Пісаць водгук на верш заўсёды складана, ды з кожнага правіла ёсць выключэнні. I «Санет» адносіцца да іх: ён пераклікаецца з многімі творамі беларускай літаратуры. Чытаючы твор, я ўспамінаю верш Н. Арсенневай «Летуценні», бо тут уздымаюцца падобныя пытанні. Але «Санет» мае больш глыбокі сэнс. У ім чуваць любоў аўтара і да Радзімы, і да мовы, і да мінуўшчыны, надзея на будучае. У вершы праходзіць чатыры розныя тэмы. Але яны ўзаемазвязаны. Ні адна з іх не можа існаваць без другіх. А іх зліццё ўяўляе сабой закончаную думку.
На першым плане ў вершы праходзіць тэма Радзімы. Людзі кажуць: «Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; дарагі той куток, дзе рэзан пупок». Але ў «Санеце» Радзіма — гэта не толькі твой родны горад або вёсачка. Радзіма — гэта твая Бацькаўшчына. Радзіма — гэта твая свядомасць, стан тваёй душы. Эдуард Валасевіч лаканічна выказвае свае думкі. Радзіму ён разумев па-свойму, не падбірае да яе ўзвышаных эпітэтаў. Ён успрымае яе такой, якая яна ёсць. Дарагая Айчына... Так кажа аўтар. Коратка і трапна. Ён не апісвае яе прыгажосці. Аўтар дае нам магчымасць самім адчуць Радзіму вялікую і радзіму малую. Радзіма вялікая — гэта наша краіна. Радзіма малая — гэта месца, дзе ты нарадзіўся. Мы ўяўляем яе прыгажосць: жаўрукі над полем раніцай і салаўі каля ракі ўвечары, спякотнае сонейка летам і ярка-марознае — узімку, пах сена, смутак развітання з родным кутком і радасць вяртання. Э. Валасевіч катэгарычна сцвярджае, што мы нідзе не будзем мець шчасця. Толькі на Радзіме.



Але немагчыма поўнае разумение Радзімы без любові да мовы. Сіла роднай мовы — другая тэма верша. Паэт параўноўвае моц роднага слова з карэннямі дрэў і заклікае нас да вяртання да роднай мовы. Ён перасцерагае нас: калі дрэва страціць карані, яно страціць апору і не зможа больш красаваць на зямлі. Так і народ. Калі ён забывае мову, ён страчвае культуру, гісторыю, мінуўшчыну, ён вымірае. Ф. Багушэвіч некалі пісаў, каб не забывалі мы мовы напіай беларускай, бо іначай памрэм. Лаканічны стыль пісьма Э. Валасевіча падкрэслівае магутнасць мовы. Яго параўнанне вельмі трапнае: мова — гэта дрэва, кожны лісток якога — гэта слова. Кожны чуў, як шэпчуцца паміж сабой лісты. Адзін кажа нешта ласкава-мілагучнае, другі — адрывіста-сур'ёзнае, трэці — звонка-жартоўнае. А іх сугучча стварае густы шум, які паказвае веліч дрэва. Так і наша мова. Кожнае яе слова гучыць па-свойму. Словы зліваюцца, утвараючы непаўторнае гучанне нашай роднай, мілагучнай мовы.
Любоў да Радзімы, родная мова... Побач з гэтымі словамі трэба паставіць яшчэ адно. Гісторыя. Без ведання яе мы не можам лічыць сябе грамадзянамі. Гісторыя мінуўшчыны — гэта трэцяя тэма «Санета». Паэт сцвярджае, што мы ніколі не цураліся сваей гісторыі. Беларусы — шматпакутны народ. Мы павінны памятаць, што наша пічасце здабыта «жыццём» і «крывёю» нашых продкаў.
З гісторыяй неразрыўна звязана чацвёртая тэма верша. Гэта тэма нашага сучаснага і будучага. Яна гучыць як вынік, як абагульненне. Тут Э. Валасевіч вельмі дакладна выкарыстаў прыметнік «новы». Так, мы, дзеці, будзем ствараць менавіта «свет новы на планеце». Такі свет, у якім кожны чалавек будзе любіць сваю краіну, ведаць яе гісторыю і мову, будзе паляпшаць жыццё.
Абагульняючай тэмай верша, на мой погляд, з'яўляецца тэма сувязі пакаленняў. Во паэт кажа пра Радзіму, мову, гісторыю не так для тых, хто зараз жыве, а больш, напэўна, для тых, хто прыйдзе потым, хто будзе будаваць новае жыццё.
У «Санеце» мне чуецца схаваны покліч. Э. Валасевіч нібы заклікае будаваць будучыню на моцных падмурках гісторыі.
Верш мае цікавую будову. Акрамя перамяжоўвання тэм, я заўважыла яшчэ адну рысу. Аўтар спачатку рашуча аб нёчым заяўляе і толькі потым дае тлумачэнне сваім словам. Так, ён кажа, што мы не павінны цурацца мовы роднай. Потым ён нібы патлумачвае, што наша сіла і годнасць трымаецца на ей. I так у кожным с лупку.
«Санет» абудзіў у маёй душы розныя думкі. Але сярод іх ёсць і самая выразная, самая моцная. Яе я хачу перадаць усім тым, каму неабыякавы лес нашай краіны. Я хачу сказаць, што не павінна болын паўтарыцца абыякавасць наша да сваей Радзімы і культуры. Я не хачу, каб «туга па дарагой Айчыне», але ўжо страчанай, «крочыла след у след за намі».

Водгук на верш М. Гарэцкага “ Максімава зязюля”
У літаратурнай скарбонцы кожнага народа ёсць творы , якія, прачытаўшы, змяняюць жыццёвыя пазіцыі і прынцыпы чалавека, прымушаюць яго памятаць мінулае і клапаціцца аб будучым. Такія творы звычайна нясуць моцную філасофскую ідэю, маюць глыбокі сэнс. І такім , на мой погляд, з’ўляецца твор Максіма Гарэцкага “ Максімава зязюля”.
Адразу маю ўвагу прыцягнуў загаловак абразка. На першы погляд здаецца, што ён зусім просты. Але гэта памылкова. Менавіта загаловак з’яўляецца падказкай для зразумення тэмы твора, спасціжэння аўтарскай ідэі.
М. Гарэцкі – выдатны мастак слова. У сваёй творчасці ён звяртаўся да розных літаратурных формаў:апавяданні, аповесці. Твор “ Максімава зязюля” напісаны ў форме абразка. Але чаму пісьменнік выбраў менавіта гэты жанр? Каб зразумець гэта, трэба прааналізаваць твор глыбей.
Свой абразок М. Гарэцкі пачынае сумнымі пейзажнымі замалёўкамі. Гэты сум перадаецца пры дапамозе аднасастаўных сказаў. Другі сказ заканчваецца шматкроп’ем . Аўтар пакідае думку незавершанай , абрывае яе. Настрой лірычнага героя тужлівы, самотны. Нездарма ж аўтар ужывае прыслоўе пуста ў першым сказе, падкрэсліваючы тым самым адзіноту , журботнасць і самоту.

Вобраз народа у лірыцы Я.К. непарыўна звязаны з вобразам роднага краю, маладой Беларусі. Абуджаная рэвалюцыйнымі падзеямі, яна смела крочыць насустрач новаму жыццю. Радзіма яго зняволена. і таму любоў да роднага краю напоўнена у Купалаўскай паэзіі пачуццем тугі і болю. Але паэт цверда верыць у тое, што наступіць дзень, калі яго Радзіма стане вольнай і шчастлівай, калі яна "займе свой пачэсны пасад паміж народамі". У вершы "ВЫЙДЗі.“ Я.К.Кліча сваю старонку устаць, вызваліцца ад "зімоваго рабскага сну” і ісці "сустракаць вясну лепшай долі” Прыгнечаная царскім самадзяржаўем, Беларусь уяўляецца паэту у вобразе жанчыны-маці, адзетай у лахманы. “Дзікія сцюжы, сівер, зверы захаду” — усе гэтыя во бразы маюць алегарычны сенс, у іх паэт паказвае сацыяльнае і нацыянальнае прыгнечанне бел. народу з боку царізму, але нішто не можа зламаць волі бел. народу да вызвалення. Радзіма выйшла жывою з гэтых суровых выпрабаванняў. Я.К. -выразнік жаданняў і спадзявання у свайго народа, барацьбіт за яго шчасце. Лепшыя вершы паэт прысвяціў Радзіме і народу. У лірычнай паэзіі К. адлюстроўваецца глыбокі боль і грамадскі смутак з прычыны прыгнетання белар. народа, але і боль душы аб яго свабодзе і лепшай будучыні.

Аб чым бы не пісаў К., яго слова заўседы было звернута да народа. Народ — галоўны яго герой. Вершы Я.К. сагрэты гарачым пачуццем любві да Радзімы. Сярод іх "МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ, "ВЫЙДЗі", "УСЮДЫ ЛЕТА", "БАЦЬКаўШЧЫНА", "РОДНАЕ СЛОВА". Гэтыя творы высокага грамадскага гучання. Яны выражаюць непахісную веру паэта у вызваленне Радзімы. К. моцна адчувае сваю еднасць з роднай зямлей, з яе гісторыяй, традыцыямі, нацыянальнай культурай. Самае дарагое для К. — бацькаўшчына. З ёй звязаны усе надзеі і спадзяванні паэта, яго мара аб свабодзе і шчасці народа ("БАЦЬКаўШЧЫНА"). Любасць да радзімы апаэтызавана у творах К. Гэта высокае патрыятычнае пачуццё. Трэба даражыць ім, быць верным яму. Не на чужым, далекім полі, а на роднай зямлі, дзе нарадзіўся і вырас, "заклікае паэт шукаць шчасце – долю” ("НЕ ШУКАЙ"). Вобраз Радзімы у вершах рамантызаваны. Верш "МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ” прасягнуты грамадзянскай страсцю, светлым, радасным пачуццем вясны, жыцця, прадчуваннем надыходзячых змен у лесе народа. Беларусь увасабляецца у вобразе маці-пакутніцы. Мінулае радзімы паэта цяжкае, змрочнае. Паэт верыць у блізкае адрадженне радзімы. Яго ідэал — свабодная дэмакратычная радзіма Любоў да радзімы у лірыцы К. зліваецца з пачуццём любві да прыроды. Паэт любуецца прасторамі роднай зямлі, яе лясамі, нівамі, захапляецца красатой свайго краю ("Я ЛЮБЛЮ"). Характэрныя асаблівасці пейзажнага жывапісу К. выявіліся у вершах "ЯВАР", "ЯВАР і КАЛіНА", "ЛЕТА", "ЖНІВА", "АДЦВІТАННЕ".

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Я. Купала

Тэма Беларусі з'яўляецца асноўнай у творчасці Я. Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя. Бацькоўская зямля, родны край, яго веліч і краса, жальба і смутак, яго мінулае, сучаснае і будучае заўсёды хвалявалі паэта. Першае паслярэвалюцыйнае дзесяцігоддзе — складаны для паэта перыяд. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г., нямецкая і польская акупацыі, утварэнне БНР, БССР, Літоўска-Беларускай ССР і іншыя падзеі не маглі не паўплываць на творчасць Я. Купалы. Прымаючы рэвалюцыю з народных, дэмакратычных пазіцый, паэт не поўнасцю разумеў яе сутнасць, асуджаў яе разбуральную і знішчальную сілу, не ўсё ўхваляў у паслярэвалюцыйнай савецкай яве, лічыў Беларусь ахвярай нашэсця чужынцаў. У час, калі пад пагрозай аказалася не толькі духоўнае, але і фізічнае існаванне нацыі, адраджэнская тэма ў творчасці Я. Купалы паступова затухае, адыходзіць на другі план. Бальшавіцкія парадкі не спрыялі творчаму настрою: на працягу 1916—1917 гг. да восені 1918 г. Я. Купала не напісаў ніводнага верша. Водгукам на падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны з'явіліся вершы, напісаныя толькі ў кастрычніку-снежні 1918 г. "Я зноў заснуўшую было жалейку бяру і пробую ў ёй галасоў", — напіша паэт у вершы "Для бацькаўшчыны". Многія вершы гэтага перыяду ("Паязджане", "Буслы", "На прызбе", "Сон") народжаны канкрэтнымі рэальнымі абставінамі і пранізаны матывамі тугі, трывогі, безвыходнасці, трагізму і нявер'я ў чалавека. З мільёнаў людзей, што апынуліся ў бежанстве, у "злыбядусе", "бездарожжы, беспрыстанні", стварыў Я. Купала ўмоўна-абагульнены вобраз "паязджан". У вершы "Паязджане" аўтар выказвае трывожную думку аб будучым Беларусі, якое ўяўляецца то густым сасоннікам у начной цемры, населеным рознымі пачварамі-зводамі, то завірухай: змораныя, стомленыя людзі кудысьці імкнуцца, хочуць чагосьці дасягнуць, а чаго — не разумеюць і не ведаюць:


Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка) сведчыць, што яна была асобай яркай, таленавітай, захопленай справай нацыянальнага адраджэння. Творчасць Цёткі (Алаізы Пашкевіч) вылучаецца рэвалюцыйна-вызваленчымі матывамі. Першыя вершы адносяцца да 1902 г. Пяру Цёткі маложыць шэраг вершаў, дзе яна падае карціны роднай беларускай прыроды, усхвалявана і цёпла гаворыць пра працоўныя будні вяскоўцаў(«Лета», «Лес», «Восень»).

3 гэтага часу пачынаецца яе літаратурная дзейнасць. У 1906 г. паэтэса выдае два невялікія зборнікі вершаў: «Хрэст на свабоду» (пад псеўданімам ♦ Гаўрыла») і «Скрыпка беларуская» (пад псеўданімам «Гаўрыла з Полацка»). Яе лірыка вызначаецца пафасам барацьбы з самаўладствам. Галоўная тэма творчасці Цёткі — народная рэвалюцыя. Ёй паэтэса прысвяціла свае найболын яркія творы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Вера беларуса» і іншыя.

У вершы «Мора» з вялікай мастацкай сілай адлюстраваны ўздым народнай рэвалюцыі 1905—1907 гг. Рэвалюцыя ўвасабляецца ў алегарычных вобразах грознай буры, навальніцы, усхваляванага мора, хвалі якога штурмуюць стары свет. У вершы «Мора» самаўладства выступав ў вобразе гары, а сам цар — у вобразах крыважэрнага смока, лютага «чорнага бога», які засланіў ад людзей сонца. Рэвалюцыйная барацьба малюецца ў выглядзе зацятай бітвы з узброенымі палкамі «чорнага бога». У заключных радках верша паэтэса выказвае веру ў сілы народа, у яго перамогу, яны гучаць як гімн рэвалюцыйнай барацьбе.



Цётка, як вядома, была ў ліку першых барацьбітоўадраджэнцаў, і яе зрок хацеў бачыць не пакорнага і забітага беларуса, а цвёрдай волі нязломнага змагара за вызваленне свайго краю. Такі гранітны вобраз народа-змагара і намаляваны ў вершы «Вера беларуса».

У вершы Цётка раскрывае значэнне рэвалюцыі для беларускага народа. Яна ўспрымае рэвалюцыю як гістарычны рубеж, за якім скончацца векавечныя пакуты народа: «Веру братцы: людзьмі станем...» Цётка заклікае народ «шырэй глянуць на жыццё, на свет». Яна хоча, каб людзі пранікліся ўпэўненасцю ў сваёй перамозе.

«Вера беларуса» — верш-разважанне і адначасова заклік да дзеяння, палымяная пра мова перад людзьмі, якія ўжо адчулі надыход вялікіх падзей, але яшчэ не ўсвядомілі да канца сваёй ролі ў гэтых падзеях. Таму так настойліва і страсна гучаць словы паэткі.

Любоў да роднага краю, народа непарыўна звязана з павагай да працоўных іншых нацыянальнасцяў. У вершы «Суседзям у няволі» прачулымі і мужнымі словамі паэтэса ўслаўляе адзінства і салідарнасць працоўных у барацьбе за свабоду. Яна звяртаецца да ўсіх народаў Расіі з гарачай просьбай дапамагчы працоўным Беларусі вызваліцца ад прыгнёту царызму.

Паэтка-рэвалюцыянерка выяўляе ў гэтым вершы глыбокае разумение падзей. Яна становіцца прапагандыстам ідэй адзінства інтарэсаў працоўных мае усіх нацыянальнасцяў. Адрасаваны братнім народам верш «Суседзям у няволі» адначасова гучыць і як баявая прысяга беларускага народа. Не адступацца, змагацца да канца — вось што чуецца ў заключных радках.

Акрамя вершаў, Цётка пісала і празаічныя творы — невялікія апавяданні. Самым значным з іх з'яўляецца апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі», папісанае ў 1906 г. Тэма твора — цяжкае становішча сялянства, яго настроі і спадзяванні. Галоўны герой — селянін Мацей — гэта праўдзівы і па-мастацку тыповы вобраз селяніна-бедняка. Раскрываючы рэвалюцыйныя імкненні сялянства, пісьменніца паказвае той шлях, на які сялянства павінна стаць, каб дабіцца здзяйснення сваіх спадзяванняў. Шлях гэты — рашучая барацьба сялянства ў саюзе з пралетарыятам. Тры скрыжаваныя далоні (парабка, салдата, рабочага) сімвалізуюць рэвалюцыйны саюз рабочых і сялян.

Твор «Прысяга над крывавымі разорамі» адлюстроўвае імкненні беларускага сялянства да зямлі і волі, гучыць прысудам капіталістычнаму ладу. Апавяданне друкавалася ў выглядзе пракламацыі, якая садзейнічала абуджэнню рэвалюцыйнай свядомасці сялянства.

Цікавасць да даўніны мае духоўны характар,
яна караніцца ў сутнасці чалавека, жыццё
якога вельмі кароткае, але чый розум
жадае агарнуць неахопны час,
зазірае ў будучыню і пранікае ў мінулае.
К. Тарасаў

Сёння, як ніколі раней, узрасла цікавасць да гісторыі. Яе праблемы хвалююць не толькі спецыялістаў, але і шырокае кола грамадскасці. і на гэта ёсць прычыны. На крутых паваротах гісторыі людзі заўсёды звяртаюцца да дзён мінулых, каб больш дакладна і глыбока ўсвядоміць дзень сённяшні, каб зразумець свае вытокі, карані. Забыццё і пагарджанне ўрокамі гісторыі спараджае непрадказальныя і недаравальныя памылкі і расчараванні. Гісторыя ўмее жорстка помсціць, але ж і ўмеё вучыць тых, хто прагне гэтай навукі. "У падзеях мінулага, - сцвярджаў У. Караткевіч, - нашы карані. А дрэва без карэння не можа ні існаваць, ні тым больш прыносіць плады". Менавіта з імем У. Караткевіча звязана абуджэнне цікавасці да гісторыі нашай зямлі. Яркія, мужныя, самаахвярныя героі, якія жывуць і дзейнічаюць у яго творах, вучаць нас любові да Радзімы, да яе народа, мовы і культуры, сцвярджаюць, што мы не бязроднае племя на гэтай зямлі, што за нашымі плячыма - слаўныя прыклады духоўных і грамадзянскіх подзвігаў нашых продкаў. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова прайсціся сцежкамі персанажаў твораў "Сівая легенда", "Цыганскі кароль", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Нельга забыць", "Каласы пад сярпом тваім" і інш. Са старонак гэтых твораў паўстаюць змагары за народнае шчасце, прарокі, інтэлігенты, рыцары і прыгоннікі, кардыналы і чароўнай прыгажосці дзяўчаты. Яны ўмеюць па-свойму любіць, ненавідзець, пакутаваць, адстойваць свае погляды. іх лёсы неадрыўныя ад гістарычных падзей і абумоўленыя гэтымі падзеямі. і ў кожным творы - эпоха, складаны і часам трагічны лёс Беларусі, народ, які не скарыўся перад нястачамі і прыгнётам, прагне волі і лепшай долі. У. Караткевіч не толькі ўзнаўляе карціны жыцця Сярэднявечча і наступных эпох, але і асэнсоўвае гістарычны працэс, што дазваляе зразумець таямніцы чалавечага быцця, аснову ўзаемаадносін людзей і навакольнага свету. Аднак найбольш інтэнсіўны этап развіцця гістарычнага жанру ў беларускай літаратуры прыпадае на наш час. і звязаны ён з такімі імёнамі, як Л. Дайнека, А. Лойка, В. іпатава, К. Тарасаў, А. Петрашкевіч, і. Чыгрынаў, У. Арлоў, Г. Далідовіч, М. Клімковіч. Цікава ўваскрашае мінулае Беларусі Л. Дайнека ў раманах "Меч князя Вячкі", "След ваўкалака" і "Жалезныя жалуды". У цэнтры раманаў - вядомыя гістарычныя асобы, імёны якіх можна знайсці на пажаўцелых старонках "Хронікі Лівоніі", "Летапісца Вялікіх князёў літоўскіх". Менавіта на "Хроніку Лівоніі" абапіраўся Л. Дайнека пры напісанні сваіх твораў. У "Жалезных жалудах" адным з герояў з'яўляецца князь Міндоўг, пачынальнік Вялікага княства Літоўскага, першай сталіцай якога быў Навагрудак. Адным з персанажаў рамана "След ваўкалака" з'яўляецца праўнук Рагнеды, полацкі князь Усяслаў Чарадзей, у часы валадарання якога Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквіту і ўздыму. Лёсу славутай палачанкі, унучкі ўсяслава Чарадзея Ефрасінні Полацкай, прысвечаны раман Таісы Бондар "Спакуса". Ефрасіння ўсім сваім жыццём і падзвіжніцкай дзейнасцю заслужыла добрую памяць і ўшанаванне. Менавіта па яе заказе дойлід іван пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса ў Полацку, а залатар Лазар Богша зрабіў крыж - неацэнны помнік, шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва. Ефрасіння Полацкая пашырала пісьмовае слова, уздымала свой голас супраць княжацкіх усобіц і братазабойчых войнаў. Яна стала адной з першых кананізаваных жанчын з усходнеславянскіх земляў, нябеснаю заступніцай Полацка і ўсёй беларускай зямлі. Грунвальдскай бітве 1410 г. прысвечаны твор К. Тарасава "Пагоня на Грунвальд". Між іншым, аб гэтым была і першая аповесць К. Тарасава "Дзень рассеяння". Празаічнаму зборніку ў. Арлова "Дзень, калі ўпала страла" і аповесці "Час чумы" ўласцівы тонкі псіхалагізм, праўдзівасць адлюстравання далёкіх падзей. Трылер М. Клімковіча "Каханка д'ябла, або Карона Вітаўта Вялікага" - спроба пэўнай белетрызацыі гістарычнай літаратуры. Гістарычны жанр у беларускай літаратуры перажывае час свайго сцвярджэння ў рэчышчы нацыянальнай і сусветнай культуры. і чым глыбей мы будзем асэнсоўваць сваё гістарычнае мінулае, карпатліва даследуючы яго невядомыя старонкі, тым глыбей будзем усведамляць сябе як самабытную нацыю, якая ведае, адкуль і куды яна ідзе па скрыжаваннях гісторыі і якое яе месца на гэтай зямлі. Таму літаратура пра мінулае нашай Бацькаўшчыны, спалучаная з добрым веданнем гісторыі свайго народа, адыгрывае ў гэтым працэсе самаўсведамлення вялікую ролю.

Сучасная бел паэзія вядзе адлік часу з 50-х гадоў. Вялікі ўплыў на яе развіцце аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральніка матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей на зямлі. Сучасную беларускую паэзію цікавіць чалавек з глыбока асабістымі перажываннямі, які актыўна ставіцца да рэчаіснасці. Значна павысілась цікавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзія больш настойліва, чым у іншыя роды літаратуры, выяуляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сення бел. паэзія ў творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мінулае і будучае — вось тая праблематыка, што знаходзіцца ў аснове творчасці паэтаў. Лірычны герой сучаснай паэзіі — гэта яркая індівідуальнасць, гэта і канкрэтны чалавек і ў той жа час абагульнены вобраз, створаны гісторыяй, памяццю. Сучасная паэзія выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, імкнучыся вызваліць яго ад зла і маральных недахопаў.

Сучасную беларускую паэзію можна падзяліць на 3 пакаленні паэтаў: 1. Паэты старэйшага пакалення: М. Лужанін, А. Русецкі, К. Кірэенка, Р. Барадулін, А. Вярцінскі, А. Пысін, Н. Гілевіч, С. Грахоўскі і інш. 2. Паэты сярэдняга пакалення: С. Законнікаў, Р. Баравікова, Н. Мацеш, А. Разанаў, Я. Янішчыць, А. Грачанікаў, У. Някляеў, М. Дукса і інш. 3. Паэты малодшага пакалення: А. Пісьмянкоў (паэт-рамантык), Л. Галубовіч (інтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), і. Багдановіч (пра маленства, прыроду, гісторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця і часу, прырода і экалогія), А.Разанаў (паэт-філосаф), У.Някляеў, А.Сыс, В.Шніп, А.Канапелька, Леанід Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зінаіда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давідовіч і інш.

Асноўная сюжэтная лінія «Родных дзяцей» звязана з лёсам прафесійнага музыканта і кампазітара Сцяпана Якубавіча Вячоркі — чалавека шматграннага, душэўна шчодрага, выпрабаванага часам, памяццю, сумленнем, хаця і не пазбаўленага пэўных недахопаў. У размовах Сцяпана на вясковай вуліцы, за сталом, на могілках (з братам Антосем, дзядзькам Лёксам, Мікітам, Лёдзяй, Тамашом, дзедам Сіўцом і інш.) абмяркоўваюцца шматлікія пытанні гісторыі, культуры, экалогіі, маралі, робяцца высновы аб непарыўнай еднасці чалавека з прыродай, бацькоўскай зямлёй, узгадваюцца чалавечыя лёсы.

Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнаццаць раздзелаў, аб'яднаных у пары. Пасля першых шасці пар прыводзяцца аўтарскія адступленні: ааэтычнае, іранічнае, гістарычнае, у гонар маці, кулінарнае і педагагічнае. Пачынаецца раман запеўкай, заканчваецца — дапеўкай, у якіх аўтар звяртаецца да чытача, абгрунтоўвае выбар тэмы.

Экспазіцыяй твора з'яўляецца першы раздзел «Прычына», дзе мы ўпершыню знаёмімся з галоўным героем, калі тоЙ раздумвае над «пісьмом-павесткай», запрашэннем на сямідзесяцігадовы юбілей маці. Раздзелы «Белы май», «Ганьба», «Разлад», «На ўзвеях часу» з'яўляюцца ўспамінамі Сцяпана аб студэнцкіх гадах, каханні да Альжбеты Францаўны Кудзёлкі, маЙскіх шчаслівых вечарах. Есць ва ўспамінах героя і прыкрыя моманты, звязаныя са «шлюбам» з Гіленай, ганьбай, якую справакаваў аднакурснік Юзік Бэнсь, няўдалай жаніцьбай і разводам з Феняй.

Паэзія Янкі Купалы, глыбока народная на вытоках, сцвярджала ідэю адраджэння роднага краю, веру ў светлую будучыню народа. Таму цэнтральнае месца ў творчасці паэта займаюць тэмы народнага жыцця, рал >імы. адраджэння мовы, культуры, абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Асноўнае імкненне паэта — абудзіць сваёй творчасцю беларускі народ, згуртаваць яго, зрабіць сацыяльна актыўным. Адзін з самых ранніх і самых славутых вершаў паэта— «А хто там ідзе?» (1907). Гэты твор абуджаў у чытача патрыятызм, гонар за свой народ.

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.

Пімен Панчанка прыйшоў у літаратуру імкліва і ўпэўнена. Для асэнсавання навакольнага свету паэт карыстаецца самымі рознымі мастацкімі сродкамі. Ён з'яўляецца і філосафам, які імкнецца паказаць складанасць і супярэчлівасць жыцця, і публіцыстам, які выказвае свае погляды, і лірыкам, якому даступны тайны чалавечай душы.

Лірыка П. Панчанкі ўяўляе сабой даверлівую споведзь перад чытачом, дзе лірычны герой і паэт у болынасці вершаў выступаюць як адна асоба. Мы гаворым пра лірычнага героя тады, калі паэт выказвае свае погляды, ідэйныя перакананні і прынцыпы не ад свайго імя, а праз вобраз героя, біяграфія і ўчынкі якога не ва ўсіх выпадках супадаюць з біяграфіяй паэта. Лірычны герой ствараецца пры дапамозе мастацкага вымыслу, адбору жыццёвага матэрыялу, адлюстравання рысаў характару чалавека, вылучэння на першае месца найбольш важных падзей і з'яў адлюстравання рэчаіснасці. Лірычны верш у меншай ступені паддаецца празаічнаму пераказу, бо ў ім адсутнічае сюжэт у агульнапрынятым разуменні, змест нельга перадаць, не ўлічыўшы эмоцыі і пачуцці самога паэта. Тэматыка лірыкі П. Панчанкі разнастайная. Паэт перадае глыбокую сыноўнюю любоў да Радзімы, веру ў перамогу і светлую будучыню роднага краю, крытыкуе мяшчанства, кар'ерызм, адлюстроўвае прыроду, чалавека і грамадства, разважае аб сэнсе жыцця, аб гуманістычных адносінах паміж людзьмі, паказвае духоўную эвалюцыю лірычнага героя.


Назад Вперед
Наверх