9-04-2019, 23:23

Аналіз паэзіі Янкі Купалы

Паэзія Янкі Купалы, глыбока народная на вытоках, сцвярджала ідэю адраджэння роднага краю, веру ў светлую будучыню народа. Таму цэнтральнае месца ў творчасці паэта займаюць тэмы народнага жыцця, рал >імы. адраджэння мовы, культуры, абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Асноўнае імкненне паэта — абудзіць сваёй творчасцю беларускі народ, згуртаваць яго, зрабіць сацыяльна актыўным. Адзін з самых ранніх і самых славутых вершаў паэта— «А хто там ідзе?» (1907). Гэты твор абуджаў у чытача патрыятызм, гонар за свой народ.

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.



Дыялог з паэтам вядзе не натоўп, а народ, які захацеў «людзьмі звацца». Словы-адказы народа аб крыўдзе, якую ён нясе на паказ «на свет цэлы», аб бядзе, горы, якія «крыўду несць» навучылі, разбудзілі яго сон, аб праве мужыка чалавекам звацца гучаць у вершы як падагульненне дум і жаданняў.

Асноўны герой дарэвалюцыйнай творчасці Я. Купалы — селянін, мужык-працаўнік. Фактычна з верша «Мужык» і распачалася творчасць песняра. Верш «Мужык» — гэта паэтычнае адкрыццё абуджанага ў мужыку чалавека, яго самаўсведамлення, годнасці, гонару. Лірычны герой купалаўскага твора добра разумев, што ён перш-наперш чалавек. Мужык і беларус для Я. Купалы — словы-сінонімы. У вершы «Я мужык-беларус...», які ўяўляе сабой маналог селяніна, герой твора з гонарам заяўляе:

Я мужык-беларус, —
Пан сахі і касы...

I выказвае сваю ўпэўненасць у тым, што не збіраецца ўсё жыццё цярпець прыгнет і прыніжэнне.

Я б патрапіў сказаць,
Што і я — чалавек,
Што і мне гараваць
Надаела ўвесь век.



Сваей паэзіяй Я. Купала навучаў беларусаў «любіць свабоду, родны край, мову».

У вершы «Там», звяртаючыся да беларускага народа, паэт заклікае:

Зганіце сон, аслепны сон,
Збудзіце дух прыбіты свой,
I ўдарце ў згоды гучны звон,
I сабярыцесь грамадой!

Тым, хто не лічыць сваю родную мову роўнай сярод роўных, Я. Купала прыгадвае іх патрыятычны абавязак і тлумачыць,

Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!

Я. Купала жыў клопатам пра народ і краіну. Толькі пералік назваў яго вершаў сведчыць аб мары паэта бачыць сваю Бацькаўшчыну і свой народ вольным!: «Дзе б і праўда жыла...», «Песня вольнага чалавека», «Усеразам», «Годзе!..» іінш.

У вершах-закліках «На сход!», «Час!», напісаных у пераломны для Беларусі час, паэт выказвае веру ў абноўлены лес свайго народа, лес, які беларусы выберуць сабе самі:

Хай рассудзіць, хай разважа,
Слова цвёрдае хай скажа,
Скажа сам народ!
Як жыць мае, пажываці
Ў родным краі, ў роднай хаце,

Як заводзіць лад:
Ці жыць далей у няволі,
Ці разжыцца новай доляй,
Новы ўзнесць пасад.
(«Час!»)

Сваю ролю ў вызваленчай барацьбе народа Я. Купала сціпла вызначаў у вершы «За ўсё...»:

Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.

Тэма Радзімы з'яўляецца асноўнай у творчасці Янкі Купалы. Пра што б ні пісаў паэт, ён так ці іначай звяртаўся да мінулага Айчыны, яе сённяшняга і будучыні. У адным са сваіх першых вершаў паэт пісаў:

А вот як не любіць гэта поле, і бор,
I зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, —
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!

Я. Купала цярпліва тлумачыць беларусам, што іх радзіма — Беларусь, якая працягнулася ад Смаленшчыны да Брэста і ад Палесся да Віцебшчыны, што

Як жыла і жывеш, будзеш жыць, Беларушчына:
Зразумеў і успомніў цябе твой мільённы народ.

Паэт верыў у адраджэнне мовы, культуры народа, толькі для гэтага неабходна, каб родны край абудзіўся да новага жыцця. У вершы «Выйдзі...» Я. Купала заклікаў, звяртаючыся да Айчыны:

Скінь лахманы, што доўгія векі
Ты валачыла з кастры, з палыну;

Выйдзі з-пад дзікай зімняй апекі,
Што над табою строіла здзекі, —
Выйдзі спаткаці вясну!

Вобраз вясны ў паэзіі Я. Купалы — гэта сімвал вызвалення і адраджэння, сімвал веры. Паэт быў песняром маладой Беларусі, якая паступова зойме «свой пачэсны пасад між народамі».

У лёсавызначальны для Беларусі час паэт піша шэраг вершаў, у якіх выказвае сваю канцэпцыю жыцця, сваё бачанне будучыні народа і краіны. Гутарка ідзе пра вершы, напісаныя ў 1918 г.: «Спадчына», «Свайму народу», «Насход!», «Час!» іінш.

Сапраўднай спадчынай для чалавека, які адчувае сваю адказнасць за лёс Радзімы, можа быць толькі «старонка родная». Вось і сочыць лірычны герой, каб «гэты скарб не збрыў дзе проч»:

Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне свеціць між вандоламі.
(«Спадчына»)

Асноўны пафас вершаў «Час!», «На сход!» у сцверджанні, што свой лёс можа вырашыць толькі беларускі народ. Паэт заклікаў:

Гэй, паўстань, народ!
За сябе сам пастаяці
I за Бацькаўшчыну-маці
Йдзі, народ, на сход!
(«Час!»)

Будучыня «Бацькаўшчыны-маці» бачылася паэту ў дзяржаўнай незалежнасці. Ён сцвярджаў у артыкуле «Незалежнасць»: «Толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу». У паэме «Безназоўнае» ён стварае вобраз незалежнай Беларусі:

Беларусь на куце
Ў хаце сваёй села,—
Чарка мёду ў руцэ,
Пазірае смела.

Жыццё Я. Купалы і яго творчасць непарыўна звязаны з радзімай і народам. Невыпадкова, калі ў 1925 г. урачыста і ўсенародна адзначалася 20-годдзе літаратурнай працы паэта, яму было прысвоена — першаму ў гісторыі беларускай літаратуры — ганаровае званне народнага паэта Беларусь У вершы *...О так! Я — пралетар!..» Я. Купала пранікнёна выказаў свае патрыятычныя пачуцці:

Мне бацькаўшчынай цэлы свет.
Ад родных кіу я адвярнуўся...
Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сняцца сны аб Беларусі!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.