У ранняй творчасці Максіма Гарэцкага былі вядучымі тэмы вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу, тэмы адраджэння і свабоды са сцвярджэннем самакаштоўнасці асобы, з абаронаю яе правоў на чалавечыя ўмовы існавання.
Максім Гарэцкі пісаў: «А народ мой — народ-паэт, народ-лірнік, народ, каторы ў гістарычным жыцці сваім заўсёды больш схіляўся к патрэбам душы...»
Змест апавяданняў першага зборніка «Рунь» запрашае да новага жыцця, дзе чалавек, яго духоўны свет стануць самым каштоўным скарбам на зямлі.

Студэнт Архіп Лінкевіч атрымаў ліст з дому ад сваіх бацькоў, якія просяць парады ў свайго адукаванага сына, пытаюцца, што за дзівосы адбываюцца ў іх новай хаце, ці не ўсяліліся туды нейкія нячысцікі, бо няма спакою і псалтыр не дапамагае. Архіп тлумачыць сабе такую чартаўшчыну цемнатой ды застоем сялянскага жыцця, але разумее і абмежаванасць навукі. Хлопцу захацелася самому разабрацца ва ўсім, і ён вырашае паехаць да бацькоў, каб як-небудзь спалучыць атрыманае з дзяцінства светаадчуванне, сваё роднае карэнне з адукаванасцю, сацыяльнай справядлівасцю, прагрэсам, да якога імкнецца ўсё чалавецтва. Архіп таксама ўспамінае прыгажосць роднага куточка, той час, калі ён жыў разам з бацькамі.
«Студэнт памаўчаў, троху, шчаўкануў пальцамі і тут жа падскочыў ад раптоўнай думкі — паехаць самому дамоў на гэтую чартоўшчыну.
— Яблык, гуркоў, суніц, чарніц, маліны, грыбоў цяпер там... На сенакосе з касою гуляну, як у старыну калісь, з дзяўчаткамі знаёмства старыннае ўспомню, — пацяшаўся студэнт, — старыя будуць рады-рады!»

Можна прытварыцца на пэўны час кім заўгодна: добрым, шчырым, нават разумным. I толькі інтэлігентным прытварыцца нельга нават на кароткі момант. Паняцце інтэлігентнасці — неадназначнае, філасофскае паняцце. Нехта ўсведамляе яе як адукаванасць і дасведчанасць у многіх ці хоць бы асобных галінах; нехта — як далікатнасць, тактоўнасць і выхаванасць; нехта— як прафесіяналізм і адданасць справе... I кожны мае рацыю, бо элементаў інтэлігентнасці мноства, але ўсе яны аб'яднаны вызначальным — духоўнасцю.
Заслуга Максіма Гарэцкага перад нашым народам найперш у тым, што ён пакінуў пасля сябе духоўную спадчыну, канкрэтызаваць якую можна такімі паняццямі, як інтэлігентная і інтэлектуальная літаратура.
Галоўны герой апавядання "Роднае карэнне" дзед Яхім даводзіць студэнту-медыку Архіпу Лінкевічу: "Помні, што каб другога вызваляць, трэба самаму крэпкім быць". Вечная ісціна: нельга даць другому таго, чым сам не валодаеш. Інтэлігентную літаратуру здольны стварыць толькі інтэлігентны пісьменнік. Гарэцкі і з'яўляецца інтэлігентам у нашай нацыянальнай літаратуры, чым і вызначаецца яго творчасць.
Адно з ранніх апавяданняў Максіма Гарэцкага "Роднае карэнне" — праграмны і шмат у чым канцэптуальны твор пісьменніка. Гэта своеасаблівы статут інтэлігентнасці і кодэкс інтэлігента.

Як сканаю – душа застанецца
Ў ззянні кожнай крынічнай слязы,
У аеру, што з ветрам сячэцца,
Ў срэбных хвалях дняпроўскай лазы

У. Караткевіч

Адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага прагматычнага часу Уладзімір Караткевіч быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. У 2015 яму магло б споўніцца 85 гадоў. Але лёсам аўтару многіх хрэстаматыйных твораў было наканавана даволі кароткае зямное жыццё. Гэта, безумоўна, не азначае, што яно скончылася. Нават для звычайных людзей хрысціянскага веравызнання жыццё ніколі не перапыняецца. Для асоб жа такога маштабу, як Уладзімір Караткевіч, Божы дар бессмяротнасці матэрыялізаваны яшчэ і ў творчай спадчыне пісьменніка. На гэты конт трапна выказаўся ў прадмове да двухтомніка ягоных выбраных твораў другі сусветна вядомы класік беларускай літаратуры Васіль Быкаў (яшчэ пры жыцці Караткевіча): "Лепшыя з твораў Уладзіміра Караткевіча надоўга застануцца ў скарбонцы роднай літаратуры, бо на яго тэмы можна, напэўна, напісаць горш, а магчыма, і лепш, але напісаць так, як гэта зрабіў ён, не зможа ніхто. Мастакі з такім выразна адметным талентам, з такім своеасаблівым бачаннем свету нараджаюцца нячаста".
Нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч 26 лістапада 1930 года ў старажытным беларускім горадзе Орша. Бацька, Сямён Цімафеевіч, працаваў інспектарам у Аршанскім райфінаддзеле, маці, Надзея Васільеўна, скончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве, працавала вясковай настаўніцай, а пасля заключэння шлюбу ўсю сваю душэўную дабрыню аддала мужу і дзецям.

Галоўныя героі аповесці — пяцёра школьнікаў: Чэсь, Міхась, Зміцер, Аксана, Каця. Некаторыя з іх гарадзкія, а некаторыя жывуць у вёсцы. Што іх аб'ядноўвае акрамя вёскі Паплавы, дзе ўсе яны сустракаюцца? Дзіцячае жаданне прыгодаў, незвычайных здарэнняў. Пошукі скарбаў дапамагаюць ім спазнаць саміх сябе, свае здольнасці, убачыць моцныя бакі іншых, упэўніцца ў моцы свайго сяброўства. Усё гэта на фоне амаль што дэтэктыўнай гісторыі з бандытамі, настаўнікам гісторыі, вясковымі жыхарамі, скарбам і вайной 1812 году.
Да дзяўчынкі Аксаны трапляе старажытны талер, як высвятляецца, адзін з трох, што могуць адкрыць таямніцу скарба, схаванага французскім афіцэрам у 1812 годзе. І вось пяцёра сяброў пачынаюць разгадваць загадкі скарба. Але ў іх ёсць канкурэнты - звычайныя бандзюкі, якімі верхаводзіць нячысты на руку загадчык музею, таксама мараць пра старажытнае золата...

20- я гады, Палессе. Два падлетка Віктар і Мірон на вакацыях адпраўляюцца ў вандроўку на лодцы падчас паводкі, калі велізарныя тэрыторыі заліты вадой.
Страціўшы лодку, яны аказваюцца на астраўку пасярод разліву і балот, вядуць барацьбу за сваё выжыванне, вучацца паляваць, будаваць жытло, рыхтаваць ежу і г. д. Чакаюць, калі спадзе вада і можна будзе па сухім выбрацца да людзей.
Праз некаторы час, хлопцы выяўляюць, што іх востраў служыць базай для кантрабандыстаў і браканьераў, у якіх ёсць патаемная сцяжынка праз балота на востраў. Кантрабандысты захапілі ў палон мясцовага міліцыянта, які іх высачыў, і збіраюцца яго забіць. Падлеткі дапамагаюць міліцыянту збегчы, а затым і арыштаваць банду, пасля чаго ўсе разам выходзяць з вострава па сцежцы кантрабандыстаў.

Выкарыстаўшы матыў рабінзанады, падказаны «Рабінзонам Крузам» Д. Дэфо, Янка Маўр развенчвае псеўдарамантыку, захапленне экзотыкай далёкіх заморскіх краін, якое часта абарочваецца няўвагай да свайго роднага краю, няведаннем яго. Ён паказвае, што і пад небам Беларусі, у далёкіх і блізкіх яе кутках, ёсць свая, не заўважаная яшчэ рамантыка, свая невыказаная прыгажосць, кожны раз новая і нечаканая.

Восень 1941- га. Камбат ставіць атраду з шасцярых чалавек невыканальную задачу: на суткі затрымаць нямецкія войскі ў безназоўнага чыгуначнага пераезду. Камандаванне атрадам камбат даручае старшыне Карпенку. Як толькі кароценькая калона батальёна знікла з вачэй, старшына размеркаваў пазіцыі паміж байцамі. Флангавага пазіцыя дасталася Пшанічнаму, за ім пачаў рыць сховішча Фішар, следам размясціліся Аўсееў, Свіст і Глечык. Да вечара пазіцыі абсталявалі ўсе, акрамя Фішара. Старшына ўспомніў, што ў іх да гэтага часу няма дазорнага, і вырашыў, што самая падыходная кандыдатура на гэтую пасаду - няўдака-баец Фішар.
Пшанічны выкапаў свой акоп яшчэ завідна. Адасобіўшыся, ён вырашыў перакусіць і дастаў сала, схаванае ад таварышаў. Яго абед перарвалі далёкія кулямётныя чэргі. Байцы ўстрывожыліся, асабліва калі Аўсееў сказаў, што іх акружаюць, і ўвесь атрад складаецца з смяротнікаў. Старшына хутка спыніў гэтую размову, але Пшанічны ўжо прыняў рашэнне здацца ў палон.

«Многія народы Еўропы з удзячнасцю пакланіліся б ад сябе і ад нашчадкаў таму свайму сыну, які б пакінуў ім у спадчыну падобны твор», — так сказаў пра Міколу Гусоўскага і яго геніяльную паэму адзін з яе перакладчыкаў на нямецкую мову. Дзякуючы таму, што напісана яна была не на беларускай, а на лацінскай мове, упершыню ў гісторыі сваёй культуры Беларусь вуснамі свайго сына напрамую гаварыла з іншымі народамі пра сваё жыццё, сваю гісторыю.
Еўрапейскую славу і прызнанне вялікі пачынальнік славянскай літаратуры атрымаў толькі праз 500 гадоў: у 1980 г. ва ўсім свеце, паводле календара міжнародных дат ЮНЕСКА, адзначаўся паўтысячагадовы юбілей Міколы Гусоўскага. Творчую спадчыну М. Гусоўскага складаюць акрамя слыннай паэмы «Песня пра зубра» (1523) яшчэ дзве («Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы». (1524), «Жыццё і подзвігі Св. Пяцынта» (1525)), адзінаццаць вершаў. Менавіта з яго твораў і асабліва з паэмы «Песня пра зубра» і ўзяты звесткі пра жыццё паэта, яго асобу. Мяркуюць, што нарадзіўся Гусоўскі недзе каля 1480 г. у сям'і паляўнічага з дружыны вялікага князя. Жыццё будучага паэта было звязана з лукам, канём, небяспекай палявання: «Змалку ад бацькі вучыўся ў бясконцых походах», «рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага строму пераплываў я з канём у паходзе за зверам».
Пачатковую адукацыю Мікола набываў дома, на радзіме, на роднай мове: «Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх, граматах рускіх, кірыліцай пісаных...» Пасля вучыўся ў Польшчы, Італіі. Дасканала валодаў лацінскай мовай, на якой пісаў не толькі свае паэтычныя творы, але і вёў справы на дыпламатычнай службе ў складзе польска-літоўскай місіі ў Ватыкане, калі суправаджаў у Рым палітыка і рэлігійнага дзеяча Эразма Вітэліуса, сакратара вялікакняскай канцылярыі.

ЗАПЕЎКА

Аўтар паведамляе чытачу, што напісаў твор пра няпростую, шмату чым нявызначаную сучаснасць. «Я ж выбраў працу без гарантый:/ Дыханне часу сцерагу / I ад надзённасці гарачай / Убок падацца не магу». Ён імкнуўся ў рамане праўдзіва ўзнавіць жыццё.

Прычына

Кампазітар Сцяпан Якубавіч Вячорка, хоць за гэта і дакараў сябе не раз, доўгі час не быў у роднай вёсцы. «Знябыўшыся ў журбе», да сына ў горад прыязджала маці і сувязь з вёскай усё ж не перарывалася. У адзін з такіх прыездаў маці паведаміла, што да іх у школу прыслалі настаўніцу, Альжбету Францаўну Кудзёлку.

Разводка быццам бы... Але

Па ўсім відаць, што не свісцёлка.

Да ўсіх з павагай у сяле...

Мне ішоў семнаццаты год. Мая семнаццатая вясна была вельмі багатай на кветкі, на цеплыню, на тыя цудоўныя дні, калі, здаецца, сама зямля спявае песню сонцу, жыццю, высокаму сіняму небу.
Даўно ўжо з усіх кветак я найбольш палюбіў бэз. Бэз расцвітаў якраз у час нашых школьных экзаменаў. Букет ружова-сініх кветак заўсёды стаяў на стале, засланым чырвоным абрусам. За сталом сядзелі строгія экзаменатары, а на стале былі акуратна раскладзены білеты. Зверху білеты былі ўсе аднолькавыя. Які выбраць?
Падыходзячы да стала, я заўсёды хваляваўся. У такія хвіліны я, вядома, не звяртаў увагі на бэз, хоць стаяў ён у мяне пад самым носам. Затое пасля экзамену пах бэзу да самага вечара п'яніў мне галаву...
Ніколі яшчэ бэз не расцвітаў так, як сёлета. Ён сінеў цэлымі азяркамі па садах, палісадніках, у нашым станцыйным скверыку.
Але бэз у гэтую вясну на першым часе не хваляваў мяне і не радаваў зусім. Упершыню за многія гады і мне, і маім сябрам не трэба было здаваць экзаменаў. Не было і настаўнікаў, якія вучылі нас у школе. Адны з іх пайшлі на фронт і ваявалі пад Ржэвам, а можа, пад Севастопалем, а другія таксама не задавалі нам урокаў, бо на фасадзе нашай школы трапятаў чужы сцяг з чорнай свастыкай.

Г. Бёль. “Дом без гаспадара”.


Наверх