Лірычны герой звяртаецца з прывітаннем да ветру «з да-лёкага свету», які прынёс добрыя весці. На Захадзе «б'юцца ддя славы, свабоды і чэсці і робяць вольных лю дзей з мужыкоў».

Далей гаворка ідзе пра родны край і тыя змены да лепшага, якія павінны адбыцца тут:

Годзе ж вам, годзе ў яснай карэце, Годзе, чыноўнікі, ездзіць у двор, Годзе вам, годзе, мужыцкія дзеці, 3 хаткі астаткі даваць на пабор.

Мужык і шляхціц прысягнулі «быць сабе вольны і роўны народ», разам вырашаць грамадскія справы і змагацца з ворагам.

Сваю «святую зямлю» лірычны герой просіць «радзіць нам збожжа ды судзіць пажаць», Сюды ўжо болыд «не прыйдзе вораг з маскоўскага краю» забіраць зерне.

У апошніх радках верша гучыць заклік-спадзяванне ў роўнасці, «у свабодзе зажыць шчасліва».

Чалавек сустрэўся з воўкам. Разгаварыліся, бо воўк не быў галодны, а чалавек не меў у руках стрэльбу.

Даўней быў воўк "найлепшым хатнім прыяцелем і вартаўніком". Але трапіў да "нейкай паганай скупой гаспадынькі" на службу, якая замест хлеба кінула яму гарачы камень. Схапіў галодны воўк камень і так моцна апёкся, што і па сённяшні дзень ляпа чорная. Сябрукі ваўка справядлівасці не дабіліся. Пайшлі з жальбай да цара.

Леў параіў жыць ваўкам у лесе, калі людзі такія здрадлівыя. Не перабіраючы, што і чыё хапаць і есці. На выпадак голаду цар даў ім карову, наказаўшы карміць яе, даглядаць і спажываць малако.

3 часам у воўчай сям'і пачаліся звадкі. Кармілі карову ўсе разам, а малако падзяліць не маглі.

Вырашылі карову даглядаць і даіць па чарзе. Але кожны разважаў, калі падыходзіла чарга на догляд, так: "...на якое ліха мне карміць гэту карову, калі з гэтага харчу прыбудзе малака не столькі мне, колькі заўтрашняму чароднаму, хай жа сабе той і важдаецца з ёй". Пачалі з голаду ваўкі зубамі ляскаць. Налажылі "падатак на людзей: з каго авечку, з каго цялё, парасё, гусака".

Але карову сваю ўсё ж дояць. Усё малако выцягнуць, "дый апрача таго кожны гэткі дачэсны гаспадар няўзнак - ціхачом, а хоць кавалачак і лыткі з беднай каровы ўрве".

Так стаў воўк з некалі спакойнага звера прагавітым і драпежным.

У канцы вёскі, каля старэнькай хаты ўдавы Тамашыхі сабралася купка жанчын. Не звяртаючы на іх ніякай увагі, не чуючы іх гаворак і парад, удава ўглядалася ў вокны і дзверы, ці не пакажацца дзе сіняваты дымок. Калі ён з'яўляўся, жанчына хуценька затыкала дзірку шматком анучы.

Знахарка Караліха дала ёй нейкага зелля і загадала зачыніць юшку, распаліць на прыпеку агонь, насыпаць на яго зелля і выйсці з хаты пільнаваць, каб дым не ўцякаў праз шчыліны. Акурванне дымам з зёлак павінна было вылечыць Сцяпанку. Праз нейкі час жанчына зайшла ў хату.

Сын ціхенька ляжаў з нацягнутай на галаву грубай падсцілкай, нібыта спаў. Седзячы пры ім Тамашыха задумалася. "I ажно сама здзівілася, адкуль можа брацца столькі бяды, столькі няшчасця, колькі ўсцяж валілася на яе галаву. I за што? Грэшная? Мо "яе грэх найважнейшы, найбольшы за ўсіх?" Расла яна без маці, не чуючы ласкавага слова, працавала з самых малых гадоў. Васіля, які шкадаваў яе, забралі ў салдаты. Нарадзіўся сын-бязбацькавіч і Ганульку (такое імя мела Тамашыха) выгналі з дому.

Пайшла маладая жанчына за п'яніцу Тамаша, які ніяк не мог знайсці жонку. Стала Тамашыхай і гаспадыняй, займела свой кут. Нічога добрага ад мужа не бачыла. Біў яе п'яны, пакуль не памёр. Нарадзіліся яшчэ дзеці, але раслі яны, хоць і старалася дзеля іх маці, нейкімі нездаровымі. Першым памёр Васілёк, потым Яначка, Пятрусь. Захварэў апошні, Сцёпачка.

Тут успомніла жанчына, што ручка сына, якую яна папраўляла, зайшоўшы ў хату, была быццам цяжкаватая. "I раптам, як пярун агністы, страшэннае падазрэнне мільганула праз галаву Тамашыхі... ляскаючы зубамі, дасунулася да палка і смарганула за падсцілку. 3-пад яе паказаўся пасінеўшы твар нежывога Сцяпанкі..."

Песня 1

У карчме весяліцца вясковы люд, п'юць гарэлку, танцуюць, спяваюць. З'яўляюцца войт з аканомам, вяселле спынілася, усіх апанаваў страх. Не спалохаўся толькі Гапон. Ён закрычаў, каб маладыя ўцякалі з хаты, бо ходзяць чуткі, "што некрутаў будуць браць". Хоць Гапон адчайна супраціўляўся, "яго, беднага, звязалі дый у калодкі скавалі".

Песня 2

У вялікім сяле стаялі хаціны дзвюх удоў, Усцінні і Грыпіны. У першай з іх быў сын Гапон, "горды, смелы, зух дзяціна", прыгожы і нават пісьменны. У другой - дачка Кацярына. I маткі, і дзеці думалі пра вяселле, ды ўмяшаўся аканом. Ён пачаў заляцацца да дзяўчыны, тая ж прыгразіла, што паскардзіцца Гапону.

У калгасе ідзе жніво. Галіны рукі гудуць ад стомы. Падаіўшы карову, Галя ўкладвае спаць дачку, чарнявую Сонечку. За хутарам на жытнёвым полі гудзе трактар, і ў думках жанчына з тым чалавекам, што вядзе машыну. Перад вачыма Галі праходзіць яе жыццё. Знаёмства з Сярожам Юрачкам, які з'явіўся ў іх Гаросіцы разам з дзядзькамі-краўцамі. Нядоўгае маладое шчасце, бо Сярожа вярнуўся ў сваю вёску і яго, камсамольца, хутка арыштавала польская паліцыя. Калі ў 1939 годзе хлопец прыйшоў да Галі, тая была замужам за Міколам Хамёнкам, багатым хутаранінам.

Галя ўбачыла Сярожу Юрачку ўжо ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі ён з партызанамі прыйшоў на хутар забраць кабылу. Мікола Хамёнак адпусціў бараду, прыкідваўся хворым, каб не ісці змагацца з ворагам. Тады Галі было надта сорамна: "...Яна ўзяла з печы валёнкі і панесла іх перад сабой, каб хоць гэтак, хоць трошкі даўжэй не паказваць людзям, ад каго яна зноў зацяжарыла..." А потым слухала любы родны голас, стоячы ў сенцах, пакуль Мікола са схованкі выводзіў Каштанку.

Частка першая

У краіне пачынаецца калектывізацыя. Загадчык семігодкі, сакратар партячэйкі сельсавета Сымон Карызна радасны, узбуджаны, вяртаецца з раённай нарады, дзе разглядалася пытанне пра калектывізацыю. Ён у захапленні ад грандыёзнасці пастаўленых партыяй і ўладай задач, ад асабістай далучанасці да іх. Разам з Карызнам у Сівец прыязджае рабочы Зелянюк, пасланы партыйнымі органамі ў дапамогу вясковым актывістам.

Дома Карызна не затрымліваецца. З нейкага часу жонка, Марына Паўлаўна, перастала яго цікавіць. Сымон ідзе ў школу да маладой настаўніцы Веры Засуліч, дзе сустракае сакратара камсамольскай арганізацыі Віктара, аптэкара і кіраўніка драмгуртка Плакса, старога селяніна-дзівака па мянушцы Галілей. Карызна ў гаворцы пра калектывізацыю заклікае "аднавіць, распаліць" рэвалюцыйны запал, бо "рэвалюцыя не згасла, яна ўзнімаецца з новай сілай". Галілей пытаецца, супраць каго скіравана гэта рэвалюцыя. Сакратар партячэйкі тлумачыць: "Наша мэта - знішчыць кулака і разам з ім усякую эксплуатацыю чалавека чалавекам".

Дзея першая
(Ліпеньскі ранак. Кватэра Каліберава)

У старшыні райвыканкома Каліберава дрэнны настрой, бо атрымаў вымову за заганны стыль работы. Жонка хоча неяк дапамагчы мужу, прапануе паснедаць, пераапрануцца. Калгасніца Ганна Чыхяюк прыходзіць за мяшкамі, у якіх Калібераву прывозілі купленую бульбу. Ганна гаворыць, што раённае начальства павінна больш патрабавальна ставіцца да старшыні, каб ён крыху варушыўся.

З'яўляецца адказны за хлебанарыхтоўкі Моцкін. Антаніна Цімафееўна, жонка Каліберава, жаліцца на мужаву хваробу - камні ў печані, хоча каб яго шкадавалі і паважалі.

Моцкін паведамляе Калібераву "сакрэтны сакрэт" - як выйсці на першае месца па хлебанарыхтоўках. Для гэтага трэба, каб дырэктар спіртзавода выдаў распіскі, што калгасы здалі яму збожжа. Старшыня райвыканкома, выслухаўшы Моцкша, пачынае разважаць, на каго з кіраўнікоў калгасаў можна выйсці з такой справай. Потым абвінавачвае свайго памочніка ў тым, што ён штурхае "на падман партыі, на падман дзяржавы, на злачынства". Абяцае, што калі Моцкін хоць раз яшчэ згадае свой "план", то выкрые яго "камбінатарскія махінацыі" на бюро райкома. Моцкін спалохаўся.

Антаніна Цімафееўна тлумачыць Моцкіну, што гнеў Каліберава несур'ёзны ("Ён жа толькі ведаць не хоча. Яму не трэба гэтага ведаць").

Прыходзіць дырэктар спіртзавода Печкуроў з просьбай уратаваць ад вайсковых збораў. Пасля некаторай нязгоды Калібераў тэлефануе маёру Дуеву.

З двума кошыкамі агуркоў нясмела заходзіць старшыня калгаса Гарошка. Антаніна Цімафееўна запрашае ўсіх на снеданне. Жонка нагадвае Калібераву, калі ён таксама бярэцца за чарку, пра яго "камні ў пячонцы". Гарошка просіць не завышаць хоць у гэтым годзе план хлебазакупа. Калібераў разважае пра інтарэсы дзяржавы. На клопат старшыні, што ў калгасе нізкі працадзень, ён гаворыць: "Таварыш Гарошка! Я яшчэ не помню такога выпадку, каб за нізкі працадзень каму-небудзь абвясцілі вымову. А за адставанне з хлебапастаўкамі - я асабіста... ведаю такіх кіраўнікоў, якія па дзве і тры вымовы маюць. Ясна? "

Дзея другая
(Двор старшыні калгаса "Партызан" Гарошкі. На верандзе сын Гарошкі малюе, ён сам спіць) .

Марыя Кірылаўна, жонка Гарошкі, будзіць мужа, гаворыць, што прыехаў Калібераў. Старшыня хоча схавацца ад раённага начальства на гарышчы, бо не выканаў план паставак збожжа за тыдзень. Жонка і дачка спыняюць яго.

Вечарніца 1
Дурны Зміцер, хоць хітры

Песня 1

У хаце дзеда Ананія бываюць самыя цікавыя вечарніцы (вячоркі). Да яго любяць прыходзіць маладыя і сталыя людзі, паслухаць "казкі" старога.

Дзед успамінае Мінск ранейшых часоў. Ні адной не сустрэнеш мізэрнай хаты. Людзі "шчодрыя, добрыя, натуры не панскай". Усяго хапала і ўсё было таннае.

Песня 2

Дваццаць гадоў назад у Лошыцкім сяле каля Мінска жыў мужычок па імені Зміцер, "хоць дурань вялікі, ды мужык хіцёр", гультай, ласы на гарэлку, сквапны чалавек. На радаўніцу павёў на кірмаш прадаваць цялушку. Паклаў грашовую паперку ў кішэню, туды ж запхнуў і купленага селядца. У карчме, выпіўшы чарку, пачаў закусваць селядцом. I калі ад яго засталіся толькі "галоўка, хвасток", заўважыў, што разам з рыбінай з'еў выручку за цялушку.

Драма ў дзвюх дзеях

Дзеючыя асобы:

Мульцік - 80 гадоў.

Ганна - 76 гадоў.

Гастрыт - 78 годаў.


Наші дні. Усходняя Беларусь.

Дзея першая

Вуліца сучаснай неперспектыўнай вёскі. Хата. Пад вокнамі лавачка. Злева, каля плота, стары рыпучы журавель. Толькі-толькі пачынаецца дзень.

Павольна выходзіць Мульцік з вядром. Размаўляе з сонцам, запрашаючы яго зірнуць на зямлю. Потым вядро за вядром чэрпае з калодзежа ваду, гаворыць, звяртаючыся то да былых аднавяскоўцаў, то да сонца: "Думаеш, глупствам займаюся? Няма каму ваду з калодзежа браць... Разехаліся ўсе... А калодзеж жывы павінен быць... 3 яго чэрпаць трэба, каб вада ў зямлю не пайшла, каб не застаялася... Во я і выбіраю штодня... За былых сваіх суседзяў, за дзяцей іх і за свайго сына..." Успамінае ўласнае жыццё: "...Тры вайны адпляскаў, шабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі на кладзішчы да крыжа прымацавалі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў - два разы параніла, тры разы кантузіла... Двух дзетак за вайну пахаваў... і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша..."
Падыходзіць Ганна. Расказвае, што ў сне бачыла свайго старэйшага, Іваньку, які на вайне прапаў без весткі. Мульцік супакойвае суседку, што гэта добры сон. Старыя панеслі ваду кожны ў свой двор.

Да калодзежа з чайнікам ідзе Гастрыт. Кліча Васіля і пытаецца ў яго, калі той памрэ. Не верыць, што Мульцік не баіцца смерці. Як звычайна пры сустрэчах старыя пачынаюць спрачацца. Раптам Мульцік заўважае на дарозе ў вёску чалавека. Удваіх напружана ўглядаюцца, але чалавек паварочвае ў іншы бок.

Вырасла дачка Лявона Марыська, пара замуж аддаваць. Справіў ён дачцы вяселле і, адпраўляючы ў чужую сям'ю, параіў: "Калі будзе надта цяжка, нікому не жалься. Ідзі ў лес, выберы дрэва і толькі яму адкрывай сваю душу".

Прайшло нямнога часу. Паехаў Лявон да дачкі. Узяў сякеру і павяла яго Марыська, каб паказаць тую бярозку, што ведала ўсе яе беды і крыўды. Бярозка стаяла ўчарнеўшая.

Ссек Лявон дрэва, знутры яно было нежывое. "Гэта-ж твой боль, гэта-ж твой жаль спарахнілі гэтую бярозку, - бо ты доляй сваёй жалілася ёй. Дрэва і то спужалася такой долі", - патлумачыў бацька дачцы. Марыська, горнучыся да бацькі, спытала: "Татачка, а чаму паміж людзей я не знайшла каму пажаліцца ?" Лявон маўчаў.



Наверх