Акт 1

Сцэна 1
Селянін жаліцца на сваё нешчаслівае жыццё: "Хаджу я хаджу цераз цалюхенькі дзень, аж ногі анямелі, рук не чуваць ад працы і тапара... Сына пералом удавіў (стаў гарбатым, фізічна немоглым), не расцець, а парабка не за што наняць". Лічыць, што калі б Адам не саграшыў у свой час, то і сучасныя людзі так не працавалі б.

Сцэна 2
З'яўляецца Яўрэй-Карчмар і патрабуе вярнуць доўг за гарэлку. Селянін просіць пачакаць, Карчмар не згодны. Здзірае з Дзёмкі шапку. Той адбірае шапку, а разам з ёй і плашч Карчмара. Выпрошваючы сваё адзенне назад, Карчмар за гэта абяцае не жаліцца пану, а ісці ў Дзёмкаву хату і чакаць, пакуль той вернецца з працы.

Сцэна 3
Селянін зноў наракае на Адама.

Сцэна 4
З'яўляецца Чорт пад выглядам пана і пытаецца, чым вінаваты першы чалавек. Селянін тлумачыць. Чорт раіць не быць Дзёмку такім строгім да Адама, бо сам ён часта горшым бывае. Дзёмка вінаваціць і Чорта, думаючы, што перад ім пан. Карчмар зноў хоча нагадаць Селяніну пра яго доўг, але пабачыўшы "пана", просіць прабачэння. Чорт прапануе Селяніну заклад - калі той не загаворыць на працягу пэўнага часу, то атрымае шмат грошай, а не вытрымае - стане яго падданым. Дзёмка пагаджаецца. Чорт пытаецца, ці ведае Селянін, з кім ён мае справу. Скідае апратку. Карчмар, пазнаўшы Чорта, з лямантам уцякае. Дзёмка таксама хоча ўцячы, аднак Чорт яго трымае за руку. Палохае, што калі ён не вытрымае, то забярэ душу ў пекла. Карчмар, вярнуўшыся, працягвае Дзёмку іголку, каб той зашыў сабе губу.

Сцэна 5
Дзёмка разважае, у якую сітуацыю трапіў. Пераконвае сябе, што павінен выйграць заклад, бо з Чортам дрэнныя жарты, што заклад не надта і цяжкі. Марыць, як выйграе і атрымае грошы: "Статку накупляю, пану, што вінен, аддам і ешчо на гарэлку, з маладзьбы ідзя напітца, застанецца... I суседзі тагды будуць кланетца...".

Сцэна 6
Чорт паведамляе, што ўжо набліжаецца час, калі Селянін павінен маўчаць. Абяцае даць Дзёмку сто рублёў і болей адразу і кожны год прыносіць па столькі ж, калі Дзёмка вытрымае слова. Селянін адсылае Чорта прэч і збіраецца маў-чаць.

Сцэна 7
Дзёмка сам сабе гаворыць, што вытрымае. I губу зашываць не трэба. Калі яму надта захочацца гаварыць, то ён зацісне рот рукой.

Сцэна 8
Непадалёк аб Селяніна трое дзяцей. Яны хочуць падняцца на неба па спушчанай ім лесвіцы, аднак не ўмеюць гэта зрабіць. Дзёмка спачатку жэстамі паказваў ім, як трэба лезці. Урэшце не вытрымаў і загаварыў. Узлез на драбіну, тая паднялася. Дзёмка ўпаў, а дзеці з крыкам разбегліся.

Сцэна 9
Выскаквае Чорт і хапае Селяніна, хочучы яго зацягнуць у пекла. Селянін просіць прабачэння за сваю нявытрыманасць, тлумачыць, што "гэтыя блазны да астатняе злосці... давялі". Чорт адказвае, што яго гэта ніяк не тычылася. Дзёмка просіць дазволіць паспрабаваць яшчэ раз. Чорт пагаджаецца, папярэджваючы, што ў другі раз ужо недаруе.

Сцэна 10
Селянін сам сабе абяцае, што будзе на гэты раз больш асцярожным і Чорт яго не ашукае. Будзе маўчаць, нават калі той напусціць на яго мядзведзяў. Пакуль жа трэба схадзіць дадому, пабачыць, што там дзеецца, а потым сюды прыйсці.

Раман пачынаецца з апісання грушы, усыпанай да апошняга пруціка “бурным бела-ружовым цветам”. Але гэта магутная прыгажуня цвіла апошні год. Да яе спакваля падбіраўся Дняпро.

У Азярышчы ў сялянскай сям'і Кагутоў пяць гадоў жыве сын князя Загорскага Алесь. “Каб ведалі, як даецца зямля, каб не бэсціліся на сабаку. Аддавалі, бывала, як толькі чатыры дзіцяці. Хто на тры, а хто і на пяць год. I зусім не дапамагалі хлопскай сям'і. А потым, калі возьмуць хлопца зноў у двор - даюць мужыку пакормнае, за тое, што хлопец з'еў, і дзядзькавое, бо ўсе мы як быццам дзядзькі малому, выхоўвалі яго, розуму вучылі”, -тлумачыць унукам старажытны беларускі звычай стары Кагут.

Хутка Алеся павінны забраць да бацькоў. Дзед спявае ўнукам, а найперш маладому княжычу, “таемную песню” пра белае жарабя. Хлопчык узрушаны. Ён не хоча вяртацца ў маёнтак. Дзед жорстка супыняе Алеся: “Мужыком будзеш? Не, брат, ад гэтага нам карысці мала. Ды і табе. Ты лепей добры да ўсіх будзь, хлопча”.

Апошні раз Алесь выпраўляецца з хлопцамі ў начное і сустракае там Чорнага Войну.

Хлопчык не пазнаў маці і бацьку, забыўся замежныя мовы, якім вучылі яго з першых месяцаў жыцця. У пакоях ён выглядае няўклюдна, як мядзведзяня. Князь Юры Загорскі просіць прабачэння ў жонкі. На “дзядзькаванні” Алеся стары Вежа, бацька Юрыя, не настойваў, у сялянскую сям'ю адправіў сына ён сам, бо “хацеў, каб ён быў моцны, увесь ад гэтай зямлі, хацеў, каб з яго вырас сапраўдны пан, мацнейшы за хлопаў не толькі розумам, а і целам”.

Пасля снедання бацька паказвае сыну гаспадарку - канюшні, псарню. Алесь выбірае для сябе коней і сабаку. Князь Юры гаворыць, колькімі душамі ён будзе валодаць, калі стане дарослым. Сыну гэта зусім не трэба.

Алеся вучаць размаўляць па-нямецку і па-французску, вучаць латыні, матэматыцы, гісторыі, рыторыцы, прыгожаму пісьменству. Потым - гадзіна танцаў, гадзіна верхавой язды. “Бадай, адно жалезнае, цалкам мужыцкае здароўе дазволіла Алесю вытрымаць усе гэтыя выпрабаванні”.

Настаў дзень “пострыгу”, калі Алесь уступаў у дарослае жыццё. Князь Юры шчодра заплаціў сям'і Кагутоў за Алесева выхаванне. Потым пасадзіў сына на Ургу і павёў вакол маёнтка. “Бацька спыніўся на высокім урвішчы Дняпра і абвёў рукою ўсё, што вакол.

- Гэта тваё, - сказаў ён. - Твая зямля і тваё неба... I адабраць гэта ў цябе не можа ні чалавек, ні бог, ні д'ябал. Адна смерць”.

Князь Юры паказаў Алесю паганскае капішча, расказаў яго гісторыю, павёў у магільню Загорскіх. Пастрыжным братам Алеся быў Мсціслаў Маеўскі. Хлопцы адзін аднаму спадабаліся. “Пастрыгалі ў мужы, каб... быў незалежны з моцнымі, братні - з роўнымі, памяркоўны і добры з ніжэйшымі”.

На свята да Загорскіх з' язджаецца шляхта з усёй ваколіцы. Не з'явіўся аднак стары Вежы, - замест сябе прыслаў свайго малочнага брата Кандраці. 3 усіх гасцей Алесь вылучыў пані Клейну, якая гаварыла на “мужыцкай” мове і знарок шакіравала шляхту, і Раўбіча. 3 Раўбічам было звязана шмат таемнага, незразумелага, яшчэ калі жыў у Кагутоў.

Паміж дарослых былі і равеснікі Алеся, маладзейшыя за яго падлеткі Ядзя, дачка Клейны, Франц і Майка Раўбічы... Алесю з першай сустрэчы запала ў сэрца Майка.

Жандармскі паручнік Апалон Мусатаў адшукаў сярод гасцей Загорскіх віцэ-губернатара Ісленьева і паведаміў, што ў адной з вёсак Кроера бунт, давялося страляць і ёсць параненыя. Ісленьеў раззлаваны, што не абышлося без крыві. Са згоды Загорскіх пасылае ў вёску ўрача.

Граф Ісленьеў у маладосці быў дзекабрыстам. У размове з Юрыем Загорскім ён згадвае Мураўёва, які “ніяк не можа забыць грахі маладосці”, адмовіўся ад ідэалаў юнацтва.

Кроер быў панам-самадурам, прапіваў-прагульваў багацце бацькоў. Прыгонныя нейкі час маўкліва цярпелі “свавольствы” пана: прыбавіў трэці дзень паншчыны, скараціў абед, павялічыў прынос палатна. Цярпенне скончылася, калі ён адмовіўся плаціць за агульны згон (працу звыш панскага дня). Сяляне патрабавалі “спрадвеку ўсталяванае”. Аканом пачаў пагражаць і кпіць з мужыкоў. Малады спакойны селянін Корчак шпурнуў у аканома вілы, яны ўпіліся ў зямлю каля самых ног. Аканом кінуўся шукаць дапамогі, а сяляне пайшлі паліць панскія сцірты і мэндлікі.

Мусатаў прывёў вартаўнікоў-татар. Паручнік хацеў праславіцца, утаймаваўшы сялянскі бунт. Аднак ён бязглуздымі пагрозамі яшчэ больш распаліў гнеў людзей. Вартаўнікі пачалі страляць, параненым аказаўся і Корчак. Сваякі ўратавалі Корчака, схаваўшы ад арышту, і вылечылі яго. Селяніна лічылі зачыншчыкам бунту, вяртацца ў вёску яму было нелыа. У душы Корчака нараджаецца вялікая нянавісць да багатых.

Да Раўбіча з'яўляецца Чорны Война, удзельнік паўстання 1831 года. За ім палюе Мусатаў, іншыя жандармы, але ён то ў адным, то ў другім месцы нагадвае пра сябе. “...Я вырашыў: паўстанне будзе жыць, пакуль буду жыць я. Павінна ж быць праўда!.. Яны думаюць, што задушылі паўстанне, а яно жыве, дваццаць год гучаць яго стрэлы”

Дзед Даніла Вежа Загорскі запрашае да сябе Алеся, каб пазнаёміць з уладаннямі, якія будуць яму належыць пасля смерці дзеда. Алесь ехаць не хоча, яго абразілі пры хамаці і капрызы старога, нежаданне бачыць людзей, якое ён не хаваў. Князь Юры, схітраваўшы, угаварыў сына ехаць.

Акт І

Па загаду камісара Выкрутача войт Навум Прыгаворка зганяе ўсіх сялян у карчму. Камісар аб'яўляе, што з-за мяжы вяртаецца іх пан. Ён ужо даслаў загад былому свайму апекуну даведацца, ці крыўдзяць яго сялян. Але калі хто з мужыкоў паспрабуе паскардзіцца, то бізун будзе ў рабоце.

Сяляне разыходзяцца, Выкрутач разважае сам з сабой. Ен добра ведае, з якой пагардай ставіцца малады пан да мужыкоў, але не можа пазбавіцца ад трывожнага прадчування. Баіцца, што пра яго несумленнасць і жорсткасць раскажуць пану Дабровіч ці Шчырэцкі. Юлія, пераапранутая ў сялянскую вопратку і выдаючы сябе за дачку Шчырэцкага, чакае маладога пана. Яна паставіла за мэту "пакарыць яго сэрца і прывязаць да сябе" і такім чынам адкрыць Лятальскаму прыгажосць роднай зямлі, нагадаць пра яго абавязак перад сялянамі. Бацька Юліі, Дабровіч, папярэджвае, што яна мае справу з чалавекам '"сапсутых звычаяў", які "ўсё... ганьбіць, што не падобна да французскага, на падданых сялян глядзіць як на быдла, і імі пагарджае".

Юлію сустракае Навум Прыгаворка і вырашае, што гэтая вясковая дзяўчына павінна стаць яго жонкай. Шчырэцкі паведамляе, што малады пан і слуга пакінулі коней і ідуць пехатой у маёнтак.

Юлія выпраўляе Навума паглядзець, дзе пан, сама ідзе ў сад. Кароль Лятальскі і Ян, яго слуга, з вялікім смуткам успамінаюць французскія аўстэрыі, французскіх дзяўчат, культуру, звычаі. Ян раіць гаспадару прадаць маёнтак і ўцякаць "да нашага неба, да ўлюбёнага нашага Парыжа".

Ян у самы разгар успамінаў пра Францыю заўважае Юлію, Кароль і Ян уражаны прыгажосцю сялянкі. Адбываецца размова, у час якой Юлія дэманструе выхаванасць, тактоўнасць, шчырасць, дасціпнасць. Падараваўшы пану ружу з вялікага букета, падрыхтаванага для сустрэчы "свайго пана", Юлія пакідае мужчын. Лятальскі прызнаецца, што "мімаволі закахаўся ў нейкую сялянку... я, каторы дагэтуль лічыў іх за быдла".

У маёнтку адбываецца ўрачыстая сустрэча маладога пана са сваімі падданымі. Лятальскі адчувае пры гэтым сапраўдную радасць.

Юлія віншуе пана з прыездам і просіць прабачэння за свае смелыя паводзны ў час першай сустрэчы. Тлумачыць, што не ведала з кім размаўляла. Дабровіч, падыгрываючы, тлумачыць, што Югася (так назвалася Юлія) вельмі добрая і здатная дзяўчына, што яна вучылася ў пансіёне з яго дачкой. Лятальскі загадвае камісару вынесці сялянам добры пачастунак. Пачынаюцца танцы. Малады пан у іх не ўдзельнічае, але раўніва сочыць за Янам, які запрасіў Югасю-Юлію. Ён адкрывае, што гэтая сялянка прыгожа танцуе. Дзякуючы пану за пачастунак, сяляне разыходзяцца.

Акт ІІ

Навум у панскім садзе застае свайго кума Ціта, які добра пачаставаўся і заснуў на лаўцы. Адпраўляе яго дахаты. Камісар спрабуе выведаць у Навума, ці не нагаварылі на яго пану. Навум выкручваецца. Камісар урэшце гоніць яго прэч, бо ўбачыў у садзе Юлію. Пачынае заляцацца да дзяўчыны. Юлія нагадвае камісару пра яго ўзрост і пра жонку. Выкрутач ні на што не зважае і прызначае Юліі спатканне ноччу. Тая нечакана пагаджаецца, просіць пана чакаць яе ў альтанцы направа. З'яўляецца камісарава жонка, якую адправіў сюды Навум. Яна спачатку накідваецца на мужа, потым, застаўшыся ўдваіх з Юліяй, учыняе допыт дзяўчыне. Юлія расказвае Уршулі пра прызначанае спатканне і прапаноўвае ісці ў альтанку апоўначы ёй, каб муж не меў чым адгаварыцца. Уршуля, уражаная такім паваротам, дзякуе дзяўчыне. Ян, камердынер Лятальскага, дамагаецца ўзаемнасці Юліі. Тая прызначае яму спатканне ў альтанцы налева. З'яўляецца Навум і прапаноўвае Юліі стаць яго жонкай, Тая абяцае падумаць, калі Навум дапаможа ў адной справе. Просіць яго ў жаночым уборы прыйсці замест яе на спатканне з Янам. Каб адпомсціць суперніку, Навум пагаджаецца. ,Кароль Лятальскі гаворыць пра свае пачуцці, якія не можа вытлумачыць. Бачыць Юлію і папракае яе, што яна пазбягае сустрэч. Юлія прызнаецца, што гэта так, гаворыць пра іх рознае сацыяльнае становішча. "Нашто ж нам гэтае дарэмнае каханне? Пан мяне не возьме, а я не веру, каб такая шляхетная постаць магла таіць у сабе сэрца, здольнае пакрыўдзіць бедную дзяўчыну", - гаворыць яна. Кароль адказвае, што калі б яна была паненкай, то ён бы без ваганняў прапанаваў ёй руку, бо сэрца яна забрала яшчэ ў час першай сустрэчы. Юлія дражніць Лятальскага парыжанкамі, але ён гаворыць пра шчасце жыць сярод падданых, на радзіме. Кароль угаворвае Юлію прыйсці ноччу ў сад. Дзяўчына нагадвае пра свой дзявочы гонар. Лятальскі клянецца ў чысціні сваіх пачуццяў і намераў. Каля поўначы прыходзяць у сад закаханыя ў Юлію мужчыны - Лятальскі, Выкрутач і Ян. З'яўляюцца Юлія, Уршуля, пераапрануты Навум. Першым падмену заўважае.Ян, злуецца што "гэткая авантура нават і ў Парыжы... ніколі не здаралася". Затым пазнае сваю жонку Выкрутач. На гвалт быццам выпадкова з'яўляецца Дабровіч, Шчырэцкі і некалькі слуг. Дабровіч папракае маладога пана, Шчырэцкі - сваю дачку, што яны ноччу ўдваіх бавяць час. Навум супакойвае, што сустрэча маладых людзей адбывалася пры сведках, што ён ад свайго слова не адмаўляецца, хоча ажаніцца на Юліі. Лятальскі аб'яўляе, што, нягледзячы "на розніцу станаў, бярэ Югасю за жонку... пакіне свет і будзе жыць сярод падданых". Дабровіч з радасцю бласлаўляе дачку і Лятальскага, адкрываючы, што Югася - гэта Юлія, якая захацела такім чынам адвучыць Кароля ад захаплення чужаземшчынай. Юлія просіць у Лятальскага прабачэння за "гэты нявінны падман", Лятальскі праганяе з маёнтка Выкрутача, праўда, не запатрабаваўшы рахункаў і справаздачы. Камісарам на яго месца прызначае Шчырэцкага. Малады пан дзякуе апекуну Дабровічу і Юліі, што яны дапамаглі яму пераканацца ў добрым сэрцы падданых сялян. "Хачу іх любіць і каб яны мяне любілі".

Кастусь не паспеў звесці ў гумно ўсё жыта, таму пайшоў начаваць у поле. Заснуць яму не даюць песні, якія чуваць і з вёскі, і з панскага фальварка, і з пасекі, дзе былі начлежнікі.

З'явіўся злодзей і ўзяўся "сярпом абразаць спрытна каласы ды сыпаць у мяшок". Калі ён збіраўся закінуць поўны мех за плечы, Кастусь схапіў яго за каўнер. У злодзеі Кастусь пазнаў суседа Ліканора, які "меў пяток дзяцей і крыклівую бабу".
Кастусь пачаў сарамаціць Ліканора, хацеў нават даць таму ў каршэнь, але надта жаласна енчыў сусед. Тады ён вырашыў узяць з суседа слова, што той больш не будзе красці. Ліканор гэтага яму не абяцаў. Ад такой нечаканасці Кастусь нават зарагатаў.

"Нешта ёкнула ў сэрцы Кастуся, ён успомніў высахшую, заўсёды галодную Ліканорыху і абарваных дзяцей ". Кастусь аддаў мех з каласамі суседу, патрабуючы паабяцаць, што той у другі раз не пойдзе да яго красці. I зноў Ліканор цвёрда сказаў: "Не!.. Не, абяцаю!" Кастусь папярэдзіў тады, што ў другі раз жывым Ліканора не выпусціць, і сусед шпарка пайшоў з вялікім мехам на плячах. "- Дык няхай яго трасца, гэтакага... Які ён акуратны, не фальшывы чалавек!" -сказаў Кастусь, ... лёг пад крушняй з нейкай лёгкасцю на душы".

Дзея першая
Карціна першая

(Сучасная кватэра накормленага чыноўніка... Злева - шырокае акно, таму ў пакоі вельмі светла... Вялікі пакой. Тут усяго багата, як на нашай планеце. Але найбольш уражвае... на ўсю сцяну суцэльны кніжны стэлаж, напакаваны рознымі-рознымі кнігамі. Каля стэлажа лёгкія лесачкі, якімі часта карыстаецца сын, каб дастаць кніжку з верхняй паліцы... Мама шукае месца новай карціне...)

Выясненне адносін паміж Татам і Мамай пачынаецца з карціны і статуэткі, аднак тут жа яно пераключаецца на выхаванне дзяцей.

М а м а. ...Я выхоўваю ў сваіх дзяцей павагу да рэальных рэчаў.

Т а т а. Да вадасцёкавай трубы, да тумбы, да тэлеграфнага слупа, каўбасы, ботаў... Яшчэ да чаго?
Дачка прыбягае з вуліцы і расказвае, што "наш малыш толькі што паскандаліў... расквасіў Мухамеду нос". Тата задаволены, што сын "натоўк морду". Мама збіраецца сына пакараць. Дачка пайшла забраць Малыша з вуліцы.

Выясненне адносін працягваецца. Тата "суіснаваць" дзеля дзяцей не згодзен. Мама быццам прымае "разрыў", але папярэджвае, што дзеці застануцца з ёй.

Прыходзяць Дачка і Сын. "Міжнародная камісія" ў асобе Таты і Мамы разбіраецца - "быў гэта акт агрэсіі ці самаабароны". Тата расцэньвае ўчынак Сына як самаабарону. Мама - па-іншаму, таму абяцае цэлы месяц не выпускаць яго з дома. Сын нагадвае гісторыю грэка Паўзанія, якога за здраду гораду замуравалі ў храме, і першы камень паклала на парог храма яго маці. Пытаецца, ці не хоча Мама паўтарыць подзвіг грачанкі. Тата катэгарычна заяўляе: "Малыш будзе свабодны! Рукі прэч ад малыша!"
Паміж бацькамі ўспыхвае спрэчка. Мама заяўляе пра развод, пытаецца ў Дачкі, з кім яна застанецца. Дачка, плачучы, выбірае Маму. Сын у гэты момант бяжыць глядзець час палітычнага каментатара. Пасля настойлівых патрабаванняў Мамы ён заяўляе, што падумае. Потым пытае ў Таты, ці будзе "кампенсацыя за матэрыяльныя страты", за парваную ў бітве з Мухамедам шапку. Тата абяцае і Сын выбірае яго.

Карціна другая

Дачка нібыта рыхтуе ўрокі. Замаскіраваўшы ў падручніку люстэрка, яна перад ім вучыцца какетнічаць. З'яўляецца Сын з бярэмам кніг, часопісаў і газет. Ён узбіраецца на лесачкі, праглядвае газеты і часопісы.

Мама шукае сваю памаду. Дачка дастае яе са свайго партфеля. Мама надзела прыгожую модную, занадта кароткую, сукенку, настойліва выпряўляе дзяцей на вуліцу. Сын нагадвае пра месячнае пакаранне, якое яшчэ не скончылася, потым заяўляе, што з дзецьмі яму сумна. Улучыўшы момант, Сын хаваецца ў нішу з Будай. Мама, пераканаўшыся, што ў кватэры адна, тэлефануе студэнту, дамаўляецца пра спатканне вечарам. Сын падае з нішы голас, яго зацікавіла, што такое калёквіум, на які яна збіраецца вечарам ісці. Мама амаль што ў шоку. Прыйшоўшы ў сябе, яна хоча пакараць сына. Той прапаноўвае мір на наступных умовах: Мама купляе яму кеды, новы дыпламатычны слоўнік і навушнікі, а ён усё забывае. Мама ідзе "на вольнае паветра" абдумаць "мірныя прапановы".

Сын разважае над сітуацыяй: "Яна пра мяне хоча ўсё ведаць, а я пра яе ўсё ведаць не магу. Але ж дзеці павінны ўзбагачацца вопытам бацькоў. (З крыўдай.) Ад мяне дык патрабуюць - што б я ні зрабіў, нават калі нашкодзіў - не ўтойваць, прызнавацца. А чаму ж яна? А можа, і яна нашкодзіла?" Успамінае пра палітычнага каментатара.

Дачка пытаецца, за што ён пакрыўдзіў Маму. Малыш гаворыць, што яна пайшла не пакрыўджаная, а заклапочаная, "бо кеды і навушнікі лёгка знайсці, а дыпламатычны слоўнік пашукаць трэба". Дачка здзіўлена, як яму так лёгка ўдаецца ўсё выпрошваць у бацькоў.

Сын: "Можна сілай адабраць, а можна і веданнем. Я вырваў "знанием". Тата прынёс сыну самалёцік і яшчэ нейкі скрутак. Дачка пакрыўджаная, пра яе, як і заўжды, бацька забыўся.

Тата прапаноўвае дзецям пайсці на вуліцу. Сын хоча забраць з сабой тэлефон, каб "весці двухбаковыя перагаворы з Мухамедам цераз плот". Бацька ставіць апарат на месца і нецярпліва паглядвае на гадзіннік. Пакуль Тата ў спальні, Малыш хапае сястру за руку і цягне пад стол. Тата тэлефануе мадэмуазель у філіял Арганізацыі Аховы Маралі, дамаўляецца пра сустрэчу сёння і запрашае на імяніны да сябра заўтра. Нечакана заўважае пад сталом Сына.

Малыш прапануе Тату купіць індульгенцыю. Аднак той расказвае прытчу пра рыцара, які па настойлівай просьбе манаха купіў у яго індульгенцыю аб адпушчэнні грахоў і мінулых, і будучых і тут жа абрабаваў божага служку. Сын прытчу зразумеў, просіць толькі не забывацца на Дачку.

У размове з сястрой Малыш крыўдуе, што не расце ў яго барада. Тады б ён пачаў перадвыбарную кампанію за пасаду прэзідэнта. Сястра заўважае, што брат надта рвецца да славы. Малыш разгортвае пакунак, які Тата купіў сябру на імяніны. Там - "надзімная гумавая жанчына без ніякай маскіроўкі - галыш". Сын танцуе з лялькай, парадзіруючы твісіы, рок-н-ролы.

Адамка успамінае маленства, маці, якая памерла, пакінуўшы васьмігадовага сына і крыху старэйшую дачку. Памерла яна, заўважыў хлопчык, неяк не так, як трэба, бо пахавалі яе не на могілках, а за плотам (так найчасцей хавалі самагубцаў). Жывуць яны з сястрой у прыгожым мураваным доме, але ў самым яго нізе, дзе з вакна відаць толькі ногі людзей.

Ганулька спачатку зарабляла нейкія грошы падзёншчыцай - мыла багатым падлогу, дапамагала па гаспадарцы. Потым яе перасталі браць на такую працу. Адамка чуў ад дворнічыхі, што ганарыстых паны не любяць.

Брат і сястра вымушаны былі пайсці працаваць у рэстаран. Адамку паставілі за лёкая. "Ганульку адзелі, як кралю якую, але работы не назначылі ніякай..." Наліваючы віно ў шклянкі "чыста і багата адзетых паноў", з якімі за сталом сядзіць "родная, каханая сястрычка", хоча крыкнуць Адамка на ўвесь белы свет: "Кідай, сястра, безработную службу! Кідай, дарагая мая!"

Сцэна 1

Сабковіч збіраецца ў сваты да дачкі суддзі Адэлі. Упэўнены, што ніводная дзяўчына не адмовіць яму, таму што стаў багатым. Даміцэля, яго сястра, спрабуе пераканаць, што, каб "сватацца да дзяўчыны добрага роду і багатай, трэба мець яшчэ нешта, апроч грошай" - розум, адукацыю, добрыя манеры і г.д. Сабковіч не хоча яе слухаць.

Сцэна 2

Парабак Пятрук паведамляе Сабковічу, што "не справіўся з інтарэсам", дзеля якога пан пасылаў. 3 размовы Пятрука і Сабковіча становіцца зразумелым, што пан адпраўляў парабка замяніць прададзеных валоў - замест адкормленых паставіць худых. Даміцэля просіць брата адмовіцца ад махлярства. Сабковіч злуецца.

Сцэна 3

На просьбу парабка даць яму кажух, бо блізяцца халады, Сабковіч загадвае забраць у хлеў суседскі авечы статак. Быццам за тое, што яны зайшлі на зямлю Сабковіча. Пятрук здзіўляецца нечуванаму нахабству пана, але вымушаны падпарадкавацца.

Сцэна 4

Сабковіч. Усе кажуць, што я жыву людскою крыўдай, - дурні! Ось у тым і розум, гэта і штука, каб умець выкарыстаць абмылкі і някемнасць другіх. А сумленне? (Думае.) Глупства сумленне!..

На горцы стаяў невялікі лясок. Былі ў ім рэчачка, азярцо, балотца, сям-там прабіваліся крынічкі.

3 лясных гушчароў выходзіў лясун, пляскаў у далоні, падаваў знак, што пачынаецца ноч. Выляталі совы, з-пад кары вылазілі светлякі і запальвалі свае зялёныя ліхтарыкі. Павукі між дрэў нацягвалі танкаструнныя арфы - павуціну. Туман дурманіў лес і "дадаваў нізінам і іх насельніцтву яшчэ болей цемры і таемнасці".

Лясун ускладаў на галаву карону, браў бліскучую, зробленую з гнілушак, палку і граў на струнах арфы. Гэтая музыка чаравала лес і ўсе істоты. Потым лясун выступаў з прамоваю: "Я... шчодра асыпаў вас дарамі і вызначыў вам лёсы. Праведзены граніцы кожнаму з вас, каб у сваіх граніцах выконвалі вы маю волю..."
Так праходзілі гады і вякі. Але аднойчы ўстаноўлены парадак быў парушаны.

Сонца паслала на зямлю свае праменні. Адзін прамень, якому "было прызначана зараніць у сэрцы стварэнням на зямлі новыя мыслі аб новай праўдзе і справядлівасці на свеце", заблудзіўся ў глухой цемрадзі сусвету. Шукаючы зямлю, заходзіў на вядомыя і невядомыя планеты. Сустракалі яго непрыветна. Ад яго змрокам, туманам, хмарамі закрывалася зямля. Толькі часам свяціўся промень ружовым ззяннем у бяздоннях неба.

Як заўсёды гаварыў прамову лясун. I раптам заўважыў на тонкіх іголачках хвой не халодны зялёны бляск, а жывыя ружовыя агеньчыкі. Лес і ўсё яго насельнікі глядзелі ўгору і весела пасмейваліся. Задрыжэла ў руках лесуна бліскучая палка і рассыпалася, кінуліся хавацца павукі і совы.

Аўтар гаворыць пра несправядлівасць устаноўленага ў лесе ладу, які прымаўся ўсімі як адвечны закон. "Ці справядліва, што на горачку, дзе так слаўна грэе сонца, не дапускаюцца брусніцы, чорныя ягады, ну і хоць бы сабе дзе-раза?.. Чаму адным - сонца, а другім - цень? I наогул, чаму адны павінны прыносіць ахвяры, каб на іх трупах будавалі свой дабрабыт другія? "
Прыгажосць чараў, страх цемры, велізарнасць нябесных прастораў падкрэслівала ноч. Ноччу з'яўляліся зоркі, вабячы прыгажосцю і недасяжнасцю. Аддаленасць зорак утварала вельмі прыгожыя іх злучэнні, "бо далеч, як ніякі ў свеце мастак, умее паказаць рэчы ў найпрыгажэйшым выглядзе". Пераліўчаты бляск зорак змушаў усё жывое неяк рэагаваць на яго.

Пачынаецца «Жыціе...» зваротам: «...Паслухайцеўважліва... памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога».

Князь Усяслаў меў многа сыноў. У меншага яго сына Георгія нарадзілася дзяўчыыка, якую назвалі Прадславай. Была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. Шырока разышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. Князі пачалі пасылаць да бацькі Прадславы сватоў. Даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе: «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне». Прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасіння. Бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў.

Спачатку Ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве Святон Сафіі, Потым епіскап Ілья па Божаму знаку адправіў маладую манашку ў Сяльцо, дзе стаяла царква Святога Спаса. Стаўшы ігуменняй, Ефрасіння дамаглася пострыгу сясцер Гарыславы і Звеніславы.

За 30 тыдняў Ефрасінняй была пабудавана каменная царква Святога Спаса і створаны пры ей манастыр. У другую збудаваную царкву Ефрасіння ўнесла, з дазволу царградскіх цара Мануіла і патрыярха Лукі, абраз Божай Маці, напісаны пры жыцці яе.

Сабрала Ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб'явіла аб рашэнні ісці ў Іерусалім. Перад адыходам загадала епіскапу Дыянісію пастрыгчы пляменніц Кірыяну і Волыу, назваўшы адну Агаф'яй, другую — Яўфіміяй.

Дайшоўшы з братам Давідам і сястрой Еўпраксіяй да Іерусаліма, Ефрасіння цалавала гроб Госпадаў, прасіла ў малітве Богаг каб прыняў яе дух у святым горадзе. Калі «Божым наканаваннем... занядужыла і пачала хварэць», то паслала купіць сабе дамавіну ў камры Святой Багародзіцы. Праз 24 дні Ефрасіння «аддала душу ў рукі Бога жывога... і ўвайшла ў пакоі нябесныя».

Твор заканчваецца пахвалой Ефрасінні Полацкай.

Мастацкія асаблівасці

«Жыціе...» было напісанаўканцы XII — пачаткуХШ ст. на царкоўнаславянскай мове. Невядомы аўтар звярнуўся ў творы да мясцовага матэрыялу. Твор аб'ядноўвае ў жанравых адносінах біяграфічную аповесць («Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзіная вядомая сёння крыніца звестак пра асветніцу XII ст.)г хаджэнне і пахвалу,

У адпаведнасці з канонамі агіяграфічнага жанру вобраз Ефрасінні (Прадславы) паўстае ідэалізаваным, пазбаўленым індывідуальных чалавечых рыс. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. Аднак у творы параўнаўча няшмат цудадзейнага, незвычайнага, што было характэрным для гэтага жанру. Аўтар абапіраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой.

На надзеле героя-апавядальніка рос стары дуб. Неяк, напрацаваўшыся, герой лёг пад ім адпачыць.

Дуб-дзядуля загаварыў чалавечым голасам. Успомніў сваю маладосць, калі вакол бьгў лес, шумелі побач сваякі-дубы. Папрасіў чалавека прынесці чыстай вады, тады б ён пакінуў пасля сябе памяць, нашчадкаў. Чалавек кінуўся шукаць вады. Першае возера, якое ён знайшоў, было напоўнена людскім потам. Каля яго стаяла жанчына па імені Праца. Яна сыпала ў возера зямлю, каб менш давялося людзям ліць поту, напаўняючы возера.

Ля другога возера, возера слёз, была Бяда. Яна дзень і ноч у катлах ля вогнішча высушвала людскія слёзы, а возера не мялела.

Трэцяе возера поўнае не вады, а чырвонага віна, у якім апавядальнік пазнаў кроў. Бабулька па імені Цярпенне чэрпала конаўкай з возера і палівала зямлю.

Разбудзіла апавядальніка бура. Дуб-дзядуля ляжаў павалены. Праз некалькі гадоў з-пад яго вылезлі тры тоненькія роўныя дубочкі.


Наверх