2-04-2016, 23:41

Беларусь – мая Радзiма

Беларусь... Як шмат значыць гэтае слова для нас - яе дзяцей. Тэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, і прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі. Гэта і родны дом, у якім нарадзіўся, і мілагучная маміна мова, і сцежка, па якой пайшоў упершыню, і клёкат буслоў... Усё гэта і шмат чаго іншага - «Беларусь мая сінявокая». Жывём мы на гэтай чароўнай, багатай зямлі і за штодзённымі клопатамі не зауважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосці. I па-сапраўднаму адчуваем Радзіму толькі ўдалечыні ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы, убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра. Вось ужо некалькі гадоў мы з класам ездзім улетку на адпачынак у Балгарыю.

Там прыгожа, весела і цікава. Але на радзіме ўсё-такі і дыхаецца лягчэй, і смяецца весялей, і спіцца мацней. I я ведаю, чаму: я - дома. Гэта - мае. I разумею перажыванні М. Багдановіча ў вершы «На чужыне»: Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць,- Маркотна між іх я хаджу адзінок, Аж бачу - мне сіняй галоўкай ківае Наш ровны, забыты ў цяні васілёк. Радзіма - не толькі родная краіна чалавека, дзе ён жыве, а гістарычная, культурная спадчына яго народа. Беларусь - зямля нашых продкаў, багатая на падзеі і імёны.

Асновай жа духоўнага скарбу людзей, іх творчасці з'яўляецца родная мова. Мова - не толькі сродак зносін, але і жывая гісторыя, бо ў ей знайпілі адлюстраванне ўсе падзеі чалавечага жыцця. Многія выдатныя сыны Беларусі апявалі яе ў сваіх вершах. Але ёсць у нашай краіне і патрыёты - людзі, якія паважаюць Бацькаўшчыну, з болем пішуць пра яе становішча. Гэта перш за ўсё беларускія паэты і пісьменнікі.

Сярод іх - Ніл Сымонавіч Гілевіч. Паку ль паэты будуць пець - Не быць Радзіме безыменной, Зямлі бацькоў - не анямець... Дай Божа, каб гэта сапраўды было так! Каб мы, беларусы, маглі ганарыцца не толькі сваей краінай, але і сваей мовай. Беларусь - мая маці і мова.

Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю, на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашай мілай матулі-Беларусі, павінны ведаць, што краіна, у якой мы жывём, - гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ёй, услухацца ў родны гоман шапатлівых лясоў, пачуць мілагучны спеў Нёмана і Дзвіны, Сожа і Прыпяці, адчуць тую сілу, якую можа даць чалавеку толькі родная зямля. «Кур-лы, кур-лы, кур-лы...» Адлятаюць у вырай журавы. Так хацелася б паляцець разам з імі і пабачыць, як там, у іншых краінах. Няўжо дзе-небудзь ёсць край, прыгажэйшы за нашу Беларусь, «дзе чыстыя рэкі, пяшчотныя, шчырыя словы і добрыя людзі»? Няўжо дзе-небудзь можна быць шчаслівым, акрамя як на роднай зямлі? А шчаслівымі журавы будуць толькі тады, калі Яны вернуцца дадому, на Белую Русь.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.