Задума рамана «Язэп Крушынскі» выспявала паступова, абрастаючы новымі жыццёвымі ўражаннямі, фактамі, падрабязнасцямі. Зыходзячы з асноўных накірункаў творчасці Змітрака Бядулі, немагчыма вытлумачыць нараджэнне рамана «Язэп Крушынскі». Тут няма тэмы «зачарованых гоняў», «зачараванага краю», мастацкай апоры на казку, міф, – да паяўлення рамана «Язэп Крушьшскі» менавіта гэта характарызавала воблік пісьменніка.
У дарэвалюцыйныя часы побач з абразкамі, вершамі аб харастве, прыгажосці свету Змітрок Бядуля піша «пакутлівыя» апавяданні аб вясковым жыцці. Пасля, увасобіўшы ў вобразы тэму «Салаўя», паднявольнага мастацтва, ён звяртаецца да жыцця практычнага, будзённага з ягонымі вострымі надзённымі сацыяльнымі і грамадскімі пытаннямі.
Можна даволі дакладна вызначыць жыццёвыя вытокі рамана «Язэп Крушынскі». Прататып галоўнага героя рамана пісьменнік бачыў, вывучыў яшчэ ў часы юнацтва, калі ва ўласнага бацькі працаваў канторшчыкам на сплаве лесу. Бацька пісьменніка прыкметным прадпрымальнікам не стаў, але былі, відаць, побач іншыя, якім пашанцавала значна больш.
Змітрок Бядуля, душэўна захапляючыся міфам, казкай, легендай, дасканала ведаў (хоць не хіліўся да яго) свет жулікаў, махінатараў, гандляроў і прайдзісветаў.

Паабапал гасцінца, вузкага, заросшага зялёнай мяккаю мураўкай, ляжала неагляднае поле залацістага жыта. Высокія тоўстыя дубцы яго згіналіся да нізу пад цяжарам ядраных важкіх каласоў.
Вузкія высокія межы, густа адзетыя застарэлым дзяцельнікам, засохшым рамонкам і павяўшым цюльпанам ды падушачкамі, разрэзвалі на доўгія стужкі, здавалася збоку, суцэльную непадзельную роўнядзь.
Далёка ад гасцінцу, на цэлыя вёрсты вакол, прабягаў узрок людскі, губляючы зялёныя ніткі межаў у гушчы нахіленых каласоў жыта.
У сінім, празрыстым, як шкло, паветры, у нерухомай і спакойнай цішы паўднёвай пары насіліся над палатном ніў, неўгамонна пяючы, рэзвыя жаўранкі. З гушчару жыта ім адклікаліся крыклівыя перапёлкі ды рэдкія палахлівыя драчы.

У тую восень у дачным пасёлку пад Масквой, на Сходні, упершыню за вайну сабралася прыкладна паўтары сотні дзяўчат і хлопцаў з заняволенай Беларусі. Гэта былі студэнты, – на Сходні пачынаў сваю працу наш універсітэт.
Мужчын было мала, – толькі некалькі зволеных з арміі пасля шпіталяў хлопцаў у армейскіх шынялях ды паранены хлапчук-партызан.
Хлапчук, з адным пустым рукавом, чарнавокі, сталы не па сваіх шаснаццаці гадах, вечарам расказваў нам пра тое, што перажыў нядаўна на сваёй роднай Бабруйшчыне. Гэта былі расказы пра блізкіх, дарагіх людзей, – ён з затоеным болем гаварыў, як спалілі гітлераўцы жывымі яго маці і бацьку, як ён выратаваўся, уцёк у партызаны, як ваяваў у партызанскай разведцы.
За верандай падмаскоўнай дачы, над якой гусцеў змрок, мірна шумелі бярозы, а мы былі думкамі па другі бок фронту, на той зямлі, дзе стаялі іншыя вечары і ночы, дзе людзі выходзілі на справы са зброяй, дзе палалі вёскі і гінулі бацькі, дзе была няволя.
Гэты чарнавокі хлопец і сказаў:
– Днямі гаварыў са мной Кузьма Чорны, пісьменнік. У партызанскім штабе спаткаліся...

Частка першая

Куранёўцы зноў збіраюцца на балота. Ганна бярэ на сенакос малую Верачку. На другі дзень у дзяўчынкі паднялася тэмпература, везці ў бальніцу дзіця стары і Яўхім не палічылі патрэбным. На раніцу, калі Яўхім пайшоў запрагаць каня, было ўжо позна, Верачкі не стала.

Вестка пра смерць Ганнінай дачкі не выклікала ніякага спачування ў душы Хадоські. Пасля бальніцы яна вельмі змянілася, за тры гады, што прайшлі з таго часу, ні разу не бачылі яе ў гурце, сярод моладзі. «Божачко, злая я, злая, — каялася з адчаем яна. — Што мне рабіць, парай, памажы мне, божачко! Няма дабраты ў мяне. Не магу забыць, не магу!»
На лузе з'явілася таратайка Апейкі. Вечарам ля вогнішча адбываецца сход. У калгас уступае шэсць сем'яў. Міканор рвецца ў вёску, каб абагульніць гаспадарку, але іншыя яго спыняюць. Рашаюць разам касіць і жаць, а ўхапіўшы за добрым надвор'ем гэта, потым звесці разам жыўнасць.

З'ява I

Марыся сядзіць на лаўцы, прадзе і спявае пра каханне. Потым расказвае, што яе і Грышкавы бацькі пабіліся за шляхецтва і не дазваляюць ім жаніцца. Сёння павінен адбыцца суд, маладыя збіраюцца кінуцца станавому прыставу ў ногі, каб ён памірыў іх бацькоў.

З'ява ІІ

Грышка паведамляе любай дзяўчыне, што зранку з'ездзіў "да месца, кінуўся ў ногі асэсару і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку". Ездзіў не з голымі рукамі, а з "гасцінчыкамі", і найяснейшая карона абяцаў зрабіць маладым вяселле.

З'ява ІІІ

Ціхон Пратасавіцкі заспеўдачку з Грышкам. Клічажонку Куліну. Сварыцца на Марысю і яе жаніха. Грышка заяўляе, што ўсё роўна Марыся будзе яго.

З'ява IV

На пачатку паэмы М. Гусоўскі расказвае, калі і з якой нагоды ён ўзяўся за пяро, каб "сказ пра волата-звера песняй зрабіць". Просіць "твор справядліва судзіць", бо лепей валодае лукам, чым пяром.

У адпаведнасці .з поўнай. назвай паэмы - "Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго" М. Гусоўскі паказвае жыхара "дрымучых лясоў на землях літоўскіх". Пры апісанні выгляду аўтар аспрэчвае недакладныя звесткі пра гэту жывёлу, што прыжыліся ў літаратуры з часоў антычнасці.

М. Гусоўскі прыгадвае свой удзел у паляваннях, што адбываліся калісьці на радзіме. Там ён добра вывучыў нораў і паводзіны зубра, назіраў за жыццём зубрынага статку.

Радзіма паэта - багатая: "Многа ўсялякіх жывёл блукае і ў лесе, і ў полі...". Аўтара цешыць, што звер у яго краі - "ратнікам смелым раўня", можа спаборнічаць з чалавекам! у сіле, смеласці, спрыце. Аднак паляваннем яго суайчыннікі займаюцца рэдка, бо вымушаны бараніць сваю зямлю ад ворагаў. Войны спусташаюць радзіму, нішчацьяе багацці, нясуць смерць і пакуты народу. "Мушу пра войны пісаць, зазначае М. Гусоўскі. Маўчанне было б тут ганебным, Бедства людзей вымагло словы і слёзы мае".

Акт І

Якім і Паўлінка раяцца, што рабіць, каб бацькі дзяўчыны далі дазвол на шлюб. Стары Крыніцкі не любіць настаўніка і не жадае мець зяця з мужыкоў. Якім прапаноўвае ўцячы і абвянчацца цішком: "Бацькі спачатку пазлуюць, пазлуюць трохі і адпусцяцца, - ведама, бацькоўскае сэрца". Паўлінка баіцца. Дамаўляюцца, што заўтра пасля вечарынкі самы раз здзейсніць задуманае. Якім дае дзяўчыне свой фотаздымак. Паўлінка хавае яго за абраз, калі настаўнік пакідае хату.
Вяртаюцца з кірмашу п'янаваты Крыніцкі з жонкай. Альжбета пытаецца, з кім ён начаставаўся. Муж адказвае, што з зяцем, панам Быкоўскім. Альжбеце "зяць" не падабаецца. Дачка заяўляе, што пойдзе замуж толькі за Якіма Сароку. Бацька злуе і сварыцца.
У хату ўвальваецца п'яны Пранцысь Пустарэвіч з жонкай. Крыніцкі скардзіцца на дачку, што "спуталася з гэтым... бязбожнікам, і хоць ты ёй вар на галаву лі".
Паўлінка расказвае Агаце пра сваю бяду. Старая кабета раіць слухаць бацьку і маці, хваліць Якіма. Дзяўчына палохае Агату, што павесіцца, калі яе разлучаць з каханым.
Высвятляецца, што Пустарэвіч дрэнна прывязаў кабылу і яна ўцякла. Агата з крыкам гоніць Пустарэвіча дамоў.
Крыніцкі загадвае Паўлінцы заўтра "злавіць зяця, аб якім ён ёй сягоння гаварыў". Дастае з-за абраза куплены на кірмашы каляндар, а разам з ім - фотакартку Якіма Сарокі. Паўлінка хоча забраць здымак, бацька не аддде.
Вяртаюцца Пустарэвічы, знайшоўшы кабылу прывязанай пад паветкай. Усе разглядаюць фотакартку, потым Крыніцкі рве яе. Пранцысь прапануе выпіць хаўтурнага. Паўлінка са словамі "Па кабыле сваёй пі хаўтурнага, а не па чалавеку, якога і падноскаў не варты!" вырывае з рук пляшку і б'е яе. Усе здзіўлены.

Акт ІІ

За сталом Крыніцкія і госці. П'юць гарбату. Гаспадар шкадуе, што няма пляшкі, манаполька была закрыта. Музыкі лічаць яго скнарай. Размова заходзіць пра Якіма Сароку: некаму ён падабаецца, некаму - не. Крыніцкі перапыняе гаворку, намякаючы на штосьці, паведамляе, што ён настаўніку "ўжо даў дарогу".
З'яўляецца Быкоўскі, тлумачыць сваё спазненне тым, што "жарабец панёс з гары". Пачынае хваліцца ўласнай гаспадаркай, ураджаем. Кпіны Паўлінкі і гасцей не заўважае, прымае іх за кампліменты. Паўлінка прапануе музыкам зайграць лявоніху. Быкоўскі гаворыць, што "такіх мужыцкіх танцаў не гуляе". Ён танцуе "гэрц-польку, падзі-спаць, манчыз, падзі-кварту". Пачынае вучыць Паўлінку "навамодным танцам". Дзяўчына ўрэшце вырываецца.
Крыніцкія і Пустарэвічы п'юць гарбату, моладзь танцуе. Просяць Быкоўскага праспяваць, той няскладна спявае рамансы то на беларуска-польскай, то на беларуска-рускай трасянцы. Моладзь спявае беларускія народныя песні. Паўлінка запрашае на лявоніху Быкоўскага. Танцуюць і маладыя і старыя.
Моладзь разыходзіцца, ад'язджаюць Пустарэвічы. Сцяпан і Альжбета ідуць спаць. Паўлінка з Быкоўскім гуляюць у карты, Быкоўскі прайграе і ўрэшце пакідае хату, перакананы, што дзяўчыне спадабаўся.
Паўлінка ў норашучасці. I хоча, каб з'явіўся Якім, і не хоча. Пачынае складваць рэчы. За акном чуваць шорах. Паўлінка праз акно выкідвае вузлы і збіраецца выскачыць сама. Прачынаецца бацька. Хапае Паўлінку за ногі. Камандуе жонцы несці стрэльбу, думаючы, што трымае злодзея.
Бацька і маці цягнуць дачку праз акно назад у хату. Патрабуюць тлумачэнняў. Паўлінка гаворыць, што "хацела замуж ісці".
Пустарэвіч за каўнер прыводзіць Быкоўскага, аб'яўляе, што злавіў злодзея. Быкоўскі тлумачыць, што збіўся з дарогі і хацеў запытацца ў Паўлінкі.
Крыніцкі праганяе Быкоўскага, зразумеўшы, што дачка вырашыла ўцячы за яго замуж. Паведамляе, што настаўніка, "гэнага гада за афішкі арыштавалі... ужо гэтае мужыцкае насенне не будзе больш нашых сцежак паганіць".
Паўлінка падае ў непрытомнасці з крыкам "Звяры сляпыя!!!"

"У гэты трывожны жнівень 1863 года вайна была паўсюль. "Белыя" спрачаліся з "чырвонымі", беларусы абураліся шавінізмам "белага жонду". Успыхвалі, затухалі і зноў выбухалі ачагі абурэння палітыкай цара.

Пераспелае жыта плакала зярнятамі, а ў жыце стаялі шыбеніцы. I не ўстаў ніхто добры, любоўны, і не сказаў людзям, што нельга рэзаць адзін аднаго, што свет вялікі і на кожнага выстачыць ніў, што хлеб аднолькава смачны, на якой мове яго ні называй. Не мог сказаць. Галоўным быў не хлеб. Галоўнай была свабода".

Генерал Фікельмонт даў загад знішчыць усе чаўны і лодкі. Тры дні ў Прыдняпроўі палілі бярвенні, з якіх інсургенты (паўстанцы) маглі б звязаць плыты. Адзіны паром ля Магілёва ахоўвала рота выпрабаваных у баях салдат пад началам капітана Пора-Леановіча. "Капітану не надта верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва. Таму "ў дапамогу яму" і "на адпачынак" паставілі, таксама капітана, Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі".

Пана Шабуневіча "са старапапельскіх Шабуняў" да слёз узрушыла прамова чалавека, які гаварыў на роднай мове. Ён адчуў падтрымку ўласным уяўленням і перакананням.

Жонка пана Шабуневіча, шляхцянка і каталічка "аж з дзесятага калена", не можа дараваць мужу "ані рэлігійнай бесстароннасці, ані яго "простай", "мужыцкай" мовы". Пан Шабуневіч доўга не спрачаўся, "калі жонка пачынала аб веры", але ніколі не ўступаў, калі спрэчка перакідалася на мову. Гэтыя два пытанні заўжды парушалі сямейны лад і паразуменне.

Адбываюцца выбары ў земства. Шабуневіча запісалі ў польскую курыю. Сваёй, беларускай, ён не знайшоў, хоць ёсць руская, яўрэйская. Не дапамаглі і "разумныя кніжкі", газеты на роднай мове, якія ён пачаў чытаць і збіраць.

Радуе пана Шабуневіча, што дадзены дазвол у пачатковых школах дзяцей навучаць веры на той мове, на якой размаўляюць бацькі. Толькі зноў расчараванне - "беларускую мову яшчэ раз выкасавалі з ліку родных моў".

Марыць пан Шабуневіч аб "школцы беларускай. Чытаць, пісаць і крыху гісторыі".

Замест уступу

Стары паляўнічы Грышка разважае пра змены, якія павінны адбыцца ў краі з пабудовай чыгункі. Не прымаючы нязвыклае і новае, стары прадказвае, што павысякаюць лясы, усё пойдзе на звод:

Не толькі знікне звер у нас, але й глушэц.

А прыйдзе час, што й качкі не забіць на свеце,

Што на драздоу і дзятлаў будзем ставіць сеці...


Наверх