Шмат супярэчлівых думак выклікае вобраз галоўнай гераіні апавядання «Спатканне». Дачка заможных сялян Агапа кахае камандзіра Чырвонай Арміі, бальшавіка Костуся Акрайца. Бацькі супраць, каб іх дачка звязала лёс з гэтым чалавекам. Дзяўчына ж ўсёй душою рвецца да каханага, нават хоча паехаць на фронт, стаць «чырвонаю сястрою», каб толькі быць побач са сваім абраннікам. На гэтым пабудаваны сюжэт апавядання. Можна зразумець захопленасць дзяўчыны Костусем, якога яе багатае ўяўленне малюе такім чынам: «Вось Костусь на кані, у элегантным, з іголачкі, гарнітуры, з буйною звяздою на левым баку грудзей, з рэвальверам. Ён вядзе цэлы полк чырвонаармейцаў. Чутна музыка, якая грае «Інтэрнацыянал»...».
Бянтэжыць іншае. Дзяўчына захоплена думкай аб тым, што яе Костусю ўсе падпарадкоўваюцца, а што яшчэ будзе, калі ён стане начальнікам гарнізона! Ёй і самой хочацца з вінтоўкай і кулямётам разам з Костусем «біцца супроціў паганых шляхтаў ды паноў».
«Эх, змяць бы іх усіх, – думае Агапа. – Костуська, удар на гэту сволач і раздаві шляхту у шпэлах».
Паўстае пытанне: чаму Агапа не адчувае горычы, сумнення, што яе каханы забівае (і не толькі легіянераў)? У гэтай вясковай дзяўчыне прыглушана спрадвечнае жаданне, уласцівае жанчыне любой нацыянальнасці, веравызнання, сацыяльнага паходжання, спыніць кровапраліцце, якое нясе з сабой вайна. Страчаны жаноцкасць і міласэрнасць. Вядома, нянавісць дзяўчыны да акупантаў сацыяльна апраўдана, але чаму варожасць і ваяўнічасць у адносінах да сапраўдных ворагаў ператвараецца ў варожасць амаль да ўсіх людзей?!

У цэнтры апавядання «Свае блінцы» (1926) былы чырвонаармеец Вінцусь Шавель, які ў мірных абставінах адстойвае інтарэсы сялян. Усе яго намаганні скіраваны на тое, каб адрамантаваць стары млын, наладзіць там танны памол. Герой лічыць гэта надзвычай важным, бо «хлеб – бліжэйшая справа».
Сарамлівы па натуры, Вінцусь тым не менш настойлівы ў імкненні рэалізаваць сваю задуму. Пісьменнік паказвае свайго героя ў роздуме, выяўляе яго багаты ўнутраны свет, гарачае жаданне быць карысным людзям, тым, з якімі некалі абараняў заваёвы рэвалюцыі і якія марылі пасля вайны пажыць па-чалавечы. Вінцусь адчувае асабістую адказнасць у распачатай ім працы: «Кожны павінен дасканала ведаць, павінен настойна дбаць аб тэй справе, на якую ён пастаўлены. Калі ўручаная справа патрабуе таго ці іншага вырашэння, то ці павінен яе кіраўнік маўчаць? Гэта значыла б, што кіраўнік не адпавядае свайму назначэнню...».
Апавяданне «Свае блінцы» вызначаецца нетрадыцыйным падыходам да праблемы «чалавек і калектыў». Цішка Гартны парушае агульнапрынятае ўяўленне адносна таго, што калектыў у адрозненне ад асобнага чалавека, які можа памыляцца, заўсёды прадвызначае правільную лінію ў вырашэнні важных пытанняў. Вінцусь Шавель перакананы ў сваёй праўдзе. Ён ведае патрэбы сялян. «Трэба прыслухоўвацца да іх голасу – то голас зямлі», – гаворыць герой.

Каля бору сонца ходзіць
На высокіх ценкіх дыбах,
Чарадою цені водзіць
Па кустох – густых сядзібах –

Даўгакосых,
Таўстаносых,
Цемнатварых,
Грозных, ярых
Лесуноў.
З-пад кустоў,
З тайных сховаў,
Вабам, зовам
На палянкі,
На гулянкі,

Паабапал гасцінца, вузкага, заросшага зялёнай мяккаю мураўкай, ляжала неагляднае поле залацістага жыта. Высокія тоўстыя дубцы яго згіналіся да нізу пад цяжарам ядраных важкіх каласоў.
Вузкія высокія межы, густа адзетыя застарэлым дзяцельнікам, засохшым рамонкам і павяўшым цюльпанам ды падушачкамі, разрэзвалі на доўгія стужкі, здавалася збоку, суцэльную непадзельную роўнядзь.
Далёка ад гасцінцу, на цэлыя вёрсты вакол, прабягаў узрок людскі, губляючы зялёныя ніткі межаў у гушчы нахіленых каласоў жыта.
У сінім, празрыстым, як шкло, паветры, у нерухомай і спакойнай цішы паўднёвай пары насіліся над палатном ніў, неўгамонна пяючы, рэзвыя жаўранкі. З гушчару жыта ім адклікаліся крыклівыя перапёлкі ды рэдкія палахлівыя драчы.
Дзесьці там далёка, у правым канцы гасцінцу, чулася пяянне жней. Знаёмыя меладыйныя гукі песень жніва вынікалі з пахучых каласоў жыта, гойдаліся над золатам ніў і, нарэшце напіўшыся паху, змаўкалі ў чыстым паветры, у праменнях сонца.
Іх змянялі новыя, яшчэ болей пявучыя, яшчэ болей звонкія ды радасныя.
Цэлых дзве гадзіны ўжо прайшла паміж сценаў жыта роўным выхілястым гасцінцам Маланка Груд з шасцігадовым сваім сынком Міхалкам.
Яна была стомлена часткаю ад хады, часткаю ад таго гора, якое гнала яе гэтым гасцінцам у чужую краіну, далёкую ад роднага месца, знаёмых людзей, да няведамае справы, да няяснага жыцця.

Герой апавядання «Больш за ўсіх» Платон Гічка вярнуўся да мірнай працы, але праблема грамадскага і асабістага паўстае ў яго жыцці па-ранейшаму востра. Вернасць рэвалюцыйным ідэалам існуе не толькі ў свядомасці Платона, але і ў кожным яго ўчынку. Пачуццё грамадскага бярэ верх над усімі іншымі пачуццямі героя. Усё, што не звязана з рэвалюцыяй, тое, безумоўна, ніжэй яе па значнасці, – лічыць Платон Гічка. Можна сказаць, што ён ахвяруе асабістымі інтарэсамі ў імя грамадскіх. Аб гэтым сведчаць факты яго біяграфіі. «Дзеля рэвалюцыі ён ахвяраваў пачуццём кахання, пакінуўшы без адказу просьбу каханай дзяўчыны не выязджаць на падпольную працу пры немцах. Дзеля ідэі рэвалюцыі ён забываў бацькоў, не ведаючы, як і што яны жывуць, як іх становішча пад палякамі».
Патрабавальны да людзей Платон Гічка бездакорна і аддана выконвае свае абавязкі, не робячы ніякай скідкі ні сабе, ні сваім родным. Ён адпраўляе ў абоз старога бацьку, пераканаўшы яго, што інакш нельга: «Вы не паедзеце, другія не паедуць, дык як жа тады быць? Пакінуць войска без абозу?.. Няможна. Гэта значыць праз тыдзень пачуць іх крык і тугу, праз тыдзень папасці пад іх прыгон. Трэба ехаць, тата! Едзьце – ні слова... Хай не паказваюць на нас пальцам».
Жыццёвая пазіцыя Платона выклікае незадаволенасць маці, якая ніяк не можа зразумець, чаму яе сыну «трэба больш, як усім», чаму сваю пасаду ён не можа выкарыстаць, каб мець нейкую палёгку для сябе і сваёй сям'і. Большасць аднавяскоўцаў здзіўляюцца паводзінамі Платона, ім цяжка зразумець яго самаахвярнасць і прынцыповасць, паверыць у шчырасць яго ўчынкаў.

Цяпер вы згодны, што экскурсавод у нас найлепшы? Застаецца толькі глядзець на панарамы пад самалётам і ўважліва слухаць каментарыі пісьменніка. Гаручага ў машыне хопіць на падарожжа ў самую далёкую мінуўшчыну, бо такія кілімы-самалёты, як вядома, запраўляюцца фантазіяй. Дзіўны краявід разгортваецца там, дзе многія з нас бывалі ў піянерскіх лагерах, ваявалі з фашыстамі, сеялі збажыну, будавалі заводы і фабрыкі. ...Няма ні дарог, ні гарадоў, ні вёсак. Скрозь – балоты, люстры азёр, непраходныя пушчы. Экскурсавод звяраецца з геаграфічнай картай і гаворыць, што мы ляцім уздоўж Бярозы-ракі.
Ажно не верыцца: у вадзе плёхаюцца маманты, праганяюць смагу сланы. Недалёка ад берага хаваецца ў засадзе насарог. Там-сям зямля пакрыта нейкімі норамі, над якімі віецца дымок. Няўжо гэта паселішчы людзей? Так і ёсць, бо вось і яны самі, абы-як захутаныя ў звярыныя шкуры. А зуброў колькі! Іх, бадай, хапіла б на ўсе пушчы цяперашняй Еўропы...
Экскурсавод раіць вярнуцца на некалькі тысячагоддзяў бліжэй да нашага часу і паказвае турыстам тыя ж мясціны. Ужо зніклі апошнія сляды ледавіка. На берагах тае ж Бярозы-ракі з’явіліся ўмацаваныя паселішчы людзей, узброеных лукамі, стрэламі. Прыручаны дзікія коні. Ад вярхоўяў да вусця Прыпяці – густыя лясы, балоты, пясчаныя выспы, аблюбаваныя для будаўніцтва паселішчаў нашымі продкамі.

Героі аповесці Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» – звычайныя вясковыя хлопцы – Ваня і Санька. Іх вёску акупавалі фашысты ў першыя месяцы вайны. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю гэтых хлопцаў, на долю іх родных і блізкіх. Дзеці бачаць расстрэлы аднавяскоўцаў, рабаванне, гвалт і хочуць помсціць. Але вось няшчасце – не выраслі. Не бяруць іх у партызаны, не давяраюць ім дарослыя сваіх спраў. Але хлопцы не губляюцца. Яны дапамагаюць параненаму камісару, запасаюцца зброяй і ў любым выпадку імкнуцца нашкодзіць ворагу ...
Калі б магла вясёлку з неба зняць,
Я падарыла б маме.
Каб з хмарак я магла дыван саткаць,
Я падарыла б маме!

Пралескі ўсіх лясоў і стужкі рэк
Я падарыла б маме.
I ласку, і цяпло на доўгі век
Я падарыла б маме!

Святло бяроз і песеньку малой
Сініцы сінякрылай –
Хачу паднесці ўсё, што мне самой
Матуля падарыла.

Паводле аўтарскіх поглядаў, жыццё – гэта няспынны працэс выпрацоўкі, назапашвання і перадача ад пакалення да пакалення сацыяльнага, маральна-этычнага вопыту, духоўных каштоўнасцей. Гэты працэс не адбываецца без барацьбы. Сацыяльныя супярэчнасці, сутыкненне старога і новага, канфлікт бацькоў і дзяцей – непазбежныя спадарожнікі жыцця. Але з гуманістычнага пункту гледжання, сцвярджае Максім Гарэцкі, непрымальна, калі вырашэнне сацыяльных супярэчнасцей суправаджаецца чалавечымі ахвярамі, разбурэннямі і стратамі. У такім выпадку нельга гаварыць пра гістарычны прагрэс, рух наперад. Менавіта ў такую форму вылівалася пісьменніцкая ацэнка сацыялістычнай рэвалюцыі.
Паўнейшаму ўвасабленню аўтарскай задумы падпарадкавана ўся структура «Хронікі», яе вобразна-выяўленчыя, моўна-стылявыя сродкі, форма падачы матэрыялу. Так, вызначальным момантам кампазіцыі стала пэўная гістарычная падзея. Разнастайны жыццёвы матэрыял у пяці «сшытках» размешчаны ў наступнай храналагічнай паслядоўнасці: 1863-1905, 1905-1917, 1917-1921, 1922-1923, 1924-1937 гг. Як бачым, камароўскае «пяцікніжжа» Гарэцкага мае выразна акрэсленую перыядызацыю, аснова якой – этапныя грамадска-палітычныя падзеі: паўстанне 1863 г., буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905 г., рэвалюцыя 1917 г., заканчэнне грамадзянскай вайны і трагічны 1937 г. – трагічны для краіны і асабіста для пісьменніка. Унутры «сшыткаў» перыядызацыя болей дэталізаваная, і звязана яна з фактамі прыватнага жыцця герояў. Напрыклад, «1889: Жаніўся Паўлюк Ваявода; Памёрла Мар'ічка (2-я); Радзіўся Раман».

Гэтае разуменне найбольш выразна выяўлена М. Гарэцкім у заключных частках рамана-хронікі, дзе «віленскія камунары» аказваюцца пераможанымі. Пісьменніцкая ўвага якраз і засяроджваецца на высвятленні прычын паражэння. Прычынаю ж было тое, што камунары аказаліся заложнікамі ідэі ўзброенай барацьбы, як нібыта адзінага, універсальнага сродку вырашэння сацыяльных супярэчнасцей. Асобныя абаронцы клуба на вуліцы Вароняй справядліва лічылі, што сілы рабочых і польскага войска няроўныя, а сувязь рабочых атрадаў з заводамі, фабрыкамі не наладжана, і, каб пазбегнуць непатрэбнага кровапраліцця, нельга брацца за зброю. Але гэтыя меркаванні, прасякнутыя клопатам пра людзей, былі адкінуты кіраўнікамі Віленскага Рэўваенсавета. «Камуністы, спартакаўцы, чорны таварыш з Масквы, у кажушку, і ўсе чырвонагвардзейцы былі за тое, што трэба даць (палякам) адпор у кожным разе!».
У рамане пераканальна паказана, што партыйныя кіраўнікі мелі цьмянае ўяўленне аб настроях, якія панавалі ў вёсцы і ў горадзе. Максім Гарэцкі падае разважанні аднаго з рабочых-актывістаў аб тым, што нібыта «вёска настроена для нас надта добра, сяляне спачуваюць бальшавікам, чакаюць загадаў». Але жаданае тут выдавалася за існае: калі пачалося паўстанне, на дапамогу камунарам ніхто не прыйшоў! Адзін атрад баявой дружыны, які спрабаваў прабіцца да акружаных на Вароняй, трапіў у засаду. «Грузавік адабралі. Атрад разбегся». Атрад жа, што «стаяў у Звярынцы, нават і сабрацца не паспеў».


Наверх