6-10-2016, 21:02
"Вязьмо" Міхась Зарэцки - Кароткі змест, галоўныя героі
Частка першая
У краіне пачынаецца калектывізацыя. Загадчык семігодкі, сакратар партячэйкі сельсавета Сымон Карызна радасны, узбуджаны, вяртаецца з раённай нарады, дзе разглядалася пытанне пра калектывізацыю. Ён у захапленні ад грандыёзнасці пастаўленых партыяй і ўладай задач, ад асабістай далучанасці да іх. Разам з Карызнам у Сівец прыязджае рабочы Зелянюк, пасланы партыйнымі органамі ў дапамогу вясковым актывістам.
Дома Карызна не затрымліваецца. З нейкага часу жонка, Марына Паўлаўна, перастала яго цікавіць. Сымон ідзе ў школу да маладой настаўніцы Веры Засуліч, дзе сустракае сакратара камсамольскай арганізацыі Віктара, аптэкара і кіраўніка драмгуртка Плакса, старога селяніна-дзівака па мянушцы Галілей. Карызна ў гаворцы пра калектывізацыю заклікае "аднавіць, распаліць" рэвалюцыйны запал, бо "рэвалюцыя не згасла, яна ўзнімаецца з новай сілай". Галілей пытаецца, супраць каго скіравана гэта рэвалюцыя. Сакратар партячэйкі тлумачыць: "Наша мэта - знішчыць кулака і разам з ім усякую эксплуатацыю чалавека чалавекам".
На наступны дзень у мястэчку збіраецца сход. На яго прыйшлі адны жанчыны. З дакладам выступіў малады рабочы-брыгадзір з Мінска Зелянюк. Жанчыны ўздымаюць шум, крык. Парадак наводзіць старшыня сельсавета, "даўгі, як вочап, калматы, як памяло", Пацяроб. Пастановы сход не прыняў ніякай.
Мястэчка падзелена невялікай рэчкай на дзве часткі: уласна Сівец і Сівалапы. Сівалапы - "праўдзівая вёска... убогая, брудная, закаржавелая ў сярэднявечным побыце".
Віктар, сакратар камсамольскай ячэйкі, прыводзіць да сівалапскага селяніна Малаха Загароўскага на жыхарства Зеленюка. Робіць ён гэта з пэўнай выгадай для сябе, бо яму падабаецца дачка Загароўскага Аўгінька.
Мясцовы багацей Цімафей Міронавіч Гвардыян, які ў свой час не пашкадаваў, абабраў нават роднага брата, адчувае трывогу. Нешта рыхтуецца супраць яго. Ён ведае сваіх ворагаў, сярод якіх самы злосны Андрэй Шыбянкоў (яго надзел калісьці прыбраў да рук Гвардыян).
Жыццё ў мястэчку бурліць, ідзе адкрытая агітацыя за калектывізацыю і схаваная - супраць. Завадатарам апошняй быў Гвардыян.
У Веры Засуліч з першых дзён прыезду ў Сівец завязаліся прыязныя адносіны з жонкай Гвардыяна Матрунай Іванаўнай. Вера разумее, што сяброўства з кулачкай можа яе скампраментаваць. Аднак у настаўніцы ўсё ж не хапае рашучасці "выгнаць яе, гэтую кулацкую гідру, сказаць, каб яе духу тут не было".
Стары Галілей прыводзіць да Марыны Паўлаўны Тацяну Шыбянкову, якая кінула мужа і жыве з братам. Жанчыны пасябравалі. Марына Паўлаўна пачынае займацца грамадскай працай.
Зелянюк уцягвае ў актыўную грамадскую дзейнасць Тацяну Шыбянкову, разгледзеўшы ў маладой жанчыне дасціпнасць, тактоўнасць, уменне выслухаць, паспагадаць, арганізаваць.
"Пацяроб быў наскрозь чалавек адміністрацыйны і не любіў малімоніцца. Першая ягоная акцыя, чым ён адгукнуўся на шырокі рух рэканструкцыі, была тая, што ён на раменьчыку цераз левае плячо начапіў на сябе наган". Адчуваў ён сябе ніякавата, бо не давалі разысціся. Спыняў ваяўнічую актыўнасць старшыні сельсавета і Карызна.
Заначаваўшы ў адной з вёсак, Сымон Карызна стаў сведкам, як селянін-калгаснік усю ноч прастаяў у хляве, развітваючыся з канём. Злавіўшы сябе на "мяккім жаласлівым пачуцці", сакратар партячэйкі "ўпадае ў шалёную злосць: "...Гэта - рабства. Гэта пракляты ідыятызм патрыярхальнай вёскі. Трэба знішчыць гэта, трэба смяяцца з гэтага". Але смяяцца яму не хочацца. "У гэтую ноч адкрылася Сымону Карызну ўся глыбіня перабудовы вёскі, увесь нявідны нутраны бок гэтага вялікага гістарычнага працэсу".
Дома Карызну чакаў ліст ад бацькоў. Блізкія людзі скардзіліся, што іх запісалі ў кулакі, абклалі цвёрдым падаткам, што збіраюцца раскулачваць, а можа, і выслаць куды-небудзь на пагібель. Прасілі парады ў сына, бо гэта з яго дапамогай сяк-так абжыліся. Пісьмо Сымон не дачытаў, адчуўшы ў душы вялікі страх. "Кулакі... Хто кулакі? Яны ці ён? Іх, старых, хворых, гатовы выслаць... А ён? Што мусіць рабіць ён? Як ён паглядзіць людзям у вочы? Што ён скажа сваім тут, што скажа партыі?" Не так даўно Карызна раіў бацькам мацаваць гаспадарку, выехаць з вёскі на хутар ці пасёлак, дасылаў грошы. Цяпер яны з сынавай дапамогай кулакі.
Ніхто ў Сіўцы не ведаў пра радню Карызны і гэта яго крыху супакоіла. Ён прыходзіць да думкі, што "трэба працаваць з падвойнаю энергіяй... трэба давесці сваёй самаадданай працай, што ўсё гэта было выпадковае, што ён быў і ёсць праўдзівы, сумленны сябра свае партыі".
Карызна парваў свой ліст, у якім раіў бацькам "кідаць ўсё... заставацца голымі, але без ганебнае пячаткі..." Знішчыў і ліст з дому.
Склікаецца новы сход. Выступленні Карызны, Якуба Лакоты, у мінулым чырвонага партызана, зала ўспрыняла мёртвай цішынёй. Праз колькі хвілін цішыня ўзарвалася жаночым гвалтам. Потым крычаў-гаварыў Андрэй Шыбянкоў, пагражаючы кулакамі ў той бок, дзе сядзеў Гвардыян.
Зеленюкоў план правядзення сходу сарваў Пацяроб. Пасля выступлення Гвардыяна, які на словах быў "не нафпроціў калгаса", Пацяроб пачаў адкрыта пагражаць гаспадарам Сіўца. Абураныя людзі сталі пакідаць залу. У калгас падалі заявы толькі актывісты.
Зелянюк пасля сходу паставіў Карызну ў віну правал калектывізацыі ў мястэчку, бо з яго дазволу выступаў Пацяроб. Карызна разумее сваю памылку, але яго ахоплівае злосць на Зеленкжа. Рабочы з горада выклікаў у сакратара партячэйкі ўсё большую непрыязнасць.
Пасля сходу Карызна ідзе да Веры Засуліч, у размовах-споведзях з якой ён звык ужо супакойвацца. Расказвае ёй пра ліст з дому. Вера абяцае нікому пра гэта не гаварыць. Яна бачыць выйсце ў такой працы, "каб было добра, каб усё было чысценька".
Частка другая
У Зеленюка ў горадзе ёсць каханая дзяўчына, якой ён піша пісьмы, паведамляючы пра ўсе падзеі местачковага жыцця. Дзяўчына гэта - дачка Сымона Карызны. Аднак Зелянюк хавае ад Стасі, што працуе ў Сіўцы.
У Сівалапах расце абурэнне "на сівецкіх "чыстых" гаспадароў", якія марудзяць з уступленнем у калгас і іншых стрымліваюць. На сходзе прымаюць рэзалюцыю пра ўтварэнне калгаса ў Сівалапах.
Галілей імкнецца зразумець для сябе: "Якая гэта ідзе рэвалюцыя? Супраць каго яна ідзе? Хто мусіць быць яе ворагам і хто прыяцелем?" Старога селяніна не задавальняюць тлумачэнні Карызны, Зеленюка, ад Пацяроба ён проста ўцякае. Назіраючы за Гвардыянам, Галілей бачыць яго разгубленасць і страх.
Марына Паўлаўна мае размову з Верай Засуліч. Вера плача, што прычынілася да сямейнай драмы жанчыны. Марына Паўлаўна не можа не верыць у яе шчырасць, адчувае да суперніцы нечаканую сімпатыю. Галілею, Тацяне Вера Засуліч не падабаецца. Марына Паўлаўна, пераканаўшыся, што з мужам не можа быць ранейшай душэўнай блізкасці, перабіраецца жыць да Шыбянковых. Праз нейкі час ёй прапануюць працу ў горадзе.
Калектывізацыя ідзе марудна. Карызна разумее, што і створаныя калгасы могуць распасціся, бо яны "збітыя на скоры поспех усялякімі, часам не зусім здаровымі спосабамі". Усе азіраюцца на цэнтр, на Сівец, а ён "стаіць да гэтага часу цвёрдаю, нязрушнаю цытадэллю".
Стварэнне калгаса ў Сівалапах, якое падтрымаў Зелянюк, Карызна называе партызаншчынай.
Сівецкая грамадскасць асудзіла Карызнаў разрыў з жонкай, што адбілася на яго аўтарытэце як кіраўніка. У новым лісце бацькі пісалі, што іх раскулачылі, і нясмела прасілі ў сына грошай. I на гэты ліст сын нічога не адказаў.
На партыйным сходзе, які склікаецца ў сувязі з сівалапаўскім калгасам, Карызна абвінавачвае Зеленюка ў фракцыйнай рабоце, у групаўшчыне.
Сымон Карызна едзе ў раён да даўняга сябра і паплечніка Рачкоўскага, які займае пасаду старшыні РВК. Расказвае Рачкоўскаму пра сваю сямейную драму і пра бацькоў. На разлад з жонкай Карызнаў сябра не звярнуў ніякай увагі. А ў дачыненні да бацькоў параіў забыцца на ўсё, "працаваць як след, пераварочваць жыццё". На згадку Карызны, што яны праводзілі хутарызацыю, Рачкоўскі рашуча гаворыць: "Дрэнны той майстар, што, зрабіўшы якую няўдалую шкодную рэч - ці ў памылцы, ці праз недасканалае ўмельства сваё, - будзе клапаціцца над ёй, будзе ахаць, охаць, енчыць, стагнаць... Добры майстар возьме і адным махам - без аніякага жалю - разаб'е ці разламае тую рэч..." Вяртаўся Карызна ад Рачкоўскага супакоены.
Праз два дні пасля Карызнавай паездкі ў горад Зеленюка перавялі працаваць у другі сельсавет.
Частка трэцяя
Раскулачваюць Гвардыяна і "іншых прызначаных да гэтае мэты сівецкіх гаспадароў". Пацяроб, ходзячы з наганам ад хаты да хаты, пачынае запісваць у калгас. К вечару ў мястэчку застаўся некалектывізаваным толькі стары Галілей. Старшынёй новаўтворанага калектыву "Гром рэвалюцыі" становіцца Андрэй Шыбянкоў. Сівалапаўскіх калгаснікаў далучылі да сівецкіх.
Пасля гэтых падзей Галілей прыходзіць да высновы, што няма ніякай рэвалюцыі.
Праўленне калгаса з падачы Пацяроба прымае пастанову "пра неадкладнае абагульненне ўсяе - буйнае і дробнае, рагатае і бязрогае, працоўнае і беспрацоўнае - жывёлы... I вось пайшла па мястэчку Сіўцы ніколі не бачаная і не чутая завіруха. Сівецкія вуліцы агаласіліся плачам, праклёнамі, лаянкай". Пасыпаліся заявы аб выхадзе з калгаса.
На пашыраным пасяджэнні бюро ячэйкі Карызна праводзіць рашэнне аб высяленні кулакоў. У спіс раскулачаных уключаюцца сяляне-беднякі, якія не хочуць уступаць у калгас. Сярод іх - Малах Загароўскі. Адказным за высяленне сівалапаўскіх гаспадароў прызначаецца Віктар. Гэта помста Пацяроба і Карызны за падтрымку камсамольскім сакратаром Зеленюка і нязгоду з іх метадамі дзейнасці.
Якуб Лакота раіць Віктару спачатку выканаць загад партыі, а потым яго абскардзіць. Камсамолец Віктар ідзе ў хату да каханай дзяўчыны абвясціць пастанову і загадаць, каб Загароўскія былі гатовы да ад'езду ва ўмоўлены час. Потым ён едзе шукаць Зеленюка.
З дапамогай сакратара райкома "высяленцаў" вяртаюць са станцыі.
У мястэчка прыязджае Стася. Яна ў вялікай крыўдзе на Зеленюка за тое, што ён не паведаміў, дзе працаваў. Дзяўчына ідзе да Веры Засуліч разабрацца, ці кахае тая яе бацьку. Вера адкрываецца, што выходзіць замуж за Андрэя Шыбян Справа Карызны і Пацяроба разглядаецца на пашыраным пасяджэнні бюро райкома. Карызну ставіцца ў віну многае, нават "затойванне ад партарганізацыі сваёй сувязі з кулацкай сям'ёй і сваёй ранейшай праваапартуністычнай дзейнасці..."У канцы спрэчак выступае Рачкоўскі, называе Карызну ашуканцам і здраднікам.
Карызну і Пацяроба выключаюць з радоў партыі. Зелянюк запрашае Сымона ехаць працаваць да іх на завод. Карызна зусім выбіты з каляіны і разгублены.
Вясновым вечарам у Сіўцы адбываецца сход калгаснікаў. Якуб Лакота паказвае план забудовы мястэчка ў недалёкай будучыні. Аўтары яго - Галілей і Лакота.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.