, дзе пагорак з маладымі сасонкамі, да самай вады падступаюць густы вербалоз і чаромха. Вясною тут асабліва прыгожа, залівіста спяваюць салоўкі. За чаромхавае голле ўвечары хаваецца сонца, вялізнае і агнявое. Чаромха і гнуткі вербалоз дугою завісаюць над самай вузкай і глыбокай затокай, якая мае назву прыгожую і зваблівую —Чаромхавая, альбо Белая затока. Прынамсі, больш справядліва было б даць ёй назву Шчупаковая, бо ў гэтай затоцы — самай жахлівай для карасёў! — жыве зялёна-жоўты шчупак Зубаты.
Імя гэтага жахлівага драпежніка ахутана яшчэ большай таямніцаю, чымся назва сажалкі. Адкуль, якім чынам ён трапіў у Руды блінец, аніхто не ведае дакладна. Адны кажуць, што нейкая качка ажно з Бярэзіны занесла на сваіх крылах у сажалку ікрынку, з якой і вырасла гэтае бязлітаснае да карасёў страшыдла. Другія сцвярджаюць, што нейкі рыбак вяртаўся дахаты з Доўгага возера, спыніўся каля сажалкі і выпадкова абярнуў вядзерца, з якога і шуснуў у сажалку шчупак. Трэція нібыта недзе чыталі, што Белая затока калісьці была ручаінаю і па ёй у вясновую паводку малады Зубаты прабіўся ў сажалку з Мінскага мора, дзе шчупакоў здаўна процьма жыве.
Якая тут пагудка бліжэй да праўды, цяжка сказаць. Але ўсім вядома: Белая затока — месца гіблае, карасю туды лепей і не паказвацца, бо той, хто жоўта-зялёнага шчупака аднойчы сустрэне, на другую сустрэчу можа не разлічваць. Бязлітасны і каварны, гэты драпежнік заўсёды глынае карася жыўцом, не распытваючы, якога той роду і племені. Праўда, пазалетась адзін карась здолеў выслізнуць са шчупаковай пашчы і ўцячы. Але ў далейшым шчасліўчык гэтак заганарыўся сваім спрытам і ўвішнасцю, што зусім страціў пільнасць і сярод белага дня трапіў у дзюралевы бітончык, які падшыванцы закідвалі ў сажалку на тоўстай вяроўчыне.
З поўдня да сажалкі падступае дарога, якая пазначана белымі слупкамі, па ёй часта праносяцца малыя і вялікія машыны, з гучным трэтарам мільгаюць матацыклы. У дождж з дарогі гоніць жвір, і ён выслаў берагі затокі, якія акаймаваны густой асакою. Гэты куток сажалкі лічыцца самым няўтульным: тут заўсёды смярдзіць газалінавым чадам, вугалем, абпаленымі на агні бляшанкамі, струхлелымі анучамі.
Гэты, самы няўтульны, куток сажалкі мае зусім нечаканую назву — Хлебная затока. На гразкім, добра прагрэтым сонцам мелкаводдзі карасі амаль штодня знаходзяць мяккае хлебнае крышыва, духмяныя кавалачкі сыру, добра ўвараныя, прапахлыя мясам і маслам крупы, камякі белазатага цеста, ад якога патыхае дзівосным пахам смятаны і алею. Часцяком кавалачкі цеста пахлі анісавымі кроплямі, ад якіх у роце доўга трымаецца саладжавы водар. Але галоўная прывабнасць гэтай затокі ў тым, што сюды, на мелкаводдзе, ніколі не заплывае Зубаты.
Насупраць хлебнага мелкаводдзя, на паўночным беразе сажалкі, выгінаецца Крывая затока. Бераг тут зыбкі, затравелы, сюды, пасля моцных дажджоў, можна выплываць і раскашаваць сярод зялёнай травы. На жаль, рабіць гэта можна толькі ўночы, бо ўдзень тут гаспадараць тоўстыя і дужа хітрыя шэрыя вароны. Яны залазяць у ваду па самае пуза і нерухома стаяць гадзінамі. Але варта карасіку наблізіцца, як варона тут жа хапае яго сваёй моцнай доўгай дзюбаю і нясе да чорных карчоў, што вытыркаюцца з вады каля густой і шчыльнай сцяны чароту. Варона выдзёўбвае ў сваёй ахвяры вочы, выдзірае вантробы і кідае. Шмат карасёвай малечы загінула такім чынам, і таму слава пра Крывую затоку ідзе нядобрая.
Ад шэрай вароны, праўда, можна ўратавацца. Галоўнае тут адно: блізка да яе не падплываць, трымацца, дзе глыбей. Глыбокай вады варона пабойваецца. Гэта не Зубаты, які любіць глыбіню і пабойваецца мелкаводдзя.
Сажалка, такім чынам, мае мясціны небяспечныя. Але ж мясцін, якія спрыяюць радаснаму жыццю, намнога больш. Тым не менш, тое жыццё азмрочваюць вуды рыбакоў, бязлітасныя сеткі, ядучая вадзіца з бутэлек, якія рыбакі кідаюць у сажалку. Карацей кажучы, карасёў у Рудым блінцы робіцца ўсё меней і меней. Таму кожнага новага жыхара тут сустракаюць радасна.
У дзень нараджэння залацістага карасіка свяціла сонца. Ад яго вясёлага прыветнага цяпла і святла здаваліся залачонымі водарасці, што спавілі карані чароту і аеру, мяккі глей і аблепленыя ракавінкамі камяні, што трохкутнікам ляжаць на дне сажалкі непадалёк ад зарослага асакой берага. Залачонай выдавала нават празрыстая абалонка ікрынкі, якая нейкі час была карасіку ўтульным дамком.
— Нейкае дзіўнае дзіця ў нас з табой, карасіха,— сказаў бацька.— Ты шэрая, я нават белаваты каля плаўнікоў. А ён быццам залачоны.
Карасіха зарадавалася:
— Не дзіўна, дарагі мой карась. I не залачоны, а залацісты. Па колеру — бублік. О-ой, гэта ж яму і імя знайшлося. Бублік! Ты толькі прыгледзься, сапраўды, падобны на бублік. Ты згодны, каб было гэтае імя? Бацька насупіўся:
— Я не супраць. Але мяне трывожыць колер. З чаго гэта Бублік залацісты? Яшчэ не хапала, каб ён быў чорны!
Маці Бубліка сказала:
— Я чула, што калі жанчына доўга глядзіць на чалавека з чорнай скурай, дык дзіця ў яе можа нарадзіцца таксама чорнае.
— Мы карасі. У нас гэткае не можа здарыцца. I наш карасік не чорны, а залацісты. 3 чаго?
— Памятаеш, вясною ты часцяком сварыўся, што я плаваю па самай паверхні, падстаўляючы сонцу спіну. Можа, таму наш карасік і нарадзіўся залацісты?
Бацьку Бубліка апанаваў цяжкі одум. Гэта заўсёды з ім здаралася, калі карасіха пачынала расказваць пра свае звычкі. Звычкі былі і добрыя, і благія. З благімі звычкамі карась змагаўся рашуча і дамогся добрых вынікаў. Карасіха ўжо не падмалёўвае губы чырвонай глінай, што да вяселля рабіла па дваццаць разоў на дні, не пачэплівае на плаўнікі колцы з рудых ці зялёных водарасцей, без якіх даўней не пачынала аніводнай раніцы.
Але са звычкаю, пра якую зараз сказала карасіха, ён зрабіць нічога не здолеў і да гэтага дня. Як толькі ўгрэецца вада ў сажалцы, карасіха плавае па самай паверхні, задстаўляючы сонцу і галаву і спіну. Плаўнік на спіне моцна падсыхаў, і калі карасіха давала нырца, моцна чаго-небудзь спалохаўшыся, на ім утвараліся паветраныя пухірочкі, падобныя на пацеркі. Карасіха гэтымі пацеркамі заўсёды дужа ганарылася, хоць яны доўга і не трымаліся, хутка ўзнімаліся на паверхню і лопаліся.
Звычка гэтая — раскашаваць у цёплай вадзе, падстаўляючы сонейку то спіну, то бакі,— была ўласціва шмат каму са знаёмых карасёў.
— Але чаму залацісты карасік нарадзіўся толькі ў цябе? — запытаўся Бублікаў бацька.
Карасіха сказала зусім нечакана:
— Ен жа зусім яшчэ маленькі. Колер можа змяніцца. Хіба цяжка пачакаць?
Прапанова была яму па душы.
— Пачакаем,— адразу ж пагадзіўся ён і дадаў памяр-коўна: — Ды, зрэшты, нам толькі радавацца трэба. У суседзяў — звычайныя дзеткі. А наш — залацісты.
— А што я ўвесь час дзяўбу ў тваю разумную галаву?
— Пра розум мы яшчэ пагамонім з табою,— незадаволена сказаў Бублікаў бацька і, каб спыніць спрэчку, дадаў цвёрда: — Але спяшацца не варта. Той, хто ўмее чакаць, заўсёды ў выйгрышы. Але і чакаць з розумам трэба!
Ад моцнага ветру на беразе загайдаліся бярозы. З бярозавай галінкі зваліўся ў ваду вялікі руды камар. Да камара кінулася плойма карасёў. Але Бублікаў бацька апярэдзіў усіх, ухапіў камара і праглынуў яго.
Камар быў вялікі, тлусты, смачны, і карасі пачалі папракаць: камара, маўляў, ухапіў, а нам нічога не пакінуў. Бублікаў бацька аблізнуўся і адказаў прымаўкаю, якую пачуў яшчэ пазалетась ад рыбакоў, што сядзелі на беразе пад бярозамі і ўсю ноч палілі вогнішча:
— Кто зевает, тот воду хлебает.
Бублікаў бацька быў вельмі задаволены сваёй увішнасцю і на папрокі тыя ўвагі не звяртаў. Больш таго, ён пачаў павучаць карасёў і прачытаў ім як не лекцыю пра тое, што жыццё — дужа складаная рэч. У ёй ёсць не толькі горыч і шкадаванне, але і шмат радасці. I адна з найвялікшых мудрасцей жыцця якраз і заключаецца ў тым, каб пазбягаць бядот, а імгненні радасныя і светлыя заўважаць і лавіць.
У ТРЫВОЖНЫМ ЧАКАННІ
Мінуў месяц, а затым і другі.
Увесь гэты час маці і бацька апекавалі Бубліка. Яны паказалі яму ўсе затокі, расказалі, як трэба ўцякаць ад шэрай вароны, як ратавацца ад Зубатага, як абмінаць сеткі, кручкі і іншыя рыбацкія прылады, якія тояць у сабе вялікую бяду.
Бублік быў наўздзіў здольны да навукі. Бацькоў гэта дужа радавала. Праўда, не менш, а нават болын схільнасцей у яго праявілася і да гульняў, свавольстваў самых розных і рызыкоўных. Але апошняе не дужа турбавала бацьку, бо ён і сам у маленстве асаблівым паслушэнствам не вызначаўся.
Аднойчы ранкам, агледзеўшы на Бубліку луску, якая зрабілася яшчэ больш залацістая, бацька сумна зазначыў:
— Ен гэткім і застанецца.
— А мне гэта па душы,— сказала Бублікава маці.— Залацісты колер — самы модны.
— Хочаш, каб наш дзіцёнак быў не працаўніком, а моднікам?
Маці прымірэнча сказала:
— Ен яшчэ больш робіцца падобны на бублік. Памятаеш, які духмяны і мяккі бублік мы ўлавілі на другі дзень мая? Бакавіны ў яго залаціліся. З макавымі зернеткамі былі тыя бакавіны.
Бублікаў бацька буркнуў:
— Гэта я злавіў той бублік. А ты яго правароніла.
— Я не правароніла,— абурана, але з нейкай летуценнай усмешкай прамовіла Бублікава маці і паварушыла левым плаўніком.— Яго звалок аднавокі карась. Нахабнік і хапуга.
— Але ж ніхто, помніцца, на дапамогу мяне не паклікаў!
— Ты быў далёка. Ажно каля таго берага, дзе растуць бярозы.
— Пачакай, пачакай,— Бублікаў бацька на момант змружыў вочы.— У таго хапугі луска каля хваста, здаецца, была залацістая!
Бублікава маці нахіліла галаву і прыплюшчыла левае вока.
— Дужа я памятаю, якая ў яго была луска,— сказала яна.— Ты сам тады паплыў у Крывую затоку, каб забраць бублік. Чаму ж не разгледзеў тую луску? А-а... Таго, што атрымаў тады, ты прыгадваць не хочаш!
Папрок, вядома, справядлівы. Бублікаў бацька сунуўся быў у тую затоку, дзе аднавокі карась са сваімі дружбакамі распраўляліся з апошнім кавалкам бубліка. Ен толькі заікнуўся быў пра тое, што нядобра браць чужое, і яго тут жа выперлі з затокі. Яшчэ і крычалі, галёкалі на ўсю сажалку, што ён скнара, жмінда і абармот.
Хвіліны горкія і крыўдныя ёсць, вядома, у кожнага ў жыцці. I згадкі пра іх не выклікаюць радасці, яны быццам цвік у чаравіку пад пяткаю. I як жа гэта пагана, калі хто-небудзь туды яшчэ і другі цвік сіліцца ўбіць. Ды яшчэ робіць гэта ў прысутнасці дзіцёнка!
— Які прыклад даеш малому! — строга сказаў Бублікаў бацька маці і цыкнуў на залацістага карасіка: — Марш да чароту! Калі дарослыя гавораць, малым не трэба настаўляць вушы!
— Плыві да чароту, золатца маё,— папрасіла маці і ласкава паказытала Бубліка плаўніком.— Там зацішна. I арэлі цябе чакаюць.
Бублік паплыў да чаратоў. Бацька кінуў яму ўслед:
— I з вады носа не вытыркай. Нядаўна на лазіне сядзела шэрая варона. Яна толькі і пільнуе, каб хто-небудзь з вады нос выставіў. Адразу ўловіць у кіпцюры.
— Не трэба яго палохаць.
— А я не хачу, каб ён застаўся без вока,— Бублікаў бацька глыбакадумна ўздыхнуў.— I давай канчаткова высветлім... У таго аднавокага з абодвух бакоў луска залацістая была? Ці толькі каля галавы і хваста?
— Пра тое нам дакладна ўжо аніколі не даведацца,— сказала Бублікава маці і горка ўсміхнулася.
Што праўда, то праўда: не ўбачыш аднавокага карася, не пагаворыш з ім. У той час, калі Бублікаў бацька, прыдушыўшы ў сэрцы горыч страты мяккай і смачнай здабычы, памалу плыў дамоў, адбылася трагічная падзея. Сеткай з тонкага капрону на доўгім, звінчаным з тонкіх дзюралевых трубак дзержаку рыбак падчапіў і рэштку бубліка, і як не ўсіх дружбакоў аднавокага карася, што паквапіліся на чужое.
— Хай сабе і не ўбачым,— памяркоўна сказаў Бублікаў бацька.— З чужой бяды, як гаворыцца, не смейся, галубок. Але ж ёсць сведкі. Тыя, што ад сеткі тады ўратаваліся. Распытаю ў іх.
Бублікава маці пакруціла галавой, не ўхваляючы гэты намер:
— На пацеху ўсёй сажалцы распытваць? Каб нават малеча тыркала ў твой бок плаўнікамі? Сапраўдны карась, як казала мая маці, павінен хаваць ад чужога вока свае нягоды, з якімі даводзіцца сустракацца ў жыцці.
З гэтым нельга было не пагадзіцца. Але ж нельга было пагадзіцца і з тым, што верх у спрэчцы застаецца за карасіхай, і таму Бублікаў бацька са строгасцю, якая была яму ўласціва, сказаў:
— Я ўсё жыццё табе даводжу: нельга жыць толькі розумам свае маці. Трэба, зрэшты, і свой мець!
Бублікава маці абурылася:
— А хіба мая маці нас благому вучыла? Калі я раблю, як яна вучыла, у мяне ўсё атрымліваецца слаўна, усё ідзе на добры лад. I хіба не памятаеш, што яна сказала, калі ўбачыла цябе побач са мною? З ім, дачушка, ты будзеш шчаслівая, ён, маўляў, сама высакароднасць і сціпласць...
Розумам, вядома, карасіха ўдалася ў сваю маці. Гэтак жа вось, як некалі і тая, можа і сапсаваць настрой, і тут жа ўлагодзіць душу, размякчыць сэрца, сказаць ласкавае слоўца, калі яго часам і не чакаеш зусім. Тут, таго і глядзі, можна і размагніціцца, саступіць у спрэчцы, непапраўна змяніць сваю ранейшую думку і потым чырванець. Не! Калі ўжо нешта патрабаваў, дык стой на гэтым да канца. Калі паабяцаў — выконвай абавязкова!
— Між іншым, тое ж самае казаў і мой тата, калі ўбачыў цябе побач са мною,— спакойна зазначыў Бублікаў бацька.— Але ж я не пахваляюся гэтым штохвіліны. Пахваляцца дабрынёю, якую робіш, крычаць пра яе на ўвесь свет — непрыстойна. Той, хто побач з табою, заўважыць твае добрыя якасці і добрую натуру і без гучных слоў. Калі гаворыцца шмат слоў, а справы няма — гэта звычайная балбатня. А балбатня — тая ж гліністая муць, што прэ ў затокі пасля моцнага дажджу. Дык каму патрэбна яна?
— Нікому, нікому не патрэбна. Твая праўда! Карасіха пагадзілася гэтак паспешліва таму, што ведала неадольную схільнасць мужа да павучанняў. У дзяцінстве ён быў маўчун. Аднак потым, прачытаўшы прорву самых розных кніжак, зрабіўся дужа гаваркім, лічыў, што дзень, які пражыў, не навучыўшы чаму-небудзь бліжняга свайго,— загублены, марна пражыты дзень.
— Значыцца, праўда на маім баку,— задаволена адзначыў Бублікаў бацька, які надта не любіў няпэўнасці, агульных адказаў і паважаў дакладнасць ва ўсім.— Нешта каля нашага сыночка лайдакоў круціцца зашмат. Я прадчуваў, што арэлі гэтыя — клопат суцэльны. Бач, панабеглі на гатовенькае. А каб у свой час дапамагчы? Аніхто ж і не паварушыўся!
Яно і сапраўды было так. Калі Бублікаў бацька ладзіў арэлі — ён рабіў іх з рэшткаў старой рыбацкай сеткі, што вісела на рагатым альховым карчы,— аніхто яму не дапамог. Болын таго, адны настойліва папярэджвалі: даўно, маўляў, вісіць сетка, згніла. Парвуцца арэлі — дзіцёнак калекаю застанецца. Другія ж грэбліва пасмейваліся: лепей бы, маўляў, дзіцёнку вусеня злавіў. А ён у гулімулі кінуўся. I дзіцёнка гэткім жа выгадуе!
Праўды, аднак, у папярэджаннях і кпінах тых не было ані. Ен праверыў двойчы: хвасты капронавай сеткі трывалыя і надзейныя. Па-другое, калі дзіцёнак змалку не займаецца фізкультурай і спортам, дык добрага працаўніка з яго аніколі не вырасце — гэта і агульнавядома і праверана на сваім вопыце. Так што арэлі не гулі-мулі, а вельмі патрэбная для дзіцяці спартыўная пабудова.
Яно, вядома, крыўдна, што памагатых не знайшлося, калі ён тыя арэлі ладзіў.
— Дарэмна бурчыш,— сказала карасіха.— Добрая справа, мама мяне вучыла, раней ці пазней абернецца павагаю грамады. Хіба не так?
— Яно, вядома, так.
— Дык і ганарыся, што збудаваў арэлі. Памагчы грамадзе, ты ж сам казаў,— самая святая справа.
Гэтую разумную думку Бублікаў бацька выказаў яшчэ пазалетась. Але тое, што карасіха памятала яе і зараз паўтарыла, яго расчуліла і ўсхвалявала. Таму ён сказаў прымірэнча, мякка:
— Нам трэба Бубліка галоўнаму ў жыцці вучыць. А што самае галоўнае ў жыцці? Сваім розумам жыць!
— А хіба мы вучым яго іншаму? — здзівілася карасіха.
— Але ж вучым не толькі мы з табою. Нашы павучанні, я пачынаю заўважаць, Бубліку ў адно вуха ўлятаюць, а праз другое вылятаюць,— сказаў Бублікаў бацька і дадаў стражэйшым тонам, які выключаў пярэчанні: — Плыві хутчэй да Бубліка і адшывай ад яго гэтых дружбачкоў-лайдачкоў. Лепей яшчэ раз пакажы яму Крывую затоку. Але толькі здаля! I дзяўбі, дзяўбі яму ў галаву: Крывая затока для карася — бяда. I каб а палове пятай быў у музеі бутэлек. I каб — папярэдзь абавязкова! — не круціўся і не сваволіў на лекцыі. Бо Гарбок гэтага не любіць.
— Лекцыі ж, я чула, заўтра.
— Сёння. А палове пятай,— удакладніў Бублікаў бацька.— Заўтра Гарбок ідзе ў адпачынак.
— Дык ён жа быў у адпачынку! Вясною, калі сагнала снег і растаў лёд. Добра, аднак, жывецца гэтым акадэмікам!
Карась пахітаў галавою:
— Сушыць мазгі, між іншым, не кожны хоча. А вось заўважаць даброты, што даюць глыбокія і шырокія веды, аматараў поўна. Але ж дарога, дзе акадэмікі, дзе даюць два адпачынкі, адкрыта кожнаму!
Цяпер усміхнулася і карасіха:
— Не ўсім жа быць акадэмікамі. I да іх у мяне зайздрасці няма.
Адчуўшы, што дадзена дастаткова разумных і патрэбных заўваг, карась спакойна паплыў на супрацьлеглы бераг сажалкі, дзе млелі пад сонцам бярозы. 3 бярозавых галін вецер часам здзімае вельмі смачных і тлустых камароў. Часцяком там можна ўлавіць і вёрткага зялёнага вусеня, які па смаку не ведае сабе роўні. Вусеня, скажам, не параўнаеш з блакітнай ці зялёнай страказой, яны і сухаватыя і цвёрдыя. А вусень проста растае ў роце. Сёння вусеня трэба ўлавіць абавязкова. I зрабіць гэта трэба не толькі таму, што карасіха толькі што ўхваліла ягоную, бацькаву,-працавітасць і клапатлівасць. Гэта, між іншым, даўно і ўсім вядома. Вусеня сёння абавязкова трэба ўлавіць па той простай прычыне, што Бублік пагушкаецца на арэлях, потым пасядзіць на лекцыі і вернецца дамоў галодны. А які бацька можа раўнадушна глядзець на свайго галоднага дзіцёнка? Ганьба такім бацькам, якія не могуць добра і смачна накарміць сваіх дзетак. Ен, Бублікаў бацька, і летась і пазалетась выгадаваў, дзякуй богу, сваіх дзяцей у поўным дастатку. I гэтага, залацістага свайго карасіка, ён дагледзіць як мае быць.
Бублікаў бацька азірнуўся і незадаволена чмыхнуў, убачыўшы, што малечы каля арэляў не паменела, а пагусцела. Давядзецца, мабыць, сёння пагаманіць з Бублікам больш патрабавальна і строга! I куды, куды глядзіць маці?.. Не, малайчына яна! Бач, сыпанулі ад арэляў, лайдакі, прэч! Яна, значыцца, іх турнула. Так і трэба. Толькі так і трэба!
НА АРЭЛЯХ
Але таго, што адбывалася каля арэляў на самай справе, Бублікаў бацька не ведаў. Як толькі яго хвост знік пад тоўшчаю вады, малеча зноў абляпіла арэлі. Маленькія карасікі, сярод якіх толькі Бублік быў залацісты, дурэлі, куляліся цераз галаву, спіхвалі адно аднаго з арэляў. Бублікаву маці гэта ўстрывожыла.
— Спыніце арэлі зараз жа,— строга патрабавала яна.— Што я вам сказала? Зараз жа спыніце арэлі! I не станавіцеся побач! Адзін сядзіць на арэлях, а другі — гайдае. Астатнія — воддаль.
— А навошта? — падзівіўся маленькі шэры карасік, якога звалі Гузік.
— Зараз даведаецеся. Толькі ўважна глядзіце,— патрабавала Бублікава маці.— Прыглядайцеся!
Яна пасадзіла Бубліка на арэлі і моцна іх штурханула. Арэлі ўзляцелі высока, потым паляцелі ўніз і так урэзалі па Гузіку, што той завойкаў і адляцеў убок. Праўда, Бублікава маці прадбачыла гэта і падставіла плаўнік, і ўдар пацэліў па ім. Таму Гузіку дасталося не дужа.
Бублік саскочыў з арэляў, падплыў да свайго дружбака, спытаў заклапочана:
— Вельмі баліць? Моцна выцяла?
— Ужо лягчэй робіцца,— адказаў Гузік.
— А каб я не падставіла плаўнік? — спытала Бублікава маці.— Якраз бы трапіла арэлямі па вачах. I — усё! А сляпому як жыць? Не знойдзеш ні чарвяка, ні хлебнай крошкі, ні камарыка. Прападзеш, адным словам. Усе зразумелі навуку?
— Усе, усе,— дружна адказалі карасікі.
— Тады гушкайцеся. А я масаж зраблю. Плаўнік у мяне ад гэтага ўдару пабольвае...
Боль у плаўніку не праходзіў. Бублікава маці рабіла масаж і войкала не тоячыся, каб карасікі зразумелі, якая небяспека тоіцца нават у простых гульнях.
Трэба сказаць, што навука пайшла на карысць. Арэлі ўзляталі высока, карасікі па чарзе мяняліся месцамі: адны садзіліся на арэлі, другія разгойдвалі іх, і зноў было шмат смеху і радасці.
Бублікава маці задаволена закрыла вочы. Боль у плаўніку суняўся, яна супакоілася і нават нібы заснула крыху. Абудзілася ад вэрхалу, які ўсчаўся каля арэляў. Бублік стаяў воддаль ад усіх і румзаў.
— Чаго ты плачаш? — спытала маці.
— А як жа не плакаць? Яны сапхнулі мяне з арэляў. А мне дужа падабаецца гушкацца на арэлях.
— Але ж і Гузіку таксама хочацца пагушкацца. Хочацца, Гузічак?
Варта было маці папытаць пра тое, як уся малеча пачала навыперадкі абвінавачваць Бубліка.
— Ен нам гушкацца не дае.
— Жмінда! Яго просіш, просіш, а ён слухаць не хоча!
— Так слаўна на арэлях ляцець! I сонца адразу дужа блізкае робіцца: то сонейка пад табою, то ты сам на со-нейку.
— А Бублік кажа: «Маё сонейка!»
Маці строга паглядзела на Бубліка. Але ён не зразумеў гэтага матчынага позірку, падумаў, што маці не ўхваляе ўсе тыя абвінавачванні, што сыпаліся з усіх бакоў, і таму насупіўся, сказаў задзірыста:
— Мае арэлі! Мне іх татка зрабіў. I таму я сам на іх гушкацца хачу!
I тут адбылося зусім для яго нечаканае. Маці сказала проста, з нейкім незразумелым усмехам:
— Гушкайся. А Гузік са сваімі сябрамі пойдуць са мною і будуць слухаць казку...
Яна не паспела расказаць казку і напалову, як Бублік кінуў арэлі, пачаў прыслухоўвацца. Потым падышоў і сумна прызнаўся:
— Зусім нецікава, калі адзін на арэлях. Няхай Гузік ідзе і гушкаецца. Мне не шкада арэляў.
— Гэта ты робіш разумна. I не шкадуй сябрам ніколі таго, што маеш,— сказала Бублікава маці і закамандавала радасна: — Усе — да арэляў. Толькі парадак захоўвайце!
I зноў каля арэляў было шумна і весела. I хоць Бублік цяпер толькі дапамагаў сваім сябрам разгушквацца, яму было яшчэ болып усцешна, чым тады, калі заставаўся на арэлях адзін. Яму падалося, што ўсё наўкола адразу змянілася, і сонца быццам зрабілася намнога ласкавейшае і святлейшае, і нават самі арэлі вышэй узляталі, і ў дружбакоў вочы болып радасныя, чым былі дагэтуль.
— Ой, мы познімся,— сказала Бублікава маці, паглядзеўшы на сонца.— Толькі пяць хвілінак застаецца да пачатку заняткаў. Сёння лекцыя цікавая для вас запланавана. I таму канчаем гульню, дзеткі. Хай адпачнуць арэлі.
— А заўтра будзем гушкацца? — спытаў Гузік.
— I заўтра, і паслязаўтра, і кожны дзень,— сказала Бублікава маці.— Скажыце сваім сябрам, хай прыходзяць. Арэлі — для ўсіх!
Бублік плыў разам з Гузікам, і радасны настрой не пакідаў яго. Болей аніколі не паўторыцца тое, што адбылося сёння каля арэляў. Хочацца сябрам пагушкацца на арэлях? Калі ласка! Яму зусім не шкада! Самае горшае, гэта калі застаешся на адзіноце, калі сябры пойдуць прэч, быццам ніколі з табою не зналіся. Жміндай ён ніколі не будзе.
Бублік плыў, думаў гэтак, і ўсё наўкола было радасным і прыветным.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.