30-10-2016, 18:44

БУРАУКІН ГЕНАДЗЬ - БУРАУКІН ГЕНАДЗЬ

З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведаў жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока цаніў жывое слова, умеў паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучала свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і найбольш вядомыя…
Дзяцінства і юнацтва Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна, цяпер Тродавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачага ільнозавода. Бацька яго, Мікалай Сцяпанавіч, у гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, пазней перайшоў лінію фронта, ваяваў у дзеючай арміі, быў цяжка паранены пад Ржэвам. Цяпер ён і маці паэта на пенсіі.
Вучыўся будучы паэт у Расонскай школе да восьмага класа, а потым у Полацку, куды пераехалі бацькі. Дзяцінства яго было цяжкім і змрочным, яно супала з пачаткам вайны. Генадзь Бураўкін успамінае:"Калі пачылася Вялікая Айчынная вайна мне была пяць гадоў. Бацька пайшоў на фронт, а маці засталася з намі. Страх за дзяцей, трывожная насцярожанасць, калі паблізу хаты з'яўляліся паліцаі, голад, нястачы – праз усё гэта прайшла маці паэта, Феадосія Ягораўна. Самае страшнае было наперадзе, калі зімой 1943-га года прыйшлі ў вёску карнікі, помсцячы сем'ям партызан і ўсім вяскоўцам. Карнікі выгналі людзей з хат, выстраілі перад кулямётам і доўга трымалі на холадзе. Мы стаялі на ўзгорку трымя радамі: першы рад мужчыны і дзяды, другі – заплаканыя жанчыны з малымі на руках і трэці – мы, каму шэсць – дзесяць – дванаццаць гадоў. На нас быў нацэлены кулямёт. Мы чакалі стрэлаў. Плачуць жанчыны, маўчаць дзяды. А стрэлаў усё няма. Пад вечар нас сагналі ў лазню на ўскрайку вёскі. Было цёмна і цесна. Для малых адвялі палок, мы сагрэліся на ім і пачалі валтузню, а маці нашы плакалі і чамусьці пачалі абдымацца. Я тады не ведаў, што дзверы лазні забіты цвікамі, што лазня абкладзена саломай і паліцаі пайшлі шукаць бянзіну. Я тады многае не разумеў. Шчаслівы выпадак выратаваў людзей. Я не памятаю твару таго, хто вызваліў нас. Памятаю толькі, што гэта быў стары немец-салдат. Ён не ўмеў гаварыць па-рускі і ўсё махаў рукамі ў бок лесу. Мы ўсё ўцяклі і выратаваліся".
Сярэднюю школу Генадзь Бураўкін закончыў у 1954 годзе ў Полацку. Усе тыя гады ў будучага паэта была прага да вучобы і ведаў. Ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне журналістыкі філфака, якое скончыў у 1959-тым годзе. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе ў старэйшых класах і частку з іх надрукаваў у 1952-ім годзе ў полацкай абласной газеце. Паэт гаворыць так:
Я не знаю, удаўся ў каго я такі:
Цягне дзіўная сіла мяне да ракі.
Цэлы дзень у прадоннях крынічных віроў Бачу гульні язёў, чуйны сон шчупакоў.
Сваімі настаўнікамі паэт лічыў Уладзіміра Маякоўскага, Уладзіміра Лугаўскога і па-зямляцку блізкага Пятруся Броўку. Першы зборнік "Майская просінь" выйшаў у 1960-тым годзе, сюда ўвайшлі самыя раннія яго творы, напісанныя ў гады вучобы на рубяжы дзяцінства і юнацтва. Зусім юначымі вершамі былі "Дрэва", "Кастрычнік", "Ластаўкі" і іншыя. Вылучаецца верш "Я іду", галоўны герой – незвычайна радасны дваццацігадовы юнак выклікае захапленне дзяўчат, і ўсе вакол незвычайнае, светлае, усё захапляе, а перш за ўсё маладым адчуваннем жыцця, радасцю ад палнаты ўспрымання, упэўнасцю ў сваіх магчымасцях зрабіць добрае. І сказана гэта не толькі за сябе – за цэлае пакаленне:
І паветра здаецца мядовым,
І нябесы чысцей і сіней.
Я іду дваццацігадовы,
І дзяўчаты глядзяць на мяне. У вершы "Я хачу прайсці" высказана імкненне аўтара заглянуць у будучыню, сцвердзіць асноўныя прынцыпы творчасці і найпершы з іх – арганічную сувязь са сваім народам і краем, быць на пярэднім рубяжы жыцця і змагання:
Я хачу прайсці па зямлі,
Каб мне людзі сэрцы адкрылі.
Слёзы шчасця і мазалі Па-братэрскі са мной падзялілі.
З першых публікацый у прэсе адчуваўся самабытны талент Г. Бураўкіна. Пачынала праяўляцца грамадзкасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова. І разам з тым лірычнасць, мяккасць, стрыманая расчуленнасць. Тут знойдзем творы, напісаныя больш сталым, дасведчаным у сакрэтах майстэрства: "Полаччына", "Палеская балада", "Полацкая балада", "Вочы сінія-сінія". Яны вельмі арганічныя для пачаткоўца, пераполненнага пачуццём любові да свайго краю, да горада, што стаў родным. "Люблю сваю Полаччыну…"
Генадзь Бураўкін прызнаваўся ў любові да сваей роднай Полаччыны, дзе яскрава праявілася здольнасць аўтара шырокімі мазкамі намаляваць аблічча роднага краю:
Тут азёры, як неба, сінія Ў чаротах чароды гусіныя,
А на дне Млечным Шляхам свецяцца Трапяткія гурты язіныя.
Тут, у Полаччыне, хораша, галасіста спяваюць для закаханых салаў'і. І ўжо далей, крыху жартуючы, аўтар дадае:
Тут дзяўчыны ўсе – чарнабровыя,
На палях ільны двухметровыя…
Тут пад кожным курганам і каменем –
Ці быліна, ці казка чароўная…
Ён любіць сваю Полаччыну, свой родны кут так, як можна любіць толькі Радзіму. І калі адзін універсітэтскі жартаўнік, яго харошы сябар, пусціў па студэнцкім інтэрнаце эпіграму, Генадзь Бураўкін не крыўдаваў:
Полацкія кветкі і траўкі Апявае Генадзь Бураўкін.
Бо ён сапраўды любіць не толькі сівую гісторыю свайго мілага краю, дзе праз тоўшчу гадоў свецяць імёны Сімяона Полацкага і Францыска Скарыны, а яшчэ і яго задумлівую Дзвіну і чыстую Дрысу, яго сінія азёры і пявучыя бары, яго "кветкі і траўкі". Яго песня ў даўгу перад краем гордым і прыгожым, дзе паэт навучыўся любіць і ненавідзець:
Навальніцы грымяць над кручамі,
З гор бягуць ручаі грымучыя,
Тут ля Дрысы сасонкі звонкія,
Над Дзвіною бары пявучыя.
Край паэтычных лягенд і песен – Полаччына больш чым іншая зямля Беларусі захавала сляды старажытнасці. Аўтар стварыў жанравую разнавіднасць балады – лірыка-псіхалагічную. "Полацкая балада" Генадзя Бураўкіна эпічная па матэрыялу, лірычная па спосабу выяўлення. Сам аўтар трывожна ўслухоўваецца ў гукі мінулых стагоддзяў, углядаецца ў твары выдатных людзей, што праходзілі тут. "Я люблю слухаць зорную ціш, тваі казкі начныя, мой горад. Мінулае і сучаснае пераплятаюцца тут, дапамагая адчуць крокі гісторыі, сувязь старыны… "
Толькі ўслухацца лепш у марозны спакой,
Толькі вочы закрыць на хвіліну –
І пачуеш дыханне далёкіх вякоў,
Старадаўнія песні-быліны.
Словы мужнасці і гнева Беларусь нельга ўявіць без горкай памяці вайны. Гераічная тэма, якая стане пазней адной з асноўных у творчасці Генадзя Бураўкіна. Гераічнай можна назваць "Палескую баладу". Яна прысвечана братам Міхаілу і Івану Цубам, загубленным фашыстамі ў гады Айчыннай вайны. Яны жылі ў вёсцы Навіны, што на Случчыне, і бясстрашна загінулі, абараняючы сваю зямлю і людзей. Іван Цуба паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна, завёў фашыстаў у балота, дзе яны былі знішчаны партызанамі. "Ён ідзе праз сняга і завею, каб заўсёды застацца ў памяці людской"
Круцяць снег, гоняць снег вятры,
Праз завею ідзе стары,
Кажушок на схудалых плячах,
Боль пякельны ў патухлых вачах.Вострыя ўспаміны дазволілі Генадзю Бураўкіну стварыць жахлівую карціну дзікага сваявольства фашыстаў у Хатыні. У паэме "Хатынь" асобныя дэталі нагадваюць: на дварэ прадвесня, яшчэ ляжыць снег, невыпадкова, што снег белы, а дровы ля прыпечка бярозавыя, таксама белыя, як чыстае сумленне ні ў чым не павінных жыхароў Хатыні:
А вёску сціскалі ўжо абцугамі,
Карнікаў чорныя грузавікі,
Закусіла пабялелыя вусны,
Сцялілася ў страху Хатынь.
У паэме паэт апісвае трагедыю, якая адбылася 22-га сакавіка 43-га года. Сапраўды, нямы крык праціснае душу, нібыта апынаешся там, у пекле Хатыні. І быццам праходзіць перад нашымі вачамі трагедыя людзей, іх апошнія жудасныя крыкі:
Радзеў і падаў Ахрыплы, пакутны крык,
І вось застаўся адзін толькі ён дзіцячы, Але і ён нахіснуўся і знік.
Паэма "Хатынскі снег" цэластная па сваей будове, сурова-стрыманая па стылі. Аўтар знаходзіць адпаведныя словы і вобразы, каб паказаць той страшны дзень. Снег у паэме з'яўляецца як бы экранам, на якім адбываюцца трагічныя падзеі:
Застагнаў,загаласіў пад нагамі Белы снег.
"Ляжаў, не таючы, у Хатыні чырвоны снег" – словы вялікай сілы. І далее "І раты абвугленныя крычалі нёма". "І нібы ў жахлівым дзіцячым сне, падаў з чорнага начнога неба чорны снег". Попелам на землю асыпаліся дрэвы і хаты, і попелам на землі засталіся людзі:
І карнікі глядзелі вачамі пустымі,
Як ашалелы кот па вуліцы бёг,
Як ляжаў не таючы ў Хатыні Чырвоны снег.
Прайшлі гады, адыйшла ў нябыт суровая пара Айчыннай вайны, але памяць людская ніколі не забудзе жудасцей і ахвяр фашызму:
Імёны расстраляных,закатованных,паўшых.
Мы вам свет завяшчаем без слёз і вайны.
Толькі ў вашых сэрцах,у памяці вашай,
Хай, ніколі не моўкнуць нашы званы! "Далейшы жыццёвы шлях…"
Пасля сканчэння БДУ ў 1959-м годзе ён працаваў стыль-радактарам часопіса "Камуніст Беларусі", старшым рэдактарам беларускага радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, пазней намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Літаратура і Мастацтва". У1968-1972 – карэспандэнт газеты "Праўда" па Беларусі. У 1972 – 1978 быў галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць", у 1978–1990 – узначальваў дзяржаўны камітэт БССР на тэлебачанні і радыёвяшчанні.У 1976 годзе прымаў удзел у рабоце трыццаць першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1990 – пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, з 1994 па 1995 – намеснік міністра культуры і друку Беларусі.
Зборнік "З любоўю і нянавісцю зямною" – другая паэтычная кніга паэта выйшла ў 1963 годзе, у ей большая тэматычная шырыня, адчуваецца агульнае пастаўленне аўтара. Гэта связана з грамадзянскім тэмпераментам і з яго родам заняткаў, як прафесіянальнага журналіста. За чвэрць стагоддзя выдаў больш за 10 зборнікаў вершаў. Яго кнігі – "Дыханне" (1966), "Жніво" (1971), "Варта вернасці" (1978), "Гняздо для птушкі радасці" (1986), "Выбранае" (1998) – сваеасаблівы паэтычны летапіс жыцця пакалення, якое адчуло на сваіх плячах цяжар вайны і аднаўленне разбуранных гарадоў і вёсак, першае выйшла ў касмічную прастору. Многія творы Бураўкіна пакладзены на музыку кампазітарамі (І. Лучанок, Э. Ханок і іншыя) увайшлі ў яго песенны зборнік "Табе, Беларусь".
Мова – душа народа.
У кожным слове корань ёсць.
І нельга сілай вырваць слова.
Якая Радзіма паэта – такі і сам паэт. Гэта даўняя ісціна. Полаччына – цемя нацыі, цемя Беларусі, гэта яна дала ўсходняму славянству Ф. Скарыну, гэта яна захавала чыстыю беларускую мову. Наогул са словам, з роднай беларускай мовай у паэта былі асаблівыя адносіны. Яна дала паэту адчуць радасць, сказаць нешта свае:
Слова наша роднае, хапала На стагоддзі доўгія цябе.
Багдановіч, Колас і Купала Прыпадалі да цябе ў журбе.
Словам пранікнённым, узнёслым, словам пяшчотным і гнеўным сцвердзіў паэт сваю любоў да Радзімы. Вернасць роднай мове праносіць ён праз усе жыццё, робячы ўсе, каб наша слова гучала шырока і далёка:
І сэнс не ў тым, куда сягну,
Кім стану я ў наш век сталёвы,
А ў тым, каб цвёрдую цану Ніколі не згубіла слова…
Універсітэты і акадэміі будуць вучыць цябе роднай мове, але калі не ўспрыняў мову гэтую з матчыных вуснаў, з першакрыніцы, ніколі не будзеш адчуваць слова, дзе кожны гук ад матулі. Мова родная таму і завецца матчынай:
Матчына нявыцвілае слова,
Даўжнікі мы вечныя твае…
У слова Г. Бураўкіна цвёрдая цана, слову яго можна верыць, слоў яго чакаюць. Ён любіць слова да самазабыцця, да самаахвярнасці:
Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубравы і пчаліны звон –
Нам цябе ласкава і ашчадна Спазнаваць ажно да скону дзён…
Свае лепшыя вершы Г. Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі горач разлук – усё гэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта. Вершы "Не, мы с табою не святошы", "Месяц-жоўтая лодка", "Такі спрадвечны лёс мужчын" – сабраны ў зборніку "Пяшчота". У вершы "Вочы сінія-сінія" гаворыцца пра вернае каханне маладой прыгожай дзяўчыны: яе каханы загінуў на фронце, яна жыве адна, не хоча "ні прызнанняў, ні песен", усё чакае і не можа дачакацца свайго абранніка:
А яна маладая ў сваёй прыгажосці,
Ні прызнанняў, ні песен не хоча яна.
Аднаго прычакаць бы ёй толькі ў госці,
Ды з зямлёю яго абвянчала вайна… Такое сапраўднае каханне – найвышэйшы дар, які можа адзін чалавек даць другому:
Я не знаю,быць можа, і праўда не трэба,
Ёй, прыгожай такой, адзінокаю жыць,
Я ж яе разумею, і вельмі хацеў бы Вось такое каханне ў жыцці заслужыць.
У вершы "Не, мы с табою не святошы" – аўтар раскрывае ўнутраны свет героя праз яго адносіны да прыроды і роднага краю, да сяброўства і кахання:
Не, мы с табою не святошы.
Мы прагну выпілі да дна,
І ласку вечароў харошых,
І пацалункі давідна. У вершы "Месяц-жоўтая лодка" тэма кахання да дзяўчыны спалучаецца з яскравым апісаннем прыроды:
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Имя:*
E-Mail:
Комментарий:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Вставка ссылкиВставка защищенной ссылки Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Введите код: *