"Лірнік зямлі беларускай" (творчасць Уладзіслава Сыракомлі).

Будзеш жыць! Будуць векi iсцi за вякамi, —
Не забудуцца дум тваiх словы,
Як i слоў беларускiх, жывучы мiж намi,
Не забыўся ты, лiрнiк вясковы.
Я. Купала
Уладзiслаў Сыракомля шырока вядомы ў славянскiм свеце як аўтар лiрычных вершаў i паэм, народных гутарак, гiсторыка-лiтаратурных даследаванняў, фальклорных прац i перакладаў з лацiнскай мовы. Сваё лiтаратурнае крэда пiсьменнiк выразна акрэслiў ў наступных радках:
Не я пяю - народ Божы
Даў мне ў песнi лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
I з народам iмi скуты.
Першы верш У. Сыракомлi "Паштальён" з'яўляецца пераказам гiсторыi з жыцця старога селянiна, пачутай аўтарам у адзiн кiрмашовы дзень у Мiры. У маладыя гады гэты селянiн служыў фурманам на пошце ў Мiры. У вёсцы, непадалёку ад тых мясцiн, жыла яго каханая. Неяк сярод ночы, у лютую мяцелiцу, разбудзiў яго пiсар i загадаў тэрмiнова везцi лiсты. Дарогаю пачулася фурману , што ў полi хтосьцi, заблудзiўшыся, клiча на дапамогу, просiць паратунку. Ён памкнуўся на голас, але перадумаў, хацеў хутчэй справiцца з заданнем. Вяртаючыся назад, "паштальён" убачыў ля дарогi замёрзлую на марозе дзяўчыну. Жах i адчай ахапiў яго, калi, падышоўшы блiжэй, пазнаў у незнаёмай сваю каханую. Гэта гiсторыя ўзрушыла Уладзiслава Сыракомлю, i ў тую ж ноч ён напiсаў верш "Паштальён", якi быў надрукаваны ў вiленскiм часопiсе "Athenaeum" пад псеўданiмам NN. Першаму твору Уладзiслава Сыракомлi наканавана было нарадзiцца двойчы. Праз чвэрць стагоддзя верш, перакладзены на рускую мову яраслаўскiм паэтам Леанiдам Трэфалевым, стаў надзвычай папулярнай песняй "Когда я на почте служил ямщиком...". Падзагаловак верша "Паштальён" — "народная гутарка" — як бы прадвызначаў асноўны жанр паэтычных твораў У. Сыракомлi, героямi якiх сталi селянiн, араты, шляхцiц, лiрнiк, фурман, грабар, цясляр, жабрак. У гутарках i вершах "Хадыка", "Доля", "Груган", "Крук", "Жнiўная песня", "Нядзеля", "Лялька" аўтар паказаў не толькi галечу, беднасць i бяспраўнае становiшча працоўных людзей, але i iх высокiя маральныя якасцi, унутраную прыгажосць, сумленнасць, высакароднасць, дабрыню. Паэт параўноўвае сябе з вясковым лiрнiкам, якi ў любай старонцы, "святой Лiтве сваёй" будзе "граць людзям", дапамагаць iм у цяжкiм жыццi:
Сэрца, жыцце я аддаць гатовы,
Пяю табе, мой народ шарачкбвы,
Толькi з табой спадзяваннi злучаю,
Смутак i радасць, хвiлiны адчаю.

Францыск Скарына - выдатны прадстаўнік беларускай культуры эпохі адраджэння.

Любiце i шануйце, як святыню,
роднае слова, з якiм вас лiтасцiвы
Бог на свет пусцiў.
Ф. Скарына
Пра людзей мы мяркуем па справах, якiя яны здзейснiлi, па спадчыне, якую яны пакiнулi сваiм нашчадкам. I наш славуты зямляк Францiшак Скарына — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з'яўляецца сiмвалам усёй беларускай культуры эпохi Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавiта тады адраджалiся цэлыя народы i нацыянальныя культуры, рабiлiся вялiкiя геаграфiчныя i творчыя адкрыццi. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, а Магелан здзейснiў першае кругасветнае падарожжа. Сучаснiкамi Скарыны былi Капернiк, Галiлей, Леанарда да Вiнчы, Мiкеланджэла, Рафаэль, Петрарка, Шэкспiр, Дантэ, Сервантэс i iншыя волаты духу — вучоныя, мастакi, пiсьменнiкi. Беларускiя землi ўваходзiлi тады ў склад Вялiкага княства Лiтоўскага, дзе беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай. Эпоха Адраджэння нарадзiла i Ф. Скарыну — чалавека невычэрпнай энергii i iнiцыятывы, першадрукара i гуманiста, паэта, медыка, батанiка, астранома. Нарадзiўся Ф. Скарына ў апошняй чвэрцi XV ст. (каля 1490 г.) у Полацку, закончыў Кракаўскi унiверсiтэт i ў 1506 г. быў удастоены вучонай ступенi бакалаўра вольных мастацтваў. У далейшым лёс звязвае яго з Iталiяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскiм унiверсiтэце ён блiскуча вытрымлiвае экзамен на годнасць доктара медыцыны. Але не вольныя мастацтвы i не медыцына сталi сэнсам яго жыцця. Скарына "избрал оставити в науце и в книгах вечную славу н паметь свою". Яго кнiгi на роднай мове сталi той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знiчам, якi саграваў i асвятляў людское жыццё ў непагадзь i завею. Першая з кнiг — "Псалтыр" — была надрукавана ў Празе ў 1517 г. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнiгi Бiблii, перакладзеныя на зразумелую тады для большасцi насельнiцтва старабеларускую мову. У 1522 г. выйшла ў свет першае вiленскае выданне Скарыны — "Малая падарожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню ў нашай краiне. Праз тры гады (у 1525 г.) была надрукавана апошняя кнiга Ф. Скарыны "Апостал". Усе пераклады кнiг Бiблii Ф. Скарына прысвяцiў "людем посполитым к доброму научению". Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннiкаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць i навуку.

"У васкросшую верыць краіну..." (творчасць Цішкі Гартнага).

Мой верш — мая душа
І думка шчырая мая!
У кожным слове маё я.
Мой верш — мая душа.
Ц. Гартны
Цішка Гартны ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як актыўны творца і наватар, пачынальнік буйной беларускай прозы, адкрывальнік рабочай тэматыкі. Дарэвалюцыйныя вершы паэта навеяны ідэямі нацыянальнага адраджэння, рэвалюцыйна-вызваленчым рухам. Некаторым з іх уласціва лозунгавасць, абстрактнае ўхваленне перамогі рэвалюцыі. У вершы "Роднай краіне" паэт стварыў вобраз роднага краю, дзе "раскінуліся шэрыя вёскі" са старажытнымі курганамі, "Дзвіна й чысты Нёман... свае воды ў мора нясуць", чуюцца песні — "долі людской адгалоскі". Заканчваецца верш прызнаннем лірычнага героя ў яго бясконцай любові да тых месц, дзе ён нарадзіўся і вырас. Ідэю ўваскрэсення краіньі паэт звязвае з "нястрыманай яскравай свабодай", што хутка "заззяе для народа" (верш "Да надзеі"). Паэт, на думку Ц. Гартнага, павінен прыняць актыўны ўдзел у абуджэнні народа, барацьбе за знішчэнне рабскіх устояў:
Размахні рукою і званова сэрца

У пошуках жывой вады.

У сваiм творы “Дуб – дзядуля” Ядвiгiн Ш. ужывае вельмi многа вобразау. Напрыклад, дуб – дзядуля. Аутар парауноувае яго з роднай, беларускай мовай, якая дажывае апошнiя днi. Дуб – дзядуля шукае дапамогi, каб хто – небудзь яму дапамог. Адзiн чалавек вырашыу дапамагчы старому i пабег за жывой вадой. Чалавек вельмi доуга шукау яе i раптам убачыу бабулю Працу, якая паказала яму, дзе возера. Але гэтае возера было з людскiм потам. Чалавек пабег далей i убачыу бабулю, якая звалася Бядой. Яна паказала чалавеку яшчэ адно возера, але гэта возера было са слязьмi людскiмi. Праз некаторы час чалавек знайшоу яшчэ адну бабульку, якая звалася Цярпеннем. Яна паказала чалавеку возера, якое было з крывёй людской. Хлопец пабег далей, вось ужо i жывая вада, але чалавек прачнууся. Ён убачыу, што Дуб – дзядуля быу павалены бурай, а з-пад яго раслi невялiчкiя маладыя дубы.
У гэтым творы Ядвiгiн Ш. хацеу паказаць, што жывую ваду можна знайсцi праз Працу, Бяду i Цярпенне, якiя былi амаль у кожнага чалавека. Павалены дуб Ядвiгiн Ш. паказвае як новае адраджэнне мовы, бо з-пад дуба раслi тры маладыя дубы – сiмвал адраджэння. А жывая вада – гэта людзi, якiя дапамаглi адрадзiць мову, з самага пачатку, а бура – гэта усё астатняе, усе тыя праблемы, якiя зараз рашае чалавецтва.
У творы Ядвiгiна Ш. найбольш яскрава паказана адраджэнне нашай беларускай мовы з ужываннем сiмваламi адраджэння.

Пачынальнік вялікай прозы (творчасць Ядвігіна Ш).

Ядвігін Ш. (сапраўдныя імя і прозвішча пісьменніка Антон Лявіцкі) увайшоў у беларускую літаратуру як навеліст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых беларускіх раманаў. Пісаў ён на беларускай, польскай і рускай мовах. Першыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народных жартаў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і характарызуюцца вострай сатырычнай скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоннасць і іншыя заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з'яўляюцца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Так, у серыі гумарыстычных навел "Вучоны бык", "3 маленькім білецікам", "Пазыка", "Заморскі звер", "Цырк" сяляне трапляюць у даволі кур'ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва, часам алагічна (прымаюць чалавека за малпу, вераць у магчымасць вучобы бычка на чыноўніка, сушаць у партэры анучы, у цягніку замест вызначанага ў білеце месца займаюць туалет і інш.). Апавяданне "Рабы" з'яўляецца вострай крытыкай на людское хамства, блізарукае жыццё, "Падласенькі" — сатырай на тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія, вывучыўшыся на бацькоўскія грошы, адракаліся ад іх, "Важная фіга" — высмейваннем злых і сварлівых свякрух, "Дачэсныя" — выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства. Пазнейшыя творы пісьменніка характарызуюцца большай рэалістычнасцю, сацыяльнай завостранасцю. Цяжкая доля вясковай жанчыны паказваецца ў апавяданнях "Гаротная" (пра шматпакутнае жыццё Тамашыхі), "Бярозка" (аб нялюбым замужжы і горкім лёсе Марысі), "Шчаслівая" (аб сквапнай жонцы, якая, падманутая мужам, памірае з думкай аб золаце ў гаршку, дзе на самой справе знаходзілася ўсялякае смецце). У цэнтры алегарычнага апавядання "Дуб-Дзядуля" вобраз мужыка, які ў сне шукае ваду старому дубу. Пошукі прыводзяць селяніна да трох азёр, ля якіх ён сустракае трох бабуль — Працу, Бяду і Цярпенне. Бабулі хочуць дапамагчы людзям, але іх вялікія намаганні не могуць пазбавіць чалавека поту, слёз і крыві. У апавяданні паказваецца цяжкі лёс беларускага селяніна, выказваецца шчырае спачуванне народу, мара аб яго лепшым будучым. Раман Ядвігіна Ш. "Золата" спалучае ў сабе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі і раскрывае тэму ўлады грошай, іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца на Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Цэнтральнымі героямі з'яўляюцца Мікола Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Прузына Салянічышка, Алёкса Гуронак, карчмар Лейба. Сюжэт твора будуецца вакол дэманічнай па натуры Зосі. Яна кахае Алёксу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Прузынай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Прузыны (яна была кінута ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алёкса, які з-за гэтага вымушаны эмігрыраваць ў Амерыку. Зося ў хуткім часе выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным, трагічным. У стане афекту (калі нованароджаную дачку назвалі Прузынай) ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. У рамане, як адзначалася ў крытычнай літаратуры, перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў, што, безумоўна, крыху зніжае мастацкія вартасці твора.

"Мінулае вучыць нас, як жыць сёння" (па творах Яна Баршчэўскага).

Лiтаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскi пачаў у Полацкай калегii паэмамi "Пояс Венеры" i "Псiхея", вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. Твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. Гэта дыдактычныя вершы "Дзеванька" i "Тарэлiца", а таксама паэма "Рабункi мужыкоў" ("Размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г. Гэтыя творы прадуманыя з боку кампазiцыi, iм не адмовiш у лiрызме i пэўнай сатырычнай скiраванасцi. Так, у вершы "Дзеванька" аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзii на панскасць, а ў вершы "Гарэлiца" — п'янiцу за празмерную прыхiльнасць да "зялёнага змiя". Пад уплывам пiсьменнiкаў-рамантыкаў Я. Баршчэўскi пачаў апрацоўваць беларускiя паданнi, легенды, казкi, песнi, прыказкi i прымаўкi, у вынiку чаго была напiсана "кнiга сэрцаў i характараў людскiх" "Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, якi параўноўваюць з цыклам "Тысяча i адна ноч", пiсьменнiк абгрунтаваў думку пра самабытнасць, велiч i духоўнае багацце беларускага народа. Скразным вобразам, якi аб'ядноўвае твор у адзiнае мастацкае цэлае, з'яўляецца шляхцiц Завальня. Ён гасцiнна сустракае ўсiх падарожных, шчодра частуе iх, уважлiва слухае жыццёвыя гiсторыi i казкi, 3 такiх гiсторый мы даведваемся пра багатага Карпа, рыбака Родзьку, пана Сiвоху, сляпога Францiшка, паляўнiчага Сямёна i iншых герояў, якiя аказваюцца ў самых розных i неверагодных жыццёвых сiтуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сiл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гiнуць... ("Пра чарнакнiжнiка i змяю, што вылупiлася з яйка, знесенага пеўнем", "Карона вужа", "Зухаватыя ўчынкi", "Вогненныя духi"). Фантастычныя апавяданнi Я. Баршчэўскага, адметныя i непаўторныя, звязаны з "духам i паэзiяй народа". Яны насычаны афарызмамi, трапнымi выслоўямi i параўнаннямi: "Хто вучыцца, той павiнен пра усё ведаць"; "Помстаю не супакоiш пакуты"; "Чалавек без рэлiгii на усё гатовы"; "Якая карысць спрачацца з людзьмi, якiя маюць абмежаваныя веды i пачуццi?"; "Перасаджваць дубы - найвялiкшае няшчасце". У iх сцвярджаюцца вечныя iсцiны чалавечага быцця: мiласэрнасць, дабрыня, вернасць, усёдаравальнасць, любоў да блiжняга i роднай зямлi. Праз сiстэму выяўленчых сродкаў i на аснове багатых фальклорных матэрыялаў Я. Баршчэўскаму ўдалося стварыць сiмвалiчны i непаўторны вобраз Плачкi-Беларусi i яе пакутнiцкага лёсу.

29-07-2020, 18:08

Бeлaя глiнa

Скaзaць, кaб змaлкy пpывaбiў Цixaнa гaнчapны кpyг – нe cкaжaш, aлe тыpчaў ля ягo чacтa. Бaцькa кpyцiў, a ён глядзeў, пэцкaўcя ў глiнe. Аднaк, дaўшы cынy пaпэцкaццa ў глiнe, бaцькa ўcaджвaў ягo зa кpyг, гaвapыў: «Нy, пacпpaбyй, пacпpaбyй. Спaтpэбiццa мo кaлi». I cпaтpэбiлacя, пacля вaйны, з якoй бaцькa нe вяpнyўcя. Пpaцaдзeнь тaды быў cкyпы, як i кoлac нa пoлi – з мышыны xвocцiк. А Цixaн, дaчacнa вяpнyўшыcя пa xвapoбe з apмii, яшчэ дoбpa нe пaпpaвiўшыcя, aжaнiўcя i xyткa пpымeў cынa. Tpэбa кapмiць былo, i Цixaн нa пaдмoгy пpaцaдню пycцiў гaнчapны кpyг. Гapшкi, збaнкi, мicкi iшлi нa pacxoп – пocyдy ў вёcцы тaды былo вoбмaль, – i ён мeў з глiны нeблaгyю пa тым чace кaпeйкy. Алe гaды пpaз двa ў Пpыгyзкax i cyceднix вёcкax Цixaнaвым пocyдaм пaзacтaўлялi пaлiцы ў cyднiкax, i збытy бoлeй ямy нe былo. Цixaн зapoкcя paбiць гapшкi. Гaдoў пяць нe бpaў y pyкi глiны. А пacля знoў зaкpyцiўcя гaнчapны кpyг. Зaкpyцiўcя як бы выпaдкaм, ды тaк i нe cпынiўcя. А былo тaк. Нeяк жoнкa cкaзaлa: – Пocyдy ты нapaбiў – кyды дзявaць ягo? А кaб штo-нeбyдзь тaкoe для кpacы... Baзy, нaпpыклaд. «Чaмy я caм нe дaдyмaўcя paнeй?..» – пaшкaдaвaў Цixaн. Baзa выйшлa нeблaгaя, aлe нeпaлiвaнaя, бeз aкpac. Bыкiнyў яe. Рaccтapaўcя пaлiвы, нapaбiў cтэкaў: вaлoшкi, кpyжoчкi, кyбiкi i poзныя iншыя cпaкycы. Дpyгaя вaзa aтpымaлacя кyды пpыгaжэйшaя, i жoнкa, пaxвaлiўшы – «зaглядзeннe», – пacтaвiлa яe нa кaмoдзe, нa caмым вiдaвoкy. Алe нe тoлькi жoнчынa пaxвaлa пaдaxвoцiлa ягo. Нaчaвaў нeяк y Цixaнa ўпaўнaвaжaны з paёнa. Узяў нa кaмoдзe вaзy i дoўгa, як нeйкae дзiвa, paзглядaў яe. – Хтo гэтa paбiў? Цixaн глядзeў нa ўпaўнaвaжaнaгa i нe paзyмeў. Дa чaгo ён пытae? Зpaбiў aбыякaвы выгляд. – Зaбaўляюcя, як выпaдae чac. – Экcпaнaвaў дзe-нeбyдзь? – Нaвoштa? – Сaпpaўднae мacтaцтвa. Bocь кaлi б з бeлaй глiны... Гэтыя cлoвы здзiвiлi Цixaнa i aбнaдзeiлi. – А дзe тaкaя глiнa? – Дaлeкaвaтa aдcюль – пaд Гaлaўкaмi. Гapa тaм, Bepaвoйшa. I Цixaн дaбpaўcя дa Гaлaўкoў – якpaз iшлa мaшынa пa вaпнy ў тoй бoк. Бeлaй глiны пpывёз мнoгa, aлe тaлкoвaгa з яe зpaбiў мaлa. Як нi cтapaўcя – нe выxoдзiлa. Мoжa б, i мaxнyў pyкoй Цixaн нa бeлyю глiнy, кaлi б нe ўбaчыў aднaгo paзy ў чacoпice здымaк: вycaты мyжчынa cядзiць зa гaнчapным кpyгaм. Унiзe нa ўcю cтapoнкy тэкcт. Пicaлacя пpa лiтoўcкaгa мacтaкa-гaнчapa Пятpaca Цякoпica – вялiкi тaлeнт. Цixaн нaпicaў ямy пicьмo, пpaciў pacкaзaць пpa cвaю paбoтy. Адкaз пpыйшoў xyткa. Цякoпic зaпpaшaў пpыexaць: пaглядзeць Цякoпica i пaкaзaць cвaё. Ад Цякoпica Цixaн пpыexaў пpыбaдзёpaны. – Пpывёз тaйнy, Нaтaлля. Taя кiнyлa cвoй xaтнi зaнятaк: – Пaкaжы. Цixaн выняў з кiшэнi штocьцi зaгopнyтae ў пaпepy. Рaзгapнyў – шчэць, ciвaя кaзiнaя шчэць. Нaтaлля cкpыжaвaлa нa гpyдзяx pyкi. – Бoжyxнa мoй – тaйнy пpывёз!.. Цi ты нe мoг нacтpыгчы шчaцiны ў Лyкep’iнaй кaзы? – Кaзiнaя шчэць – нe ўcё. Tpэбa яшчэ тoe-cёe вeдaць. Taйнy бeлaй глiны, пaлiвы, гapaчaй пeчы. Аднo ўпycцiш – ycё пpaпaдзe. З’eздзiў я нeдapмa. Пpaз гoд Цixaнaвы cyвeнipы экcпaнaвaлicя нa aблacнoй выcтaўцы. Пoтым пaйшлi дaлeй – aж дa Мacквы. Цяпep, мaгчымa, пaглядзяць нa ix i зa мяжoю – y Лeйпцыгy. Пятpac Цякoпic ycё-тaкi нe жapтaвaў – ён чaлaвeк cyp’ёзны.
У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. І кожны ўлічвае сваю кропку гледжання аб ёй. Я лічу, што ў мяне нядрэннае стаўленне да маёй роднай мовы. Не скажу, што я лічу яе сваёй любімай, але стаўлюся да яе добра. Многія людзі задумваюцца, навошта ў кожнага народа існуе свая родная мова. Я лічу, што яна патрэбна для таго, каб забяспечваць ўзровень сваёй роднай краіны. Напрыклад, Англія лічыцца самай адукаванай краінай свету. Расія, вядома, таксама адукаваная. Кожны мае меркаванне аб сваёй краіне і роднай мове. Мае стаўленне да мовы, тлумачыцца тым, што я лічу мой народ лепш, нягледзячы не на што.Беларуская мова- багатая мова, бо гэта мова майго народа, мова саёй краіны.І мне да падобы родная мова, яе я незабуду вавек. Мае адносіны да роднай мовы выдатныя, я паважаю і люблю сваю мову, мову маіх бацькоў і прадзедаў.
«Чалавек жыве на зямлі, на сваей зямлі, на сваей малой радзіме. Мы жывем у горадзе Віцебску — гэта і ёсць наша малая радзіма. Нас акружаюць лясы, палі, рэкі, азёры, сады. Гэта наша прырода. Яна дае нам ежу, вопратку, сагравае нас… Прырода наша шчодрая і адорвае нас усім тады, калі мы яе беражэм. Чалавек у прыродзе з’яўляецца гаспадаром, таму што ён валодае гэтымі багаццямі, карыстаецца імі, — так я разумею слова «гаспадар».- але сапраўдны гаспадар павінен абавязкова працаваць, каб зямныя скарбы не толькі кончылася, але і служылі нашым нашчадкам».


Нясвіжскі замак — палацава-замкавы комплекс, змешчаны ў паўночна-усходняй частцы горада Нясвіжа Мінскай вобласці Беларусі. У XVI-XIX стагоддзях — цэнтр Нясвіжскай ардынацыі і рэзідэнцыя яе ўладальнікаў з роду Радзівілаў.

У пачатку XVI стагоддзя ранейшыя уладальнікі Нясвіжа Кішкі пабудавалі драўляны замак на месцы Старога парку, паўночней сучаснага замка. Пасля пераходу Нясвіжа пад уладу Радзівілаў замак быў перабудаваны. Як мяркуецца, гэта адбылося ў 1547 годзе па ініцыятыве Мікалая Радзівіла Чорнага і па праектах галандскіх ваенных інжынераў. На гравюры Нясвіжа Томаша Макоўскага пачатку 1600-х гадоў драўляны замак яшчэ існуе, але называецца ён «домам старасты» ; да сеённяшняга дня гэта збудаванне не захавалася. 7 мая 1583 года Мікалай Радзівіл Сіротка заклаў каменны замак на поўдзень ад драўлянага. Менавіта гэты дзень традыцыйна лічыцца датай заснавання замка.