23-04-2019, 08:54
А. Куляшоў цыкл вершаў
МАНАЛОГ
Памяці тшэтаў 3. Астапенкі і Ю. Таўбіна
* * *
Калі і дзе, я ўдакладняць не стану Таго, што больш не выклікае прэк, Бесчалавечнасць выпаліла рану На часе тым, што адышоў навек.
А забыццё, каб сцерці з нешматслоўнай Зямлі бесчалавечную віну, Схавала месца смерці безназоўнай Пад дываном, сатканым з дзірвану.
I хоць дзірван,што рану ўкрыў старанна, Стаў палыном на мёртвай глебе той, Не зарасла зямлі жывая рана, А зарасла зямля яе травой.
Дзе 6 я ні быў, дзе 6 давялося
Убачыць дол сівы ад палыну, Пякуча сэрца сціснецца, і лёс я Загінуўшых без весткі памяну.
9
* * *
Сябры мае! Пад пустак дыванамі Цг не абрыдла безназоўнасць вам? Дзе дзверы, што замкнуліся за вамі? Як васзнайсці? Якіх пытацца брам?
Маўчыць нябыт каменных пліт паважных, Дзе з надпісаў дажджы змываюць пыл, Там я блукаў, але імёнаў вашых Не адшукаў на вокладках магіл.
Няма куды сваю жалобу ўскласці Ні жонкам, ні знаёмым, ні бацькам. Сябры мае, хіба аб гэтым шчасці У маладосці марылася нам?
Вяло нас музы строгай блаславенне На шлях цяжкі, ды што казаць аб тым... Я — ваша памяць, вы — маё сумленне,Я — дрэўка, вы — трывалы сцяг на ім.
10
Устоіць той, хто варт, На старт, сябры, на старт!
Юлі Таўбін * * *
Быў кожны з вас адважных стартаў варты, Шкада, што фініш быў не вартым вас. Па-рознаму адлегласць паміж стартам I фінішам нам адмярае час.
Адным, хто доўга жыў, зрабіўшы мала,— Кароткім падарожжам за труной; Другім,хто шмат зрабіў, пражыўшы мала,— Адлегласцю ў бяссмерце даўжынёй.
Нядоўгім быў ваш век, як век падзёнак, Мае сябры!.. Суровы сівер змёў Са старту вас. Вы — кнігі без старонак, Лісты без дрэў, дарогі без слядоў.
Нялёгка мне працягам быць тых самых Няходжаных шляхоў, быць вартым тых Спраў абарваных, кніг недапісаных, Якім не ўзняцца з фінішаў сваіх.
I
** *
Не бачыўся я ўсё жыццё амаль 3 сябрамі незабыўнымі маімі. Зноў выклікае на размову з імі Навекі разлучыўшая нас даль.
Каня свайго сядлаю і ў дарогу, Цяжэйшую з усіх былых дарог, Кіруюся адзін,— як маналог На пошукі жывога дыялогу.
Але ці след спяшацца мне, калі
Цень падаўжэў, конь пакалечыў ногі
I там, куды я еду, дыялогі
Спяць вечным сном, набраўшы ў рот зямлі?
Непрыпыняйся, не жахайся, слова!.. Хай адвячорак доўгім ценем лёг — Магчыма немагчымая размова Датуль, пакуль магчымы маналог.
12
* * #
Як мне сябрам паклон адважыць нізкі, Дзе адшукаць іх захавання дол? Ляглі маўклівым сведчаннем на стол Адзіныя іх помнікі — дзве кніжкі.
Друкарняю адціснуты як след На вокладках два прозвішчы і даты Іх нараджэння новага на свет. Дватомікі, як два чырвоных святы!
Смяротнага спаборніцтва з пяром Не вытрымаў ні штык, ні сталь рыдлёўкі, I не змагла імгла нямой дамоўкі Верш задушыць халодным забыццём.
Два томікі — два помнікі. 3 партрэтаў Глядзяць сябры. Мы дружбе служым зноў... Інакшых служб не трэба для паэтаў — Ні ладану, ні жаласных прамоў.
13
* * Не
Глядзіце без дакору і пагарды Вы намяне з экранаў вашых кніг, Як кінастужак спыненыя кадры, Гатовыя крануцца кожны міг.
На старце вы. Ад быстрае пагоні Мне не ўцячы, а вам не перагнаць Мае маршчыны і сівыя скроні, Якім рукой да фінішу падаць.
Для тых, хто вас не бачыў, вы — партрэты Адстартаваўшых год. А для мяне — Вы назаўжды майго юнацтва леты, Што не падставяць скроняў сівізне.
Для іншых вы — ахвяры радавыя Крутыхгадоў, бязлітасных судоў. А для мяне — вы маршалы, якія Камандавалі б арміямі слоў.
14
[pic]
* * *
Так, мы — сябры па сэрцу і па зброі, Вядомы арсенал байцоўскі наш: Чарніла і чарніліца, пяро і Хімічны альбо просты карандаш.
Мне нечым перад вамі ганарыцца, Сябры!.. Адны ў нас пушчы і палі, Засмаглымі радкамі...
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.