Дзея першая

З'ява I

Гануля вяжа панчоху. Прыходзіць у госці кватарант Янка Здольнік. Гануля расказвае, што сын застаўся без працы, але хоча справіць імяніны. Янка раіць сыну "падвучыцца боты шыць" ці ехаць у вёску, "дзе столькі некранутага поля ляжыць". Гануля тлумачыць, што яе Мікіта надта далікатны, не цягне яго ні да "чорнай работы, ні да зямлі". Баіцца, каб на старасці ёй зноў не давялося людзям бялізну мыць.

З'ява II-III

Уваходзіць Мікіта з пакупкамі. Янка віншуе "кватэрнага гаспадара" з імянінамі. Мікіта просіць маці прырыхтаваць закуску, бо хутка збяруцца госці. Тлумачыць Янку, што ў яго становішчы інакш нельга, "пачнуцца ўсякія суды ды перасуды". Янка прапануе Мікіту плюнуць на тое, хто і што скажа, і жыць сваім розумам. Размова заходзіць пра палітыку. Мікіта нядаўна "цвёрда стаяў на варце святога расійскага самаўладдзя і бараніў тутэйшую рускую народнасць ад "інанародчаскага засілля". Кпіць з Янкі, што яго "сходкі ці там з'езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць". Смяецца з тых, хто служыць "скупой пані" - ідэі. Ён служыць таму, хто лепей плаціць. Янка перасцерагае, што такая "лінія жыцця крывабокая, цямняцкая". Мікіта абражаны, абзывае Янку дырэктарам беларускай басоты. Янка просіць прабачэння, ідзе ў сваю бакоўку.

З'ява ІV

Мікіта гаворыць маці, што ад "нашага кватаранта бальшавіцкім духам пахне", што ён "з нашымі рангамі і клясамі абходзіцца зусім не па-чалавецку". Вучыць маці, як звяртацца і гаварыць з яго гасцямі.

З'ява V

Янка просіць у Ганулі дазволу, каб пераначавалі ў яго пакоі былая вучаніца і яе бацька.

З'ява VІ-VII

З'яўляецца Наста Пабягунская, ідзе з Гануляй паправіць прычоску. Мікіта прызнаецца Янку, што Наста "першая ды, мабыць, апошняя слабасць яго сэрца". Некалькі разоў рабіў ёй прапанову і не траціць надзеі дабіцца ўзаемнасці.

З'ява VIII

Наста паведамляе Мікіту, што "з пэўных крыніц мае пэўныя звесткі", што сёння ў Менску будуць немцы. Мікіта не супраць іх прыходу, толькі баіцца, каб яны не сапсавалі яму імяніны.

З'ява IX

Прыходзяць госці - Дама, Поп, Спраўнік, Пан. Крытычна аглядаюць кватэру.

З'ява X

Гануля выходзіць на званок і вяртаецца з Аленкай і Гарошкам, якія шукаюць настаўніка Здольніка. Мікіта сустракае іх няветліва. Гануля кліча Янку.

З'ява XI

Янка знаёміць Ганулю з Аленкай і яе бацькам. Гануля пазнае ў Гарошку сваяка, Мікіта злуе на маці, што перад гасцямі "ўсю рэпутацыю папсавала".

З'ява XII

3 двух бакоў у хату ўваходзяць Усходні і Заходні вучоны. Мікіта тлумачыць, што гэта яго добрыя знаёмыя, паны вучоныя. Яны шукаюць "праўдзівых тыпаў беларускіх" і ён падказаў, што адзін такі тып кватаруе ў іх. Знаёміць з вучонымі Здольніка. Янка называе беларусамі Ганулю, Гарошку, Аленку. Пра іншых прысутных гаворыць, што яны таксама беларусы, але "з пароды рэнегатаў і дэгенератаў".

Заходні вучоны бачыць перад сабой тыповага "Всходнё-Крэсовэго поляка з немалон дозон крыві познаньско-гуральской". Усходні - "ісціно-русскій ціп Северо-Западной області і безусловно з прымессью монгольско-фінской крові".

Мікіта, кланяючыся, праводзіць вучоных да дзвярэй.

З'ява XIII

Гануля прыносіць закускі. Запрашае Гарошку з Аленкай за стол. Лявон дзякуе, але да Мікітавых гасцей не ідзе. Дастае з торбы сваё.

Госці віншуюць Мікіту. Наста прапануе тост за немцаў, усе падтрымліваюць, але потым наступае непрыемная паўза. Усе ўстаюць з-за стала. Наста просіць Янку іграць на балалайцы, бо Мікіта баіцца заводзіць грамафон. Госці танцуюць і расходзяцца. Мікіта і Гануля ідуць іх правесці.


Частка першая

Паранены чырвонаармеец Кандрат Назарэўскі ідзе на хутар па фурманку, каб яго падвезлі да горада. Гаспадыня хутара заяўляе, што коней узялі ў абоз, а гаспадара няма дома. На здымках у хаце Назарэўскі пазнаў Толіка Скуратовіча, які дызерціраваў нядаўна з арміі. Жанчына гаворыць, што пра сына нічога не ведае. З'яўляецца гаспадар, запрагае худога і хворага каня, якога кінулі тут салдаты.

Дзяўчынка-падлетак, якая жала авёс, спытала, чаму гаспадар не запрог добрага каня, яны ж у ельніку, зусім блізка. Дзяўчынка прыгадала і сына гаспадара.

На канцы вёскі жыў Бартак Сасок. Несправядлівы і несумленны быў чалавек: "...за сваю шкоду, хоць з прыпадку зробленую, нікому не даруе, хоць залатоўку возьме, а сам, бывала, уночы конна сядзе і пайшоў чужыя межы спасываць..." Нажываўся на суседскай нястачы і беднасці, хадзіў у прыяцелях пісара і старшыны.

Праз нейкі час "Бартак апрануў ужо чорны сурдут", вылучыўся сярод вяскоўцаў нават апраткай. Завёў сяброўства з панам Прыбалдовым з Замораўкі. Гаспадарка ў пана ішла кепска: сяляне сеюць на зіму, а пан касіць пачынае, аруць, а ў яго зажынкі. Шмат каму Прыбалдоўскі быў вінен грошы ды аддаваць не збіраўся.

На сельскім сходзе хацелі выбраць Бартку ў сотнікі. Ён абазваў усіх галадранцамі і сказаў, што цяпер сам пан, бо купіў маёнтак Прыбалдова.

Маёнтак ён купіў з усім набыткам, з вазамі і карэтамі, нават з вялікім, як конь, сабакам, але павінен быў заплаціць усе даўгі папярэдняга гаспадара, якіх было шмат.

Бартак стаў яшчэ стражэйшым панам за Прыбалдова: "...дзярэ за шкоды - жыць не можна - а крычыць, а лае".

У двары ў яго кожны дзень госці: то станавы, то пісар, то сакратар з'ездавы, то судовы. Па тры дні ў карты гуляюць і п'юць.

Прыйшоў час жніва. Жыта на полі Барткі мала, а жней яшчэ менш, бо дарагія. Ён прапанаваў жонцы ўзяць серп, ды тая ўзамен параіла яму касу ўзяць і на сенакос ісці. Пачалі сварыцца.

Бартчыха ў маладосці ў двары служыла і камісару спадабалася. Людзі пляткарылі, што сын-першанец "паспяшаў радзіцца па шлюбе" і пасаг Каська добры ад камісара атрымала. Жанчына яна была з характарам і жыла сваім розумам.

Бартак прагнаў жонку з маёнтка. Яна, сабраўшы чамаданы, паехала назаўтра ў горад да Прыбалдова наймацца ахмістрыняй. Пасля гэтага Бартак пачаў заглядаць у чарку і "зіркаць на кабетак".

Зусім перамяніўся Бартак; на полі не бывае, зіму праводзіць у горадзе. Аднойчы вярнуўся адтуль з маладой паненачкай. У вёсцы яе'празвалі Траляля, бо нічога не рабіла, а толькі бегала і спявала. Была яна добрай да сялян, калі хто ў вёсцы захварэе, то яна і па ўрача пашле, і на лекі грошай дасць. Дзяцей вясковых частавала садавінай.

Законная жонка Бартка падала ў суд скаргу, што муж яе выгнаў з маёнтка і з друтой жыве, што мае вялікі даход з маёнтка, а ёй нічога не дае. Тры гады цягнулася судовая справа. Траляля захварэла і памерла, пакінуўшы "дзіцятка драбнюсенькае". Палавіну маёнтка адсудзіла жонка, другую прадалі на аукцыёне за даўгі. Бартак зноў вярнуўся ў вёску, дзе ўжо не яму, а ён усім кланяўся. Хутка за штосьці трапіў у турму і там памёр.

У маёнтку, дзе жыла Бартчыха, узнік пажар і знішчыў усе будынкі.

Малую дачку Бартка, Тралялёначку, як яе празвалі ўслед за маці, вёска, склаўшыся "з душы па дзесяць грошы", аддала "да Марыські крывой на мамкі", а затым узяў клопат пра сірату ксёндз. "I расце паненачка, так гадкоўужо, мусі, з дзесятак мае, а такая вясёлая ды смяхотная, якраз жэ Тралялёначка!"

Палясоўшчык Тарас за сваю верную службу быў у ласцы ў пана. 3 ранку да вечара ён прападаў у лесе.

Аднойчы, палюючы на цецерукоў, сутыкнуўся з мядзведзем. Стрэльба яго не спрацавала, давялося Тарасу ратавацца ўцёкамі. Паслізнуўся ён і зваліўся ў яму, трапіў у нейкае незнаёмае месца:

...Як там прыгожа!
Як быццам хто намаляваў!
Чырвоны краскі, мак і рожа.

Хлопчык з лукам і стрэламі, які "ці то прыйшоў, ці прыляцеў", патлумачыў палясоўшчыку, што дарога вядзе з таго свету на Парнас.

Прайшоўшы вёрст дзесяць, Тарас убачыў гару, а пад ёй шмат людзей з паперамі і кнігамі і - "ўсе паны". Штурхаючыся, спрачаючыся, яны лезлі на гару. Адзін з іх патраба-ваў, каб яго прапусцілі, інакш у газеце "аблае на ўвесь свет, як Гогаля ў запрошлым леце". Паўз Тараса "як птушкі праляцелі" Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі і Гогаль.

Палясоўшчык узлез на гару і ўбачыў новы будынак, абцесены яловай агароджай. На двары хадзіла ўсякая жыўнасць. У хаце багі займаліся хто чым: Няптун ладзіў сеці, Сатурн падплятаў лапці, Марс з Геркулесам на пацеху старому Зеўсу біліся, Амур жартаваў з дзеўкамі. Зеўс, варухнуўшыся на печы, нагадаў пра абед.

Багі паселі ўкруг стала,
I стравы смачны з печы Геба
Насіць да столу пачала.

Пасля добрага абеду багі пайшлі ў скокі. Калі дудар зайграў знаёмую мелодыю, Тарас не вытрымаў "і ад парога, што ёсць духу, скакаць на хату паляцеў". Аж здзівіліся багі яго ўмельству. Пасля зацікавіліся, хто ён і адкуль. Палясоўшчык расказаў, як трапіў на Парнас, і пачаў прасіцца дамоў. Па загаду Зеўса Тараса накармілі, а потым зефіры на крыллях перанеслі яго ў родны лес.

Частка першая

У сваёй сям'і Сымонка адчувае сябе лішнім. Бацькі яго ўвесь час папракаюць, што не такі, як усе, што "грэх адзін з ім, адно гора". Вясковыя дзеці таксама не прымаюць у свой гурт. Хлопчык палюбіў адзіноту.

На каменьчык сядзе ў збожжы,
Не схіснецца і маўчыць,
Ловіць сэрцам спеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць,
Як зазвоняць, заіграюць
Мушкі, конікі, жучкі.

Калі крыху набралася гадкоў, Сымонка пачаў ганяць у поле жывёлу. Пасябраваў з гуртавым пастухом дзедам Курылам ("Слаўны дзед, дзядок - душа, гаваркі, мастак на словы. I любіў ён малыша!").

Аднойчы Сымонка пачуў, як гралі дудары.

Слухаў хлопчык тое гранне,
Пад сабой не чуў зямлі,
Бо ўтых зыках чаравання
Спевы ўласныя плылі,
Струны сэрца ў ім дрыжалі.

Запалонены гукамі музыкі, Сымонка забыўся і на авечак, "шкоды ў полі нарабіў", за што дасталося яму ад бацькоў і ад суседзяў. Дзед Курыла падарыў хлопчыку дудку, сэрцам адчуўшы ў ім музыку.

Калі Сымонка выходзіў у поле і пачынаў іграць ("жальбу сэрца выяўляць"), серп застываў у руках жней.

Сымонка расказвае дзеду "Песню аб званах". Сярод званоў на званіцы быў адзін незвычайны, чуллівы. Струны яго ніколі не маўчалі, адгукаліся на ўсё, што было вакол, але "прарэзлівым бразгатаннем спеў яго глушылі звоны і сціхалі з насмяханнем". У няроўным змаганні "надарваўся звон чуллівы, змоўклі песень пералівы".

Курыла памёр ("згас стары дзядок без болю"). Адзіны, хто горка плакаў па ім, быў Сымонка. Перад смерцю дзед аддаў свайму малому сябру скрыпку і смык - багацце, што справіў за свой доўгі век, наказваючы:

3 скрыпкай збудзеш сваё гора,
3 ёю ты ўжо не адзін;
Скрыпка - хлеб твой і апора,
Дык шануй яе, мой сын.

Сымона са скрыпкай пачалі запрашаць на вячоркі, на яго "нават дома ...сталі йначай пазіраць". Хлопчык не вельмі ахвотна "граў "кадрылі", "кавалі", яму быў больш блізкі "свет смутку".

Позняй восенню на авечак у полі напаў воўк, хлопчык не мог абараніць жывёлы. Бацька ў злосці прагнаў сына з хаты. Потым яго гукалі, клікалі дамоў, "ды Сымонка не вярнуўся, слыху-голасу не даў".

Частка другая

Сымонка забрыў на магілку дзеда Курылы, тут даў волю адчаю і слязам. На могілках хлопчык вырашае не вяртацца дамоў "здзек цярпець", а ісці ў свет, хоць ён бясконцы і чужы.

Блукаючы па наваколлі, Сымонка сустрэўся са старым жабраком. Дзед той быў "страшны, бледны, абарваны, жыцця пасынак, бядак". Стары прапанаваў хлопчыку ісці разам, "яго шляхам".

Шлі яны ад хаты к хаце,
3 вёскі ў вёску, з краю ў край,
У сярмяжках - латка ў лаце,
3 адным толькі словам - дай!
Слухаючы Сымонаву скрыпку, людзі давалі жабракам больш шчодра ("Грош завёўся ў дзеда ў латах - дапамог Сымон яму...").

Алесь Рыбка вымушаны пакінуць родны Мінск. Развітваецца з хатай, з цацкамі сына і дачкі. 3 усіх хатніх рэчаў, якія "прасілі яго па чарзе, каб забраў іх з сабою", ён узяў толькі лыжку. Сэрца, вочы героя адмаўляюцца верыць у тое, што адбываецца вакол:

3 самалётаў не зводжу вачэй
I не веру, - няўжо самалёты? -
Проста з неба ляцяць на дзяцей,
Сеюць смерць кулямёты.

Далёка ад горада Рыбку перастрэў патруль і, праверыўшы дакументы, адпусціў. Алесь стаў салдатам, камісар Зарудны даручыў яму ахоўваць сцяг брыгады. Брыгада трапіла ў акружэнне.

Асядлала брыгада шашу
I засела ў мястэчку.

Хоць хацеў бы я, не апішу
Бой за ўзгорак, за рэчку.

Не апішаш, бо слоў будзе мала
Для гэткага бою, -
Як бамбіць налятала
Па сем самалётаў на хвою.

Як патронаў у нашых байцоў,
Як снарадаў не стала.

Алесь Рыбка, сарваўшы сцяг з дрэўка, выбег на вуліцу. Вакол мёртвыя байцы, бой сціх, толькі рвуцца снарады. У баку ад гарматы Рыбка ўбачыў нерухомага акрываўленага Заруднага. Камісар жывы, жывы таксама і наводчык. 3 усёй брыгады ацалелі толькі яны.

Безназоўны ручай прывёў акружэнцаў у леснічоўку. Камісар пачаў апраўляцца ад ранення.

Цэлыя вякі жыла пушча згодна і шчасліва. Аднойчы з аднаго берага на другі трапіла насенне старой, усімі паважанай ліпы. На семя асіна наўмысна скінула тоўсты сук, а потым побач з ім апусціла сваё насенне. Пакуль ліпавае насенне выбівалася з-пад сука, асіна ўзышла і заглушыла ліпку.

Дзяцел расказаў пра гэта старой ліпе. Высокі вяз, крэпкі граб уступілі ў размову, пацвярджаючы, што ўжо не першы раз так робіцца на другім баку рэчкі.

Глуха зашумела пушча. Шум перакінуўся за рэчку, у другую частку лесу. За доўгія гады сумеснага жыцця назбіралася шмат крыўды і нянавісці. У спрэчку ўступілі звяры і птушкі, якія прынялі бок сваіх берагоў.

Страшная бура завыла над пушчай. Пачалі трашчаць крохкія асіны, падаць яліны. Сашчапіліся два асілкі: магутны дуб з таўшчэразным вязам, якія добрымі суседзямі стаялі многія дзесяцігоддзі па розныя бакі нешырокай рэчкі. Не вытрымаў, упаў стары вяз. Помсцячы за смерць бацькі-вяза, уключыліся ў бойку ўсе яго суседзі. На абарону дуба ўстала супрацьлеглая частка лесу. Дзень і ноч білася пушча. Пасля пабоішча ўсё ў лесе гаварыла пра разбурэнне і смерць.

Прыйшла вясна. Плакалі рэдкія ацалелыя дрэвы над нежывымі сваякамі, знаёмымі. "I нашто была нам тая трасяніна?" - казала рэшта знявечанай пушчы. Хвоі абвінавацілі ва ўсім рэчку. "Ну і ўцешцеся, калі знайшлі вінаватага!", - адказала сярдзітая сойка.

Стары рыбак Анупрэй, які "цішком ад жонкі перагнаў на гарэлку колькі залатовак", адправіўся нанач паставіць венцяры. Хоць "зыбаўся ён у чаўне ад выпіўкі, як тонкая бярэзіна ад ветру", але зрабіў усе, што трэба, і заснуў.

Прыснілася старому, што ён памёр і крылатыя белыя анёлы прынеслі яго на суд да Бога. Бог загадаў прачытаць, што за чалавек Анупрэй. Пісар пачаў чытаць жыццё Ану-прэя з самага пачатку, як ён калісьці быў пастушком у "благога гаспадара, як гаспадар яму косці цёр... Самыя цяжкія работы загадвалі рабіць Анупрэю... Анупрэю на полудзень хлеба не давалі, Анупрэй вячэру прапусціў, Анупрэй маўчаў, калі яму балела. Не пажаліўся ён і тады, як хатка яго згарэла... I да апошняй мінуты ён аб сваёй крыўдзе нікому слоўца не сказаў і гэтак Богу душу аддаў..."

Ад пачутай гісторыі "добрыя вочы Божыя напоўніліся слязамі... Усе святыя плакалі..." Бог вынес прысуд, што Анупрэй павінен заняць першае месца сярод святых, спытаў, можа, яшчэ ён чаго-небудзь хоча. Анупрэй падзякаваў Богу і папрасіў, каб загадалі Сорцы кожную раніцу даваць яму чарку гарэлкі і селядзец.

Апусціў галаву Бог, спахмурнелі святыя, а чэрці ў пекле страшэнна зарагаталі.

Прачнуўся Анупрэй перапалоханы і паплыў вытрасаць венцяры.

Частка першая

Ганна ўсім, хто цікавіўся, адказвала і паказвала, што ёй жывецца добра і бесклапотна. Але глыбока ў душы жыў неспакой — Яўхім слоў на вецер не кідаў, да таго ж Ганна трэці месяц насіла ў сабе новае жыццё.

Услед за бацькамі праведаць Ганну зайшоў Міканор. «Наступным вечарам неспадзеўкі прынесла Дубадзела... Ён, пасля таго як не выбралі ў сельсавеце, уладзіўся раённым упаўнаважаным. Невялікае, але ўсё ж начальства, з партфелем ходзіць! I палёгку дасць, і прыціснуць можа... Не дарэмна частуюць ледзь не ўсюды!» Прапанаваў Ганне выйсці на ганак і сказаў, што хоча за ёй «паўхаджаваць». Калі жанчына выказала свае адносіны да яго, абазваў «кулацкай падсцілкай».

У зачыне невядомы аўтар канца XII ст. заклікае пачаць "мужны спеў... па былях дня нашага, а не па надуме Баяна". Старажытны апавядальнік Баян называецца "салаўём старога часу", адзначаецца асаблівасць яго твораў - "даваць паходам акрасу", пець славу князям.

Князі - браты Ігар і Усевалад з невялікім войскам збіраюцца на полаўцаў. На трагічны зыход задуманай справы паказвае сонечнае зацьменне, іншыя прыродныя з'явы, але Ігар з войскам кіруецца ў стэп. Першы бой з ворагам браты выйгралі. "Патапталі яны палавецкія палкі паганыя", узялі багатую дабычу.

Раніцай наступнага дня на лагер русічаў напалі полаўцы на чале з ханам Канчаком. Рускія палкі мужна змагаюцца, асаблівую смеласць і спрыт выяўляе князь Усевалад, якога аўтар "Слова..." называе "яр турам".

У творы згадваецца слаўнае мінулае ("леты Яраслававы, паходы Алегавы"), калі Кіеўская Русь была магутнай, бо не ведала усобіц паміж князямі. Пра новы час аўтар гаворыць, што "на Рускай зямлі пераклікаліся рэдка ратаі, ды часта вораны граялі, трупы дзелячы між сабою".

Войска Святаславічаў разбіта, браты трапілі ў палон ("Ігар-князь перасеў з сядла залатога ў сядло нявольніцкае") і разліліся па Рускай зямлі жальба і смутак.


Наверх