Пісаць водгук на верш заўсёды складана, ды з кожнага правіла ёсць выключэнні. I «Санет» адносіцца да іх: ён пераклікаецца з многімі творамі беларускай літаратуры. Чытаючы твор, я ўспамінаю верш Н. Арсенневай «Летуценні», бо тут уздымаюцца падобныя пытанні. Але «Санет» мае больш глыбокі сэнс. У ім чуваць любоў аўтара і да Радзімы, і да мовы, і да мінуўшчыны, надзея на будучае. У вершы праходзіць чатыры розныя тэмы. Але яны ўзаемазвязаны. Ні адна з іх не можа існаваць без другіх. А іх зліццё ўяўляе сабой закончаную думку.
На першым плане ў вершы праходзіць тэма Радзімы. Людзі кажуць: «Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; дарагі той куток, дзе рэзан пупок». Але ў «Санеце» Радзіма — гэта не толькі твой родны горад або вёсачка. Радзіма — гэта твая Бацькаўшчына. Радзіма — гэта твая свядомасць, стан тваёй душы. Эдуард Валасевіч лаканічна выказвае свае думкі. Радзіму ён разумев па-свойму, не падбірае да яе ўзвышаных эпітэтаў. Ён успрымае яе такой, якая яна ёсць. Дарагая Айчына... Так кажа аўтар. Коратка і трапна. Ён не апісвае яе прыгажосці. Аўтар дае нам магчымасць самім адчуць Радзіму вялікую і радзіму малую. Радзіма вялікая — гэта наша краіна. Радзіма малая — гэта месца, дзе ты нарадзіўся. Мы ўяўляем яе прыгажосць: жаўрукі над полем раніцай і салаўі каля ракі ўвечары, спякотнае сонейка летам і ярка-марознае — узімку, пах сена, смутак развітання з родным кутком і радасць вяртання. Э. Валасевіч катэгарычна сцвярджае, што мы нідзе не будзем мець шчасця. Толькі на Радзіме.

Творчы лёс аднаго з арганізатараў "Маладняка", актыўнага ўдзельніка "Узвышша" Уладзіміра Дубоўкі трагічны: амаль 28 гадоў ён знаходзіўся ў высылцы на Далёкім Усходзе і ў Сібіры. Нягледзячы на гэта, творы паэта сагрэты цеплынёй і пяшчотай, захапленнем роднай старонкай, хараством яе прыроды. Пачаткам творчай дзейнасці "вялікага пакутніка" лічыцца 1921 год, калі быў надрукаваны яго верш "Сонца Беларусі". Затым выйшлі зборнікі "Строма" (1923), "Трысцё" (1925), "Credo" (1926), "Наля" (1927). Рамантычнаму пафасу, рэвалюцыйнай ідэйнасці, узнёсласці твораў, характэрных для маладнякоўскага перыяду, папярэднічалі матывы безнадзейнасці, трывожнага роздуму над сучаснасцю і будучыняй роднай зямлі. Падзеям пачатку 20-х гг., калі не зусім акрэсленым уяўлялася будучае жьіццё, прысвечаны верш "Імжа, і склізота, і прыкрая золь". У ім пераважаюць змрочныя, чорныя фарбы:

Той цёплы сакавіцкі дзень — першы дзень нашых школьных канікулаў — памятаю як сёння.

Зранку я пайшоў за вёску, на раку. Непрыкметнай тоненькай нітачкай цягнецца на карце наша рака. А мы ведалі, што тут і віры круцяць на паваротках, што ёсць і яміны-бухты трохметровай глыбіні, і брод. Ведалі, дзе пантоны ляжаць, засмоктаныя пяском. Тут у тысяча дзевяцьсот сорак чацвёртым годзе нашы салдаты перапраўляліся…

Тады, увесну, рэчка разлілася. Далёка-далёка, кіламетры на два, ажно да лесу, да самага хвойніку, зацішнага, парослага ядлоўцам, дзе так многа цёплых сунічных палянак!

Заклаўшы рукі за галаву, я ляжаў на высокім абрывістым беразе і глядзеў на хмаркі. Хмаркі, лёгкія пухнацікі, павольна праплывалі нада мною.

Я стараўся адгадаць, куды, у якую далеч яны плывуць. Думалася: а што, калі і я некалі недзе там, далёка, буду?

I соладка было на душы, і шчымліва.

Нечакана непадалёку пачуліся галасы:

— Андрэй, а мы цябе даўно шукаем!

— Марозік, растлумач ты ёй!..

Па беразе ішлі мае сябры — шасцікласнікі Міхась Кадыш і Наташа Весялуха.

— Марозік, — паўтарыў Міхась, падышоўшы бліжэй, — я болей не магу. Яна мяне да ікаўкі давяла.

Па-сапраўднаму маё прозвішча Мароз, але колькі памятаю, сябры заўжды клічуць мяне Марозікам. Напэўна, ім так болей падабаецца. I я зусім не крыўджуся на іх: прывык.

— Што вы не падзялілі? — пытаюся, прыўзняўшыся.

Ласкавае і духмянае імя — Бублік — залацісты карасік атрымаў у дзень свайго нараджэння.

Сажалка, дзе ён упершыню ўбачыў свет, мела, на першы погляд, загадкавую назву — Руды блінец. Аднак, калі глядзець на яе з пагорка, які парос маладым сасняком, сажалка і сапраўды нагадвае аграмадны блінец з няроўнымі, нібы падпечанымі на агні,закрайкамі. Некаторыя завуць яе Рудой балацінай. Але назва гэта ўжываецца рэдка і сапраўднасці мала адпавядае: сажалка вялікая і месцамі дужа глыбокая, маецца ў ёй тры доўгія, не падобныя адна на адну, затокі.

3 усходу Руды блінец атуляе бярозавы гай, з-за якога ўранні выплывае сонца. Штораз, калі яно нібы гушкаецца на бярозавых шатах, вада каля берагоў робіцца рудаватая, потым жаўтлявым колерам бярэцца сярэдзіна. Мажліва, гэтая акалічнасць таксама мела дачыненне да назвы сажалкі. Але да сапраўдных вытокаў назвы пакуль што ніхто не дакапаўся, і не чуваць, каб хто-небудзь збіраўся тое зрабіць.

З таго боку, дзе пагорак з маладымі сасонкамі, да самай вады падступаюць густы вербалоз і чаромха. Вясною тут асабліва прыгожа, залівіста спяваюць салоўкі. За чаромхавае голле ўвечары хаваецца сонца, вялізнае і агнявое. Чаромха і гнуткі вербалоз дугою завісаюць над самай вузкай і глыбокай затокай, якая мае назву прыгожую і зваблівую —Чаромхавая, альбо Белая затока. Прынамсі, больш справядліва было б даць ёй назву Шчупаковая, бо ў гэтай затоцы — самай жахлівай для карасёў! — жыве зялёна-жоўты шчупак Зубаты.

Яго пагрузілі ў крытую брызентам машыну вечарам, перад захадам сонца. У намордніку. Грузілі ваенныя - узялі ўчацвярых адумыслую мядзведжую клетку, абабітую металічнымі лістамі, у якой ён сядзеў, паднялі па легарах у кузаў, працягнулі па падложцы і паставілі ля самай кабіны. Двое ваенных селі ў кузаве на адмысловых, прывінчаных да падлогі сядзеннях, двое палезлі ў кабіну, да шафёра.
Разам з ім, Арчыбалам, пагрузілі ў кузаў кавуны ў мяшку - ён добра чуў нюхам, - бліскучыя на святле бутэлькі ў скрынцы, з якой пахла гарэлкай, - пах гарэлкі ён вельмі любіў; салдаты доўга бразгалі цынкавымі вёдрамі і бляшанкамі, і цяпер, калі ён, Арчыбал, астаўся адзін у клетцы, сярод паху тырсы - пілавіння з пяском - з манежа, якой ён прапах сам, бензіну, каўбасы, батонаў, рафінаду, пячэння, яблык, шакаладных цукерак; лавіў носам пах мёду - густы, здавалася, не той са слоікаў, які яму давалі ў цырку, а з лесу, што ў асінавых дуплах, якім пахла некалі маці, і ад гэтага ў яго пяршыла ў горле, круцілася галава і хацелася хутчэй на волю, якую ён нанава пачуў сваім мядзведжым нутром толькі цяпер, калі бразнулі дзверцы ў машыне і загудзеў матор. У душы ў яго як усё роўна што азвалася - далёкае і вабнае.
Клетка была з жалеза, не з пруткоў: пруцікі для яго што салома, мог рассунуць іх, - толькі б праціснуць лапу, - як частакол, ці ўзяць і павязаць у вузлы; у дзвярах уверсе зеўрала шырокая - паласой - адтуліна, можна было, задзёршы галаву, высунуць яе на волю па самы ашыйнік і вадзіць у бакі, разяўляць пашчу, наколькі даваў наморднік, і чмыхаць ад паху, што лез у нос, у горла і аж у самае мядзведжае галоднае нутро.
Праз адтуліну ён скупа бачыў адрэзаны зверху брызентам машыны, як нажом, кавалак яркага, як у агні, неба. Заходзіла сонца, падпальваючы ядраным агнём чорнае цяжкае воблака, і яму здавалася, што там, на захадзе на небе, мядзведзіца. І ён тады, стары, пятнаццацігадовы, падумаў, што пачне ўсё нанава: будзе ў яго яшчэ і мядзведзіца, Маргарыта, і маленькая Люська. І не ў канюшні ў цырку, а там - на волі, якую ён даўно чуў нутром, а апошнія гады яшчэ больш - да дурнаты, да болю.

Такую назву меў зборнік вершаў і празаічных твораў, аўтарамі якога сталі школьнікі Глыбоччыны. Творчы праект быў рэалізаваны пры дапамозе супрацоўнікаў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Цэнтра дзяцей і моладзі, і прысвечаўся 70-годдзю Вялікай Перамогі.

У аснову зборніка былі пакладзены лепшыя творчыя работы вучняў гарадскіх, сельскіх школ і раённай гімназіі, якія напярэдадні юбілейнай даты 9 мая прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе з аднайменнай назвай. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўзнаўлялі ў памяці далёкія падзеі ваеннага мінулага, прысвячалі салдатам-вызваліцелям вершы і піянерскія замалёўкі, у кароценькіх апавяданнях занатоўвалі ўспаміны ветэранаў, даставалі з архіваў пісьмы і фотаздымкі, адным словам, папаўнялі гераічны летапіс мінулага.
Свой дзіцячы погляд на вайну з дапамогай суровай праўды, пранізанага болем і прапушчанага праз сэрца слова і мастацкага вобраза выказалі Таццяна Шаўчонак, Ірына Марцінкевіч, Дзіма Гуйда, Аня Дубавец і Анастасія Коўзан з Падсвільскай СШ, Марыя Анкудовіч з Суклінскай СШ, Мікалай Шаўко з Празароцкай, Аня Дырко з Узрэцкай, Анастасія Максімовіч з Чарневіцкай, Ангеліна Рамашка з Ломашаўскай, Дар'я Храпавіцкая і Вікторыя Заблоцкая з Шунеўскай СШ, Арцём Бароўскі з Удзелаўскай, Дзмітрый Навіцкі з Дзеркаўшчынскай, Дзмітрый Канавалаў з Карабоўскай СШ, Ганна Бахір з СШ№1, Вікторыя Кухта з СШ №2, Юлія Баран і Кацярына Бруханава з раённай гімназіі і Аляксей Алексяёнак з Зябкаўскай базавай школы. Узрост аўтараў – дзевяць –шаснацаць гадоў.
Збірала і апрацоўвала матэрыялы метадыст Цэнтра дзяцей і моладзі Аксана Шпакава, літаратурным рэдактарам была намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аліна Будзько, камп'ютарны набор, вёрстку і дызайн рабіла інжынер-праграміст раённага цэнтра інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання Ніна Ляшонак.
Зборнікі былі ўручаны ветэранам пад час святочных урачыстых мерапрыемстваў, што прайшлі 9 мая ў Глыбокім.
Цяпер супрацоўнікі Цэнтра дзяцей і моладзі працуюць над чарговым выданнем, у якое ўвойдуць вучнёўскія тэматычна-даследчыя работы, падрыхтаваныя на піянерскую канферэнцыю "Ваш подзвіг будзе жыць у вяках".

У аповесці Івана Навуменкі некалькі герояў: Яша Яскавец, Аркадзь Панядзелак, Алёша Тарабан, а таксама Змітрок Калашкан, Алесь Бахілка, іншыя хлопчыкі са Слабодкі, з аднаго боку; Косця Кветка і яго сябры з Першамайскай вуліцы, з другога. Паміж імі па ініцыятыве Алёшы Тарабана ідзе вайна за Цітаву копанку. Непаразуменні паміж вуліцамі заканчваюцца перамогай Першамайкі, вуліцы, сярод дзяцей якой была моцная дружба, цікавыя гульні, не менш цікавыя карысныя справы, якія добраахвотна арганізавала Першамайка пад камандай белагаловага Косці Кветкі.
Навуменкаўскія героі яшчэ дзеці: вучацца ў першым і другім класах і жыццё сваё вывяраюць у дзіцячых гульнях, у тым ліку і ў вайне за Цітаву копанку.
Цэнтральны герой аповесці Яша Яскавец - хлопчык, увесь воблік якога створаны мастаком у сукупнасці розных рыс яго характару: душэўнай цеплыні, чэснасці, пранікнёнасці ў сутнасць справы - адным словам, увесь характар раскрыты ў яго шматграннасці, той прасветленай яснасці, якая пранізвае яго воблік.
Яша Яскавец з "прыдуркаватым" Пепам пасе кароў, клапоціцца пра сваю Рагулю, бавіць час у гульнях з сябраміравеснікамі. Калі ж Яша застаецца сам на сам, тут ён у палоне сваіх думак, сваёй дзіцячай мары. А мара яго была цікавая, пра яе хлопчык думаў усю зіму, як бы яму "праскакаць верхам на кані па вуліцы, каб яго ўбачыла настаўніца Марыя Рыгораўна ці Ліза". Пазней стане вядома, што дзіцячая мара Яшы здзейснілася: "У той вечар ён скакаў на кані. Ён ляцеў услед за белагаловым Косцем і бачыў, што Марыя Рыгораўна стаяла ля сваіх веснічак".
Праз кароткую, але досыць гаваркую заўвагу-характарыстыку намаляваны вобраз "самага дужага на іхняй вуліцы жылістага, рудога Алёшы, якога ўсе баяцца". Сказанае пра Алёшу Трабана не раз паўторыцца ў аповесці, але абавязкова ў звязку з канкрэтнымі абставінамі.

У аповесці Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» дзеянне адбываецца на Новай Гвінеі, на тых астравах Ціхага акіяна, на якіх пабываў выдатны падарожнік і вучоны Міклуха-Маклай, апантаны заступнік мясцовых жыхароў-папуасаў. Аповесць пабудавана на адкрыта сацыяльным канфлікце двух варагуючых сіл — падняволеных і гаспадароў-каланізаратаў.
22-х гадовы папуас-місіянер Саку – разважлівы, стрыманы, высакародны. Ён хлопчыкам трапіў ў місіянерскую школу. Ён шчыра паверыў ў хрысціянскую ідэю усеагульнай любові і даравання, стаў самаадданым прапаведнікам яе, вучыў сваіх братоў папуасаў паслухмянасці, заклікаў іх шанаваць і любіць белых паноў. Аднак ён усё ж пераканаўся, што самі каланізатары груба парушаюць святыя запаветы хрысціянства. Іх жорсткасць, бесчалавечнасць бязмежныя.

Мажліва, што ў памяці маёй даўно б ужо сцёрся гэты абразок, калі б не той крык, што ціхім чэрвеньскім ранкам зусім нечакана ўварваўся праз акно ў маю леснічоўку і... яшчэ ўсё стаіць у вушах:
— Падранак, падранак!..
Божа мой, які скаланаюча-трывожны, які пранізлівы то быў крык. Ён у момант сарваў мяне з крэсла і выкінуў у акно, а там я ўжо адразу згледзеў Уладзіка: з усіх ног ён шыбаваў з лесу. Хваравіта худы і бледны заўсёды, цяпер, ад перапугу, хлопчык здаваўся яшчэ больш худы і бледны. Засошпыся, цяжка дыхаючы, ён бухнуўся перада мной на калені і таропка пачаў вышморгваць з-пад папружкі выкачаную ў лясных зёлках кашулю. Потым страсянуў падолам перад сабой, і адтуль, з-пад кашулі, на траву выпаў вялікі трапяткі камяк. Напоўнены тым жа спалохам, што і сам Уладзік, камяк прыцяўся да зямлі і затросся.
— Падранак,— ціхім шэптам выдыхнуў Уладзік, лыпнуўшы на мяне блакітнымі вачыма, у якіх цяпер панаваў не толькі спалох, але разам з ім нейкае прачулае шкадаванне і шчырая надзея наіўнай дзіцячай душы.

1. Фаіс была дзівоснай планетай з аранжавымі далінамі, са змрочнымі цяснінамі і беласнежнымі вяршынямі гор. Людзі з цягам часу сталі выкарыстоўваць планету як прамежкавую станцыю ў космасе, таму што на ёй пабудавалі касмадромы, паставілі антэны, каб можна было выкарыстаць энергію сонца.
2. Роберцік быў серыйным робатам, які «меў трывалую канструкцыю, мозг сярэдняга аб'ёму і павялічаны блок запісу інфармацыі». Ад астатніх робатаў ён адрозніваўся тым, што насіў кароткія штонікі. У яго абавязкі ўваходзіла праверка ліній напружанасці. Яшчэ Роберцік будзіў людзей і гатаваў ім каву. У вольны час, калі астранаўты спалі, герой блукаў па планеце, «перасоўваў з месца на месца ракеты, ездзіў на старым усюдыходзе». Усе астранаўты любілі робата.
3. Роберцік больш за ўсіх пасябраваў з Увісам. Яны разам любаваліся ўзыходам сонца. Увісу было цікава, як Роберцік уяўляе сабе розныя жыццёвыя з'явы, і ён задаваў пытанні: «Што такое кветка? А дождж?» Яшчэ астранаўт часта расказваў пра Зямлю.
4. У час чарговага палёту на Зямлю, каб папоўніць запасы. харчавання, Увіс узяў з сабою Роберціка. Робата ўразіла зямная прыгажосць. «Асабліва яму спадабаліся зялёныя лясы і квітнеючыя сады.


Наверх