9-04-2019, 23:25

Водгук га верш М. Гарэцкага " Максімава зязюля"

Водгук на верш М. Гарэцкага “ Максімава зязюля”
У літаратурнай скарбонцы кожнага народа ёсць творы , якія, прачытаўшы, змяняюць жыццёвыя пазіцыі і прынцыпы чалавека, прымушаюць яго памятаць мінулае і клапаціцца аб будучым. Такія творы звычайна нясуць моцную філасофскую ідэю, маюць глыбокі сэнс. І такім , на мой погляд, з’ўляецца твор Максіма Гарэцкага “ Максімава зязюля”.
Адразу маю ўвагу прыцягнуў загаловак абразка. На першы погляд здаецца, што ён зусім просты. Але гэта памылкова. Менавіта загаловак з’яўляецца падказкай для зразумення тэмы твора, спасціжэння аўтарскай ідэі.
М. Гарэцкі – выдатны мастак слова. У сваёй творчасці ён звяртаўся да розных літаратурных формаў:апавяданні, аповесці. Твор “ Максімава зязюля” напісаны ў форме абразка. Але чаму пісьменнік выбраў менавіта гэты жанр? Каб зразумець гэта, трэба прааналізаваць твор глыбей.
Свой абразок М. Гарэцкі пачынае сумнымі пейзажнымі замалёўкамі. Гэты сум перадаецца пры дапамозе аднасастаўных сказаў. Другі сказ заканчваецца шматкроп’ем . Аўтар пакідае думку незавершанай , абрывае яе. Настрой лірычнага героя тужлівы, самотны. Нездарма ж аўтар ужывае прыслоўе пуста ў першым сказе, падкрэсліваючы тым самым адзіноту , журботнасць і самоту.
Менавіта у такой абстаноўцы мы бачым лірычнага героя. Ён задуменны , заклапочаны. Дзякуючы сказам : “ А галоўнае – нейкая адвечная маўклівая нуда пануе тут і гняце думкі і пачуццё” аўтар перадае нам маўклівасць і панурасць прыроды , можа, у якойсьці ступені, нават яе варожасць.
У пачатку твора мы яшчэ не разумеем, дзе адбываюцца падзеі. Але у пятым абзацы аўтар выкарыстоўвае эпітэт “ сібірская зязюля”. Адсюль робім вывад : падзеі адбываюцца не на радзіме, дзесьці там, у Сібіры.
Прачытаўшы твор цалкам , мы бачым, што размова ідзе пра М. Багдановіча. М. Гарэцкі выкарыстоўвае прыём аплікацыі. Так, адным з выдатнейшых вершаў з’яўляецца верш “ Не кувай ты, шэрая зязюля…” , які згадвае ў сваім абразку М.Гарэцкі. Калі ўважліва прачытаць твор і асэнсаваць яго, то стане зразумела, што лірычны герой – гэта сам Максім Гарэцкі . Адметным у яго біяграфіі з’яўляецца тое, што ў 1930-ыя гады ён быў рэпрэсіраваны і сасланы ў Сібір, апынуўшыся за межамі Радзімы.



М. Гарэцкага , пісьменніка 20 ст., хвалюе лёс і жыццё паэтаў-сучаснікаў, а ў дадзеным выпадку лёс М. Багдановіча. Так, у іх аказаўся падобны лёс: абодва паэты былі за межамі сваёй Бацькаўшчыны, абодва вынеслі цяжкія цяжкія жыццёвыя пакуты, памерлі ў маладым ўзросце, але здолелі пакінуць нашчадкам багатую літаратурную спадчыну.
Як вядома, 1930-ыя гады сталі цяжкімі і лёсавызначальнымі для многіх людзей. Але асабліва ад рэпрэсій пакутавалі грамадскія і літаратурныя дзеячы. Многія з іх былі растраляны, іншыя сасланы за мяжу.
У сваім абразку М.Гарэцкі задае чатыры пытанні. Гэтыя пытанні складаныя, адказаць на іх вельмі-вельмі цяжка. Сібір жа паэт называе “далёкай чужынай” . бачыце, як аўтар холадна называе чужы край, непрыветна ставіцца да яго.
Галоўнае пытанне пісьменніка – апошняе пытанне. Узмацненне робіцца на пытальны займеннік “ колькі”. М. Гарэцкі паўтарае яго двойчы з мэтай, каб мы задумаліся:” А колькі людзей загінула у страшэнны час?” Але, на жаль, мы ніколі гэтага не даведаемся.
Аўтар называе ўсіх людзей , якія аказаліся высланы за мяжу, хадакамі і перасяленцамі. Гэтым самым ёе сцвярджае цяжкасць лёсаў гэтых людзей.
Радок “ …мілае далёкаебацькаўшчыны?” асабліва прыцягнуў увагу. На маю думку, аўтар з дапамогай такіх трапных эпітэтаў паказвае, ўто няшчасны той, хто зведаў тугу па Радзіме. А ён, Максім Багдановіч , як і сам аўтар гэтых радкоў Максім Гарэцкі,многія іншыя, безумоўна, зведаў гэта пачуццё.
Такім чынам , я думаю, што галоўнай задачай у абразку М.Гарэцкага было паказаць суровыя рэаліі жыцця, яго складанасць і пакуты людзей з-за палітыкі, якая праводзілася ўладамі ў 1930-1940-я гады.
Абразок М.Гарэцкага “ Максімава зязюля” мае глыбокі ідэйны стрыжань. Мае думкі зноў і зноў вяртаюцца да прачытанага. Пісьменнік здолеў перадаць свій душэўны настрой, і гэта сведчыць аб тым , што М. Гарэцкі – адна з найярчэйшых зорак на беларускім небасхіле , сапраўдны працаўнік на ніве беларускай літаратуры.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.