17-01-2016, 18:20
Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа? (па рамане Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне".
Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа? (па рамане Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне".
Раман "Трэцяе пакаленне" — адзін з найбольш вядомых твораў К. Чорнага, які часта называюць трагічнай старонкай гісторыі беларускай культуры і літаратуры. Сам К. Чорны, адчуваючы супярэчнасці ўласнай пазіцыі і складанасці таго часу (а яму давялося перажыць васьмімесячнае турэмнае зняволенне), у чацвёртае выданне 1941 г. унёс пэўныя карэктывы і папраўкі. Праўда, яны не мянялі ідэйную канцэпцыю твора, а толькі кроху прыглушалі, змякчалі віну Міхала.