Удых…Крык нованароджанага малога. Ён з’явіўся на святло, і адразу спрабуе абвясціць аб сваім нараджэнні ўсім свеце. Яго бацькі зараз шчаслівыя. А з чаго ўсе пачыналася? З кахання. А каханне не з’яўляецца дабром? Мне здаецца, што каханне-гэта сапраўднае дабро. Бо гэтае пачуцце прымушае людзей думаць не толькі аб сабе,але і аб іншых. Сам свет становіцца больш светлым. Хочацца ўсміхацца ўсім і кожнаму. Хочацца аддаваць той свет, які ў душы, увесь да кропелькі. Усе шчаслівыя, усе каханыя, усе добрыя.
Праходзяць гады. Гэты ж маленькі чалавечак ужо ў школе. Тут мы пачынаем разумець сапраўдныя грані дабра і зла, вучымся на паразах і чужых поспехах, ствараем сваю будучыню. А робім мы сардэчна? У падлеткавым узросце мы практычна забываем аб гэтым. Шкада. Вельмі шкада. Мы пастаянна ў інтэрнэце, мы забываем, каб абдымаць нашых мам, мы не саступаем месца ў аўтобусах, ругаемся. Дзе ж тое дабро, якому нас вучылі? Няўжо згублена? Дзе чалавечак, які смяяўся пару гадоў таму самым чыстым і крыштальным смехам? Сучасны свет нібы паглынуў сардэчна. Хіба мы-людзі? Не, мы ператвараемся у цені, калі забываем аб іншых, калі мы запираем на замак прамяні сонца, якія заўседы жывуць у нас…Часам мне хочацца выйсці на плошчу і крыкнуць: “Людзі, чыніце дабро! Жывіце! Радуйцеся кожнаму дню!”… Але я разумею рэакцыю людзей. Не зразумеюць, засмяюць. Чэрствыя і няшчасныя. Але што значыць тады чалавек? Разумнае жывёла. Не вельмі прыемна, ці не праўда? Мне ўспамінаюцца словы Бетховена: “Я не ведаю іншых прыкмет перавагі, акрамя дабрыні”. Прыгожыя словы, прыгожы сэнс. Мы павінны быць добрымі, гэта наша прызначэнне. Зрабіце сардэчна прама цяпер: скажыце прыемнае слова сваім блізкім, усміхніцеся (так-так, прама цяпер!), падумайце аб тым, хто мае патрэбу ў вашай дапамогі.
Менавіта з дабра пачынаецца чалавек, менавіта з ім ен павінен прайсці па жыцці.Людзі, памятайце гэта.

Цяпер Хатынь – мемарыяльны комплекс (54 км ад Мінска). Гэты мемарыял быў адкрыты ў 1969 годзе на месцы спаленай вёскі Хатынь. Мемарыял размешчаны так, як калісці была размешчана вёска. У яго цэнтры знаходзіцца 6-метровая скульптура. На ёй намаляваны мужчына з хлопчыкам на руках. Гэта былі Іосіф Камінскі і яго сын. Іосіф Камінскі – адзіны выжыў пасля пажару. Ён спрабаваў выратаваць свайго сына.
Хатынь была звычайнай беларускай вёскай. У ей было 26 двароў. Цяпер на іх месцы ўстаноўлены помнікі, унутры якіх абеліскі ў выглядзе пячных труб са званамі. Яны б’юць кожныя паўгадзіны. На кожным абеліску ёсць таблічка з іменамі людзей, якія жылі ў гэтым доме. За хатамі-помнікамі, ёсць і Могілкі вёсак. Сюды з 185 спаленых вёсак была прывезена зямля, і створаны сімвалічныя могілкі. Каля Могілак вёсак ёсць Сцяна Смутку. На ёй размешчаны мемарыяльныя пліты, на якіх напісаны назвы 66 найбуйнейшых лагераў смерці.
Завяршае мемарыял плошча Памяці. У яе цэнтры растуць 4 бярозкі. Тры з іх сімвалізуюць чалавечае жыццё. А на месцы чацвертай ёсць Вечны агонь. Ён нагадвае нам аб кожным чацвёртым загінуўшым беларусепадчас Вялікай Айчыннай вайны. Побач Дрэва жыцця са спісам 433 вёсак, якія былі спалены фашыстамі.
У апошнія гады тут адкрыліся невялікі музей і фотавыстава.

"Энеіда навыварат" была напісана ў канцы дзесятых гадоў дзевятнаццатага стагоддзя. На такую думку наводзіць наступнае параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры ўцякаюць з мора, "як ад Кутуза Банапарт". Да нас дайшла толькі палова першай часткі паэмы.

Беларускі аўтар травесційна "пераказаў".твор старажытнарымскага паэта Вергілія "Энеіда". Героі, якіх у свой час узнёсла апяваў Вергілій, пераалрануліся ў простае адзенне, сваімі рысамі характару і паводзінамі сталі падобныя да простых людзей:

Венера з кірмашу вярнулась...
Андрак з насоўкай апранула,
3 падплётам ўздзела кавярзні,
Анучкі рабыя абула, Як быццам войта селязні...

З'яўленне ў літаратуры розных варыянтаў "Энеіды..." сведчылапрабарацьбу дэмакратычных пісьменнікаў з эстэтыкай дваранскага класіцызму, цалкам адарванага ад народнай культуры. Паэма доўгі час лічылася ананімнай. У сучасным літаратуразнаўстве аўтарам "Энеіды навыварат" лічыцца Вікенцій Равінскі.

Паэма "Энеіда навыварат" носіць ярка выражаны парадыйны характар. Яна ў лёгкай жартаўлівай форме пераказвае сусветна вядомы антычны міф аб тым, як адзін з герояў Траянскай вайны Эней - сын багіні кахання Венеры - са сваімі паплечнікамі вяртаецца на радзіму. Аўтар адкрыта насміхаецца з высокага стылю класічных трагедый, іх адарванасцю ад жыцця, увагі толькі да высокага і трагічнага. Займальны сюжэт, вьфазная трапная мова, цікавыя прыкметы вясковага побыту, запамінальнасць пераказу падзей зрабілі паэму творам шырока вядомым задоўга да друкавання.

Мяркуюць, што паэма была напісана не раней за канец Айчыннай вайны 1812 года. Аб гэтым сведчыць такое гістарычнае параўнанне: пасланых богам Эолам загубіць Энея са спадарожнікамі вятроў праганяе бог мораў Нептун, ад якога вятры ўцякаюць, "як ад Кутуза Банапарт". Імёны галоўных міфічных герояў у паэме захаваны, дзеянне адбываецца, як у паэме старажытнарымскага паэта Вергілія "Энеіда". Але захавалася толькі знешняя форма сусветна вядомага сюжэта, змест жа ўкладзены зусім іншы. Сапраўдныя героі паэмы - зусім не антычныя багі, цары, а сучасныя аўтару беларускія паны і прыгонныя сяляне.

З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведаў жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока цаніў жывое слова, умеў паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучала свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і найбольш вядомыя…
Дзяцінства і юнацтва Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна, цяпер Тродавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачага ільнозавода. Бацька яго, Мікалай Сцяпанавіч, у гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, пазней перайшоў лінію фронта, ваяваў у дзеючай арміі, быў цяжка паранены пад Ржэвам. Цяпер ён і маці паэта на пенсіі.
Вучыўся будучы паэт у Расонскай школе да восьмага класа, а потым у Полацку, куды пераехалі бацькі. Дзяцінства яго было цяжкім і змрочным, яно супала з пачаткам вайны. Генадзь Бураўкін успамінае:"Калі пачылася Вялікая Айчынная вайна мне была пяць гадоў. Бацька пайшоў на фронт, а маці засталася з намі. Страх за дзяцей, трывожная насцярожанасць, калі паблізу хаты з'яўляліся паліцаі, голад, нястачы – праз усё гэта прайшла маці паэта, Феадосія Ягораўна. Самае страшнае было наперадзе, калі зімой 1943-га года прыйшлі ў вёску карнікі, помсцячы сем'ям партызан і ўсім вяскоўцам. Карнікі выгналі людзей з хат, выстраілі перад кулямётам і доўга трымалі на холадзе. Мы стаялі на ўзгорку трымя радамі: першы рад мужчыны і дзяды, другі – заплаканыя жанчыны з малымі на руках і трэці – мы, каму шэсць – дзесяць – дванаццаць гадоў. На нас быў нацэлены кулямёт. Мы чакалі стрэлаў. Плачуць жанчыны, маўчаць дзяды. А стрэлаў усё няма. Пад вечар нас сагналі ў лазню на ўскрайку вёскі. Было цёмна і цесна. Для малых адвялі палок, мы сагрэліся на ім і пачалі валтузню, а маці нашы плакалі і чамусьці пачалі абдымацца. Я тады не ведаў, што дзверы лазні забіты цвікамі, што лазня абкладзена саломай і паліцаі пайшлі шукаць бянзіну. Я тады многае не разумеў. Шчаслівы выпадак выратаваў людзей. Я не памятаю твару таго, хто вызваліў нас. Памятаю толькі, што гэта быў стары немец-салдат. Ён не ўмеў гаварыць па-рускі і ўсё махаў рукамі ў бок лесу. Мы ўсё ўцяклі і выратаваліся".
Сярэднюю школу Генадзь Бураўкін закончыў у 1954 годзе ў Полацку. Усе тыя гады ў будучага паэта была прага да вучобы і ведаў. Ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне журналістыкі філфака, якое скончыў у 1959-тым годзе. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе ў старэйшых класах і частку з іх надрукаваў у 1952-ім годзе ў полацкай абласной газеце. Паэт гаворыць так:

Асноўная тэма паэмы "Гапон" - паказ жыцця беларускага сялянства ў часы прыгону. 3 гісторыі мы ведаем, наколькі цяжкім і бяспраўным было становішча сялян у тую пару. Чалавек быў прывязаны да пана і поўнасцю залежаў ад яго. Адным з найстрашнейшых праяўленняў прыгонніцтва была рэкруцкая павіннасць - шматгадовая цяжкая салдацкая служба цару без згоды на тое маладога чалавека.

Усё гэта паказаў у сваёй паэме Дунін-Марцінкевіч. Аднак, прачытаўшы твор, нельга адназначна адказаць на пытанне, як адносіцца да прыгоннага права аўтар. 3 аднаго боку - і гэта найперш кідаецца ў вочы - В. Дунін-Марцінкевіч асуджае прыгонны лад, бачыць у ім шмат заганнага, нечалавечага, несправядлівага. Гэта асабліва праяўляецца ў адносінах аўтара да рэкрутчыны. В. Дунін-Марцінкевіч на баку галоўнага героя паэмы Гапона і іншых сялянскіх хлопцаў, якія не хочуць адрывацца на доўгія гады ад зямлі і ісці служыць цару. Адмоўнае стаўленне аўтара да прыгонніцтва відаць і з адносін сялян да сваіх прыгнятальнікаў - паноў. Пра тое, што аўтар сімпатызуе сялянам, а не аканому, сведчыць нават мова, якой апісвае ён сваіх герояў. Выклікае прыхільнасць і вобраз Кацярынкі - сялянскай дзяўчыны. Аўтар апісвае яе прыгажосць, усхваляе яе вернасць каханаму. Пры гэтым В. Дунін-Марцінкевіч выкарыстоўвае словы з памяншальна-ласкальным адценнем:

Першыя творы В. Дуніна-Марцінкевіча былі вытрыманы ў духу сентыменталізму. Для іх характэрна ідэалізаванае адлюстраванне жыцця вёскі, пільная ўвага да душэўных перажыванняў герояў, заклік да чалавечнасці, стварэнне вобразаў добрых памешчыкаў. Аб гэтым сведчыць і ранні твор пісьменніка - паэма "Гапон". Заснаваная на праўдзівым здарэнні, паэма раскрывае калізіі кахання маладога селяніна Гапона да Кацярыны. Складаецца твор з 4 раздзелаў-песень, у якіх раскрываюцца разнастайныя аспекты жыцця герояў. Найбольш яркі - першы раздзел, дзе апісваецца вечарынка ў карчме. Сярод прысутных найбольш вылучаецца Гапон, "зух дзяціна", які ўмее не толькі хораша танцаваць, але і "пастаяць за сваіх": ён не хаваецца, а з калом у руках бароніцца ад аканомавых паслугачоў. Гэтым учынкам В. Дунін-Марцінкевіч падкрэсліў смеласць, рашучасць характару Гапона, яго ўменне выступіць у абарону сяброў і сваёй чалавечай годнасці. У другім раздзеле, ідэя якога выказана эпіграфам "над сіратою бог з калітою", расказваецца пра жыццё Кацярыны пасля таго, як Гапона за бунт, непакору і агітацыю сярод сялянскай моладзі супраць рэкрутчыны аддалі ў салдаты. Працавітую, кемлівую, здольную дзяўчыну ўпадабаў аканом - заядлы прыгоннік, хлуслівы і амаральны чалавек. Пра паклёп на Гапона, узведзены бессаромным аканомам, даведваецца старая пані. Яна выганяе аканома з маёнтка і здае яго ў рэкруты, а Кацярыну забірае ў двор пакаёўкай, дзе тая навучылася чытаць і пісаць. У наступных раздзелах расказваецца пра Гапона, прыродны розум, дасціпнасць якога дазволілі яму - сыну прыгоннай сялянкі - даслужыцца да афіцэра і стаць па сутнасці дваранінам. Гэтым самым В. Дунін-Марцінкевіч заклікаў сялян не ўхіляцца ад воінскай службы, паказваў, што кожны сумленны і працавіты чалавек можа дасягнуць высокіх чыноў і званняў. Вярнуўшыся дамоў, герой паэмы просіць у пані блаславення на шлюб. Пані дае сваю згоду:

Уся літ. дзейнасць Д.-М. дзеліцца на да- і паcлярэформенную. Літаратурная дзейнасць Д.-М. дарэформеннага часу працякала ва ўмовах разлажэння прыгонніцтва і развіцця новых капіт. у абстаноўцы ўздыму у краіне сялянск. руху і грамадска-палітычн. барацьбы, якая развярнулася вакол пытання аб прыгонным праве. Першы твор Д.-М. - камедыя "Сялянка". У ёй асноўнае месца адведена паказу узаемоадносін пана і селяніна. Затым Д.-М. піша вершаваныя аповесці "Гапон" і "Вечарніцы". Вершаваная аповесць - гэта асноўны жанр дарэформ. творчасці пісьменніка. У вершаванай аповесці сялянству адводзіцца галоўнае месца, і разлічана яна, галоўным чынам, на сялянскага чытача. Дарэформ. творчасць Д.-М. супярэчлівая. Праўдзівы паказ асобных з'яў народн. жыцця, маляўнічае апісанне вясковых звычаяў і образоў, умелае выкарастанне фальклору - усе гэта мела станоўчае значэнне у творчасці пісьменніка. Разам з тым, у дарэформ. творчасці Д.-М. можна знайсці вобразы і малюнкі, у якіх прыхарошваецца тагачасная рэчаіснасць, ідэалізуецца патріархальна-вясковы ўклад. У гэтым выяўляюцца рэакцыйныя рысы творчасці Д.-М. Паслярэфарм. уздым 80-х гадоў станоўча адбіўся на літаратурн. і грамадск. дзейнасць пісьменніка. Ён напісаў шмат новых твораў па матэрыалам бел. жыцця. На жаль, з багатай літарат. творчасці Д.-М. паслярэформ. часу захаваліся ўсяго толькі 2 п'есы і некалькі вершаў. Драматычныя творы складаюць лепшае, што мы маем у літаратурнай спадчыне пісьменніка. Яны не страцілі сваёй каштоўнасці і ў наш час. Белар. драматургія знаходзілася ў той час у зародкавым стане. Д.-М. з'явіўся адным з яе пачынальнікаў. Побач з літар. дзейнасцю Д.-М. праводзіў вялікую культурна-асветніцкую працу. Ен актыўна удзельнічаў у аматарскіх тэатральных гуртках, наладжваў спектаклі, літаратурныя вечары. Першая яго пастаноўка п'есы "Сялянка" адбылася ў Мінску у 1852 г. пры ўдзеле аўтара. Д.-М. быў прыхільнікам пашырэння асвета сярод народа. Пісьменнік прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі народных школ. На ўласныя сродкі ен заснаваў у Люцынцы школу для вясковых дзяцей. У гэтай школе сам Д.-М. і яго дачкі вялі заняткі. Па яго ініцыаціве было адкрыта некалькі пачатковых школ у Мінску. Пісьменнік змагаўся за свабоднае развіцце бел. мовы і літарат., за навучэнне на роднай мове. " Наш сялянскі народ, " - гаварыў ен, -" мае права на навучэнне на роднай мове, так, як да нябеснага хлеба".
Самым вядомым пісьменнікам другой паловы XІX стагоддзя па праву лічыцца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Паэт, драматург, тэатральны крытык, ён усхваляў працавіты і шчыры беларускі народ, крытыкаваў прыгонны лад.

У сваіх творах пісьменнік ставіць і спрабуе вырашыць актуальную для таго часу праблему пана і мужыка. Ён марыў, каб адносіны паміж памешчыкамі і сялянамі грунтаваліся не на прыгоннай залежнасці, а на брацкім паразуменні, былі такімі, якімі, здавалася яму, яны з'яўляліся ў даўнія, старыя часы. У вершаванай аповесці "Вечарніцы" гэты свой грамадскі ідэал пісьменнік увасабляе ў вобразе князя Грамабоя - добрага, спагадлівага гаспадара, клапатлівага апекуна сваіх падданых. Грамабой мала чым адрозніваецца ад простых людзей, ён нават ходзіць у лапцях, а затым жэніцца з сялянскай дзяўчынай - сірацінкай Касяй. Зразумела, ідэал пісьменніка быў утапічны, неажыццявімы. Памешчыкі - гаспадары жыцця - не маглі перарадзіцца, стаць абаронцамі народных інтарэсаў, як бы таго ні хацеў пісьменнік, як бы ён ні намагаўся ўздзейнічаць на іх сваімі творамі.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч закладваў трывалы падмурак новай беларускай літаратуры, быў мастаком арыгінальнай творчай канцэпцыі і адметнага стылю, асобай яркай і каларытнай.

Усё жыццё і творчасць Дуніна-Марцінкевіча ў служэнні грамадзянскім ідэалам, у імкненні ўзвышаць людзей духоўна, маральна. Няхай не ўсе з ідэалаў, якімі натхняўся Дунін-Марцінкевіч, былі самымі перадавымі на свой час, яго творчасць – яркая мастацкая старонка ў адлюстраванні вельмі значнага адрэзку гісторыі беларускага народа. Амаль паўстагоддзя пісаў пісьменнік, а за гэты час Беларусь з феадальнай стала капіталістычнай, перажыўшы ілюзорныя надзеі на вызваленне ад прыгоннага ладу, гераічныя дні паўстання 1863 года і трагедыю яго паражэння, затым першыя два дзесяцігоддзі парэформеннага часу, якія ўнеслі свае драматычныя карэктывы ў жыццё беларускіх гарадоў і вёсак, ахопленых працэсамі шпаркага развіцця капіталізму.