У казцы "Лебядзіны скіт" апісаны падзеі, якія адбыліся вельмі даўно, калі татары напалі на рускую зямлю. Яны рухаюцца з нарабаваным багаццем і з палоннымі. Хан Бату параўноўвае народ са статкам, "у якім кожная жывёла думае толькі аб тым, каб есці другіх і не быць з'едзеным", здзекліва выказваецца пра палонных, якія хутка забудуць сваю мову і сваю зямлю, лічыць, што яны памерлі ўжо. Яму пярэчыць паэт Юсуфі.
Тады хан для падмацавання сваіх аргументаў прапануе старому, якога яны ўбачылі каля скіта, зрабіць выбар: аддаць сваё жыццё дзеля выратавання людзей альбо — наадварот. Стары згаджаецца памерці, але просіць пакінуць жывымі столькі палонных, колькі змесціцца ў ягоным скіце. Хан згаджаецца. У скіт зайшлі ўсе палонныя і вылецелі адтуль белымі лебедзямі. Стары кажа, што ён прыняў "слёзы і гора цэлай зямлі". I яшчэ ён "верыў і любіў. Калі хоць адзін чалавек астаўся на роднай зямлі — яна не загіне". Стары ператварыўся ў камень, "з- пад якога тачыліся слёзы, збягалі ў ручаёк, струменьчыкам беглі да возера". У страху ворагі кінуліся прэч "з гэтай страшнай зямлі, дзе плачуць нават камні і змагаюцца нават слабыя".
У канцы казкі пісьменнік заўважае, што з таго часу Белую Русь назвалі "белай", бо ад лебядзінага апярэння стала белай вопратка ў яе людзей. А яшчэ кажуць, што яна таму "белая", бо пад татарамі не пабыла.

У нешчаслівы час выйшаў Сямён на паляванне. Не могучы выканаць строгі наказ пана ўпаляваць дзічыны, што б там ні было, даведзены да адчаю, ён падумаў, што пакланіўся б і нячысціку, абы толькі той паспрыяў яму ў ловах.
І толькі ён так падумаў — выбег аднекуль велізарны чорны сабака і страшнымі вачыма ўтаропіўся на чалавека. Неспакой і страх ахінуў Сямёна. А тут яшчэ і нейкі дзіўны пажылы чалавек выйшаў з гушчару і сеў на пень ля паляўнічага.
І расказаў яму Сямён пра сваю бяду. Супакоіў Сямёна чалавек і параіў яму ісці заўтра вечарам на Ласіную гару, што стаіць сярод цёмных лясоў, а схілы яе пакрыты вужамі. Сустрэўшы Вужынага Караля, хай пасцеле перад ім Сямён белую хустку, укленчыць і паклоніцца. І дасць тады Сямёну Вужыны Кароль сваю Залатую Карону. Здабыўшы яе, стане Сямён шчаслівым на ўсё жыццё, бо чорны сабака будзе яму служыць заўжды і павядзе туды, дзе зможа ён настраляць дзічыны, колькі пажадае.
І толькі пра адно папярэдзіў дзіўны чалавек Сямёна: ніколі не баяцца нічога. Ні тады, калі ўсю ноч будзе ісці да Ласінай гары, ні пасля, калі атрымае Залатую Карону. «Але ніколі не палохайся нічога і не дзівіся нічому, бо калі пахіснешся сэрцам або духам — будзеш нешчаслівы; не пускай у душу такія пачуцці», — сказаў так і знік...
І Сямён пайшоў на Ласіную гару. Апоўначы лютыя пачвары акружылі лоўчага; потым велізарны мядзведзь на задніх лапах набліжаўся да яго; зграя ваўкоў ляскала перад ім крывавымі пашчамі; вышэйшы за лес Волат заступаў яму дарогу, але Сямён смела ішоў далей.
І на світанні выйшаў ён да чароўнага сада, у якім палац золатам свеціцца, а ў садзе гулялі дзяўчаты і вабілі яго да сябе. Але Сямён спяшаецца да Ласінае гары.
А далей было ўсё так, як паабяцаў яму дзіўны незнаёмы. І разнеслася па ўсёй ваколіцы пагалоска пра Сямёна, быццам ён — чараўнік. Сябар яго Акім бачыў праз акно Сямёнавай хаты, як той кукобіць чорнага сабаку, а сабака глянуў на Акіма крывавым вокам і знік.
І закахаўся Сямён у прыгажуню Марысю, дачку пабожных бацькоў, і запытаўся ў яе, ці ўзаемнае яго пачуццё. Дзяўчына ж адказала, што ходзіць пагалоска, быццам ён чараўнік. Не вагаючыся, пацалаваў ён Марысін крыжык, даводзячы тым, што ніякі ён не чараўнік.
І толькі ён гэта зрабіў, як з травы падняў галаву велізарны вуж. Закрычала спалоханая Марыся. Сямён схапіў камень і выцяў вужа. Той, сыкаючы, схаваўся ў траве, але тут раптам чорны сабака з'явіўся і загаўкаў, а потым таксама знік. І на ловах Сямёну перастала шанцаваць. І безліч вужоў, сыкаючы, паўзлі пад лаву і пад печ, калі ён вяртаўся дахаты. Доўга яшчэ дакучалі яны небараку Сямёну. Адчыніў ён скрыню, выняў Вужыную Карону, а яна ўжо і не залатая...

Знаўцы сцвярджаюць, што біяграфія Экзюперы рамантычная, а смерць легендарная.
Антуан дэ Сент-Экзюперы нарадзіўся ў 1900 годзе ў Францыі ў правінцыяльным горадзе Ліёне, горадзе трох універсітэтаў і старажытнай архітэктуры. Ён паходзіў з графскага роду, рана страціў бацьку. Выхаваннем сына займалася маці. Яна далучыла Антуана да цудоўнага свету літаратуры, пазнаёміла з музыкай і выяўленчым мастацтвам, навучыла бачыць і разумець прыгажосць. Невыпадкова на працягу ўсяго нядоўгага жыцця адным з яго важнейшых адрасатаў была маці, ён вельмі часта дасылаў ёй свае лісты.
Гады дзяцінства і юнацтва, на думку ўжо сталага пісьменніка Экзюперы, гэта той перыяд, калі маленькі чалавек яшчэ захоўвае дадзеныя яму ад прыроды прыгажосць душы і творчыя задаткі, калі ён перапоўнены святлом жыцця і кахання, з’яўляецца ўвасабленнем унутранай чысціні і гармоніі. «Я глядзеў на пукаты лобік, на мяккія прыпухлыя вусны і думаў: вось твар музыканта, вось маленькі Моцарт, вось дзівосная абяцанка жыцця. Ён зусім як маленькі прынц з нейкай казкі: даць бы яму належны догляд, выхаванне, асвету – і ён апраўдаў бы самыя смелыя надзеі!»
Але чалавек ва ўмовах пануючых у цывілізаваным свеце карыслівасці і прадажнасці, пагоні за грашыма і дабрабытам звычайна асуджаны самім грамадствам на жахлівае ператварэнне, на пераўтварэнне ў нешта зусім адваротнае, непадобнае на тое, чым абяцаў быць Маленькі прынц, маленькі Моцарт...

Лірыка Лесі Украінкі – адна з вяршынь украінскай паэзіі. Галоўнае месца ў ёй займаюць рэвалюцыйна-вызваленчыя і патрыятычныя матывы. З самых першых крокаў творчасці ідэалам паэтэсы сталі свабода, разняволенне Бацькаўшчыны, самаадданае служэнне народу. Патрыятычнае пачуццё, любоў да Радзімы натхняла Лесю Украінку, давала сілу яе творчасці, напаўняла пратэстам супраць царскага самаўладства. З глыбока прачулым замілаваннем звярталася яна да любага краю: «...Украіна! Краса мая, туга мая неразлучная, дзе ты? Адзавіся, родная! Я чую твой голас».
Многія вершы Лесі Украінкі – гэта вершы-роздумы пра родны край, долю народа, яго мінулае і сучаснае жыццё. Сярод іх вылучаецца верш «I ўсё-такі к табе...», дзе моцна выказана пачуццё любові да роднай зямлі. Цяжка перажывала паэтэса заняволенне Радзімы. Будучы за мяжой, яна сэрцам і думкамі была з Украінай, са сваім народам, пакутавала разам з імі. Усюды на чужыне бачыла няшчасце І насілле, ды толькі пакуты большай, чым на Радзіме, не сустрэла нідзе.

6-11-2016, 02:41

Леся Украінка

Нарадзілася Леся Украінка (сапраўднае імя Ларыса Пятроўна Касач) 25 лютага 1871 г. у Ноўгарад-Валынску. Дзяцінства паэтэсы прайшло на Валыні – адным з прыгажэйшых куткоў Украіны. Тут яна сваёй душой адчула і прыгажосць украінскай народнай песні і музыкі. Выхоўвалася паэтэса ў інтэлігентнай сям’і. Бацька, Пятро Антонавіч Касач, цікавіўся літаратурай і развіваў у Лесі любоў да роднага слова. Асабліва вялікую ролю ў развіцці яе літаратурных здольнасцей адыграла маці – вядомая ўкраінская пісьменніца Алека Пчолка. Леся любіла музыку, праяўляла схільнасць да жывапісу. Шмат чытала, захаплялася паэзіяй.
Літаратурныя здольнасці Лесі Украінкі праявіліся вельмі рана. Калі ёй не было яшчэ і дзевяці гадоў, яна напісала свой першы верш «Надзея». З трынаццаці гадоў пачала выступаць у перыядычным друку, Першы зборнік вершаў «На крылах песень» выйшаў у 1893 г. Іван Франко высока ацаніў гэту кнігу, назваў яе выдатнай з’явай паэзіі года. Затым адзін за другім выйшлі новыя зборнікі «Думы і мары» (1899), «Водгукі» (1902).
Леся Украінка – выдатны грамадскі дзеяч Украіны, паэтэса-рэвалюцыянерка. З самага пачатку сваёй дзейнасці яна была моцна звязана з нацыянальна-вызваленчым і сацыялістычным рухам. Прымала актыўны ўдзел у рабоце кіеўскіх сацыял-дэмакратаў, пісала рэвалюцыйныя адозвы. Вялікую ролю ў жыцці паэтэсы адыграла яе сяброўства з Сяргеем Мяржынскім – адным з актыўных дзеячаў сацыял-дэмакратычнага руху. Не адзін раз яна прыязджала да яго, хворага, у Мінск, не пакідала яго да апошніх дзён жыцця.
Асабістае жыццё Лесі Украінкі было трагічным. У адзінаццацігадовым узросце яна захварэла на сухоты. Хвароба перашкаджала Лесі атрымаць сістэматычную адукацыю. Аднак яна самастойна набыла шырокія веды па гісторыі, эканоміцы, геаграфіі, літаратуры, авалодала многімі еўрапейскімі мовамі; была шырока адукаваным, эрудзіраваным чалавекам. Хворая, пакутуючы ад болю, не адступала, верыла ў будучыню Радзімы, аддавалася сэрцам сваім ідэалам, без надзеі сладзявалася. Перамагала воля да жыцця, мужнасць чалавека, вернага свайму ідэалу.
Аднак здароўе пагаршалася, хвароба адымала творчыя сілы. Лячэнне не памагала. Апошнія гады паэтэса жыла ў Грузіі. Памерла яна ў Сурамі 1 жніўня 1913 г.

Найвялікшым мастацкім адкрыццём украінскай літаратуры з’яўляецца драматургія Лесі Украінкі. У драматычных творах шырока раскрыліся філасофскія, агульначалавечыя, гуманістычныя абсягі яе творчасці, узрасло яе сусветнае значэнне. На працягу апошніх дванаццаці гадоў свайго жыцця яна стварыла выдатныя ўзоры драматычнай паэмы і сацыяльна-філасофскай драмы. «Апантаная», «Асенняя казка», «У катакомбах», «Касандра», «У пушчы», «Баярыня», «Адвакат Марціян», «Лясная песня», «Каменны гаспадар», «Оргія» – усе гэтыя творы ўпрыгожылі і ўзбагацілі традыцыі ўкраінскай літаратуры.
Вялікім мастацкім шэдэўрам, вяршыняй драматычнай творчасці Лесі Украінкі з’явілася напісаная ў 1911 г. драма-феерыя «Лясная песня». Яна ўвасобіла духоўнае багацце народа, паэзію роднай прыроды, перамогу дабра і красы над злом, карыслівымі, эгаістычнымі памкненнямі. Паводле слоў Максіма Рыльскага, «Лясная песня» – «гэта алмазны вянок Лесі Украінкі... Узнёслы гімн цэльнаму чалавеку, чыстаму каханню... Уся я на авеяна чарамі народнай паэзіі». «Я не ведаю лепшага ў гэтым жанры, – пісаў Уладзімір Караткевіч. – Бо гэта не п’еса, не драма, не феерыя нават, а вялікая паэма жыцця гэтай лясной і вадзяной зямлі».

«Стары лавіў рыбу зусім адзін на сваёй лодцы ў Гальфстрыме. Вось ужо восемдзесят чатыры дні ён хадзіў у мора і не злавіў ні адной рыбы. Першыя сорак дзён з iм быў хлопчык. Але дзень за днём не прыносіў улову, і бацькі сказалі хлопчыку, што стары цяпер відавочна salао, гэта значыць самы што ні на ёсць няўдачлівы, i хлопчык мусiў пайсцi ў мора з iншым рыбаком, якi злавiў тры добрыя рыбiны першага ж тыдня. Хлопчыку было балюча бачыць, як стары чалавек штодня вяртаўся ні з чым, і ён выходзіў на бераг, каб дапамагчы яму аднесці снасці, багор ці гарпун. Ветразь чаўна быў увесь у латах з мешкавіны і, згорнуты, нагадваў сцяг ўшчэнт разбітага палка».
Такая перадгісторыя падзей, якія разгортваюцца ў маленькім пасёлку рыбакоў на Кубе. Галоўны герой - стары Сант'яга - «худы, змардаваны, патыліцу яго прарэзалі глыбокія маршчыны, а шчокі былі пакрытыя карычневымі плямамі няшкоднага скурнага захворвання, якое выклікаюць сонечныя адлюстраванні роўняддзі трапічнага мора». Ён навучыў хлопчыка Маналіна лавіць рыбу. Хлопчык любіць старога, хоча яму дапамагчы. Ён гатовы налавіць яму сардзін ў якасці прыманкі для яго заўтрашняга выхаду ў мора. Яны паднімаюцца да беднай хаты Сант'яга, пабудаванай з лісця каралеўскай пальмы. У хаціне стол, крэсла, у земляная падлога. Стары адзінокі і бедны: яго ежа - міска жоўтага рысу з рыбай. Яны гутараць з хлопчыкам аб рыбалцы, пра тое, што старому абавязкова павінна пашанцаваць, а таксама аб апошніх спартыўных навінах, выніках бейсбольных матчаў і знакамітых гульцах, такіх, як Дзі Маджыа. Калі стары кладзецца спаць, яму сніцца Афрыка яго юнацтва, «доўгія залацістыя яе берагі і водмелі, высокія скалы і велічэзныя белыя горы. Яму не сняцца больш ні бойкі, ні жанчыны, ні вялікія падзеі. Але часта ў яго снах ўзнікаюць далёкія краіны і ільвы, якія выходзяць на бераг».
На наступны дзень рана раніцай стары адпраўляецца на рыбалку. Хлопчык дапамагае яму знесці ветразь, падрыхтаваць лодку. Стары кажа, што на гэты раз ён «верыць у поспех».

Бацька Белага Клыка - воўк, маці, Кіч - напалову ваўчыца, напалову сабака. Пакуль яшчэ ў яго няма імя. Ён нарадзіўся ў Паўночнай Глушы і выжыў адзіны з усяго вывадка. На Поўначы часта даводзіцца галадаць, гэта і загубіла яго сясцёр і братоў. Бацька, аднавокі воўк, неўзабаве гіне ў няроўнай сутычцы з рыссю. Ваўчок і маці застаюцца ўдваіх, ён часта суправаджае ваўчыцу на паляванне і неўзабаве пачынае спасцігаць "закон здабычы": ясі - ці з'ядуць цябе самога. Ваўчок не можа ясна сфармуляваць яго, а проста жыве па ім. Акрамя закона здабычы, існуе мноства іншых, якіх варта слухацца. Жыццё, якое кіпіць у ваўчка, сілы, якія кіруюць яго целам, служаць яму невычэрпнай крыніцай шчасця.
Свет поўны нечаканасцяў, і аднойчы па дарозе да ручая ваўчок натрапіў на незнаёмых яму істот - людзей. Ён не ўцякае, а прыпадае да зямлі, "скаваны страхам і гатовы выявіць тую пакорлівасць, з якой яго даўні продак ішоў да чалавека, каб пагрэцца ў разведзенага ім вогнішча". Адзін з індзейцаў падыходзіць бліжэй, і калі яго рука кранаецца да ваўчка, той хапае яе зубамі і тут жа атрымлівае ўдар па галаве. Ваўчок скуголіць ад болю і жаху, маці спяшаецца яму на дапамогу, і раптам адзін з індзейцаў крычыць: "Кіч!", пазнаўшы ў ёй свайго сабаку. Ваўчок з жахамі і здзіўленнем глядзіць, як яго бясстрашная маці-ваўчыца паўзе на жываце да індзейца. Шэры Бобр зноў становіцца гаспадаром Кіч. Яму ж цяпер належыць і ваўчок, якому ён дае імя - Белы Клык.

Дзеянне адбываецца ў Англіі ў другой палове XV ст., падчас вайны Пунсовай і Белай Ружы.
У вёсачцы Тэнстол, якая належыць сэру Дэніэлу Брэклі, з'яўляецца ганец, які прывозіць загад сэра Дэніэла ўсяму мужчынскаму насельніцтву вёскі неадкладна выступіць у паход. Атрад павінен узначаліць Бенет Хэтч, правая рука сэра Дэніэла і ў яго адсутнасць кіраўнік замка Мот. На час паходу ён хоча пакінуць даглядаць замак старога салдата Нікаласа Эпльярда, але падчас іх размовы Эпльярда пранізвае чорная страла - гэта знак ляснога разбойніка па мянушцы Джон-Помшчу-за-ўсіх. Хэтч вымушаны застацца, а падмацаванне сэру Дэніэлу павядзе яго выхаванец Рычард (Дзік) Шэлтан.
Пакуль атрад збіраецца ля царквы, на царкоўных дзвярах знаходзяць ліст, у якім Джон-Помшчу-за-ўсіх кажа пра свой намер адпомсціць сэру Дэніэлу, сэру Оліверу - святару, вінаватаму, як гаворыцца ў лісце, у смерці бацькі юнага Дзіка, і Бэнэту Хэтчу .
Тым часам сэр Дэніэл сядзіць у харчэўні адной з яго вёсак. Там жа на падлозе уладкаваўся хлопчык, ён хваравіта рэагуе на жарты сэра Дэніэла, які абяцае ўдала выдаць яго замуж, зрабіўшы місіс Шэлтан.

1. Стэфан Цвэйг – вядомы аўстрыйскі пісьменнік. Знаўца некалькіх моў, Цвэйг перакладае на нямецкую мову ўлюбёных французскамоўных аўтараў. На творчасць Стэфана Цвэйга аказвалі вялікі ўплыў і розныя нацыянальныя супольнасці (польская, чэшская, украінская, славацкая, румынская), у якіх прайшло дзяцінства і юнацтва пісьменніка.
Стэфан Цвэйг быў перакананы праціўнік вайны, забойстваў. Ён не мог перажыць, што фашысты захопліваюць усё большыя і большыя тэрыторыі. Пачынаецца дэпрэсія, якая прывяла да самагубства. У развітальнай «Дэкларацыі» ён піша: «...свет маёй уласнай мовы знік для мяне, і мая духоўная айчына, Еўропа, разбурыла сама сябе... Калі табе за шэсцьдзесят, патрэбны незвычайныя сілы, каб усё пачаць нанава. Мае ж сілы вычарпаны... Я шлю прывітанне маім сябрам. Можа, ім давядзецца ўбачыць ранішні світанак пасля доўгай ночы. Я ж, самы нецярплівы, адыходжу раней за іх».
2. Стэфан Цвэйг працаваў у розных жанрах: апроч вершаў і паэм, ён пакінуў нарысы, эсэ, апавяданні, рэпартажы.


Наверх