26-09-2016, 23:22
Васіль Быкаў - Пакахай мяне, салдацік
У аповесці "Пакахай мяне, салдацік" (1995) дзеянне адбываецца ў ваколіцах невялікага гарадка ў аўстрыйскіх Альпах. Ужо гучаць пераможныя залпы, адбылася сустрэча савецкіх воінаў з арміяй саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі. Нашы салдаты гаманілі, абдымаліся з амерыканцамі. Гучыць тут і песня, што дала загаловак твору.
"Радасцю займалася салдацкая істота, сонцам асвятляўся ўвесь белы свет. Гэта ж трэба — скончылася вайна, і ты жывы! Цябе не забілі. Ты будзеш жыць доўга, доўга..." — такая рэакцыя лейтэнанта Барэйкі, ад імя якога вядзецца аповед, на вестку пра хуткую капітуляцыю гітлераўцаў.
Сюжэт аповесці і трагічны фінал складае паказ кахання Змітрака Барэйкі з Бешанковічаў да сваёй зямлячкі Франі. У біяграфіі маладога лейтэнанта ёсць "плямы": быў у харкаўскім акружэнні, на акупіраванай тэрыторыі засталіся яго бацькі, былі партызанамі, але прапалі без вестак. Вакол Барэйкі, як воран, кружыць "заўжды жвавы" асабіст. Спатканні Змітрака з зямлячкай, што апынулася за мяжой, актывізавалі дзікую падазронасць палкавога асабіста. Усё гэта паралізоўвала волю юнака, парушала яго намер адразу забраць каханую з сабой. А яна ў вайну напакутавалася не менш, чым Барэйка: ратавацца даводзілася і ад фашыстаў, і ад "сваіх". Франі прыйшлося замест гаспадаровай дачкі ехаць на катаргу ў Германію. Урэшце дзяўчына апынулася ў сям'і аўстрыйскага прафесара біялогіі Шарфа і яго жонкі — фрау Сабіны, з якімі і ў Барэйкі склаліся шчырыя, цёплыя адносіны.
Трагедыя адбылася на зыходзе вайны. Прыехаўшы за дзяўчынай з намерам усё ж забраць яе, Барэйка ўбачыў сваю каханую мёртвай. Разам са згвалтаванай Франяй загінулі прафесар Шарф і яго жонка, іх расстралялі. Уражвае рэакцыя жыхароў, якія хавалі новых нябожчыкаў: "без вялікага смутку", як быццам робячы звыклую справу. Для Барэйкі ж радасць перамогі ператварылася ў "чорнае свята бяды".
Гвалтоўная смерць каханай дзяўчыны выклікае ў Змітрака Барэйкі шок, ён агаломшаны, бязлітасна ўкрыжаваны найвялікшым горам — "тут жа маленькае юнае дзяўчо, маё нечаканае каханне". Пісьменнік выразна раскрывае яго цяжкі псіхічны стан: "...Сядзеў так, глядзеў, аглядаў яе мёртвы тварык і не ведаў, што мне рабіць — плакаць ці, можа, крычаць? Дужа карцела выць і крычаць. Але хто мог пачуць мой крык, зразумець здзічэлы мой боль? Страшэнную несправядлівасць гэтай пагібелі? Вайны ці жыцця наогул..." Плынь аповеду ад імя героя заваблівае чытача ў атмасферу шчырай даверлівасці і стварае ўражанне дакументальнай пераканальнасці.
Пісьменнік вуснамі Змітрака Барэйкі выкрывае сапраўднае аблічча вайны. На жаль, надаралася, што асобныя салдаты-вызваліцелі таксама гублялі разважлівасць, чалавечую міласэрнасць, былі аслеплыя ў сваёй жорсткасці і нянавісці. Балявы шок і адчай у душы Змітрака Барэйкі перарастаюць у гнеўны пратэст супраць забойцаў, нелюдзяў, і для яго не важна, "хто б яны ні былі — нашыя ці немцы...". Здарылася жахлівая і непапраўная трагедыя, якая сведчыць пра звыродлівую, антычалавечую сутнасць ваеннага часу. Вайна — гэта вар’яцтва і здзічэнне, гвалт і забойствы, тэрор і злачынствы супраць мірнага насельніцтва, яна нясе вялікія страты і пакуты, адбірае самае дарагое — каханне і шчасце. Пераможныя дні ператварыліся для быкаўскага героя ў "чорнае свята бяды". Змітрок Барэйка ў абсурдна-жорсткім свеце раптоўна губляе ўпэўненасць у сабе, для яго ў гэтыя цяжкія хвіліны абясцэніўся сэнс жыцця.
Аповесць "Пакахай мяне, салдацік" — лірычная трагедыя, у якой канфлікт героя з ваеннай рэчаіснасцю дасягае псіхалагічнай напружанасці і экзістэнцыяльнай вастрыні. Быкаўскі твор прасякнуты болем за чалавека, яго зломны, скалечаны лёс і адначасова напоўнены пафасам асуджэння вайны.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.