Пачынаецца прытча са сцвярджэння неабходнасці разумець святое пісанне, бо "яно і душу чыстую стварае, і пакорлівасць розуму надае, і сэрца на добрае скіроўвае".
У "зачыне" расказваецца, як нейкі дамавіты чалавек пасадзіў вінаград, абгарадзіў яго, пакінуўшы ўваход, зрабіў вароты, аднак не закрыў іх. Вырашыў даверыць сцерагчы вшаград сляпому і бязногаму. Сляпы вінаград не ўбачыць, а бязногі да яго не дойдзе.

У "тлумачэнні" Кірыла Тураўскі раскрывае сэнс алегарычных вобразаў. Чалавек дамавіты - Бог, што стварыў свет - нябёсы і зямлю. Пасадзіў вінаград - стварыў рай. Агароджа - страх перад грахом і судом Божым, сцяна - закон, запавет. Бязногі - цела чалавечае, сляпы - яго душа.

Сляпы і бязногі змовіліся парушыць загад свайго гаспа-дара, паспытаць слодыч вінаграду. Бязногі сеў на сляпога, паказваючы яму дарогу.

Гаспадар даведаўся, што вінаград абкрадзены, і загадаў прагнаць ад варотаў бязногага і сляпога. У "выкрыцці граху" аўтар згадвае Адама, які быў выгнаны з раю за тое, што дакрануўся да забароненага. Тлумачыць, яктрэба разумець, чаму гаспадар загадаў прывесці сляпога, сцерагчы яго ў пэў-ным месцы, пакуль ён сам не з'явіцца да вінаграду і не пак-ліча бязногага. Тады і адбудзецца суд над абодвума. Кірыла Тураўскі заклікае верыць у другое прышэсце Хрыста, калі ўваскрэснуць мёртвыя і кожнаму будзе дадзена па заслу-гах. У канцы прытчы аўтар яшчэ раз тлумачыць алегарычныя вобразы і змест расказанага.


Цёплым асеннім днём "ледзьве-ледзьве поўз стары Мацей у поле". Тры яго сыны былі не дома і ён не спраўляўся без дапамогі на сваім вузкім кліне зямлі. Адпрацаваўшы багатым суседзям за даўгі, ён першы дзень выйшаў сеяць.

Знясілены, стомлены заснуў.

Сніў ён, што сабралася многа народу на яго полі. Усе крычалі: "Вузка! Цесна! Мала!" Мацей таксама "стаіць пасярод гэтага народу".

Выбягае сусед Астап і мацней за Мацея крычыць: "А скуль узяць?"

Народ паказваае на нівы, лясы, палі. Астап пярэчыць, што гэта казённае, дворнае, не дадуць яго, няма права.

"3 цьмы народу" выходзяць тры сын'ы Мацея: "парабак дворны, салдат і работнік пецярбургскі і становяцца на калені і прысягаюць громка, ясна, паволі:

- Мы дамо! Мы - сіла! Мы - права!"

Потым Мацею здаецца, што ўсё спавіў туман: толькі разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні... I раздаецца ціха ясны голас:

- Мы - сіла! Мы - права!.."

Аўтар Прадмовы, а ён назваўся Сымонам Рэўкам з-пад Барысава, згадвае "ксёнжачкі... якогась пана Марцінкевіча" (В. Дуніна-Марцінкевіча) і "перапісаныя вершыкі якогасьці Юркі (псеўданім Фелікса Тапчэўскага, аўтара твора "Панскае ігрышча"). Напісаны яны нашай мовай, "але ўсе як бы смеючыся з нашага брата".

Ёсць шмат друкаваных песняў народа, толькі "песні ўсе тыя не надта... харошыя, і нота наша плакучая, аднастайная, і песняў васолых не шмат, ды і тых ужо рэдка пачуць". Аўтар асуджае імкненне сучаснікаў да матэрыяльных насыткаў, калі яны становяцца сэнсам жыцця ("Надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за крамнай вопраткай, і за люксаванымі ботамі гоніцца, і ўсё маркоціцца").

У канцы Прадмовы аўтар выказвае спадзяванне, што загучыць беларускі паэтычны аркестр: "Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык няхай і мая ксёнжацца завецца струмантам якім; вот я і назваў яе "Смык". Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе (трэці зборнік Ф. Багушэвіча меў назву "Скрыпачка беларуская"), а там была "Дудка" - вот і мы зробім музыку..."

Звяртаючыся да "братцаў мілых, дзяцей зямлі-маткі", аўтар тлумачыць, што "наша бацькава спрадвечная мова, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя "мужыцкай" завуць", завецца беларускай. Пераконвае, што наша мова "такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая", гаворыць аб яе старажытнасці.

Далей аўтар "Прадмовы" ставіць пытанне пра адносіны да мовы. Меншыя ў параўнанні з беларусамі народы "маюць па-свойму пісаныя і друкаваныя ксёнжкі і газэты". Аў нас напісаны на роднай мове ліст да бацькі ў вёску абсмяюць. Мацей Бурачок страсна даводзіць суайчыннікам, што "наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрымлюдцам..." Папярэджвае: "Шмат было народаў такіх, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!"

Аўтар зазначае, што "добра нават трэба ведаць суседнія мовы, але найперш трэба знаць сваю". Таму ён "адважыўся напісаць... такія-сякія вершыкі", якія і выносіць на суд.

На прыканцы "Прадмовы" робіцца экскурс у гісторыю беларускай зямлі, калі яна добраахвотна з'ядналася з Літвой і Польшчай. Тлумачыцца яе назва: "Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася". Ва ўмовах, калі назва "Беларусь" была афіцыйна забаронена і пакаленні людзей нарадзіліся і жылі ў Паўночна-Заходнім краі, Мацей Бурачок палічыў неабходным пазначыць межы старажытнай дзяржавы, у якой, "яктое зярно ўгарэху, была наша зямліца", акрэсліць спрадвечную этнічную тэрыторыю нашай радзімы: "Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчак і вёсак..."

“Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плута і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыламзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкое і вялікае кожнаму з нас...” - зазначае на пачатку рамана аўтар.

Волечка Нявада вяртаецца з канём з поля. Ад бацькі з фронту ўжо больш за паўгода няма пісем. Дзяўчынка сама ўзарала поле. Каля вёскі яна сустрэла фурманку, на якой стаяла зачыненая труна, а побач сядзеў “увесь сціснуты, скамечаны палонны”. Гаспадар фурманкі хлопец-падлетак пахаваў на могілках свайго бацьку, які не вытрымаў дарог бежанства.

Хлопчык-падлетак, палонны немец і салдат-канваір спыніліся на ноч у хаце Волечкі. Да хворага немца прыводзяць фельчара, дзяўчынка поіць яго малаком. Фельчар раіць хлопцу заставацца ў Сумлічах: “Жыві ў гэтай хаце і памагай гэтай малой жыць на свеце. Вам жа цяпер абаім важна, каб абы дзень перабыць. У яе вернецца бацька, і жыццё пачнецца, а ты - скончыцца вайна, і вернешся на сваю Вілейшчыну”.

Пакідаючы хату Волечкі Нявады, палонны немец запісаў адрас вёскі і, узрушаны тым, што перамог хваробу, застаўся жыць, аддаў малой гаспадыні залатыя гадзіннік, пярсцёнкі, крыжык. Ён іх хацеў завезці сыну Густаву, каб той з арандатара стаў гаспадаром.

Волечка і Кастусь Лукашэвіч, як брат з сястрой, жывуць у адной хаце, вядуць гаспадарку, падзяліўшы па прыкладу дарослых паміж сабой абавязкі. Кастусь прадаў старога Волеччынага каня, пакінуўшы свайго.

Познакомились они летом, на одном из волжских пароходов. Он — поручик, Она — прелестная маленькая, загорелая женщина (сказала, что едет из Анапы). «…Я совсем пьяна, — смеялась она. — Вообще я совсем с ума сошла. Три часа тому назад я даже не подозревала о вашем существовании». Поручик целовал её руку, а сердце его блаженно и страшно замирало…
Пароход подходил к пристани, поручик умоляюще пробормотал: «Сойдем…» И через минуту они сошли, на запыленной пролетке доехали до гостиницы, прошли в большой, но страшно душный номер. И как только лакей затворил за собой дверь, оба так исступленно задохнулись в поцелуе, что много лет вспоминали потом эту минуту: никогда ничего подобного не испытал за всю жизнь ни тот, ни другой.
А утром она уехала, она, маленькая безымянная женщина, шутя называвшая себя «прекрасной незнакомкой», «царевной Марьей Моревной». Утром, несмотря на почти бессонную ночь, она была свежа, как в семнадцать лет, немного смущена, по-прежнему проста, весела, и — уже рассудительна: «Вы должны остаться до следующего парохода, — сказала она. — Если поедем вместе, все будет испорчено. Даю вам честное слово, что я совсем не то, что вы могли обо мне подумать. Никогда ничего даже похожего на то, что случилось, со мной не было, да и не будет больше. На меня точно затмение нашло… Или, вернее, мы оба получили что-то вроде солнечного удара…» И поручик как-то легко согласился с нею, довез до пристани, посадил на пароход и при всех поцеловал на палубе. Так же легко и беззаботно возвратился он в гостиницу. Но уже что-то изменилось. Номер показался каким-то другим. Он был ещё полон ею — и пуст.

Поўнач была па-зімоваму снежная, сіне-белая і па-вясноваму звонкая, са шкляным лядком пад нагамі. Лейцы календара толькі-толькі перахапіў сакавік, і ўжо іначай, як дагэтуль, па-маладому насцярожана шумеў бор. У зацішку хваёва-яддоўцавага падлеску, спіною прываліўшыся да тоўстага дрэва, стаяў Іван Данілавіч – высокі, круглатвары, з прыгожай, коратка пастрыжанай, абсыпанай срэбрам шасцідзесяцігадовага веку барадою і такімі самымі срабрыстымі вусамі. Трапяткая чуйнасць ночы адпавядала настрою душы, і ў гэтай прыемнай згодзе са светам ён трымаў над галавою, бялейшай за бараду і вусы, пыжыкавую шапку, не зводзячы вачэй з чорнай аўтамашыны пад урадавым нумарам, якая стаяла за першым ад дарогі шэрагам хвой і ў якую толькі што села яна. Яе ён ужо не бачыў, а шапку над галавою трымаў, каб бачыла яна, як ён з ёю развітваецца. Хацелася правесці слаўнага чалавечка да самай машыны, падкрэслена-ветліва, як умеў, пасадзіць, самому зачыніць дзверцы, сказаць «да сустрэчы». Але пэўныя абставіны зрабіць гэта не дазвалялі. Яна была ягонаю сакратаркаю, а ён быў народным дэпутатам парламента, і яе начны прыезд да яго павінен быў выглядаць вялікай службовай неабходнасцю, асабліва ў вачах шафёра ўрадавага гаража. Ён толькі падвёў яе да першых ад дарогі хвой і ў ахове ядлоўцу пад хвоямі яны развіталіся. I ўжо да машыны яна выбегла з-за дрэваў адна з чырвонай службовай папкаю ў руцэ. Машына адразу ўключыла агні, злосна грызянула шыпамі колаў лёд і панеслася ў невідаль ночы.
У п’есе «Хохлік» Сяргея Кавалёва галоўным героем з’яўляецца лесавічок Хохлік. Гэты гарэзлівы і часам небяспечны для людзей лясны дух, чый вобраз паэтызаваўся яшчэ Я. Купалам, у п’есе С. Кавалёва выконвае ролю станоўчага персанажа.
«Як распазнаць дабро?» – вось галоўнае пытанне, якое задае аўтар. Аўтар сцвярджае, што знешняя прыгажосць бывае падманліваю. Так, ліслівы, угодлівы Карузлік выклікае давер у наіўнай Дзяўчынкі, а несімпатычны на першы погляд Хохлік аказваецца клапатлівым, шчырым гномікам. П’еса мае выхаваўчае значэнне і тлумачыць сэнс прыказкі: «Не ўсё тое золата, што блішчыць». Хохлік велікадушна даруе неабачлівай Дзяўчынцы крадзеж чароўнай скрыпкі, і, як заўсёды ў казцы, дабро перамагае зло.
Гэтая п’еса-казка прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, аднак і падлеткі, і дарослыя могуць быць яе адрасатам. Варта адзначыць, што ў гэтай зімовай казцы выкарыстаны розныя элементы вядомых казачных сюжэтаў: Дзяўчынка ў халодную зімовую ноч заблукала ў лесе, злы гном-чараўнік падрабляе голас яе маці, у наяўнасці чароўная скрыпка, гукі якой могуць стварыць цуды, і чароўныя закляцці, што не дазваляюць уладарыць скрыпкай злым чараўнікам і служыць на карысць ім, і інш. Гэтая дынамічная, чуллівая п’еса мае на ўвазе суперажыванне гледача любога ўзросту.

Не помню дзе,
Ў адной авечай чарадзе
Павадыром хадзіў казёл.
I нават мне пастух казаў,
Што быў той барадаты
Нішто сабе адміністратар.
Ды ў тым загана ўся казлова,
Што па-авечы ён – ні слова;
Ці не хацеў, ці мо не ўмеў,
Ці мо што іншае наўме
Трымаў стары,
А толькі факт – не гаварыў.
Дык гэта яшчэ мала,
Дый невялікая бяда –
Ён, кажуць, захацеў, брыда,
Каб з ім бляяла
Цалютка тая чарада
Няйначай Як па-казлячы.
Калі хто – бе, ён кажа – «Не!
Ляпей вучыся ад мяне,
I будзеш ты тагды бляяць На яць».
А хто не ўмеў бляяць так чыста,
Таго ён лаяў шавіністам.

Ці жыў казёл, ці мо ўжо здох,
Аб тым дазнацца я не мог.
А толькі вось чаго мне злосць:
Яшчэ казлы такія ёсць.


1925

Кабылка –
Пстрычкаю заб'еш.
Палоска –
Барана ледзь-ледзь памесціцца.
Зямля ўтравела –
Не бярэ лямеш,
Па ёй вясну і восень
Ліўні месяцца.
Сваю палоску вузкую


Наверх