Грыневіч, "пасяленец", ішоў ужо трэці дзень. Да бліжэйшай вёскі заставалася прайсці яшчэ дванаццаць вёрст. Заўтра павінен быць Вялікдзень, але ён у Сібіры Грыневічу не прыносіў той радасці, як калісьці дома.

Яму ўспомніўся астрог. "Грыневіч нібы нават пашкадаваў аб ім. Усё ж такі гэта былі лепшыя годы! Каб вярнуць іх назад, з іх ідэалізмам, з іх... верай у трыумф дабра". Там была магчымасць бачыць маці і сястру. Было каханне, якое "асталося, - але толькі як вялікі, ясны ўспамін".

Грыневіч прыйшоў у вёску, папрасіўся на начлег. Гаспадыня пасля некаторых роспытаў запрасіла ў хату, потым прапанавала памыцца ў лазні. Пасля вячэры гаспадыня нечакана папрасіла Грыневіча пабыць заўтра з хворай маці, пакуль яна з мужам будзе ў царкве.

У час размовы гаспадыні з маці перад адыходам у царкву Грыневіч са здзіўленнем пачуў, што старая гаварыла па-беларуску. Падаючы ёй вады, "у рысах ніколі не бачанага дагэтуль твару ён убачыў нешта знаёмае". Прыйшло на памяць "другое аблічча, падобнае да гэтага і ў такіх самых варунках".

Старая, называючы год нараджэння, успамінае паўстанне на Беларусі, але быццам нечага баючыся, не прызнаецца, што трапіла ў Сібір разам з бацькам, удзельнікам паўстання.

Б'юць царкоўныя званы, апавяшчаючы пра ўваскрашэнне Хрыстова. Грыневіч, стаўшы на кадені, цалуе сухую старэчую руку. У сібірскай самоце ён раптам адшукаў сястру яго роднай бабкі.

Жанчына супакойвае незнаёмага чалавека. Гора "пасяленца" было ёй блізкім і зразумелым.


Хворага салдата-беларуса палата празвала Рускім. На выгляд ён быў даволі здаровы мужчына. Толькі ў яго вачах жыло штосьці такое, што выдавала "і цяжкую хваробу, і муку, і безнадзейнасць".

Рускі ў час зацішку паміж баямі любіў хадзіць па пустых сялянскіх дварах, шукаючы пажытку. Аднойчы ён забрыў надта далёка ў бок аўстрыяцкіх пазіцый. Вяртаючыся назад, сутыкнуўся з аўстрыякам. Абодва спалохаліся. Аўстрыяк сказаў, што мае "горілку". Ворагі павіталіся за руку і селі побач. Выпілі гарэлку і "закурылі па кручонцы з махоркі Рускага". Аўстрыяк прапанаваў: альбо браць яго ў палон, альбо разысціся. Рускі сказаў, каб ён ішоў да сваіх. Паціснулі адзін аднаму руку і разышліся ў розныя бакі.
Раптам Рускаму бліснулаў галаве: што ж ён за ваяка, калі адпускае ворага. Ён павярнуўся і выстраліў. Аўстрыяк упаў, перавярнуўся дагары і жаласна застагнаў. Калі Рускі падбег, ён ужо канаў, раскінуўшы рукі і ногі. Згадаў перад смерцю дзяцей і жонку.

На пазіцыі Рускаму не паверылі, што ён забіў аўстрыяка. Але пасля гэтай ночы салдат перамяніўся. Стаў вельмі маркотным, перастаў хадзіць па дварах і бульбоўніках. Любіў ляжаць на зямлі з раскінутымі нагамі і рукамі, ад чаго ўрэшце застудзіўся.

Адзін з дактароў лічыць Рускага сімулянтам, думаючы, што ён хаваецца ад фронту. Другі старанна лечыць яму грудзі. На нервы зважае мала і быццам не чуе, калі той пачынае крычаць: "Я рускі! Я рускі! Рускі, рускі!.."

Белы май

У маладосці Альжбета Францаўна Кудзёлка "была дзяўчына, як вясёлка: уся свяцілася ажно". Сцяпан убачыў яе на вечары ў студэнцкім інтэрнаце, куды хлопцаў прывёў Юзік Бэнсь. Аля запрасіла Вячорку на белы танец. Толькі разгаварыцца з дзяўчынай хлопец тады не змог, быццам язык праглынуў. Ён пачаў кожны вечар хадзіць каля інтэрната педвучылішча, спадзеючыся на сустрэчу. Урэшце Сцяпану пашанцавала.

Сказаць пра свае пачуцці хлопец вырашыў вершам. Аднак на танцах замест запаветнага кавалачка паперы ён выцягнуў незнарок з кішэні "глянцавітую банкноту - ні больш ні менш - на сто рублёў". Зусім разгубленага, зніякавелага Сцяпана Аля спыніла ўжо ў завулку. Так пачынаўся іх "белы май".

На Алю "паклаў вока" і Юзік Бэнсь. Убачыўшы дзяўчыну з сябрам, ён пакляўся разлучыць закаханых.

Студэнт-медык Архіп Лінкевіч атрымаў ліст з дому. Чытаючы ліст, ён і злаваў і смяяўся. Бацькі пісалі пра дзіўныя справы, што адбываюцца ў новай хаце. "Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, а тым часам як яны непарушна-мёртвыя ў жыцці... Усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш... Сумна, сумна", - разважае Архіп. Ён вырашае кінуць справы ў горадзе і паехаць да бацькоў.

Едучы з балаголам дамоў, Лінкевіч убачыў у полі незразумелыя агні. Разгадку гэтай з'явы пачуў на наступны дзень: "нейкія шэльмы" ноччу ў полі папалілі бароны.

Сын і бацька пайшлі начаваць у новую хату. Архіпу сняцца страшныя і дзіўныя сны. Пачалася навальніца і маланка патрапіла ў сенцы, хата занялася полымем. Лінкевічы вы-скачылі праз акно.

Бацька цешыцца сынам: "малады, вучоны, прыгожы і добры такі. Сам земскі, сам к яму з рукою здароўкацца першы падыходзіць. I мужыкоў, сваіх людзей, сынок не цураецца, земляка, калі трэба, усюды абароніць і чужога не скрыўдзіць..." Сын з ім працуе плячо ў плячо на сенажаці.

Акт першы
З'ява I
(Час каля купалля. Поўдня. Хата Зябліка. Марыля - хво-рая: то сядзіць, то ляжыць на ложку. Данілка на зямлі скрып-ку майструе. Старац сядзіць на лаве).
Марыля скардзіцца Старцу на хваробу, на гаспадара, які, судзячыся з дваром, змарнаваў усю гаспадарку і нічога не дабіўся. Баіцца, каб чаго з мужам не здарылася, бо «учар-неў, асунуўся... як сам не свой».

З-'ява II—III
3 сякерай у руках з'яўляецца Сымон, заяўляе, што, «па-куль будзе хоць якая магчымасць, то не дадзімся жыўцом воўку ў зубы», што ў яго хопіць сілы і за бацьку, і за сябе, і за ўсю сям'ю пастаяць. Старац папярэджвае, што не заўсё-ды сіла на дабро ідзе. Сымон ідзе сустрэць бацьку, які пай-шоў да пана прасіць адкласці тэрмін высялення. Марыля гаворыць пра змены ў панскім двары з прыездам маладога Паніча, што ён адмовіўся здаваць зямлю ў арэнду.

З'ява IV
Зоська з кветкамі ў руках просіць Старца памаліцца за здароўе Паніча. Старац развітваецца з гаспадыняй і дзецьмі.

З'ява V—VI
Зоська расказвае маці, як прыгожа на сенажаці і як яна сустрэла ля рэчкі маладога прыгожага Паніча. Марыля просіць дачку не думаць многа пра яго. Зоська расказвае незвычайны сон. Бацька, маці, дзеці падняліся ў неба, па зорках, па млечнаму шляху трапілі ў дзівосную краіну. У ёй шмат кветак, спяваюць райскія птушкі... Марыля кажа, што гэта добры сон, што Бог на іх яшчэ не забыўся.

З'ява VІІ
Лявон пытаецца, як здароўе жонкі. Паведамляе, што «ся-гоння будуць высяляць, ужо фурманкі ў іх наладжаны». Марыля ў роспачы. Ніхто з суседзяў не хоча ўзяць сям'ю Зяблікаў да сябе. Лявон кажа, што Сымон, Зоська і Даніл-ка служыць пойдуць, а ён з Марыляй і меншымі дзецьмі -жабраваць.
Лявон. ...Ха-ха-ха! Зяблікі служыцьі жабраваць! Бацькі і дзяды жылі на гэтым куску зямелькі. Вечна думалі жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; па-секу рабілі, будаваліся... Цяпер сын і ўнукі служыць і жаб-раваць... гаспадарскія сын і ўнукі.
Лявон успамінае, як з бацькам ставілі новую хату і баць-ка падарваўся, цягаючы бярвенне, а ён пакалечыў нагу. Успамінае, як садзіў сад, працаваў налолі. «Чалавек з зям-лёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, ад-бяры ў чалавека зямлю — згіне».

З'ява VIII
Сымон паведамляе, што заворваюць гародніну і пшані-цу. Кліча бацьку бараніць плён сваёй працы, хапае з-пад лавы сякеру. Бацька не пускае, вырывае сякеру з рук. Зось-ка спрабуе супакоіць брата і бацьку. Лявон павучае сына, што «трэба праўды шукаць не тапаром, а розумам. Дзед твой не меў розуму, я не маю, але ты яго мей, каб з часам цябе і тваіх дзяцей не ганялі гэтак, як сягоння».

Дзея першая

Сцяна невялікага касцёла, прабітая амаль на ўсю даўжыню. Гурбы рудога, бы ссохлая кроў, друзу. Ідзе бой. Крыкі, кулямётныя чэргі, выбухі. Усё раптоўна сціхае. Спявае заліваецца салавей.

Здалёк павольна ідзе брудны, расхрыстаны Дзерваед. Увесь сівы, нават бровы сівыя. Змучаныя вочы ўвесь час глядзяць пад ногі. Размаўляе з прывідам жонкі, Жанчынай з дзіцем на руках. Праз пралом у сцяне ўваходзіць Бушцец, злуе на Дзерваеда, што той зноў у нешта ўглядаецца.

Салянік вядзе Адуванчыка з перабінтаванай галавой. У час бою стары немец ухапіў хлопца зубамі за вуха. Адуванчык цікавіцца, ці дадуць яму нашыўку за раненне. Расказвае Дзерваеду, што цыганка ў маленстве нагадала яму баяцца толькі вады, агонь і куля перад ім бяссільныя. Фашысты спалілі ўсю сям'ю, ён жа застаўся жыць, толькі каля скроні галава абгарэла. Ваяваў у партызанах - і тут, на фронце, ніводная куля не зачапіла.

Камандзір аддзялення старшына Дугін прыносіць біклагу, рэчмяшок з ежай. Паведамляе пра загінуўшых і параненых. Ушчувае Дзерваеда, што не адзеў каску. Пытаецца ў Бушцеца, ці быў ён у склепе, і загадвае паказаць нож.

Дугін. ...Ты мне блізкі чалавек... Брат. Але азвярэць, стаць такімі, як яны, я табе не дам! Чуеш? Яшчэ што-небудзь... я цябе без трыбунала...Сам.

Бушцец. ...Загад... Вярхоўны ў Маскве, а я тут... Бацька, маці, сястрычкі маленькія зямлю параць... Жонку ў канцлагеры спалілі... Мяне ад Люські з вясельнага стала ўзялі пасля першай чаркі... Ведаеш, што мне сніцца?! Ад самага Ржэва! Вяселле маё. Сядзім за сталом усе ў белым... А ў чарках кроў замест віна... І ўсе госці глядзяць на мяне! Я з Люськай павінен выпіць... Тады і ім не давядзецца.

Дзерваед разлівае гарэлку, салдаты памінаюць загінуўшых у апошнім баі таварышаў, зноў чуваць пошчак салаўя. Бушцец нервова ўсхопліваецца і дае доўгую аўтаматную чаргу ў той бок, дзе спявае птушка. Дугін вырывае ў яго аўтамат.

"Хлопцы, настаў наш час..."

Палонны Алесь Руневіч у шарэнзе штрафнікоў ляжыць на пляцы. Пасля "гімнастыкі", муштры з поўзаннем, уставаннем, паданнем, вахман Шранк гоніць падапечных з песняй на абед. На месяц у штрафкампані Руневіч трапіў з маёнтка. Палонных упраўляючы вельмі дрэнна карміў і аднойчы яны адмовіліся выходзіць на работу. Бунт быў хутка падаўлены, а Алекс, так звалі немцы Руневіча, як падбухторшчык трапіў зноў у лагер, у адгароджаную яго частку, дзе знаходзіліся парушальнікі.

Пачынаецца прытча са сцвярджэння неабходнасці разумець святое пісанне, бо "яно і душу чыстую стварае, і пакорлівасць розуму надае, і сэрца на добрае скіроўвае".
У "зачыне" расказваецца, як нейкі дамавіты чалавек пасадзіў вінаград, абгарадзіў яго, пакінуўшы ўваход, зрабіў вароты, аднак не закрыў іх. Вырашыў даверыць сцерагчы вшаград сляпому і бязногаму. Сляпы вінаград не ўбачыць, а бязногі да яго не дойдзе.

У "тлумачэнні" Кірыла Тураўскі раскрывае сэнс алегарычных вобразаў. Чалавек дамавіты - Бог, што стварыў свет - нябёсы і зямлю. Пасадзіў вінаград - стварыў рай. Агароджа - страх перад грахом і судом Божым, сцяна - закон, запавет. Бязногі - цела чалавечае, сляпы - яго душа.

Сляпы і бязногі змовіліся парушыць загад свайго гаспа-дара, паспытаць слодыч вінаграду. Бязногі сеў на сляпога, паказваючы яму дарогу.

Гаспадар даведаўся, што вінаград абкрадзены, і загадаў прагнаць ад варотаў бязногага і сляпога. У "выкрыцці граху" аўтар згадвае Адама, які быў выгнаны з раю за тое, што дакрануўся да забароненага. Тлумачыць, яктрэба разумець, чаму гаспадар загадаў прывесці сляпога, сцерагчы яго ў пэў-ным месцы, пакуль ён сам не з'явіцца да вінаграду і не пак-ліча бязногага. Тады і адбудзецца суд над абодвума. Кірыла Тураўскі заклікае верыць у другое прышэсце Хрыста, калі ўваскрэснуць мёртвыя і кожнаму будзе дадзена па заслу-гах. У канцы прытчы аўтар яшчэ раз тлумачыць алегарычныя вобразы і змест расказанага.


Цёплым асеннім днём "ледзьве-ледзьве поўз стары Мацей у поле". Тры яго сыны былі не дома і ён не спраўляўся без дапамогі на сваім вузкім кліне зямлі. Адпрацаваўшы багатым суседзям за даўгі, ён першы дзень выйшаў сеяць.

Знясілены, стомлены заснуў.

Сніў ён, што сабралася многа народу на яго полі. Усе крычалі: "Вузка! Цесна! Мала!" Мацей таксама "стаіць пасярод гэтага народу".

Выбягае сусед Астап і мацней за Мацея крычыць: "А скуль узяць?"

Народ паказваае на нівы, лясы, палі. Астап пярэчыць, што гэта казённае, дворнае, не дадуць яго, няма права.

"3 цьмы народу" выходзяць тры сын'ы Мацея: "парабак дворны, салдат і работнік пецярбургскі і становяцца на калені і прысягаюць громка, ясна, паволі:

- Мы дамо! Мы - сіла! Мы - права!"

Потым Мацею здаецца, што ўсё спавіў туман: толькі разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні... I раздаецца ціха ясны голас:

- Мы - сіла! Мы - права!.."

Аўтар Прадмовы, а ён назваўся Сымонам Рэўкам з-пад Барысава, згадвае "ксёнжачкі... якогась пана Марцінкевіча" (В. Дуніна-Марцінкевіча) і "перапісаныя вершыкі якогасьці Юркі (псеўданім Фелікса Тапчэўскага, аўтара твора "Панскае ігрышча"). Напісаны яны нашай мовай, "але ўсе як бы смеючыся з нашага брата".

Ёсць шмат друкаваных песняў народа, толькі "песні ўсе тыя не надта... харошыя, і нота наша плакучая, аднастайная, і песняў васолых не шмат, ды і тых ужо рэдка пачуць". Аўтар асуджае імкненне сучаснікаў да матэрыяльных насыткаў, калі яны становяцца сэнсам жыцця ("Надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане, дык і за крамнай вопраткай, і за люксаванымі ботамі гоніцца, і ўсё маркоціцца").

У канцы Прадмовы аўтар выказвае спадзяванне, што загучыць беларускі паэтычны аркестр: "Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык няхай і мая ксёнжацца завецца струмантам якім; вот я і назваў яе "Смык". Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе (трэці зборнік Ф. Багушэвіча меў назву "Скрыпачка беларуская"), а там была "Дудка" - вот і мы зробім музыку..."


Наверх