9-09-2018, 23:36
Водгук на паэму Якуба Коласа "Сымон-музыка". Служэнне народу - асноўны абавязак мастака
Асноўная тэма паэмы «Сымон-музыка» (1924) — тэма мастака і мастацтва. Гэты твор па сваім жанры мы адносім да філасофскай паэмы. У той жа час паэма «Сымон-музыка» — гэта твор рамантычны.
У вырашэнні праблемы жыцця і мастацтва Я. Колас звяртаецца да крыніц народнага светаадчування, светабачання. Для аўтара твора вельмі важна высветліць вытокі мастацтва, той цудадзейнай сілы, што мае такую вялікую ўладу над людзьмі. Вытокі мастацтва, паводле Коласа, у гармоніі і прыгажосці навакольнага свету, які ўздзейнічае на чулую душу таленавітага чалавека.
Жыццё Сымона ў сям'і, яго адносіны з дзедам Курылам, вандроўкі з жабраком, служба ў шынкара Шлемы — абставіны жыцця маладога музыкі. Паэма «Сымон-музыка» — найбольш аўтабіяграфічны твор Я. Коласа, прытым не ў сэнсе біяграфіі «знешняй», а «ўнутранай». Сымон у пэўнай меры — двайнік аўтара паэмы.
Музыка — самавук, па прыродзе сваёй натура глыбока рамантычная, пастаянна ён ва ўладзе творчага парыву, нязгаснай фантазіі; ява і мара сплятаюцца ў яго ўяўленні ў адно цэлае, адно саступае другому. Ён надзвычай цэльная, сабраная натура, усе творчыя сілы душы хлопец засяроджвае толькі ў адным кірунку. Таму ён і далёкі ад практычнай дзейнасці, не прыстасаваны да грубага матэрыяльнага жыцця. Ён не падобны да братоў, сясцёр, да астатніх вясковых дзяцей, бо не прыдатны да гаспадаркі. Яго бацькі, прыдаўленыя нястачай, маглі ацаніць толькі здаровыя рабочыя рукі, а не адцягненыя разумовыя пошукі сына. Таму з Сымона насміхаюцца, кпяць. Тое, што Сымон — чалавек «нежыццёвы», заўважыў і найлепшы яго сябар, дзед Кірыла, адзіны, хто не смяяўся з няўдалага пастушка.
Сымону цяжка жыць на свеце. Першае, што ён адчувае ў сваім жыцці — гэта боль. Боль ад таго, што родныя насміхаюцца з яго, папракаюць кавалкам хлеба. Нават вясковыя дзеці не прымаюць Сымона ў свае гульні. Боль ад гэтага павялічваецца. Чулае дзіця пакорліва пераносіць насмешкі і здзек. Нараджаецца адзінота. Калі ніхто цябе не разумее, не паспагадае ў горы, міжволі прыходзіцца замкнуцца ў самім сабе: «I любіў ён адзіноту, бо так лепш было жыць».
Такім чынам, боль — пачатак духоўнай біяграфіі мастака-самародка. Але ведае Сымон і другія, зусім процілеглыя пачуцці — радасць захаплення прыгажосцю, бясконцасцю праяў навакольнага свету.
Часцей за ўсё яны наведваюць героя-музыку ў адзіноце, калі ён сам-насам застаецца з прыродай.
Вобразам Сымона, на шляху якога трапілася так многа накутлівых выпрабаванняў, паэт гаворыць аб тым, што ва ўмовах паднявольнага жыцця цяжка быць свабодным мастаком, цяжка нарадзіцца свабоднаму, незалежнаму мастацтву. Гэта ідэя наглядна вынікае з паказу вандраванняў музыкі-самародка.
Па-сутнасці, усе тыя апекуны, да якіх на пэўны час трапляе таленавіты вясковы падлетак, кожны на свой манер карыстаюцца яго здольнасцямі. Жабрак, шынкар Шлема, князь-магнат — усе яны хочуць аднаго — зрабіць Сымона памагатым, выкарыстаць яго талент у сваіх карыслівых мэтах.
Музыка Сымон у духоўным развіцці праходзіць значную эвалюцыю. Спачатку яго найбольш цікавіць навакольны свет са сваімі прывабнымі тайнамі, загадкамі. Жыццё грамадскае з жорсткай, бязлітаснай барацьбой, багаццем адных, галечай другіх займае ў свядомасці невялікае месца. Да таго часу, пакуль Сымон не трапіў у княжацкі замак, ён проста не меў магчымасці ўбачыць глыбокі антаганізм, катаклізмы гэтага жыцця. Але вось ён сутыкаецца з парабкам Яхімам, бачыць махлярскія захады шынкара Шлёмы, нарэшце лёс вандроўніка прыводзіць яго ў княжацкае котлішча, і тут у яго канчаткова раскрываюцца вочы на існуючы парадак рэчаў.
Не перастаючы чытаць мудрую кнігу прыроды, заслухоўвацца «спевам траў і каласкоў», ён усё часцей задумваецца над сацыяльнымі пытаннямі, усё бліжэй бярэ да сэрца нядолю людскую.
Узаемнае каханне Сымона і Ганны, шчырай, сардэчнай дзяўчыны, што стрэлася па дарозе вандроўнага музыкі, якраз і выступав ў паэме той сілай, якая дала таленту крылы, напоўніла жыццё мастака радасцю, адчуваннем бясконцасці, бязмежнасці жыццёвых даляў.
Свет для музыкі мяняецца. Ён як бы дзеліцца цяпер на дзве палавіны: першая — тая, калі Сымон жыў, яшчэ не пазнаёміўшыся з Ганнай, і другая — калі дзяўчына прыйшла ў яго жыццё.
Сымонава ўлада над чалавечымі душамі дасягае апафеозу тады, калі ён музыкай сваёй ратуе ад вар'яцтва Ганну.
Мастак, выхаваны народам, павінен служыць народу — вось асноўная ідэя паэмы. Герой ў выніку блуканняў, пошукаў прыходзіць да разумення неабходнасці барацьбы з грамадскім парадкам, заснаваным на панаванні адных над другімі.
У сваёй паэме Я. Колас намаляваў вобраз мастака, цесна звязанага з народным жыццём. Узлёту творчай думкі, фантазіі, таленту — усяму гэтаму даў крылы народ.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.