4-11-2016, 00:08
Максім Гарэцкі - Віленскія камунары
Гэтае разуменне найбольш выразна выяўлена М. Гарэцкім у заключных частках рамана-хронікі, дзе «віленскія камунары» аказваюцца пераможанымі. Пісьменніцкая ўвага якраз і засяроджваецца на высвятленні прычын паражэння. Прычынаю ж было тое, што камунары аказаліся заложнікамі ідэі ўзброенай барацьбы, як нібыта адзінага, універсальнага сродку вырашэння сацыяльных супярэчнасцей. Асобныя абаронцы клуба на вуліцы Вароняй справядліва лічылі, што сілы рабочых і польскага войска няроўныя, а сувязь рабочых атрадаў з заводамі, фабрыкамі не наладжана, і, каб пазбегнуць непатрэбнага кровапраліцця, нельга брацца за зброю. Але гэтыя меркаванні, прасякнутыя клопатам пра людзей, былі адкінуты кіраўнікамі Віленскага Рэўваенсавета. «Камуністы, спартакаўцы, чорны таварыш з Масквы, у кажушку, і ўсе чырвонагвардзейцы былі за тое, што трэба даць (палякам) адпор у кожным разе!».
У рамане пераканальна паказана, што партыйныя кіраўнікі мелі цьмянае ўяўленне аб настроях, якія панавалі ў вёсцы і ў горадзе. Максім Гарэцкі падае разважанні аднаго з рабочых-актывістаў аб тым, што нібыта «вёска настроена для нас надта добра, сяляне спачуваюць бальшавікам, чакаюць загадаў». Але жаданае тут выдавалася за існае: калі пачалося паўстанне, на дапамогу камунарам ніхто не прыйшоў! Адзін атрад баявой дружыны, які спрабаваў прабіцца да акружаных на Вароняй, трапіў у засаду. «Грузавік адабралі. Атрад разбегся». Атрад жа, што «стаяў у Звярынцы, нават і сабрацца не паспеў».
Вось так у пісьменніцкім асвятленні выглядала на практыцы так званая ўсенародная падтрымка рэвалюцыі, якую спрабавалі ажыццявіць «віленскія камунары». Як вынікае са зместу твора, авантурызм кіраўнікоў Рэўваенсавета, іх адарванасць ад народа, уласцівы ім дух сектанцтва, фанатызм і прывялі да паражэння.
Апавяданне ў рамане вядзецца ад імя галоўнага героя Мацея Мышкі, які на правах прадстаўніка сацыяльных нізоў непасрэдна ўдзельнічае ў рэвалюцыі. Аўтарская задума якраз і вымагала такога героя, які б разам з працоўным людам доўгі час падзяляў ілюзіі, наіўныя ўяўленні аб магчымасці ўсталяваць справядлівы правапарадак менавіта рэвалюцыйным шляхам. I толькі пасля паражэння камунараў Мацей Мышка пачынае пераасэнсоўваць свае погляды на рэвалюцыю, пераглядаць маральна-этычныя прынцыпы, якія сцвярджалі рэвалюцыянеры. Хоць і са спазненнем, Мацей пераконваецца, што ў зацятай спрэчцы з бацькам, які належаў да партыі меншавікоў, праўда была на баку апошняга. «А ты, Мацейка, усё ж ткі, калі палякі пачнуць разганяць вас, не дужа лезь там на ражон... Усё роўна – бескарысна», – вось як ацэньваў Міхась Мышка мэтазгоднасць узброенай барацьбы і магчымасць дасягнення мэты рэвалюцыйным шляхам. «Я толькі фыркнуў, завярнуўся», – такой была рэакцыя сына на ўзважаныя бацькавы парады.
Экскурс у гісторыю пэўнага сялянскага роду спатрэбіўся М. Гарэцкаму, каб па-мастацку пераканальна раскрыць сацыяльныя вытокі трагедыі беларускага народа, які паверыў у магчымасць пабудовы новага ладу праз рэвалюцыйнае змаганне. У трактоўцы пісьменніка Кастрычніцкая рэвалюцыя падаецца як вялікая агульнанародная трагедыя. I ў гэтым трэба бачыць бясспрэчную заслугу Гарэцкага-раманіста.
Праблема эстэтычнага асваення тэмы горада, рэвалюцыйна-вызваленчага руху мела для пісьменніка актуальнае значэнне. Змены ў жыцці «вясковага свінапаса» Міхася Мышкі далі аўтару «Віленскіх камунараў» магчымасць заглыбіцца ў гэтую тэму, сказаць сваё, важкае мастакоўскае слова. Так, пісьменнік адразу скіроўвае сюжэтнае дзеянне ў канфліктнае рэчышча. Трапіўшы ў горад, хлапчук адчувае сябе шчаслівым абраннікам лёсу: «гэта ж ён у людзі выходзіць, шаўцом будзе, боты будзе шыць, грошы вялікія зарабляць...». Але юнацкая мара аказалася недасяжнай: у шавецкай майстэрні хлапчук не мог задаволіць прагу пазнання, бо тут панавалі прагматызм, карыслівасць, голы разлік.
Распавядаючы пра рэвалюцыйную дзейнасць Міхася ў горадзе, аўтар рамана вылучае на першы план не падзейны бок, а пытанні маральна-этычнага парадку, у прыватнасці тое, што галоўным для Міхася была не адцягненая ідэя, а чалавек, яго лёс. Калі рэвалюцыянера Лекерта царскія ўлады асудзілі на смерць праз павешанне, Мышка перажываў прысуд як асабістую трагедыю: «...цэлую ноч праплакаў па ім, як дзіця, рукі ламаў, ледзь галавою аб сценку не біўся...». I пасля свайго арышту Мышка праяўляе сілу духа, самаахвярнасць, каб імёны таварышаў па арганізацыі не сталі вядомыя ўладам. «...Нікога, нават мімаволі, не выдаў, ні ў чым не прагаварыўся».
Высокі духоўны патэнцыял Міхася Мышкі выразна раскрыўся і ў сітуацыі, калі жандарскі палкоўнік прапанаваў яму стаць сакрэтным агентам ахранкі. Міхась з абурэннем адмовіўся ад ганебнай ролі правакатара.
У такой трактоўцы вобраза Міхася Мышкі і выявілася гуманістычная сутнасць канцэпцыі Гарэцкага-мастака: клопат пра сяброў-адзінадумцаў, родных і блізкіх, чалавечнасць і дабрыня сталі вызначальнымі ў жыццёвай пазіцыі героя. Логікай сюжэтнага развіцця пісьменнік сцвярджае думку, што такія людзі, як Міхась Мышка, і маглі прывесці рэвалюцыю да перамогі, бо ў сваёй дзейнасці зыходзілі з гуманістычных ідэалаў. Трагічны парадокс гісторыі быў, аднак, у тым, што працоўныя масы пайшлі за іншымі кіраўнікамі рэвалюцыі, за тымі, для каго гуманістычныя прынцыпы, самакаштоўнасць асобы чалавека з'яўляліся адцягненымі паняццямі, былі чужымі, варожымі рэвалюцыйнай практыцы. У іх лагер, як ужо вышэй адзначана, трапіў і Мацей Мышка. Але перш чым стаць у шэрагі актыўных абаронцаў клуба на Вароняй, Мацей пабываў шмат у якіх нечаканых сітуацыях (выключэнне са школы, пераезд на працу ў Мінск, уцёкі з Мінска, пералом рукі, знаходжанне ў бальніцы, праца ў мястэчку «дарэктарам падпольнай школкі», арышт і адпраўка ў нямецкі канцлагер, уцёкі з лагера і г. д.). Апісанні бясконцых перамяшчэнняў Мацея ў падтэксце нясуць думку аб тым, што герой рамана і дзейныя асобы, з якімі ён уступае ва ўзаемадачыненні, гэта – трэскі на хвалях жыццёвага мора. Не ўласная воля, не асэнсаванае імкненне да мэты, а сацыяльная бяспраўнасць – вось што вызначала кірунак іх жыцця і паводзін. У вымушанай пасіўнай падпарадкаванасці прыніжаных, абяздоленых людзей знешнім абставінам якраз і хавалася вялікая грамадская небяспека – магчымасць аказацца заложнікамі абставін, паслухмянымі выканаўцамі волі экстрэмісцкіх палітычных сіл, гатовых абвясціць любыя зманлівыя лозунгі дзеля захопу ўлады. Менавіта так і здарылася з Мацеем Мышкам і блізкімі да яго людзьмі.
Погляд Мацея на рэвалюцыю, на яе сутнасць складваліся паступова праз сумненні і роздум. У зацятых спрэчках з бацькам і жонкай Мацей доўгі час кіруецца ўяўленнямі і прынцыпамі, запазычанымі ў бальшавікоў. Жонка Юзя адчула небяспеку, якая пагражала Мацею, і адгаворвае яго ісці абараняць клуб на Вароняй. Мацей пагаджаецца, але тут жа парушае абяцанне, і гэты ўчынак не бянтэжыць яго: «што мне значыць даць ёй слова, калі мне для маіх спраў патрэбна». Паводле логікі Мацея, рэвалюцыйная мэтазгоднасць вышэй за чалавечае жыццё, у тым ліку і ўласнае. Юзя ж падобны антыгуманны погляд не падзяляе. Шматзначны штрых: у якасці альтэрнатывы ўдзелу ў абароне клуба яна прапануе Мацею разам прачытаць раман В. Гюго «93-ці год». «Лепей, – кажа, – чытаць пра другіх, як яны галовамі наклалі, чым накладваць сваёю... – I ўстала, абвіла мяне за шыю рукамі і пачала цалаваць. – Не ідзі, – кажа, – Мацей, паслухай мяне, пабудзем удваіх дома». Заўважым, між іншым, што раман В. Гюго прынёс у хату меншавік Міхал Мышка: «Сам чытаў і ёй (Юзі) падсунуў». Але арыентаваны на бескампрамісную барацьбу герой не здолеў зразумець глыбокага сэнсу жончыных слоў, іранічна паставіўся да яе прапановы.
На рашучы перагляд ідэйных перакананняў Мацея істотна паўплывала паражэнне паўстанцаў. Асабліва ўразіла яго самагубства кіраўнікоў Рэўваенсавета, іхняя адасобленасць ад радавых абаронцаў клуба: «Яны ж нам нічога не сказалі. Сабраліся кучачкаю і пастанавілі». Мацей зразумеў, што ўчарашнія правадыры – гэта ахвяры рэвалюцыйнай ідэалогіі, і чалавечае жыццё, нават сваё ўласнае, яны не цанілі. Вуснамі галоўнага героя пісьменнік-гуманіст выразна акрэсліў сутнасць дзейнасці ідэолагаў і кіраўнікоў рэвалюцыі Вяржбіцкага, Шымілевіча, Кунігас-Ляўданскага, Аза: у «вялікай... прыгожай лабараторыі» яны «дослед свой рабілі», на «фабрыцы шумнай... няўмоўчнай» гэты дослед «рэалізавалі».
Ужытая раманістам метафара нясе глыбокі ўнутраны сэнс: маштабны эксперымент, пастаўлены бальшавікамі ў «вялікай лабараторыі», суправаджаўся незлічонымі ахвярамі людзей, якіх спрабавалі пераканаць, нібыта ідэя шчаслівай будучыні каштоўней за жыццё чалавека. Сімволіка-абагульнены урбаністычны вобраз «прыгожай лабараторыі», «фабрыкі шумнай», дзе на чалавечых лёсах ставяць «дослед», дапамагае лепш зразумець псіхалагічныя матывы адказу Мацея пераехаць на сталае жыхарства з Вільні ў Мінск. Туды кліча сына меншавік Міхась Мышка, які «перайшоў у кампартыю і добраю работаю загладзіў свае памылкі», а ўвосень 1923 г. эмігрыраваў у СССР. Мацей разумее, што не за тую Беларусь ён змагаўся, у якую кліча яго бацька: «А я думаю, – разважае Мацей, – не ўсім жа туды ехаць. Трэба ж некаму і тут заставацца, пакуль можна...». Стрыманае тлумачэнне героя канкрэтызуецца ў далейшых яго разважаннях наконт недахопу часу, каб завяршыць «Віленскія камунары», якія пісаліся «пяць гадоў»: «Дый хіба ж у лістах напішаш тое, што думаеш? Каб нейкі пан прачытаў ды згроб за шкірку... Дудкі! Мы ўжо троху вучаны...».
За гэтымі прызнаннямі выразна чуецца голас палітссыльнага Гарэцкага, «навучанага» ўладай, якую са зброяй у руках устанаўлівалі героі «Віленскіх камунараў». Герой устрымліваецца ад пераезду, бо лічыць, што Кастрычнік не стаў перамогай працоўных, што сацыялістычная рэвалюцыя ў сапраўднасці не сцвердзіла ідэю народаўладдзя, не прынесла сацыяльнай свабоды і нацыянальнай роўнасці народам былой расійскай імперыі. Як мастак і грамадзянін Максім Гарэцкі меў маральнае права на такую трактоўку Кастрычніка, бо яна грунтавалася не толькі на трагічнай праўдзе яго ўласнага пісьменніцкага лёсу, але і на творчым асэнсаванні рэальнай трагедыі беларускага народа ў 30-я і наступныя гады. Боязь дапусціць палітычную памылку, памылку «ў асвятленні», вядома ж, паўплывала на змест «Віленскіх камунараў», на ўзровень яго мастацкай дасканаласці. Але і ў тым выглядзе, у якім твор выйшаў з-пад пяра зняволенага пісьменніка, ён належыць да выдатных з'яў у гісторыі беларускай раманістыкі.
Мушынскі М. I
Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 1 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мн.: Беларуская навука, 1999. – 583 с.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.