На паэтычным небасхіле час ад часу загараюцца новыя зоркі. І гэта радуе. Бо дадаецца больш святла ў свеце, таго святла, якое зыходзіць ад самой душы. Вялікі Гарсія Лорка зазначыў: “Місія ў паэта адна – адушаўляць у літаральным сэнсе, дарыць людзям душу”. Місія, што і казаць, не простая. Думаеш заўсёды з трывогай пра гэта, калі шукаеш у халодна-ледзяных, рацыяналістычна скроеных вышуках тую ж душу і не знаходзіш яе. І па-добраму радуешся, калі контуры душы яскрава праглядаюцца ўжо ў першых спробах аўтара.
Некалі ў рэдакцыю часопіса “Маладосць” нясмела зайшла сарамлівая дзяўчына, нерашуча паклала на стол рэдактара паэзіі лісты з акуратным вучнёўскім почыркам. Вершы. Незнаёмае прозвішча – Ірына Хадарэнка, вучаніца гімназіі № 1 ім. Францішка Скарыны. І знайшлося ў радках тое, што кранула:

Якуб Колас — сусветна вядомы майстар пей-зажнай лірыкі. Яго пранікнёныя, напоўненыя ўлюбёнасцю ў знаёмыя з дзяцінства мясціны, у хараство роднага краю радкі з паэмы «Новая зямля» «Мой родны кут, як ты мне мілы! За быць цябе не маю сілы...” са школьных гадоў знаёмыя кожнаму беларусу.

Сувязь з роднай зямлёй, захапленне пры-родай з'яўляліся крыніцай творчага натхнен-ня і мастацкай фантазіі паэта.

Якія прыгожыя, пранізаныя радасцю жыд-ця, насычаныя разнастайнымі метафарамі, эштэтамі, параўнаннямі і інпіымі мастацкімі тропамі радкі прысвяціў Якуб Колас прыродзе ; гады творчага і эмацьіянальнага ўздыму: «Расшаны зоры брыльянтавым пухам... *, *...лашзыць сонца твар узгоркаў, сушыць след іх слёз»!

Паэтызацыя вечнага руху і абнаўлення прыроды як сімвалу абнаўлення жыцця характэрна для перадваеннай лірыкі паэта.

Дарагія госці прыехалі да ўдавы Домны Лямцюговай — дачка Адарка і зяць Хвёдар! Дачку яна не бачыла дужа даўно, здавалася ёй, ці не з таго часу, як заварылася гэта каша, як народ на народ пайшоў, як паноў пачалі рэзаць ды вяскоўцам волю далі! Тады і пачалося гэта новае жыццё! Домна кінула вёску ды пачала з сынам Яўменам жыць на гэтым пасёлку, які людзі празвалі «камунай Яўмена». А як аддала замуж сваю ядыную дачку Адарку ў чужую, дальнюю вёску, вярстоў за 50, дык зусім адна стала жыць на гэтым — туды яму дарога! — калектыве. Не любіла Домна гэты калектыў і калектыўшчыкаў, ой як не любіла. Хоць і жыла з сынам, у якога была жонка Матруна і маленькі сынок, але ўсімі думкамі рвалася ў старую вёску, у якой жыццё амаль што не змянілася! А тут, на пасёлку, Домна часта шкадавала сябе, адчуваючы поўнае адзіноцтва: жыву, як колас у полі, адрэзана ад бога і людзей! «Калектыўшчыкі» — паводле яе думак — гэта не людзі, а д’яблы, якіх бог калі-небудзь ды пакарае!
Домна частавала сваіх гасцей чым было. Госці елі са смакам, бо праехаліся, а яна скардзілася на сваё жыццё.
Зяць Хвёдар сядзеў на лаўцы каля вакна, еў мала, а больш пыхкаў піпкай ды аглядаў хату.
Хата была новая, на дзве палавіны. Дзверы ў другую палавіну былі адчынены — там брыкала цялё, пад печчу скігатала парасё, па хаце спацыравалі дзве чубаткі і певень. Вокны былі вялікія, светлыя, падлога роўная, чыстая.
А Домна скардзілася:
— Што толькі ў нас дзеецца, дык вы й веры не дасцё! Яўмен перавярнуў усё дагары нагамі. Мазгі мае — як не мае! Сама не ведаю, ці я жыву, ці мяне ліхаманка калоціць. Усё па-новаму, па-новаму...
Адарка заўважыла:

Піліп завярнуў кабылу, падладзіў трохі сядзенне, падсадзіў на калёсы фінагента Сапрона Цяліцу, цмокнуў на кабылу, і калёсы ціха затарахцелі па мяккай зямлі.
Была вясна. Дарогі пачыналі прасыхаць, хоць у паветры павіснуў мяккі, па-вясноваму сыры туман.
За мястэчкам цягнулася вёска. Агент бачыў, як пастух першы раз выганяў кароў у поле. Яны млява расцягвалі сваё змарнелае з падцягнутымі бакамі цела, нюхалі паветра, ваду ў каўдобінках, нюхалі адна другую. Свіней яшчэ не гналі ў поле, і яны з меланхалічнай сур’ёзнасцю плюхалі па вуліцы, яшчэ гразнай і непавабнай для гарадскога вока.
Цяліца ўвесь час жыў у горадзе і цяпер зацікаўлена пазіраў на праявы вясковага жыцця.
Вунь стаіць зусім нерухома віхрастая свіння. Заплюшчыла вочы, спіць, а на хрыбце паважна расхаджвае сарока. Чагосьці шукае сваёй дзюбай.
— Ах, каб цябе нячыстая ўзяла! — зварочвае ўвагу агент. — Вось табе і сымбіоз! Шкада, што не ўзяў свайго Алёшкі. Вось узрадаваўся б.
— Сынок ваш?
— Так, 7 гадоў!

Мне трэба было адпачыць ад тлуму і пылу нашага гораду, і я не паехаў ні ў Крым, ні на Каўказ, а параходам заехаў у м. Гілёўку і спыніўся там у заезджым доме Гіршы Карасіка.
Я нічога раней не ведаў пра гэтае мястэчка. Яно нічым не вызначалася ў нашай гісторыі. Я проста разглядаў карту населеных мясцоў па Сожы, і калі прачытаў назву Гілёўка, яна мне здалася месцам ціхім, маўклівым, дзе няма тлуму гарадскога, дзе чалавек яшчэ мала налажыў свае рукі на непакорную прыроду.
Прыехаўшы, такім чынам, у гэтае мястэчка, я не вельмі шкадаваў на гэта, бо быў пад модным уражаннем толькі што закончанага вандравання.
Цэлы дзень я ехаў параходам, а дзень быў ціхі, сонечны, сіні і пахучы. Перада мною праносіліся прыгожыя дубовыя гаі, бярозавыя ляскі, сасновыя гушчары і бязмежныя прасторы лугоў. Самае мястэчка яшчэ здалёку вабіла вока сваёю вежаю старой ратушы, зграбнымі мурамі двох касцёлаў і кумпаламі двох цэркваў!
Заняўшы пакой, які адвёў мне гаспадар дому, я адчыніў вакно на вуліцу, і ціхі гоман кірмашу, які заціхаў, і вясёлай гульні яўрэйскай дзятвы парушыў маўклівасць заезджага дому. З вакна разгортваўся перад вачмі вялікі кругавід, і я глядзеў на сінюю стужку Сожа і складаў у сваёй галаве план, як у мяне пройдзе час тут, у гэтым мястэчку. Першым чынам, я, канешне, не застануся ў гэтым заезджым доме, а знайду ціхую хатку ў садку над Сожам...Другія думкі не йшлі ў галаву. Хацелася самых простых фізічных перажыванняў. Добра было б асвяжыцца ў хвалях Сожа, аддаць сваё цела яго цёплым плыням, перажыць радасць злучэння з водна й стыхіяй!
Гэтае жаданне было вельмі модным. Я расчыніў партфель, дастаў адтуль рушнік і накіраваўся на вуліцу. Але ў самых дзвярах мне прыйшлося затрымацца. З другога пакоя, якраз такога, які заняў я, выйшаў не зусім звычайнага выгляду чалавек.
Гэта быў яўрэй гадоў за 40 з вельмі шырокай і доўгай, старанна пешчанай чорнай барадой, з рэдкімі сям-там сівымі валасінкамі. На ім быў старамодны сурдут, вельмі старанна пачышчаны і зусім без плямаў. На галаве была нейкая асаблівай формы ярмолка. Вочы ў яго былі смелыя, рухавыя, з нейкай схаванай насмешкай. Яўрэй зірнуў на рушнік у маіх руках і запытаўся:
— Купацца? Я таксама іду. Можа, пойдзем разам?

— Ого! Цяпер я сцішыўся, цяперака я ўходаваўся! Што я цяпер? Самы ціхі чалавек у вакрузе. Жонка, дзеці, жыву, як расліна! Асеў на зямлю ды цягну яе, як цяля карову. А калісьці я быў герой. Чаго вы смяецеся? Што?.. Ці быў я на вайне? На якой? На нашай быў! З 18-га году, а было мне тады 22 гады, як лёду...
Падарожны памаўчаў, падкінуў у вагонь трусу, не спяшаючыся скруціў сабачую ножку, запыхкаў моцнай махрой і пачаў нам расказваць.
— Я і цяперака калі што будзе, дык першым у пекла пападу. Мяне, бачыце, камандзірам зрабілі.
Начлежнікі зарагаталі. Брудная сялянская кашуля, абмазаная каланіцай світка, смаркаецца саматужным спосабам... Камандзір!..
— А як гэта выйшла? Пераказаць, дык не дасцё веры! Было гэта тады, як немцы захапілі наша мястэчка. Сталі яны мне папярок глоткі!
Не магу на іх глядзець, не хачу пад імі, храпаідаламі, быць. Узяў ды драла ад іх.
Еду сабе ў Бабруйск. I там нямецкія капіталісты імперыялізм разводзядь. Я яшчэ далей пасунуўся, а яны ўслед па пятах, ну, проста некуды дзецца.
Прыязджаю я ў Клінцы. Што ты скажаш? I тут яны. А са мной ехаў яшчэ адзін пісталет, звалі яго, як і мяне. Віннік. Толькі мяне Хвёдар па празванню, а яго Мартын. Цяпер няма яго на свеце. Загінуў у завірусе і костачак не пакінуў. Добры быў хлапец, хоць і браценнікам мне прыводзіўся.
Распыталі мы пра нашых. Кажуць нам, што гвардзейцы тут недалёка стаяць, а дальш немцы ўжо не пойдуць.
— Пачакай! — кажа мне Мартын. — У мяне канбенацыя!

У сатырычным рамане «3aпіскі Самсона Самасуя» Андрэй Мрый развенчвае мешчаніна-выскачку, тупога казарменнага паслушэнца, духоўна спустошанае грамадства.
Самсон Самасуй піша пра сябе, што ён - мужык, як і бацька, дзед, прадзед...Горды тым, што мае мужыцкі твар і нос у форме бульбы. "У залежнасці ад гэтага і розум мужыцкі".
У яго два прыяцелі - філосаф Торба і настаўнік Цыба. Лепшы сябар - настаўнік Мамон. Самсон лічыць сябе сучасным і разумным чалавекам. Старэйшая сястра - Ганулька.
Бацька яму кажа:"Свет аб'ездзіў, усе гарады абнюхаў, ды нідзе прыстану не знайшоў... лепш кінуў бы вандраваць ды ўзяўся б за зямлю". А Самсон адказвае: "Буду калупацца ў пясочку вашым?..Бачыўшы цывілізацыю, які разумны чалавек пачне рабіць гэта калупайства ваша? Краты вы, а не людзі!".
У "Запісках" апісваецца 3 месяцы на пасадзе ў выканкаме. Пасля доўгага беспрацоўя Самсон атрымаў пасаду ў Шапялёўскім выканкоме загадчыка культаддзела. На сходах гаварыў сялянам агульнымі фразамі. Адзін з іх, Хвёдар Трайка сказаў: "Таварыш гаварыў, гаварыў нам,а мы сядзелі,як мамоны глухія! Нічога не зразумелі! Нейкая птушыная мова!".
Самсон хацеў заваяваць сімпатыі Крэйны Шуфер, але за ёй увіваўся Лін, жанаты чалавек. На пасадзе Самасуй нарабіў нямала глупстваў. Мамон з маскоўскім мастаком дамагаліся каб Самсон даў загад аб канфіскацыі некаторых абразоў у царкве, іншых рэчаў у грамадзян, што выклікала вялікае нездавальненне. Старшыня саюза паляўнічых т. Дулянок загадаў зрабіць аблаву на сабак, і Самсон забіў сабаку Ліна. Калі пажарнікі наладзілі начныя манеўры, ён прапанаваў паказальнае тушэнне пажару правесці на мундоме № 5, дзе жыў Лін з сям'ёй. Самасуй падарваў свой аўтарытэт, таварышаш Сом шукае прычыны, каб яго "прыстойна спіхнуць".
У канцы Самсон думае спыніць сваю культпрацу і ўзяцца за зямлю.

1. Галоўная гераіня твора — дзяўчынка Верачка. Аўтар гаворыць, што ў яе "бледны, нібы на іконе, тварык, які светлым німбам абрамляюць агніста-рыжыя валасы". Апранута Верачка ў сінюю крэпдэшынавую сукенку. Пры знаёмстве з дзяўчынкай адразу звяртае на сябе ўвагу яе клопат пра сям'ю. Уражвае, што ў хвіліны небяспекі яна не думае пра сябе, а кідаецца ратаваць родных. Яшчэ наша гераіня вельмі далікатная, уражлівая.
2. У бальніцы Верачка была "як зачараваная. Пульс, дыханне — нармальныя, а знешне не выяўлялася ніякіх прыкмет жыцця. Збялелы, без адзінай крывінкі твар, на якім найбольш выразна выясніліся вяснушкі, заплюшчаныя вочы, моцна сціснутыя вусны". Урачы, каб дапамагчы дзяўчынцы, правялі кансіліум на чале з вопытным прафесарам. Але. зразумець захворванне і паставіць дыягназ урачы не змаглі.
3. Планета ластавак сонечная і маляўнічая. На ёй жывуць адной вялікай сям'ёй, сябруюць, не злоснічаюць, няма там ворагаў, ніхто нікога не пакрыўдзіць.
4. Першай сустрэла Верачку, якая ператварылася ў ластаўку, незнаёмка-ластаўка шчырымі і ветлівымі словамі. I ўсе птушкі на гэтай планеце былі рады Верачцы, віталі яе, выгуквалі: "Будзем сябраваць", "Мы рады сустрэчы".

Быў светлы дзень, дзень арэхавага Спаса. Жоўценькія лушчакі ўжо ледзьве трымаліся на галінках, гатовыя ў любое імгненне выслізнуць са сваіх утульных гнёздаў. I варта гайдануць ляшчыну туды-сюды, як самыя спелыя арэхі ляцяць на зямлю: бяры, ласуйся, смачнымі зярнятамі.
Вось Пецька з Янкам і выбраліся апоўдні за вёску, у густы арэшнік, што разросся на ўзгорку ўзбоч дарогі.
Спыніліся ля высокага куста і пачалі мышкаваць пад ім, разграбаючы сухое, шархоткае лісце. Потым трэслі гонкія ляшчыны, радаваліся кожнай сваёй удачы.
Шукалі, мышкавалі, і раптам Янкавы пальцы шкрабанулі па чымсьці цвёрдым. Непрыемна так, нават балюча. Узлаваўся Янка, хацеў гэты камень (а што ж яшчэ?) шпурнуць куды-небудзь, каб болей не трапляўся пад рукі. Разгарнуў ён струхлелае лісце і аж зніякавеў. Хіба ж бывае камень з такой рабрыстай паверхняй? Ды вунь яшчэ нейкі куртаты хвост. Здагадка апякла нябачным полымем.
— Пеця, глянь, што я знайшоў,— амаль шэптам вымавіў Янка.
— Спарыш? — Пеця не выказаў асаблівай цікавасці да Янкавай узрушанасці.
— Не-е, хутчэй сюды! — не сказаў, а выкрыкнуў Янка.

"Ляжаць ніжэй травы, цішэй вады",— такі быў загад Жоржыка Цыгана.
Жоржыкава прозвішча Казлоўскі, а Цыганом мы яго празвалі. Можа, што ў яго былі чорныя вочы і цёмны, нібы падвэнджаны, прышчаваты твар.
Нас пяцёра, Жоржык — шосты, і ўсе мы на ляту ловім кожнае слова нашага важака. Ніхто, вядома, не асмельваецца назваць Жоржыка Цыганом проста ў вочы. Ён у нас аўтарытэт — ого!
Мы стаіліся ў засадзе, ляжым "ніжэй травы, цішэй вады" ўжо з паўгадзіны, чакаем. Метраў за пяцьсот ад месца засады — выспа, парослая густым бярэзнікам, дзе мы зладзілі сабе будан — "церамок", і цяпер не ўяўляем свой вольны час без нашай патаемнай схованкі. Скажу па сакрэту, Цыган наведваецца сюды і ў час заняткаў. Ён жыве ў цёткі Аўдулі і сам сабе гаспадар. Хачу іду ў школу, хачу гуляю... Цыган два разы заставаўся на другі год і летась апынуўся ў нашым пятым класе. I ўсе хлопцы прызналі яго за важака.
Звычайна мы збіраліся да нашага церамка ў нядзелю з самай раніцы. Ішлі не з пустымі рукамі — запасаліся хто чым можа. Разводзілі касцёр, пяклі бульбу і бавілі час гульнёй у шашкі.
Мы гулялі на высадку, але гэтую "высадку" лепш за ўсё назваць паказальнымі выступленнямі нашага чэмпіёна Жоржыка Цыгана. Цыган умеў праводзіць хітрыя камбінацыі з прарывам у дамкі, і мы толькі дзіву даваліся: адкуль такая кемлівасць? Потым ён прапанаваў гуляць у паддаўкі. Тут выйграваў той, хто першы аддаваў усе свае шашкі.


Наверх